Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси - конспект лекций Пилецкого.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
967.17 Кб
Скачать

Тэма 3: Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі (ад100 - 40 тыс.Г.Да н.Э.-6ст.Н.Э.)

  1. Крыніцы і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны для вывучэння першабытнага грамадства Беларусі.

  2. Гістарыяграфія гісторыі першабытнага грамадства.

  3. Перыядызацыя

  4. Характэрныя рысы першабытнай эпохі: засяленне тэрыторыі Беларусі людзьмі. Праабшчына (100-40 тыс.г.да н.э.)

  5. Беларускія землі ў перыяд родавага ладу (40-1,8тыс.г.да н.э.)

  6. Разлажэнне родавага грамадства на тэрыторыі Беларусі

(1,8 тыс.г.да н.э. – 5 ст.н.э.). Індаеўрапейцы.

Характэрныя рысы першабытнай эпохі

Першабытны лад – самы працяглы па часе перыяд ад выдзялення чалавека з жывёл да ўстанаўлення класавага грамадства. За гэты перыяд прайшло некалькі важнейшых працэсаў:

  1. антрапасацыягенезу – з малпы-прымата сфарміраваўся чалавек, з уласцівымі яму якасцямі (высакаразвітым мысленнем, наяўнасцю гукавой мовы, прыладамі працы)

  2. развіццё грамадска-прадукцыйных сіл ( шлях ад прысваення гатовых прадуктаў да вытворчасці, якая мела нават спецыялізацыю).

  3. Станаўленне грамадскіх адносін( ад прымітыўнай формы першабытнага статку, які жыў па законах жывёльнага свету, да ўсталявання родаваабшчыннага ладу – асновай былі роднасныя сувязі, а затым тэрытарыяльна-суседскія адносіны).

Першыя людзі з’явіліся на тэрыторыі Беларусі – 100-40 тыс.г.да н.э. у эпоху мусцье.Матэрыяльныя сведчанні знаходжання чалавека:

  1. прылады працы (в.Абідавічы Быхаўскага р-на, в. Падлужжа, в.Свяцілавічы Веткаўскага р-на, в.Клеевічы Касцюковіцкага р-на). Прымітыўныя прылады працы. Спосаб вырабу характэрны для эпохі мусцье – тэхніка сколу і рэтушавання.

Усе старажытныя знаходкі не маюць стратэграфічнай прывязкі( да пэўнага слоя), знаходзяцца на паверхні.

Жыццё першабытнага чалавека было абумоўлена кліматычнымі ўмовамі, ледніковыя перыяды.

Ледніковых эпох на Беларусі – 5. Паміж леднікамі быў міжледніковы клімат.

  1. беларускае з 600-560 тыс.г.н.

  2. бярэзінскае з 480-460 тыс.г.н.(да Гомеля)

  3. дняпроўскае з 320-250 тыс.г.н.(уся Беларусь)

  4. сожскае з 220- 110

  5. паазерскае(валдайскае) 95-10 тыс.г.н.

Ппаміж 2 апошнімі леднікамі ў Муравінскім міжледнікоўі з’явіўся неандэрталец на Беларусі.

З сыходжаннем ледніка змянілася паверхня зямлі (новы рэльеф).

Станаўленне феадалізму і раннефеадальнай дзяржаўнасці на Беларусі. Тэма 4: Крыніцы гісторыі Беларусі vιι-хιιι ст.

  1. Археалагічныя.

  2. Летапісныя.

  3. Царкоўна – жыційная літаратура.

  4. Юрыдычныя крыніцы.

  5. “Слова аб палку Ігаравым”.

  6. Візантыйскія дакументы, скандынаўскія сагі, хронікі.

Пыт.№ 1. Археалагічныя Археалагічныя крыніцы выкарыстоўваюцца для характарыстыкі як старажытнага грамадства, так і для перыяду VII – пер. пал. VIII ст. (археалагічныя крыніцы маюць каштоўнасць і для гэтага перыяду, хаця тут ужо існнуе і пісьменства) - на археалогіі грунтуюць вывучэнне

  • тыпу гаспадарання (падсечнае земляробства ),

  • сацыяльны і грамадскі лад, які можна вызначыць па тыпах пабудоў (аднакамерныя ці вялікія жытлы вялікія для патрыярхальных сямей; умацаваныя і неумацаваныя паселкі; гарадзішчы і селішчы).

  • прадметы побыту

Пыт. № 2 Летапісныя. Трэба адрозніваць паняцце крыніца (вывучаюцца спецыяльна для хаактарыстыкі эпохі) і літэратура (літаратура не заўсёды можа быць крыніцай гісторыі).

Летапісы – гістарычна-літаратурныя помнікі, творы Х – ХΙΙΙ ст. на Беларусі і на сумежных тэрыторыях, напісаныя з мэтай апісаць палітычныя падзеі, якія адбываліся ў той час. Пісаліся манахамі, адукаванымі людзьмі той эпохі, па заказу палітычных уладаў, таму адлюстроўваюць палітычную пазіцыю тагачасных уладаў дадзенага рэгіёна.

Летапісы цяпер не з’яўляюцца арыгінальнымі, захаваліся ў асноўным спісы (ад перапісваць,спісваць) або кампіляцыі. Атрымалі такую назву, бо былі спіснымі з ранейшых летапісаў. Манах – летапісец сабіраў усе вядомыя летапісы і спісы летапісаў, перапісваў, а затым дабаўляў апісанне часа княжэння свайго князя, нешта апускаў, даваў свае тлумачэнні, мог нават пераблытаць тыя ці іншыя падзеі

Назвы далёкія ад арэгіналаў, яны даваліся па месцы знаходак, па прозвішчу манаха-перапішчыка, па прозвішчу чалавека, якому належыць летапіс у час яго першага апублікавання.

У такім выпадку узнікае пытанне: Ці можна разглядаць летапісы як асноўныя крыніцы гісторыі? І адказ, безумоўна: Так.

Мы можам, і нават абавязаны верыць летапісам, гэта жывыя галасы продкаў, іх бачанне сваёй эпохі. Да таго ж, доказ падзей магчымы: шляхам параўнання летапісаў паміж абой і з іншымі гістарычнымі крыніцамі.

Гісторык можа спасылацца на летапісы. Яны аналізуюцца шляхам збору розных летапісаў і параўнання тэкстаў. Летапісы даюць пачуццё эпохі, магчымасць прааналізаваць спосабы зносін паміж людзьмі і многае іншае, што не можа быць вывучана іншымі крыніцамі.

Але, вывучаючы палітычную гісторыю, гісторык павінен ведаць, што матывам летапісання было жаданне палітычных улад пакінуць пра сябе след у гісторыі, таму і летапісы пісаліся зыходзячы з поглядаў тых князёў, што непасрэдна фінансавалі летапісанне. Акрамя таго выключнае месца мае міжцывілізацыйнае становішча Беларусі: шмат летапісаў знішчана з мэтай трактавання гісторыі народа іншым чынам.

На сённяшні дзень даследванне вядзецца па “Аповесці мінулых гадоў” і іншых зводах, напісаных па загаду ўлады Кіеўскага княства, якое ў Х ст. сапернічала з Полацкам і Ноўгарадам за шлях “з варагаў у грэкі”, за сферы ўплыву, таму ў летапісах адлюстроўваюцца палітычныя пазіцыі кіеўскага князя, гісторыя пісалася з іх меркавання. Гісторык Беларусі павінен звяртаць на гэта ўвагу.

Найстаражытнейшым уласнабеларускім летапісам, што быў напісаны у Х – ХΙΙΙст, з’яўляецца Полацкі летапіс, які не дайшоў да сённяшніх дзён . Вядуцца яго пошукі. Яго існаванне дакладна даказана гістарычнай навукай: летапіс трымаў у руках гісторык XVIII ст Тацішчаў, ен рабіў з яго выпіскі, спасылаўся на яго. Пры Тацішчаве Полацкі летапіс уваходзіў у “Яропкінскі” спіс летапісаў, які належыў П. Яропкіну – галоўнаму кіраўніку пабудоў у Рассіі, які быў пакараны за супрацьстаянне біронаўшчыне. Яго бібліятэка была канфіскавана, і цяпер самая каштоўная крыніца Беларусі страчана. Судовая справа Яропкіна знаходзіцца ў Маскоўскім дзяржаўным архіве гістарычных актаў, які знаходзіцца на ул.Большая Пироговская,18.

Чымярыцкі лічыць, што частка Полацкага летапісу знаходзіцца ў Іпацьеўскім летапісе.

Пашута, Гурэвіч сцвярджаюць, што летапісанне было і ў Пінску, Слуцку.

Пашута даказаў, што існаваў Наваградскі летапіс, які з’яўляецца часткай Галецка – Валынскага летапісу, які ў сваю чаргу уваходзіць у Іпацьеўскі летапіс

Асноўная летапісная крыніца - “Аповесць мінулых гадоў”, напісанная ў пач. XII ст . Даследчык - Шахматаў. “Аповесць” мела 3 рэдакцыі.

1 рэдакцыя 1111 – 1113 г.

2 рэдакцыя 1116г.

3 рэдакцыя 1118г.

Дайшла ў Лаўрэнцьскім летапісе перапісаным манахам Лаўрэнціем па загаду Суздальскага князя, Іпаціўскім (да1117г.), Галецка – Валынскім летапісе. Радзівілаўскі ( зхаваўся ў спісе 15 ст), носіць імя князя Радзівіла, як аднаго з ўладальнікаў мае 617 малюнкаў, ілюстрацыі, гэтым ён і адметны.