Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси - конспект лекций Пилецкого.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
967.17 Кб
Скачать

Пыт.№ 3. Міжнароднае становішча ср. Хш ст.; узвышэнне Наваградка і прычыны утварэння вкл.

Стварэнню новай дзяржавы спрыяў комплекс прычын, якія складваліся паступова:

1) землі Заходняй Беларусі да сярэдзіны XIII ст. вызначаліся як высокаразвіты эканамічны і палітычны рэгіён усходнееўрапейскага масштабу. Тут было шмат гарадоў: Гродна, Ваўкавыск, Наваградак, Слонім, Здзітаў, Тураў, Свіслач, Варута.

Усталяваліся гандлёвыя адносіны - гэта высокі паказчык развіцця ў сярэднявеччы.

На тэрыторыі Заходняй Беларусі існавалі княствы, любое з іх пры спрыяльных умовах магло стаць цэнтрам дзяржавы: Гарадзенскае, Наваградскае (найбольш буйнае), Ваўкавыскае, Слонімскае, Дайноўскае, Крэўскае, Берасцейскае - зародкі дзяржаўнасці.

2) Важным аспектам быў фактар росту колькасці насельніцтва. Для эпохі сярэднявечча звычайна характэрна маланаселенасць зямель, таму было імкненне запрасіць або засяліць землі палоннымі. Шчыльнасць - гэта колькасць рабочых рук, воінаў, падаткаў.

У гісторыі Беларусі князь Трайдзень на тэрыторыі ВКЛ сяліў беглых прусаў, Вітаўт - татар, Гедымін у сваіх “Пасланнях” запрашаў купцоў і рамеснікаў. У сярэдзіне XIII ст. для заходнебеларускіх зямель характэрна сітуацыя рэзкага павелічэння шчыльнасці насельніцтва.

У сярэдзіне XIII ст. беларускія землі аказаліся заціснутымі двумя сусветнымі экспансіянальнымі тэндэнцыямі: з усходу ў 1235-1237 гг. пачалі наступаць татары; у 1237-1239 гг. - паход на поўнач уздоўж Беларусі. У 1237 годзе захоплена Чарнігаўскае княства, у 1240 годзе - Кіеў, затым татары пайшлі на захад, праз Галіцка-Валынскую Русь у Венгрыю, Чэхаславакію, Маравію.

Татары наводзілі жах, насельніцтва ўцякала на свабодныя тэрыторыі, на землі Беларусі.

У 1201 годзе ў Прыбалтыцы немцы заснавалі крэпасць Рыгу, пачалося інтэнсіўнае пранікненне крыжакоў на тэрыторыю Беларусі, крыжакі захапілі ліваў, земгалаў, прусаў. Насельніцтва Прыбалтыкі аказалася на тэрыторыі Беларусі. Шчыльнасць насельніцтва, якая рэзкімі тэмпамі павялічылася, прывяла да рэзкага павелічэння колькасці падаткаў, магчымасці мець вялікае войска - усё гэта падштурхнула да пастаноўкі пытання аб далучэнні “летапіснай Літвы”.

Прычыны ўтварэння ВКЛ:

  1. заходнебеларускія землі з XII ст. - высокаразвіты рэгіён з мноствам гарадоў, з усталяванымі гандлёвымі сувязямі, з развітай культурай і рэлігіяй;

  2. выгаднае геаграфічнае становішча Наваградка, які абмінулі крыжакі і татары.

  3. прыток бежанцаў спрыяў развіццю эканомікі, павелічэнню падаткаў і войска.

  4. у XIII ст. знаходзіліся ў аслабленым стане былыя цэнтры: Полацкае, Тураўскае, Галіцка-Валынскае княствы, яны знаходзіліся ў стане феадальнай раздробленасці і не маглі аказаць супраціўленне.

Галоўнае гістарычнае значэнне аб’яднання ў адзіную дзяржаву ў тым, што гэта дало магчымасць беларускаму народу захаваць дзяржаўнасць і незалежнасць, у той час як насельніцтва Русі трапіла пад мангола-татарскае іга.

Пыт.№ 4. Першыя князі вкл (Міндоўг, Войшалк). Барацьба супраць праціўнікаў беларуска-літойскай дзяржавы. 1246 – 1247

Самы першы этап утварэння беларускай дзяржаўнасці пачаўся з 40-х гг. XIII ст. Менавіта тады наспелі планы наваградскага баярства ў рашэнні веча далучыць новыя землі. Адным з першых актаў было прыняцце вечам на прастол князя Міндоўга, які пацярпеў паражэнне ў міжусобнай барацьбе ў “летапіснай Літве”, і знаходзіўся ў якасці выгнанніка ў Наваградку. Існуе 2 версіі аб ўтварэнні ВКЛ:

1. старая (постсавецкая), яе прадстаўнік Насевіч. Згодна з гэтай версіяй Міндоўг далучыў да сваіх уладанняў Наваградскія землі, што паслужыла пачаткам утварэння ВКЛ.

2. версія М.І. Ермаловіча. Згодна з ёй, Міндоўг пацярпеў паражэнне ў міжусобнай барацьбе і знаходзіўся ў Наваградку ў якасці выгнанніка, і Наваградская зямля ўзяла яго з мэтай выкарыстаць яго жаданне адпомсціць сваім супляменнікам і ажыццявіць захоп Літвы, далучыўшы новыя землі.

У 1988 годзе ў Інстытуце Акадэміі навук Беларусі А.К. Краўцэвіч абараняе доктарскую дысертацыю на тэму: “ВКЛ у другой палове XII - першай палове XIII ст.” Сутнасць яго працы заключаецца ў тым, што ён адстойвае мірны характар балта-славянскага дачынення да ВКЛ, а ў летапісах адзначаны ваенныя дзеянні на пачатковых этапах утварэння дзяржавы.

Упершыню імя Міндоўга ўпамінаецца пад 1219 годам, тады ж упамінаецца і тэрмін “Літва” - “Літва плаціла даніну полацкім князям, а была владома (кіруема) сваімі гетманамі”.

“Вільняне прызвалі на стол сынавей Расціслава Рагвалодавіча (Давыда і Маўкола), патомкам апошняга быў Міндоўг”.

1235 год - наступнае паведамленне, дзе Даніла Галіцкі “прыведзе Літву Міндоўга на Конрада Мазавецкага”.

1246 год - “Поўны збор рускіх летапісаў”, том 2, ст. 34: “ Міндоўг са сваімі баярамі прыняў хрысціянства ад Вастока”, а дагэтуль ён быў язычнікам.

Гэты факт М.І. Ермаловіч тлумачыць тым, што веча Наваградка, прынімаючы Міндоўга ў князі, паставіла ўмову: “калі хочаш быць князем прымай ідэалогію, характэрную для Наваградскага княства”. Іншымі словамі гэта факт таго, што новая дзяржава пачала фарміравацца пад уладай наваградскіх князёў, а не была захоплена літоўскімі князямі, як сцвярджаецца савецкай гістарыяграфіяй.

Войскі пад кіраўніцтвам Міндоўга спрабавалі далучыць “летапісную Літву”, але гэта выклікала жорсткае супраціўленне суседніх дзяржаў. Міндоўг далучыў Літву, але летапісцы паведамляюць, што супраць яго выступіла кааліцыя князёў Жмудзі, Галіцка-Валынскага княства, Лівонскага ордэна і яцвяжскія князі.У 1253 годзе ўварвалася кааліцыя князёў Жмудзі, Галіцка-Валынскага княства, Яцвяжскага і Міндоўг схаваўся за сценамі горада Варута.

У 1255 годзе Даніла Галіцкі зноў пайшоў на Наваградак. У якасці саюзніка Міндоўг выбраў Ордэнскую дзяржаву, а ордэн прапанаваў прыняць каталіцтва, Міндоўг пагадзіўся і ў 1253 годзе ён быў каранаваны ў Наваградку пасламі Інакенція IV: “По благословению Папы Миндовг был коронован в Новагородку”. Існуе “Жалаваная грамата Міндоўга епіскапу Хрысціяну”.

У 1254 годзе з яцвяжскімі і жмудскімі князямі быў дасягнуты кампраміс (яны былі падкуплены), а з галіцка-валынскімі - мірная дамова. Але чамусьці гэтыя дзеянні выконваў не Міндоўг, а Войшалк. Ён, дзякуючы дамове з галіцка-валынскімі князямі перадаў княжацкую ўладу ў Наваградку сыну Данілы Галіцкага - Раману, а другому сыну Шварну аддаў у жонкі сваю сястру, дачку Міндоўга.

М.І. Ермаловіч сцвярджае, што Міндоўг не заключаў дагаворы, бо быў выгнаны вечам пасля таго, як здрадзіў праваслаўнай ідэалогіі.

Перадача Войшалкам княскага тытула Раману - гэта часовы манёўр. Войшалк аддаў трон не мяняючы нічога ў адносінах да “летапіснай Літвы” - было спынена кровапраліцце, а пазіцыі Наваградка ў Літве захаваліся; сам Войшалк, каб падкрэсліць сваю прывержаннасць праваслаўю ў 1254 годзе ідзе ў Галіцкую зямлю ў Паломенскі манастыр, дзе служыць у якасці манаха.

Гісторык Чаропка лічыць, што Войшалк да Наваградка быў князем у Ваўкавыску і Слоніме.

Войшалк, вяртаючыся на тэрыторыю Беларусі, у Івянецкім раёне каля вёскі Лаўрышава заснаваў праваслаўны манастыр; заключыў саюз з полацкім князем Таўцівілам, а ў 1258 годзе разам з ім выгналі Рамана (ён быў забіты).

Летапісы паведамляюць, што Міндоўг незадаволеным аказаўся: “дакараў Міндоўг сына за манаскае жыццё”. Міндоўгу відаць не спадабаліся рэзкія дзеянні Войшалка ў пытанні ўтрымання Наваградскага княства і “летапіснай Літвы”. Ён у гэты час вёў барацьбу з Ордэнскай дзяржавай і ўступіў у саюз з князем Жмудзі Транятам і перамаглі, але ў 1263 годзе Міндоўг забіты.

Гісторык Думін у працы “Другая Русь” сцвярджае, што Міндоўг быў забіты ў час паходу на Бранск нальшчанскім князем Даўмонтам (з-за жонкі). Даўмонт потым уцёк у Пскоў і пскавічы выбралі яго там у 1273 годзе князем.

Месца Міндоўга заняў Транята, пры захопе ўлады ён забіў полацкага князя Таўцівіла, а “Войшалк убоявся того же и бежа до Пинска”. Разам з тым Транята не захаваў сваю ўладу - яго зарэзалі конюхі Міндоўга.

Летапісец паведамляе: “вои отца и приятели выступили в поддержку Войшалка, который пойдзе за Пиняны к Наваградку”. У Пінску Войшалк сабраў войска і пайшоў у Наваградак і “пачаў ворагі сваі ізбіваці”, тым самым вярнуў сабе прастол. У 1264 годзе захапіў Дзяволтву і Нальшчаны. З дапамогай ваеннай сілы, яго ўладу ў 1265 годзе прызнаў Полацк і Віцебск (прызналі мірным шляхам). Цікава, што Прыбалтыйскія землі былі далучаны сілай, а Полацк і Віцебск - мірным шляхам. У “Грамаце полацкага князя Ізяслава” пацвярджаецца версія, што беларускія землі ўваходзілі ў склад ВКЛ дабравольна, а літоўскія - заваёўваліся.

Такім чынам быў закладзены першы падмурак новай дзяржавы (першапачатковая тэрыторыя ўключала ў сябе заходнія землі Беларусі).

У 1268 годзе летапісец паведамляе, што Войшалк зноў перадаў прастол Шварну (швагру), а сам паехаў у Угроўскі манастыр, дзе збіраў звесткі пра свайго настаўніка ігумена Іловія. Войшалк быў забіты Львом Данілавічам Галіцкім ва Уладзіміры-Валынскім (пад час пьянкі ў карчме немца Маўкольда: “Из зависти, что он дал литовскую землю Шварну”).

З 1268 па 1270 год на наваградскім прастоле сядзеў Шварн Данілавіч, але ён не пакінуў пасля сябе пераемніка і памёр у 1270 годзе.