Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси - конспект лекций Пилецкого.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
967.17 Кб
Скачать

Пыт.№ 2. Сацыяльна-эканамічнае, палітычнае, культурна-рэлігійнае, этнічнае становішча Наваградка і іншых беларускіх зямель напярэдадні ўтварэння Вялікага княства Літоўскага

Дзяржава ВКЛ утварылася на беларускіх землях, многія тэрыторыі сюды ўвайшлі дабравольна, усе падзеі былі сканцэнтраваны тут. Каб вызначыць пачатак утварэння ВКЛ, трэба паглядзець на стан зямель:

  • што ўяўляла сабой Наваградчына і заходнебеларускія землі ў адносінах палітычнай сістэмы.

  • што ўяўляў сабой Наваградак у ваенна-палітычных адносінах.

  • што ўяўляла сабой эканамічная сістэма і культура.

Палітычны лад: Наваградскае княства вядома з летапісаў як тэрыторыя падначаленая Полацку. Да 1044 года горад падпарадкоўваўся Полацку, але пасля смерці Брачыслава Ізяславіча, Яраслаў Мудры зрабіў паход на Літву і “Кіеўскі летапіс” паведамляе, што ён заснаваў Наваградак (“сруби Наваградак”), але археалагічна горад вядомы раней.

У 1067 годзе Усяслаў, згодна са “Слова аб палку Ігаравым” - «отвари врата Навугороду и расшибе славу Ярославу». Зыходзячы з гэтых падзей у Наваградку існаваў полацка-кіеўскі тып палітычнай улады - вечавы лад, калі галоўну ролю ў кіраўніцтве мела веча, а князь знаходзіўся на палажэнні галоўнага ваеннакамандуючага і суддзі, інакш кажучы, ідэю стварэння ВКЛ ажыццявіў не князь, а веча. Стварыла ВКЛ - веча Наваградка, а Міндоўг і Войшалк былі выканальнікамі волі веча.

Асоба Міндоўга не першая вядомая ў гісторыі Наваградка. Першай гістарычнай асобай быў Ізяслаў Наваградскі (упамінаецца пад 1235 годам у “Іпацьеўскім летапісе” ў сувязі з барацьбой Данілы Галіцкага з польскім князем Конрадам Мазавецкім: “возведе на Конрада Литву Миндовга и Изяслава Новоградского”). У 1235 годзе ў Наўгародскім княстве сядзеў Ізяслаў Наваградскі, а Міндоўг - у “летапіснай Літве”, яны разам ажыццявілі паход на Польшчу.

Эканамічнае развіццё:

Звесткі з кнігі Я.Г. Звяругі “Верхняе Панёманне ў IX - XIII ст.”, Мінск, 1999 год, ст. 67. Аўтар адзначае, што першае пасяленне на тэрыторыі Наваградка адносіцца да канца X ст., на тэрыторыі замкавай гары - да пачатку XI ст., значыць Яраслаў не заснаваў Наваградак. У сярэдзiне XI ст. пляцоўка замкавай гары была абнесена валам, а потым умацаванне ператварылася ў дзядзінец. У XII ст. горад быў абнесены новым валам, а стары зруйнаваны. У пачатку XIII ст. каля падножжа гары збудавана яшчэ адна лінія ўмацаванняў: узведзены кірпічны храм, папярэднік царквы Барыса і Глеба, якая адносіцца, як адзначыў гісторык Каргер, да Полацкай школы дойлідства.

З XII ст. у Наваградку з’ яўляюцца дамы багатых гараджан, гэтыя дамы вялікія па памерах (75 - 100 м кв.), тут ёсць вокны са шклом, фрэскавы роспіс.

Ф.Д.Гурэвіч (расійская даследчыца) падкрэслівала, што ў Наваградку ў гэты час буйна развіваліся рамёствы, нават жалезаробная справа, апрацоўка каляровых і благародных металаў. Рэлігія ў Наваградку была язычніцкая ў X - XI ст., а з XII ст. - хрысціянства праваслаўнага кшталту. Гурэвіч падкрэслівала таксама шырокія гандлёвыя сувязі. У сваёй працы “Внешние связи городов Понемонья», КСИА, №171, 1982 год, адзначае, што на тэрыторыі Наваградка знойдзена шмат імпартных рэчаў (анфары прычарнаморскія, шаўковыя тканіны з Візантыі, бурштын з Прыбалтыкі, ювелірныя вырабы з Цэнтральнай Еўропы, кераміка з Іраа, посуд з Мізземнамор’я). Наваградак па колькасці імпартных рэчаў не мае сабе роўных на тэрыторыі Беларусі і займае адно з першых месцаў сярод гарадоў Кіеўскай Русі.

Культура IX - XIII ст.

На тэрыторыі Беларусі знойдзена шмат прылад для пісьма (пісалы - касцяныя, металічныя, з каляровых металаў). Звяруга адзначае, што колькасць пісал з Наваградка і Ваўкавыска саступае толькі старажытнаму Ноўгараду.

Рамёствы: развіваецца жалезаробная справа, будаўніцтва (у XII ст. з’яўляюцца глінабітныя дамы плошчай до 100 м кв. з зашклёнымі вокнамі), дрэваапрацоўка, апрацоўка бурштыну, касцярэзнае майстэрства, выраб цэглы і інш.

Умацаванні: другая палова ХІІІ ст. пабудавана Шчытавая Вежа, вышыней 25 м., (вышыяня 9-павярховага дома = 30 м.), таўшчыня сцен 2,6 м. – 3 м., 7 абарончых вежаў і мураваныя сцены.

Замкавая гара – 20 м. над узроўнем мора, акружана ровам глыбіней 10 м., шырыней 10 –12 м. і валам вышыней 6 м., шырыней 27 м.