Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси - конспект лекций Пилецкого.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
967.17 Кб
Скачать

Пыт.№ 6. Рост тэрыторый вкл у сярэдзіне XIII - сярэдзіне XV ст.

Міндоўг – далучыў да Наваградка тэрыторыі летапіснай Літвы (тэрыторыя паміж Слуцкам, Маладзечнам і Слонімам).

Войшалак – Пінскае княства; Полацкае княства далучылася мірным шляхам; яшчэ далучаны Нальшчаны і Дзяволтва.

Пры Шварне тэрыторыя ВКЛ не змянілася.

Трайдзен – Герцыке; Мазовія (ажаніўся на Ганне Мазавецкай).

Віцень – у выніку барацьбы з крыжакамі канчаткова далучыў Брэстчыну.

Гедымін – 1439 г. васальная залежнасць Смаленска; Браншчына.

Альгерд пасля бітвы на Сініх Водах далучыў Кіеўскае княства.

Вітаўт – глядзець папярэднее пытанне

Раздзел: Унутрыпалітычнае і знешнепалітычнае становішча ВКЛ у сяр. ХV – ХVΙΙ ст.

Тэма 10: Грамадзянская вайна і барацьба за ўладу ў ВКЛ 1432 – 1439 гг. Унутрыпалітычнае развіццё беларуска – літоўскай дзяржавы ў 2-ой пал. ХV ст. (1430 – 1506 гг.)

  1. Грамадзянская вайна і барацьба за ўладу ВКЛ 1432 – 1439 гг. Унутры-палітычпае развіцце беларуска-літоускай дзяржавы ў другой палове XV (1430 – 1506 гг.)

  2. 2.Унутраная палітыка ВКЛ ў XIV – ср. XVІІ ст. “Залаты век” беларускай дзяржавы.

  3. 3.Войны (ваенна-палітычнае узаемаадносіны) беларуска-літоускай дзяржавы і Рэчы Паспалітай з Масквой. 1492 – 1634 гг.

  4. Рэлігійна-палітычныя узаемаадносіны у гісторыі Беларусі з Х па ср. ХVІІ ст.

  5. ВКЛ у першай палове XVII ст. Паглыбенне негатыўных з’яў (агальнасусветныя, еўрапейскія, і унутраныя фаутары). Янаш Радзівіл – прадстаўнік незалежнай беларуска-літоўскай дзяржавы.

Пыт. № 1 Грамадзянская вайна і барацьба за ўладу ВКЛ 1432 – 1439 гг. Унутры-палітычпае развіцце беларуска-літоускай дзяржавы ў другой палове XV (1430 – 1506 гг.)

. Пасля смерці Вітаўта пачынаецца грамадзянская вайна. Вітаўт не змог пераадоліць умовы Востраўскага пагаднення; праблема з каронай не мела завяршэння. Пасля смерці юрыдычную сілу мела Востраўскае пагадненне, згодна з якім Вітаўт толькі пажыццёвы кіраўнік (ён не можа перадаць уладу ў спадчыну).

У час Вітаўта Востраўскае пагадненне – кампрамісны варыянт у адносінах з Польшай. Аб’яднаўшыся з Польшчай феадалы страцілі магчымасць вырашаць пытанні прастолазамяшчэня.

Польшча і каталіцкая царква – ініцыятары грамадзянскай вайны. Гістарычная адказнасць ляжыць на Ягайле і феадальных колах Кароны, а таксама беларуска-літоўскіх феадалах з польскай арыентацыяй, якія падтрымалі Ягайлу пасля смерці Вітаўта. Адбыўся з’езд феадалаў ВКЛ. Князем быў выбраны Свідрыгайла (1430 – 1432) (жыццё 1370 - 1452) – малодшы брат Ягайлы (сын Ульяны Цвярской), які да гэтага княжыў у Віцебску, знаходзіўся ў Чарнігава – Северскай зямлі, быў у Маскве. Выступіў супраць уніі з Польшчай. Яго выбранне было палітычна дальнавідным крокам:

Непарушаліся ўмовы Востраўскага пагаднення, а значыць у палякаў не было афіцыйнай прычыны пачынаць вайну, і ў той жа час ВКЛ не траціла незалежнасці ад Польшчы. Разам з тым, ведаючы, што Свідрыгайла мае праваслаўную арыентацыю, не пойдзе на паваду ў палякаў, абароніць ад польскіх феадалаў; мае добрыя адносіны з Масквой.

Польскія феадалы пачалі захопліваць землі Валыні. З падтрымкай ордэнскай дзяржавы Свідрыгайла пачаў ваенныя дзеянні. Польскія феадалы ажыццявілі змову з феадаламі Літвы, скінулі Свідрыгайлу з прастола і пасадзілі Жыгімонта Кейстутавіча (1432 – 1440) – малодшы брат Вітаўта. Яго прызналі Літва, Берасцейскія землі, а астатнія падтрымалі Свідрыгайлу. Пачалася грамадзянская вайна (ваююць жыхары адзінай краіны па палітычнай праблематыцы). Жыгімонт узнавіў унію з Польшчай – 1432 г. і пачаў барацьбу. Задачы: прыцягнуць феадалаў на свой бок. Жыгімонт з Ягайлам выдаюць Прывілеі 1432 і 1434 гг., якія распаўсюдзілі льготы, дадзеныя католікам феадалам на праваслаўных (1432 – распаўсюдзілі часткова, 1434 – на ўсю тэрыторыю). Феадальныя колы адвярнуліся ад Свідрыгайлы – ён пацярпеў некалькі паражэнняў (буйнейшае пад Вількамірам 1435 г.) і быў пераможаны.

Жыгімонт заключыў з Ордэнам мір. Свідрыгайла паехаў на Валынь і больш не прэтэндаваў на прастол.

Жыгімонт успомніў, што трэба клапаціцца пра сваю дзяржаву, а не пра Польшчу. Феадальныя польскія апетыты раслі – патрабавалі Валынь. Але Жыгімонт не пагадзіўся з гэтым, адмаўляў палякам у збліжэнні. Яны арганізавалі змову і забілі Жыгімонта. Палякі пайшлі на збліжэнне з Свідрыгайлам. На прастол меціў Міхайлушка Жыгімонтавіч, сын Жыгімонта, але паны–рада выбралі малалетняга Казіміра Ягелончыка. На троне ў Польшчы сядзеў старшы брат Уладзіслаў ΙΙΙ, а Казімір – малодшы. Паны – рада стала выканаўчым органам улады. Казімір – аб’явіў аб разрыве уніі з Польшчай. Пачалася барацьба за ўзнаўленне межаў. Грамадзянская вайна скончылася перамогай.

1447 г. памёр Уладзіслаў Ш, палякі звярнуліся да Казіміра, каб ён стаў польскім каралём. 1447 г. – Казімір едзе ў Польшчу і прымае карану Польскага каралеўства. Феадалы ВКЛ вымушаюць падпісаць яго перад ад’ездам прывілей, у якім гарантавалася феадалам захоўванне правоў, якія былі дасягнуты раней (давалася права судзіць сялян; сяланам забаранялася пераходзіць; забаранялася прынімаць беглых сялян і інш.), іншымі словамі у 1447 годе быу прыняты Прывілей Казіміра.

1468 г. – Судзебнік Казіміра - збор законаў крымінальнага права. Казімір вытрымаў жорсткі націск польскіх феадалаў, якія патрабавалі Валынь і Кіеўшчыну. Ëн вагаўся, але афіцыйна згоду не падцвердзіў. Частка беларуска – літоўскіх феадалаў заключылі змову (Фёдар Бельскі, Іван Гальшанскі).

У 1481 г. запрасілі Казіміра на вяселле і хацелі забіць, але змова раскрылася, загаворшчыкі пакараны смерцю – М. Алелькавіч і Ф. Бельскі.

З 1480 г. – пачынаюцца атакі крымскага ханства, якое ў 1475 г. стала васалам Асманскай імперыі.

Пасля смерці Казіміра вялікім князем выбраны Аляксандр (1492 – 1506 гг.). Пры Аляксандры некалькі аспектаў: Прывілей 1492 г. – феадальная канстытуцыя – падцверджаны ўвесь парадак зацверджаны пры Казіміры. Паны – рада заставалася вярхоўным органам кіравання. Прывілей ахапіў важнейшыя аспекты ў дзяржаве. Аляксандр Казіміравіч быў не герой, а мягкахарактарны чалавек. Падчас кіравання Аляксандра паны-рада канчаткова атрымалі рэальную уладу, а вялікі князь меў намінальную.

У гэты час у Маскве кіраваў Іван ΙΙΙ , які пачаў экспансію на землі ВКЛ. Пад выглядам абароны праваслаўя і правоў беларуска-літоўскіх феадалаў рускімі войскамі.

У 1492 – 1494 гг. – першая вайна Масквы з ВКЛ. ВКЛ панесла невялікія тэрытарыяльныя страты – Вярхоўскія княства (Вязямскае і інш). Але тэндэнцыя для ВКЛ была вельмі дрэннай. Пачалася серыя войн, якая цягнулася 142 г. з пераменным поспехам.

Беларуска–літоўскія феадалы вырашылі заключыць з Масквой дынастычны шлюб. Аляксандра жанілі на Алене Іванаўне, Іван ΙΙΙ выдаў дачку з умовай, што яна не будзе прынімаць каталіцтва і прыставіў да яе людзей. Але палітычныя праблемы засталіся.

Пыт.№ 2 Унутраная палітыка ВКЛ ў XIV – ср. XVІІ ст. “Залаты век” беларускай дзяржавы

  1. Формы палітычнага ладу за сяр. 15 па 17 ст.

  2. Структура дзяржаўнай улады, судовая сістэма, арганізацыя войска.

  3. Важнейшыя ўнутрыпалітычныя акцыі пры асобных князях з 1430 – па 1648 гг.

  4. “Залаты век” беларускай дзяржаўнасці, гісторыя ўзнікнення. Складаючыя часткі тэрміна.

За час свайго існавання Беларуска – Літоўская дзяржава прайшла некалькі форм арганізацыі дзяржаўнай улады. Да Вітаўта - перыяд збірання зямель. Землі ўваходзілі трымя шляхамі:

  1. Ваеннае далучэнне (Нальшчаны, Жмудзь, Дзявонтва, Кіеўская зямля (Кіева – Падольскія землі ў 1363 г.)).

  2. Дабравольнае ўваходжанне (Піншчына, Полацкае княства і інш.), Войшалк ішоў з Піняны, Полаччына па ўмовах – старыны не рушыць.

  3. Дыпламатычныя пагадненні (Валынь) і дынастычны шлюб (Віцебск).

У залежнасці ад формы ўваходжання адбывалася фарміраванне прававых асноў. Захопленыя ваеннай сілай – станавіліся ўласнасцю князя – часткаў вялікакняжацкага дамену. На дабравольнай аснове -- захоўвалі ранейшае кіраванне (вечавы лад), але прызнавалі ўладу вялікага князя як сюзерэна. З пункту гледжання ўладкавання ўяўлялі саслоўную манархію.

Гісторыкі выказваюцца, што дзяржаву ВКЛ трэба

называць – Беларуска – Літвінская

Структура ўлады:

краіну узначальваў вялікі князь – кіраўнік краіны і вярхоўны ўласнік зямель, валодаў рэальна толькі даменам. Кіраўнік адміністрацыі на гэтых землях, галоўнакамандаючы, першы сярод феадалаў, узначальваў феадальную лесвіцу, з’яўляўся вярхоўным сюзерэнам, астатнія васалы.

Другая ступень улады – князі, магнаты, паны і інш. Найбольш буйныя, падпараткоўваліся князю, выстаўлялі войскі і плацілі падатак.

часы Вітаўта (1392 – 1430 гг.) – рысы неабмежаванай манархіі, складваецца феадальна – магнацкая форма кіравання, якая існавала да 1529 г. З 1529 г. пачынае складвацца феадальна прававая (дэмакратычная) форма ўлады ў ВКЛ.

Вітаўт з 1393 г. вёў барацьбу за ўмацаванне ўлады, выганяў удзельных князёў. Удзельныя князі мелі моцныя сувязі і падтрымку на месцах, якія маглі стаць пад ружжо. А намеснікаў можна перамяшчаць, яны не абрастаюць сувязямі на зямлі.

У 1413 г. створаны дзве адміністрацыйна-тэрыятарыяльныя адзінкі: Віленская і Трокскае ваяводствы. Пры Вітаўце цэнтралізацыя не поўная, землям даваліся ўстаўныя граматы.

Структура ўлады:

  1. Вялікі князь – неабмежаваны кіраўнік, уласнік усіх зямель, а не толькі дамена.

  2. Князі ў поўным падпараткаванні

1430 г. разгарнулася грамадзянская вайна, якую вялі феадальна – шляхецкія колы за правы 1387 г. католікаў. 1432 – 1434 гг. – сітуацыя імі дасягнута, юрыдычныя правы распаўсюджаны і сярод праваслаўных.

Пры Казіміры IV (1440 - 1492 гг.) у палітычным уладкаванні адбыліся змены: з'явіўся новы орган паны-рада і яшчэ адзін орган заканадаўчай улады - сейм. Чаму? - панам-радзе пры малалетнім Казіміры не хапала мужнасці вырашаць важнейшыя справы агульнадзяржаўнага значэння, якія у складаных абставінах маглі стаць выбухова небяспечнымі. Пачалі склікаць феадалаў на з'езд - сойм (вальны сойм), у якім удзельнічалі ўсе, хто хацеў і меў права голасу. З 1512 г. з'явіліся павятовыя і ваяводскія соймы. У сойме удзельнічала па 2 прадстаўнікі ад павета. Соймавыя пастановы - ухвалы або інструкцыі.

1447 г. выдадзены Прывілей Казіміра. 1468 г. - Судзебнік Казіміра - збор законаў юрыдычнага характару - ступенька у фарміраванні прававой феадальнай дзяржавы - аднолькавыя адносіны да феадалаў любога ўзроўню.

Складавалася феадальна-магнацкая форма кіравання дзяржавай. Паны-рада раіліся з соймам, і першапачаткова сойм збіраўся не рэгулярна.

1492 - 1506 гг. канчаткава ўстанавілася магнацка-манархічная форма кіравання. Прывілеем Аляксандра 1502 г. паны-рада замацаваны у якасці галоўнага органа. Гэта падцверджана і пры Жыгімонце І Старым (1467 - 1548 - гады жыцця) (1506 - 1548 гг. кіравання). Жыгімонт - 5-ты сын Казіміра Ягелончыка, абраны з'ездам феадалаў з падставы паноў-рады - 12 кастрычніка 1506 г. Мянушку Стары атрымаў за тое, што пры жыцці прызначыў на прастол свайго сына Жыгімонта ІІ Аўгуста.

Пры Жыгімонце І Старым ВКЛ - магнацка-прававая дзяржава.

У 1529 г. прыняты Статут ВКЛ - юрыдычна замацаваў роўнасць феадальнага саслоўя (юрыдычную роўнасць усіх феадалаў незалежна ад іх маёмаснага становішча). Раней буйныя магнаты маглі прыцясняць дробную шляхту.

Пачынаецца фарміраванне прававой дзяржавы. Пасля 1529 г. - пік феадальнай магутнасці. Пачынаецца новы перыяд фарміравання феадальна-прававой дзяржавы.

Сямён Падокшын "Канцэпцыі гістрорыі ВКЛ у даследаваннях Любаўскага" адзначыў, што яшчэ ў Прывілеі 1434 г. змешчана палажэнне , якое сведчыць, што нараджаюцца элементы прававой дзяржавы. Палажэнне: ніхто не можа быць прыцягнуты да адказнасці без паставовы суда па "абычаю зямлі".

Вехі станаўлення прававой дзяржавы:

- Прывілей 1434 г.;

- Судзебнік 1468 г.;

- Статут 1529 г.

Жыгімонт ІІ Аўгуст (1520 - 1572 гг. - гады жыцця) (1548 - 1572 гг. кіравання). Выбраны кіраўніком яшчэ ў 1529 г. 1534 г. - жаніўся на дачцэ наследніка трона Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанта - Лізавеце, якая памерла ў 1544 г. Знаходзіўся ў Вільні, куды Жыгімонт І амаль не прыязджаў - захоўваў фактычна правы распараджэння фінансамі. Гароўныя пытанні вырашаў ўжо Жыгімонм ІІ.

1547 г. - браты Радзівілы (Руды і Чорны) жанілі Жыгімонта на сваёй сястры Барбары Радзівіл (яна была замужам за Наваградскім ваяводам Станіславам Гаштольдам, які памёр, а яна засталася ўдавой). Спачатку Жыгімонт сустракаўся з ёй тайна, але па-ціху пайшлі чуткі, што малады князь мае неафіцыйныя адносіны з Барбарай. Браты Радзівілы папярэдзілі, што нельга кідаць цень на іх сястру. Жыгімонт паабяцаў, што больш не будзе сустракацца. Раптам пайшоў слух, што браты паехалі на паляванне. Але нешта не склалася, і яны вярнуліся і засталі Жыгімонта з Барбарай у пакоі апошняй- Жыгімонт паабяцаў жаніцца. Ён кахаў Барбару.

1448 г. беларуска-літоўскі сейм прызнаў шлюб Жыгімонта законным. 5 снежня 1550 г. польскія феадалы былі вымушаны прагаласаваць за прадстаўніцу беларуска-літоўскай дзяржавы на польскім прастоле. Гэта было трыумфам палітыкі беларуска-літоўскай дзяржавы ў саюзе з Польшчай. Барбара была з магнацкага асяроддзя, улада паноў-рады ўзмацнілася. Браты Радзівілы займалі вышэйшыя пасады. Мікалай Радзівіл Руды з 1554 г. - маршалак земскі; быў канцлерам з 1550 па 1565 гг., ваявода Віленскі; староста Брэсцкі, Ковенскі і адміністратар Лівоніі. Пры Мікалае Радзівіле Чорным Нясвіж - цэнтр кальвінізму. Радзівіл Чорны - гетман з 1553 па 1566 гг.;канцлер літоўскі 1566 - 1579 гг; стараста Ашмянскі, Слонімскі і г.д.

Барбары было 27 гадоў. Жыгімонт яе вельмі кахаў. Заховалася частка перапіскі (апублікавана ў часопісе "Спадчына" 1996 г.).Шчасце было нядоўгім. 8 мая 1551 г. яна памерла, афіцыйна ад раку. Версія: была атручана каралевай Бонай. Лекар Боны - Монці сказаў, што яна злоўжывала лекамі ад бясплоддзя. Усе цела пакрылася гнайнікамі,якія пастаянна лопаіся і распаўсюжвалі страшэнны смурод. Жыгімонт не адвярнуўся ад яе да апошняга. 2 тыдні пасля яе смерці не дазваляў хараніць. Потым яе павезлі з Польшчы на Радзіму ў Вільню, каб пахараніць. Пахавальная працэсія ад ішла Кракава да Вільні, Жыгімонт ехаў на кані за труной, а кожны населены пункт ішоў пешшу з непакрытай галавой. Ён знаходзіўся ў адчаі. (Паданне пра Чорную даму Нясвіжа, якая ноччу з'яўляецца і ахоўвае каханых - звязана менавіта з Барбарай).

Ірына Масляніцына: дух Барбары быў вызваны з таго свету чарнакніжнікам Твардоўскім, прыбліжаным да Жыгімонта.

Жыгімонт не прасціў Боне і яна хутка з'ехала ў Італію.

Пры Жыгімонце ІІ ВКЛ увязалася ў Лівонскую вайну, падчас якой была страчана самастойнасць ВКЛ і заключана Люблінская унія. Падчас Лівонскай вайны войскі Расіі стаялі каля Вільні, Жыгімонт паддаўся на націск палякаў і падпісаў 3 Прывілеі, па якіх палякі змаглі далучаць землі Украіны, дзе яны ўстанавілі жорсткую эксплуатацію.

Свяжынскі: Жыгімонт вызначаўся і амурнымі справамі. Дзеннік Фёдара Еўлашоўскага, які быў унікальным чалавекам, блізкім сябрам Жыкімонта ІІ Аўгуста і Стэфана Баторыя сведчыць пра гэта. Выконваў у Жыгімонта спецыфічныя паручэнні - кожную ноч прыводзіў яму наложніц, аднак пісаў : "ме та паслуга мерзіла".

Фёдар Еўлашоўскі - (1546 - 1619 гг.) - грамадскі дзеяч, пісьменнік. Нарадзіўся ў мястэчку Ляховічы, Наваградскага павета. Ведаў матэматыку; юрыспрыдэнцыю; вучыўся ў кальвінісцкай школе. Калі пачалася Лівонская вайна было 18 гадоў. Удзельнічаў у Ульскай бітве - 1564 г. , затым пакінуў службу.

1566 г. на павятовым сойме Наваградскага павета выбраны падсудкам. Удзелнічаў у Люблінскім сейме ад Наваградка. Адзін з распрацоўшчыкаў Галоўнага Трыбунала. Кароль прызначыў яго інстыгатарам - дзяржаўным пракурорам. Выступаў супраць увядзення польскіх судовых парадкаў. Быў забіты яго сын Ян. У Еўлашоўскага абвастрылася хвароба. З 1602 г. пачыў пісаць мемуары. Першая старонка страчана. Напісана на беларускай мове, прасякнута патрыятызмам. Еўлашоўскі першы, хто назваў XVI ст.- залатым векам. Ён быў даволі багаты, як грашова , так меў 9 сыноў і 5 дачок. Яго жонка - Анна Валатоўна.

Пры Жыгімонце ІІ адбывалася дальнейшае станаўленне феадальна-дэмакратычнай дзяржавы, ураўненне правоў феадалаў.

1563 г. -Віленскі прывілей - ураўнанне ў правах католікаў і праваслаўных.

Час кіравання Жыгімонта- росквіт культуры эпохі Адраджэння. У гэты час дзейнічае Скарына (1490 - 1551 гг) 1512 г. абараніў у Падуанскім універсітэце званне доктара навук. Ступень бакалаўра атрымаў у Кракаве. У Падуанскім універсітэце раніцай атрымаў пытанні, а ў сярэдзіне дня ўжо адказваў. Камісія была вельмі ўражана яго ведамі. У Падуанскім універсітэце ёсць бюст Скарыны. Быў першым друкаром усходнеславянскіх краін. Савецкая гістарыяграфія першым называла Івана Фёдарава.

Сымон Будны (1530 - 1593 гг.) заснаваў друкарню, дзе выдаў разам з Кавячынскім і Крышкоўскім "Катэхізіс" на беларускай мове.

1530 - 1560 гг. - Андрэй Волан - заснавальнік свецкага накірунку ў навуцы. Працы Воланы былі занесены Папскім прастолам у індэкс забароненых кніг.

Падчас кіравання Жыгімонта ІІ Аўгуста было праведзена шэраг рэформ.

Рэформы XVI ст.

  1. 1557 г. - "Валочная памера". Была выключна важным мерапрыемствам трансфармацыі эканомікі, эканоміка пастаўлена на таварныя рэйкі, разбурана абшчына - атрыбут феадалізму, накіравала эканоміку ў капіталістычным напрамку. Вынік - павелічэнне эффектыўнасці гаспадаркі на 40% - велізарны скачок, быў дасягнуты, дзякуючы комплексу мерапрыемстваў.

  2. 1564 - 1567 гг. адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел на 12 ваяводстваў і Жмудскае староства. Ваяводства: Берасцейскае, Брацлаўскае (Украіна), Валынскае, Віленскае, Трокскае, Падляшскае, Наваградскае, Менскае, Полацкае, Мсціслаўскае, Кіеўскае, Віцебскае.

  3. 1566 г. - судовая рэформа: у дзяржаве дзейнічалі 2 формы судовых устаноў:

  • Земскі, павятовы і падкаморскі - разлядалі маёмасныя спрэчкі;

  • гродскі (замкавы) - займаўся крымінальнымі справамі.

Суды былі агульныя і саслоўныя. Агульныя: гродскі, вышэйшы гаспадарскі суд. Саслоўныя: земскі, падкаморскі - для шляхты, войтаўска-лаўнічы - для гараджан; копны - для сялян; царкоўны - для духавенства. Самая высокая інстанцыя - гаспадарскі суд - паны-рада і князь.

  1. З 1581 г. утвараецца Галоўны Трыбунал ВКЛ - вышэйшая судовая інстанцыя - апіляцыйная. Разглядаў скаргі на рашэнні павятовай адміністрацыі – накшталт сучаснага Канстытуцыйны суда. Гэта факт станаўлення феадальна-прававой дзяржавы. Трыбунал працаваў на аснове Статутаў ВКЛ. Сесіі праходзілі ў Вільні, Троках, Наваградку, Менску, Гродне. 46 дэпутатаў, якія выбіраліся на 1 год людзі шляхецкага паходжання.

  2. 1566 год створаны ІІ Статут - збор законаў грамадзянскага і крымінальнага права. Патрэба выправіць Статут 1529 г. , бо была праведзена тэрытарыяльна-адміністрацыйная рэформа. 367 артыкулаў, адлюстроўвалі змены грамадска-палітычнага характару, якія адбываліся. Напісаны на беларускай мове, пераведзены на латынь і польскую мову.

Рэформы сяр. XVI ст. - гэта крок на шляху станаўлення феадальна-прававой дзяржавы - спрыялі ўстанаўленню роўнай адказнасці ўсіх феадалаў.

Параўнанне з Расіяй: лад ВКЛ адрозніваўся тым, што ў ВКЛ улада асноўвалася на еўрапейскіх дэмакратычных прынцыпах, а ў Маскоўскай дзяржаве кіраванне дэспатычнага кшталту (азіацкая дэспатыя) - адсутнічала апора на заканадаўства. Усе грамадзяне - халопы гасудара, які вырашаў, хто мае права на жыццё, а хто не.

Люблінская унія - утворана адзіная федэратыўная дзяржава, якая складалася з 2-ух раўнапраўных частак: Кароны і Княства. Саслоўная манархія з выбраным каралём, улада абмежавана соймам Кароны і Княства. Падпісанне уніі не з'яўляецца канцом ВКЛ, захавалася значная самастойнасць. Назва Рэч Паспалітая азначае - рэспубіка 2-х народаў. Савецкая гістарыяграфія ставіць крыж на гісторыі ВКЛ з Люблінскай уніі. Самастойнасць была парушана, але захавалася. А пасля Статута 1588 г. самастойнасць значна ўзмацнілася. Абедзве дзяржавы захоўвалі сваю адміністрацыю, войкі, казну і грашовую сістэму, права на выпуск манеты, свой адміністацыйна-судовы апарат, свае законы, мову (у ВКЛ - беларуская, Польшча - латынь, затым польская).

У Статуце 1588 г. паўторана заканадаўчая норма, якая сустракаецца і ў Прывілеях: іншаземцам забараняецца набываць землі і займаць пасады ў ВКЛ. (Мы лічым, што самастойнасць страчана ў 1655 г. пасля смерці Януша Радзівіла і заключэння Кейданскага пагаднення).

Пасля смерці Жыгімонта ІІ Аўгуста - апошні з Ягелонаў, які не пакінуў спадчынніка, з 1572 па 1574 гг. у ВКЛ - час безкаралеўя, безкнязёўе. 18 лютага 1574 г. феадалы РП выбіраюць Генрыха Валуа (прадстаўнік французкай дынастыі). Кіраваў ен толькі 5 месяцаў. Пры выбранні, магнаты і феадалы імкнуліся абезапасіць сваё становішча і падсунулі на падпісанне дакумент - "Генрыхавы артыкулы" - верх абмежавання ўлады:

- не прызначаць пераемнікаў;

- не мець зносіны з іншымі дзяржавамі;

- не збіраць войска;

- не меў права заканадаўчай і судовай ініцыятывы;

- не ўстанаўліваць падаткі.

- калі які-небудзь з пунктаў не выкананы каралем, то любы з грамадзян меў права не падпарадкавацца яму.

Як толькі ў Францыі памёр брат, Генрых уцёк. Магнаты паслалі пасольства, каб даведацца ці вернецца, але ён і не збіраўся.

Стэфан Баторый (1576 - 1586 гг.) (яшчэ называлі на Беларусі - Батура). Нарадзіўся на тэтырыі Румыніі, князь Трансельванскі. Быў земляком пісьменніка Б. Стокера, які даў пачатак культуры вампірызма. Граф Дракула - Уладзіслаў Цэпіш - вельмі жорсткі правіцель, коласажацель (калі турэцкія войскі ўбачылі лес людзей пасажаных на калы, вырашылі не выяваць з такім жудасным чалавекам).

Стэфан Баторый аб'яднаў ваенныя сілы ВКЛ і Польшчы і вызваліў захопленыя землі ў Масквы. Лівонская вайна скончылася, дзе пачалася. Пры выбранні С. Баторыя каралём, яго падтрымала шляхта - сярэднія і дробныя феадалы.

Тэрмін "феадальна-прававая дзяржава" -падкрэслівае, што сяляне як саслоўе былі выкрэслены з прававых адносін. Аднак для феадалаў ВКЛ было феадальна-прававой дзяржавай - гэта высокі ўзровень развіцця дзяржаўнасці для XVI ст.

Стэфан Баторый апіраўся на каталіцкую царкву ( у яго абозе, калі ён ваяваў з Масквой ехалі езуіты. (менавіта з часоў Стэфана Баторыя з'явіліся на беларускіх землях езуіты) Пачалася контррэфармацыя (аднаўленне пазіцый католікаў).

Стэфан Баторый аказаўся прычасным да з’яўлення на Беларусі першай вышэйшай навучальнай установы. З 1570 г. - Віленская езуітская акадэмія; 1578 г. - Прывілеем Стэфана Баторыя ператворана ў акадэмію (набыла статус еўрапейскіх універсітэтаў). 1579 г. - була Папы аб зацвярджэнні статуса вышэйшай навучальнай установы. З 1581 г. пасля роспуску езуітаў утворана Адукацыйная камісія - Галоўная школа ВКЛ. 1803 г. - кіраўніцтва Расійскай імперыі Аляксандр І рэарганізаваў у Віленскі універсітэт. 4 факультэты: фізіка-матэматычны; медыцынскі; літаратуры і вольнага мастацтва; маральных і палітычных навук. 1832 г. зачынены за ўдзел у паўстанні. У 1919 г адноўлены - імя Стэфана Баторыя.

Пры Стэфане Баторыі канцлерам ВКЛ быў Астафай Валовіч (1520 - 1578 гг.) . У 1563 г. падчас вайны ўзначальваў пасольства ў Маскву. Размаўляў з Іванам Грозным- называў яго князем, а не царом. 1552 г. - маршалак дворны, пісар ВКЛ. 1561 - 1566 гг. падскарбій. З 1579 г. - канцлер і кашталян Трокаў. Жыў у Гродзенскім замку.

Жыгімонт ІІІ Ваза (1566 - 1732 гг. жыцця) (1587 - 1632 гг. кіравання).Сын караля Швецыі Юхана ІІІ Вазы і сын дачкі Жыгімонта І Старога Кацярыны Ягелонкі. Пры ім феадальна-прававая форма ўзмацнілася. Яго выбранне праходзіла ў жорсткай барацьбе, таму што акрамя яго быў яшчэ адзін кандыдат - прадстаўнік Аўстрыйскага эрцгерцагства Максеміліан.

Пры Жыгімонце ВКЛ практычна аднавіла сваю незалежнасць. Спрыяў гэтаму канцлер ВКЛ - Леў Іванавіч Сапега (1557 - 1563 гг.) з 1581 г. пісар вялікі; 1585 г. падканцлер; 1589 г. - канцлер; 1569 г. - ваявода Віленскі; 1625 г. - гетман вялікі. Быў даволі багаты. Адукацыю атрымаў ў еўрапейскіх універсітэтах, пакравіцельства яму аказвалі Радзівілы. На свае грошы наняў войска і ваяваў з Масквой. Пад кіраўніцтвам Сапегі распрацаваны 3 Статут, выдадзены на яго грошы, куды былі ўнесены найбольш прагрэсіўныя нормы еўрапейскага заканадаўства на беларускай мове. Л. І. Сапега паказаў мужнасць у адстойванні правоў ВКЛ. Пасля смерці віленскага біскупа польскія феадалы хацелі прызначыць паляка Маціеўскага. Сапега, апіраючыся на Статут, выступіў супраць, і кароль не змог прызначыць Маціеўскага. Чым быў прадэманстраваны акт самастойнасці ВКЛ. У гэты час 1596 г. - падпісана Брэсцкая царкаўная унія. Пазіцыя Сапегі: як патрыёт разумеў станоўчасць уніі для ВКЛ, як Вітаўт на Канстанцкім саборы Сапега разглядаў унію як ідэалагічную апору развіцця беларускай дзяржаўнасці.

Частка дзеячаў ВКЛ падтрымала унію, а частка не. Не зразумеў станоўчасць уніі і Канстанцін Іванавіч Астрожскі. Былі і гарачыя голавы, такія, як епіскап Ясафат Кунцэвіч , які ўводзіў унію гвалтоўна. Супраць яго ў 1623 г. было паднята паўстанне, і ён быў забіты. Сапега выступаў супраць Кунцэвіча. Сапега пісаў да Кунцэвіча пісьмы, ў якіх тлумачыў як трэба адносіцца да уніі.

Пры Жыгімонце ІІІ Вазе былі прыняты пастановы сейма з гарантыямі правоў праваслаўных ў 1609, 1618, 1631 гадах. У гэты ж час ішла барацьба з Маскоўскай дзяржавай.

Апошні князь Уладзіслаў IV Ваза (1595 - 1648), гады кіравання - 1632 - 1648 гг. Нарадзіўся ён у Польшчы, сын Жыгімонта ІІІ Вазы. Яго дзейнасць звязана з барацьбой супраць Маскоўскай дзяржавы падчас Смутнага часу. У 1610 годзе быў абвешчаны царом Расіі (самімі маскоўскімі баярамі). Адмовіўся ад цітула ў 1634 годзе. Праводзіў талерантную палітыку ў адносінах да праваслаўных феадалаў. У 1617 - 1618 гадах узначальваў паход на Масву, разам з казакамі рыхтаваў паход на Турцыю.

У 1648 годзе на Украіне адбываецца паўстанне казакаў, якое ахапіла частку тэрыторый Беларусі.

Такім чынам у ВКЛ у XVI ст. складваецца феадальна-прававая дзяржава:

- прывілей 1434 года

- у 1440 годзе ўзнікненне заканадаўчага органа - паны-рада.

- з'яўленне сейма

- аформілася заканадаўчая база (Судзебнік Казіміра, Статуты, зацверджаны Галоўны Трыбунал)

- прававыя рэформы XVI ст.

Было створана войска - паспалітае рушанне. Кожны феадал абавязаны быў ісці на абарону зямлі падчас ваенных дзеянняў. Кожны горад выстаўляў войскі, і ўсе мірныя жыхары горада ўдзельнічалі ў ваенным аглядзе. Праходзілі вопісы і вучэнні - муштры.

Залаты век у гісторыі звязваюць з:

1) складванне феадальна-прававой дзяржавы

2) рэформы XVI ст., якія зрабілі ВКЛ еўрапейскай дзяржавай і спрыялі станаўленню феадальна-прававой дзяржавы

3) дасягненне рэлігійнай талерантнасці праваслаўных і каталіцкіх правоў ( у 1413 годзе паміж імі дасягнута роўнасць)

4) росквіт навукі і культуры Адраджэння

Гэтыя факты склаліся да канца XVI ст. Гэты перыяд успрымаецца сучаснымі гісторыкамі як "Залаты век " у Беларусі.

Адным з першых гэта выражэнне ўжыў Мікола Гусоўскі ў сваёй працы "Песня пра зубра" ў 1480 годзе. Ён меў на ўвазе эпоху праўлення Вітаўта - "росквіт княства Літоўскага нашага краю ўсе называюць "залатым векам".

Менавіта XVI ст. упершыню Залатым векам назваў Ф. Еўлашоўскі: "Той век мне залатым бачыцца ад цяперашняга веку, бо на той час рознасць у веры не чыніла рознасці народаў". Але у сваім разуменні Залатога веку Еўлашоўскі адзначае толькі талерантнасць, тады як мы вышэй пералічылі шэраг прыкмет, што непасрэдна харатаразуюць гэтую з’яву.

Больш позні гісторык М. Багдановіч для характарыстыкі беларускай культуры выкарыстоўвае гэты тэрмін (М. Багдановіч "Беларускае Адраджэнне"), а затым М. Гарэцкі называе залатой парой гісторыі беларускай літаратуры (найбольш магутнае палітычнае і эканамічнае развіццё).

Гісторыкі Ластоўскі, Ігнатоўскі, Доўнар-Запольскі падкрэсліваюць XV - XVI ст. як перыяд наймагутнейшага развіцця, але тэрміна "Залаты век" пазбягаюць.

З 1930 гадоў савецкая гістарыяграфія імкнулася адмовіць перыяд росквіту беларуска-літоўскай дзяржавы.

Шчарбакоў у 1948 годзе стварыў "Тэзісы аб асноўных пытаннях гісторыі Беларусі": “да ліку найбольш антынавуковых і шкодных трэба аднесці ілжывую канцэпцыю ад так званым Златым веку”; “палітычны сэнс выказвання – арыентацыя на капіталістычны Захад і ідэалагічнае і палітычнае абгрунтаванне адрыву ад братскага рускага народу”.

Л. Абэцэдарскі, узначальваў кафедру БДУ, для абазначэння разумення прац XVI ст. выкарыстоўваў тэрмін "тэорыя так званага залатога веку”, што было афіцыйнай пазіцыяй гістарычнай навукі БССР.

На самой справе такой тэорыі ніколі і не існавала (беларускія гісторыкі XX ст. не называлі ніколі XVI ст. Залатым векам, гэты выраз належыць літэратарам). Савецкія гісторыкі змагаліся з тым, чаго самі толкам не разумелі і чаго як такавога не існавала. Савецкая гістарыяграфія баялася гонару беларускага народа, уздыму патрыятычных пачуццяў: ішло шальмаванне таго, што заслугоўвала ўвагі.

Тэрмін "залаты век" - гэта даволі ўмоўны літаратурны падыход да гісторыі. Мы ведаем, што росквіт быў, але назваць яго залатой парой нельга. У гэты перыд ВКЛ увязалася ў войны, адбываліся крызісныя з'явы феадалізму ў сярэдзіне XVI ст., страчана незалежнасць, гэтыя з'явы няма сэнсу ідэалізаваць

Гісторыку трэба умець рэальна бачыць дасягненні гістрыі і імкнуцца да рэальнага адлюстроўвання падзей.

Пыт. № 3.Войны і ваенна-палітычнае ўзаемадзеянне ВКЛ і РП з Маскоўскай дзяржавай (1492 - 1634 гг.). Утварэнне РП. (Хто застаўся ў пераможцах: рускія ці беларусы?)

Гісторыю беларуска-літоўскай дзяржаўнасці нельга зразумець без вызначэння суперніцтва паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. З аднаго боку гэта вайна 1492 - 1494 года і першыя тэрытарыяльныя страты ВКЛ (слабасць Аляксандра Казіміравіча), з другога боку сіла і мужнасць Івана ІІІ, кіраўніка Маскоўскай дзяржавы, які здолеў выкарыстаць сітуацыю з карысцю. Амаль 150 год (142 г.) вяліся войны паміж беларуска-літоўскай дзяржавай і Масквой, за гэты час іх адбылося каля 10:

1) 1492 - 1494 гг.

2) 1500 - 1503 гг.

3) 1507 - 1508 гг.

4) 1512 - 1522 гг.

5) 1534 - 1537 гг.

6) 1558 - 1583 гг.

7) 1604 - 1606 гг.

8) 1607 - 1608 гг вайна так і не скончылася, а перарасла ў наступную.

9) 1609 - 1618 гг.

10) 1632 - 1634 гг.

Войны ВКЛ і РП з Маскоўскай дзяржавай былі цалкам феадалінымі. Абодва бакі імкнуліся да пашырэння тэрыторый. Напачатку агрэсарам выступала Масква, а ВКЛ вымушана было абараняцца, а больш познія былі захопніцкімі ў адносінах да Масквы, калі ў Расіі быў Смутны час.

Войны значна змянілі расстаноўку палітычных сіл, але гэта не мела станоўчых вынікаў ні для беларускага, ні для рускага народа. Ніводзін з іх не аказаўся вышэйшым, тэрытарыяльна ўсё закончылася там жа, дзе і пачалося. Але страты для ВКЛ былі не ад асноўнага суперніка, а ад "сяброўкі", "саюзніцы" Польшчы, якая змагла выкарыстаць гэты перыяд на сваю карысць, яе метады былі нецывілізаванымі ( калі ВКЛ было амаль захоплена Іванам ІV Грозным, палякі дабіліся ад Жыгімонта II Аўгуста прывілея на захоп зямель ВКЛ: Падолле, Валынь, Кіеўшчына, падчас астатніх войнаў: Ноўгарад-Северскі, Чарнігаўскія землі да Смаленшчыны.

І. 1492 - 1494 гг. - гэту вайну развязала Масква пасля смерці Казіміра IV Ягелончыка. Маскоўскія войскі пачалі захоп невялікіх тэрыторый, з 1486 года пачалося даўленне на княствы (Любіцкае, Вяземскае княствы). Бачачы, што гэта не дапамагае, Масква пачала ваенныя дзеянні. На бок Маскоўскай дзяржавы перайшлі парубежныя князі, Масква мела моцную дыпламатычную падтрымку: хан Мінгігерэй, Конрад Мазавецкі; Польскае княства падтрымаў Аляксандр. Паны-рада вырашылі ажаніць Аляксандра на Алене (дачцэ Івана ІІІ). Маскоўскі князь імкнуўся захапіць больш зямель і падпісаў дагавор аб жаніцьбе. У Маскоўскім пасольстве быў падпісаны мірны дагавор з Іванам ІІІ, па яго ўмовах ВКЛ прызнавала захопленыя землі (Вярхоўскія княствы і Вяземская зямля). ВКЛ афіцыйна адмовілася ад прэтэнзій на Ноўгарад, Пскоў, Цвер, Разань.

ІІ. 1500 - 1503 гг. - Масква ішла “абараняць праваслаўных” у ВКЛ. “царь-батюшка за хрістіанство стояті хоча”

Повадам для вайны стала тое, што ў 1499 годзе пад'ячы Частакоў напісаў тайны ліст Івану III, у якім расказаў, што княгіню Алену прымушаюць прыняць каталіцтва (падсуеціўся па прапанове маскоўскага кіраўніцтва).

Сагановіч адзначаў, што Алена сапраўды пісала бацьку, але гэта былі лісты адваротнага сэнсу: ніхто не прымушаў яе перахлдзіць у каталіцтва. Аднак гэта не мела значэння, цару проста патрэбен быў повад для пачатку вайны.

У сакавіку 1500 года, пасля таго, як Масква пачала дзейнічаць, войскі рушылі ў бок Бранска. Пакуль збіралася паспалітае рушанне быў захоплены Пуціўль, Гомель, Старадуб. Чатырохтысячны корпус Астрожскага сустрэўся з 40-м войскам на р. Вядроша. За 6 гадзін корпус Астрожскага быў разбіты і ў палон узяты Аляксандр. У 1501 годзе ў Маскву прыбылі паслы з ВКЛ, але Іван ІІІ іх не прыняў, бо на Маскву напалі крымскія татары.

Люты 1503 г. зноў вайна на Беларусі. Увязываецца ў барацьбу Лівонскі ордэн. Польшча вымушана заключыць чарговую унію. Іван ІІІ вырашыў перапыніць вайну. Перамір'е на 6 гадоў. Да Масквы адыходзілі: Бранск, Гомель, Дарагабуж, Любеч, Ноўгарад-Северскі.

Адна з самых стратных войн. Складанасць сітуацыі абвастраецца, бо рэзка з 1502 г. абвастраюцца адносіны з крымскімі татарамі. Набегі: 1502 г.; 1503 г.; 1505 г.. 1506 г. прыйшлі татарскія войскі - 12000 чал.праз Мазыр, Петрыкаў накіраваліся ўглыб тэрыторыі да Слуцка і Клецка, разбілі лагер і пасылалі загоны ў бок Наваградка - сітуацыя складаная.

Аляксандр з Аленай знаходзіліся ў Лідзе са сваім дваром. Аляксандр быў хворы, загадаў адвезці сябе ў Вільню, а гетману Кішке і маршалку дворнаму Глінскаму весці абарону. Гетман Кішка раптам захварэў. Малады М. Глінскі застаўся адзін на чале войска (гады жыцця - 1470 - 1522 гг), які , да рэчы, меў татарскія карані. Непадалёку ад Клецка р. Лань 6 жніўня 1506 года адбылася бітва - татарскае войска ўшчэнт разбіта, вызвалена 40 тыс. нявольнікаў, захоплена 30 тыс. коней. Месца бітвы Краснастаў (існуе легенда, ўто крыві ў рэчцы было столькі, што яна спыніла ваду). Устаноўлены помнік бітвы татарамі пад Клецкам.

М. Глінскі выгнаў татар., якія потым доўгі час не было набегаў.

1505 г. памёр Іван ІІІ . Да ўлады прышоў Васіль ІІІ (1479 - 1533 гг.). Змена князя прывяла колы ВКЛ да жадання аднавіць справы.

Люты 1507 г. - сойм прымае рашэнне аб вяртанні зямель. Жыгімонт І Стары адправіў пасольства з патрабаваннем вярнуць землі. Маскоўскі ўрад адмовіўся.

ІІІ Масква ў 1507 г. выставіла войскі і пачаўся паход пад Смаленск. Урад Жыгімонта дзейнічаў вяла.У чэрвені сабрана паспалітае рушэнне, якое ўзначаліў гетман Кішка. Ён прывёў войскі пад Друцк і пасылаў невялікія атрады ў бок маскоўскага войска. Выніку такія дзеянні не далі. Акрамя таго ў 1508 г. - мяцеж Міхаіла Глінскага. Ён хацеў, каб прызналі яго заслугі, бо ен зрабіў вельмі шмат для для сваей краіны. Урад баяўся ўзмацнення Глінскага. У Глінскага атрымаўся канфлікт з польскім феадалам. Ен паскардзіўся Жыгімонту, але той нічога не зрабіў. У Глінскага было 3 браты. Яны аб'ядналіся і спалілі маёнтак польскага магната Забярэзінскага. Глінскі вярнуўся на Піншчыну. Адразу да яго пацягнуліся ўсе, хто быў супраць урада, прыехалі паслы ад маскоўскага князя і крымскага хана. Глінскі вырашыў стварыць дзяржаву на Палессі. Васіль ІІІ узгадняў дзеянні з Глінскім. Спрабавалі ўзяць Мінск. Але вынікаў іх дзеянняў не было.

Масква падпісвае мір. Глінскі з'ехаў у Маскву. Лёс яго скончыўся трагічна . Быў князем у Малаяраслаўцы - маленькім княстве, яго племянніца Алена стала жонкай Васіля ІІІ. Пазней Глінскі зразумеў, што страціў Радзіму. Пачаў пісаць на Радзіму пісьмы. Іх перахапілі маскоўскія “спецслужбы” і Глінскі трапіў у турму. Спачатку Алена яго вызваліла, але потым зноў турма, дзе ён і скончыў сваё жыццё.

Анастасія Слуцкая (1475 - 1524 гг.) засталася ўдавой, кіравала Слуцкам, калі ў 1506 г. сыны Мінглігерэя ажыццяўлялі свой паход на беларускія землі. Горад Анастасія не здала.

У 1508 г. М. Глінскі імкнуўся ўстанавіць з ёй кантакт, але яна адмовіла ў падтрымцы. На жаль, пастаўлены ў наш час фільм “Анастасія Слуцкая”з патрыятычным зместам атрымаўся няшчымны і посны ("як украінскі боршч без мяса і жыру"). З фільма вынікае, што беларуска-літоўскія войскі змагаліся за праваслаўную веру, а не за сваю дзяржаву, не за свае землі. Зусім не сказана пра барацьбу з Масквой і з татарамі.

IV 1512 - 1522 гг. - вайна з мэтай захопу Смаленска з боку Васіля ІІІ . Маскоўскі ўрад дыпламатычна рыхтаваўся да гэтага, шукаючы падтрымку Лівонскага і Тэўтонскага ордэнаў; дыпламаты звярталіся да аўстрыйскага герцага Максіміліяна. Маскоўскія войскі 80 тыс. чалавек зрабілі 3 паходы: снежань 1512 г. -- безвынікавая 6-тыдневая аблога Смаленска; чэрвень 1513 г. -- таксама безвынікова; май 1514 г. - папярэдне рыхтавалася дыпламатычныя дамоўленасці з Свяшчэннай Рымскай імперыяй супраць ВКЛ і Кароны. Сілы былі не роўныя. 31 ліпеня 1514 г. Смаленскі гарнізон здаўся. Каб замацаваць перамогу маскоўскія войскі пачалі рухацца ў бок Мсціслаўля, Крычава. Каля р. Бярэзіна адбылася Аршанская бітва у 1514 г. Канстанцін Астрожскі разбіў войскі Маскоўскай дзяржавы. Бітва паўплывала на зыход вайны. Ягелоны і Габсбургі заключылі мір і 3 гады ваенныя дзеянні не вяліся, перагаворы аб міры закончыліся нічым. Летам 1517 г. пачаліся зноў ваенныя дзеянні. У 1519 г. у вайну ўступіў Тэўтонскі ордэн на баку Масквы. 1519 г. на Кіеў і Валынь напалі войскі крымскага хана (урад ВКЛ дамовіўся аб міры). Тэўтонскі ордэн разбіты. 1522 г. - перамір'е на 5 гадоў, далей меркавалася падпісаць вечны мір. Смаленск застаўся ў межах Маскоўскага княства. Захоп Смаленска быў надзвычайнай падзеяй – Васіль ІІІ у гонар гэтай падзеі заснаваў Навадзевічый манастыр.

V. 1534 - 1537 гг.

1533г. - памёр Васіль ІІІ. Сярод феадалаў ВКЛ узнавілася спадзяванне на адваяванне зямель. Іван IV накіраваў пасольства, каб працягнуць мір, але ўрад Жыгімонта І настаяў на вяртанні зямель. Масква не пагадзілася і сойм прыняў рашэнне аб пачатку вайны. 1534 г. Юрый Радзівіл накіраваў частку войск пад Магілёў, частку пад Смаленск, частку ў Северскую зямлю. Зімой 1537 г. маскоўскія войскі пачалі перагаворы, заключана пагадненне. Для ВКЛ гэта вайна была незначна, але выйграшнай: да ВКЛ адыходзіў Гомель.

VI. Лівонская вайна 1558 - 1583 гг. пачалася з таго, што Іван IV пачаў захопліваць землі Лівоніі. Магістр Ліваніі звярнуўся да вялікага князя і паноў-рады ВКЛ за дапамогай і прапанаваў увайсці ў склад ВКЛ пры умове абароны. 1559 г. заключаны пратэктарат ВКЛ над Лівоніяй, тым самым княства ўступіла ў вайну. Маскоўскія войскі дзейнічалі эфектыўна. Паўстала праблема захопу тэрыторыі ВКЛ. Польская шляхта звярнулася з прапановай аб заключэнні уніі. 1563 г. Іван IV узяў Полацк. Віленскі сойм прыняў рашэнне аб уніі і адправіў дэлегацыю ў Польшчу. 1564 г. Мікалай Радзівіл Руды разбіў маскоўскія войскі. У студзені 1564 г. беларуска-літоўскія войскі разбілі маскоўскую армію каля Оршы. Летам Іван IV захапіў тэрыторыі Мсціслава, Крычава і Магілёва. 1585 г. рэйды пад Смаленск і Вялікія Лукі. Іван IV умацоўваўся, будаваў крэпасці на захопленных тэрыторыях (Усвят, Ула). У 1587г гетман Сангушка разбіў расійскія войскі пад Чашнікамі.

Пытанне аб уніі.

1564г –Бельскі сойм.

1569 – Люблінскі сойм. Палякі выставілі дэпутатам ВКЛ кабальныя ўмовы, і яны пакінулі сойм у знак нязгоды. Тады польскія дэпутаты пачалі давіць на Жыгімонта II Аўгуста. Ён выдаў прывілеі аб далучэнні да Польшчы тэрыторыі ВКЛ (5 сакавіка -- Падляша, 26 мая -- Валыні, 1 чэрвеня -- Падолля, 5 чэрвеня -- Кіеўшчыны). Украінскія землі, спадчына Гедыміна і Альгерда, былі захоплены польскімі феадаламі. У кіраўніцтва ВКЛ не было сілы, каб весці вайну на 2 франты. 1 ліпеня 1569 г.- Люблінскі акт –кампрамісны варыянт. Утварылася адзіная дзяржава – Рэч Паспалітая – рэспубліка двух народаў( складалася з 2 роўных федэратыўных частак: Кароны і Княства). Кіраўніцтва ажыццяўляў адзіны кароль, якога выбіралі на агульным сойме, устанаўлівалася адзіная знешняя палітыка, падцвярджалася далучэнне украінскіх зямель да Польшчы, Лівонія прызнавалася агульным здабыткам. Але Люблінскі акт захаваў самастойнасць ВКЛ і Польшчы. Асобным заставалася войска, фінансы, судовая сістэма, мова (у ВКЛ – беларуская мова, а ў Польшчы – латынь). Палякам забаранялася купляць землі ў ВКЛ. Умовы уніі скасаваліся толькі ў 1791г Канстытуцыяй. Пасля 1581 рэальны ўплыў уніі знізіўся (Галоўны Трыбунал), 1588 - трэці Статут. ВКЛ захоўвала дзяржаўную незалежнасць да 1655г да часу падпісання Кейданскай уніі са Швецыяй, пакуль жыў Я.Радзівіл.

Пасля люблінскай уніі ў 1572г памёр Жыгімонт II Аўгуст. На каралеўскі прастол быў выбраны Генрых Валуа. Яго ўлада была абмежавана “Генрыхавымі артыкуламі”. У 1574г збег у Францыю. Да ўлады прыйшоў князь Трансільваніі Стэфан Баторый. Ён сабраў войска і рушыў вызваляць Полацк. Пасля яго ўзяцця, ён адваяваў Усвят, Вележ, Вялікія Лукі, Азярышча. У 1581г асадзіў Пскоў, але ўзяць не ўдалося. Пайшоў на мірныя перагаворы.

У 1528 годзе быў заключаны Ям-Запольскі мірны дагавор, па якому Расія адмаўлялася ад Лівоніі, Полацка, а РП вяртала сабе захопленыя яе тэрыторыі. Фактычна Лівонская вайна закончылася там, дзе і пачалася.

У 1584 годзе памірае Іван Грозны. Пасля яго смерці Маскоўскае княства трапляе ў цяжкае становішча: адсутнічае трывалая ўлада; сацыяльны крызіс - сялянская вайна і хваляванні; смерць Дзмітрыя Углічскага, ён быў забіты людзьмі Барыса Гадунова.

ВКЛ выкарыстала гэту сітуацыю, каб вярнуць страчаныя землі і таму РП падтрымала Ілжэдзмітрыяў І і ІІ, але ініцыятарам РП не была.

Ключэўскі піша: Ілжэдзмітрыі былі як цеста, заквашанае ў Маскве, а спечанае ў польскай печы.

Ілжэдзмітрый І быў патрыётам Расіі, прыйшоўшы да ўлады пачаў праводзіць рэформы на карысць Расіі: вайсковую, рэквізіцыю царкоўных уладанняў, адмовіўся ад саюза з РП, у гэтым ен быў падобны да літоўскага Жыгімонта, які таксама заручыўся падтрымкай палякаў, паабяцаўшы аддаць ім землі, а потым спадзяючыся аднавіць незалежнасць краіны, адмовіўся ад саюзу з імі. Але Ілжэдзмітрый І быў забіты расійскімі феадаламі.

Да ўлады прыйшоў Фёдар Іванавіч (1584 - 1598) - апошні з дынастыі Рурыкавічаў. Фактычна ўлада знаходзілася ў руках Барыса Гадунова (брат жонкі). У 1600 - 1603 гг. у Расіі наступіў голад, у 1603 - 1605 распачаўся першы этап грамадзянскай вайны, потым вайна пашырылася, яе кіраўніком быў І. Балотнікаў.

VII З'яўленне з 1604 па 1607 год Ілжэдзмітрыя І, якога ВКЛ і РП падтрымалі. Пачалася сёмая па ліку вайна. Па версіі ўрада Гадунова - Ілжэдзмітрыем І быў манах Грыгорый Атрэп'еў - сын галіцкага двараніна Багдана Атрэп'ева. Спачатку ён з'явіўся ў Польшчы ў 1601 годзе, яго падтрымалі магнаты, Ілжэдзмітрый І прыняў каталіцтва і абяцаў Польшчы вярнуць Смаленск і Северскія землі. У 1605 годзе памірае Барыс Гадуноў, армія пераходзіць на бок Ілжэдзмітрыя І. 1 чэрвеня 1605 года ў Маскве адбываецца паўстанне супраць ўрада Гадунова. Ілжэдзмітрый зайшоў у Маскву з парадам і заняў расійскі прастол.

Бакуменка піша: зайшоў урачыста і пышна, пад звон усіх цэркваў.

Заняўшы прыстол пачаў самастойную палітыку. Ён зрабіў шэраг уступак сялянству, нават збіраўся пісаць указ аб сялянскім выхадзе з прыгнечання. Але з цягам часу абстаноўка накалялася і расла незадаволеннасць баярства і царквы. Супраць Ілжэдзмітрыя адбыўся загавар пад кіраўніцтвам Васіля Шуйскага, пасля чаго Ілжэдзмітрый І быў забіты, а князем стаў Васіль Шуйскі (з 1606 па 1610 гг.).

VIII. З 1608 года пачалася 8 кампанія са з'яўленнем новага Ілжэдзмітрыя ІІ. Ёсць меркаванні, што ён быў выхадцам з Беларусі. У ліпені 1607 года адбыўся паход на Бранск і Тулу. У 1608 годзе Шуйскі разгромлены, Ілжэдзмітрый падышоў да Масквы і стварыў лагер у сяле Тушына. Фактычна кіраўніцтва тушынскага лагера знаходзілася ў руках магната Ружынскага. Лагерам кантралявалася значная частка тэрыторый, але Ілжэдзмітрый Маскву не здолеў узяць. Пачаліся рэквізіцыі, што вызвала ў сялянства незадавальненне. РП бачыла, што толку ў гэтым няма.

ІХ. З 1609 года РП пачала 9 вайну, яна была накіравана на вяртанне Смаленскай зямлі.

На прыстоле ў Маскве сядзеў слабы Васіль Шуйскі, пад Масквой знаходзіўся лагер Ілжэдзмітрыя ІІ. У гэтых умовах РП направіла армію ў бок Смаленска. У 1609 годзе Шуйскі хацеў заключыць мір, але маскоўскія баяры не прыехалі пад Смаленск да Жыгімонта ІІІ Вазы.

У 1610 годзе Ў Маскоўскай дзяржаве пачынаецца "сямібаяршчына", потым трон прапанавалі заняць Уладзіславу IV, ён быў зацверджаны афіцыяльна царом. Войскі Жыгімонта занялі Маскву, і ён быў заўсёды з Уладзіславам. Сямібаяршчына хацела, каб Жыгімонт пакінуў свайго сына Уладзіслава і вярнуўся ў РП, але той не згадзіўся.

У 1610 годзе - апошняя спроба Ілжэдзмітрыя ІІ стварыць апалчэнне і захапіць Маскву, але гарнізон РП адбіў іх напад. А сам Ілжэдзмітрый быў забіты татарамі.

У жніўні 1612 года да Масквы падышло апалчэнне Мініна і Пажарскага. Гарнізон Крамля здаўся. У лютым 1613 года царом выбраны Міхаіл Фёдаравіч Раманаў - сын мітрапаліта Філарэта, які быў у лагеры Ілжэдзмітрыя ІІ, а потым уваходзіў у склад сямібаяршчыны.

Мінін і Пажарскі адхіліліся ад кіраўніцтва арміяй. У Маскве ўсталяваны ўрад Міхаіла Раманавіча. Жыгімонт ІІІ Ваза хацеў весці супраць яго барацьбу, але ў казне было мала грошай.

У 1618 годзе было заключана Дэўлінскае пагадненне: да ВКЛ вяртаўся Смаленск і іншыя гарады, а Польшча вяртала Чарнігаў і Северскія землі. Уладзіслаў захаваў тытул цара, а на троне застаўся Міхаіл Раманаў.

Х. У 1632 годзе пачынаецца наступная вайна. У РП міжуладдзе і Міхаіл Раманаў выкарыстаў гэту сітуацыю і асадзіў Смаленск, але горад вытрымаў аблогу. Маскоўскае войска было акружана, многія ўзяты ў палон, а потым войска капітулявала.

У 1634 годзе заключаны Палянаўскі мір - у ім былі падцверджаны ўмовы Дэўлінскага перамір'я: аб вяртанні Смаленска і Ноўгарад-Северскіх зямель. Уладзіслаў IV адмовіўся ад расійскага прастола, Міхаіл Раманаў застаўся на троне, а Смаленск і Ноўгарад вернуты назад. Так скончыліся войны, якія працягваліся 142 гады.

Серыя войн, якая цягнулася амаль142 гады нічога не дала Маскве і магнатам ВКЛ. Выйграла Польшча, якая ператварылася з адносна невялікай слабай краіны і буйную еўрапейскую дзяржаву, дзякуючы землям Украіны. Там распачата жорсткая рэлігійна-палітычная эксплуатацыя, што прывяла да паўстання ў 1596 годзе пад кіраўніцтвам С. Налівайкі, у 1648 годзе - паўстанне Б. Хмяльніцкага. Польская дзяржава давіла на беларускі народ і яго культуру. З сяр. XVII ст. пачынаецца інтэнсіўная паланізацыя і ператварэнне тэрыторыі Беларусі ва "ўсходнія крэсы".

Пыт.№ 4. Рэлігійна-палітычныя ўзаемаадносіны ў гісторыі Беларусі з X - па сярэдзіну XVII ст.

1) Сутнасць паняцця шматукладнасць і яе месца ў гісторыі беларускага народа.

2) Рознасць паняццяў “Бог” і “царква” ў навуковым і рэлігійна-ідэалагічным разуменні.

3) Адносіны "царквы" і "касцёла" да беларускай дзяржаўнасці X - сярэдзіны XVII ст.

4) Станоўчыя і адмоўныя ўплывы поліканфесійнасці на лёс беларускага народа.

Шматукладнасць азначае суіснаванне некалькіх рэлігійных канфесій у адным і тым жа народзе.

Шматукладнасць мае адрозненні ў параўнанні з монаканфесійнасцю. Царква ў гісторыі эвалюцыі народаў выконвала функцыі праваўладных органаў на кіраванне грамадствам, апоры дзяржавы пры феадалізме.

Народу, які мае адзіную канфесію (праваслаўе ў Маскве, каталіцтва ў Польшчы) рэлігія служыць мдэалагічным абгрунтаваннем палітыкі урада. Што датычыцца Беларусі, то тут сітуацыя іншая: Беларусь з'яўляецца поліканфесійнай краінай (праваслаўе і каталіцызм), тут існуе канфлікт паміж заходняй і ўсходняй еўрапейскай цывілізацыяй.

Сутнасць паняццяў "царква" і "Бог". Паняцце "Бог" і да сённяшніх дзён не спазнана чалавекам поўнасцю, наяўнасць Бога не даказана ні навукова, ні тэалагічна.

Бог – гэта ідэя, якая існуе ў грамадскай свядомасці і якую не ўдалося ні даказаць, ні аправергнуць канчаткова і безапеляцыйна. У свеце ў Бога вераць мільёны і мільярды людзей. Кожны народ верыць у свайго Бога: яўрэі – у Яхва, мусульмане – у Мухамеда, хрысціяне – у Ісуса Хрыста. Але Бог хрысціянскі нікога не пакараў з мусульман за тое, што яны вераць у Мухамеда, а не ў Ісуса. Гэта гаворыць аб тым, што у першую чаргу важна верыць, а у каго, гэта пытанне другога кшталту.

Я. Купала ў артыкуле “Вера і нацыянальнасць” падкрэсліваў, што для грамадзян Беларусі не важна кім быць(католікам ці праваслаўным), важна адчуваць сябе беларусам, не забываць Радзіму.

Вітаўт некалькі разоў пераходзіў з праваслаўя ў каталіцтва, але для народа горшым не стаў, бо рабіў гэта ў першую чаргу ў інтарэсах дзяржавы. Важна быць грамадзянінам Беларусі. Прыналежнасць да каталіцтва і праваслаўя – прыналежнасць да царквы, а царква не столькі боская арганізацыя, колькі рэлігійна-ідэалагічная, нават палітычная. Царква – сацыяльны інстытут, параджэнне людское, далёкае ад “святасці”. Некаторыя апалагеты-царкоўнікі імкнуліся даказаць, што царква – святая арганізацыя. А на самой справе царква была буйным феадалам у феадальным грамадстве, эксплуатавала насельніцтва, была камуністам у камуністычным грамадстве, сёння – буйны бізнесмен. Блытаць паняцце “Бог” і “царква” для гісторыка-навукоўца непрашчальна. Нельга атаясамлеваць гэтыя паняцці. Гісторык, які гэта робіць або недасведчаны чалавек, або абаронца гэтага сацыяльнага царкоўна-палітычнага інстытута.

Праваслаўе і каталіцтва маюць гістарычнае адрозненне. Гістарычна склалася, што праваслаўе было паддзяржаўнай канфесіяй, а каталіцтва – наддзяржаўнай канфесіяй, падпарадкаванай папскаму прастолу. Выбар праваслаўя для ўсходнеславянскіх зямель быў прадвызначаны гэтай акалічнасцю.

Гісторыя праваслаўя з X ст. у

  • полацкі перыяд. Праваслаўная царква з’яўлялася падпарадкаванай княскай полацкай уладзе, адыгрывала станоўчую ролю, спрыяла станаўленню дзяржаўнасці. Намінальна полацкі епіскап падпарадкоўваўся кіеўскаму мітрапаліту, а той – Канстанцінопальскаму патрыярху. Намінальна падпарадкаванне было, але рэальна – не. Полацкае княства было незалежным ад Кіеўскай дзяржавы. Кіеўская Русь распадалася пад ударамі мангола-татарскіх войскаў. Кіеўскі мітрапаліт “усея Русі” ўцёк ва Уладзіміра-Суздальскае княства, потым стаў прыдаткам маскоўскай палітыкі пад час кіравання Івана Каліты. У Беларусі з’явіўся ў 1316 г літоўска-наваградскі мітрапаліт (звесткі ў канстацінопальскіх дакументах, дзе ў сценаграфіі сабора называецца літоўска-наваградскі мітрапаліт). Заснаванне літоўска-наваградскай мітраполіі з’яўляецца сведчаннем усталявання асобнасці падпарадкавання праваслаўя кіраўніцтву ВКЛ. У той час, калі мітрапаліт усея Русі падпарадкоўваўся Маскоўскаму князю, літоўска-наваградскі мітрапаліт – князю ВКЛ.

  • Наступны этап з 1330г. Памірае ў 1330г літоўска-наваградскі мітрапаліт Фіафіл(1316-1330). У ВКЛ у 1331г ,а спачатку на Валынь, прыязжае маскоўскі мітрапаліт усея Русі Фіагност забіраць маёмасць Фіафіла. Гедымін не выступіў супраць, але ў гэты час пскоўская царкоўнае кіраўніцтва вырашыла адлучыць сваё княства ад наўгародскай мітраполіі. Фіагност хацеў ехаць у Пскоў, каб не даць адасобіцца, але Гедымін яго не прапусціў праз тэрыторыю ВКЛ, падтрымаўшы незалежнасць пскавічоў.На гэтым этапе праваслаўная царква заставалася спрыяльным фактарам у беларуска-літоўскай дзяржаўнасці.

  • У 1353-1354 гг Альгерд паслаў прэтэндэнтаў на літоўска –наваградскую мітраполію ў Канстанцінопаль на зацвярджэнне патрыярхам. Але маскоўскі мітрапаліт правёў работу – і ім адказалі. У 1354 г. Альгерд пасылае Рамана і піша некалькт гнеўных пісем, у якіх не просіць, а патрабуе, каб яго зацвердзілі. Патрыярх зацвярджае Рамана. Патрыярх не проста пагадзіўся, а і паказаў, што баіцца, што Альгерд можа нанесці яму значную шкоду. Царква падпарадкоўвалася дзяржаўнай уладзе – выконвала функцыі ідэалагічнага абгрунтавання дзяржаўнасці.

Пры Альгердзе з’явіліся віленскія пакутнікі – людзі-язычнікі, якія за тое, што перайшлі ў хрысціянства былі забіты ўладамі ВКЛ (іх новыя імёны – Іаан, Антоній,Яўстафій). Даследчыкі сумняваюцца, што яны мелі месца. У гэтыя часы ішла барацьба з Маскоўскай дзяржавай. Польскі гісторык Хадыцкі ў 30-я гг XX адзначаў: легенда пра віленскіх пакутнікаў з’явілася ў Маскве падчас барацьбы за тэрыторыі з ВКЛ, атрымала завяршэнне ў Канстанцінопалі і толькі потым былі зацверджаны. Палітычны падтэкст тут адназначны.

Мельнікаў (даследаваў жыційную літаратуру, “Кніга жыцій і хаджэнняў”) пісаў: “Гісторыя віленскіх пакутнікаў, якія пацярпелі ў час княжэння Альгерда, даволі незвычайная. Вядома, што ён быў паблажлівы да рэлігійных спраў, жанаты на дзвюх жонках хрысціянках і сам прыняў хрысціянства, а ў канцы жыцця наогул прыняў манаскі чын”. Але да сённяшніх дзён віленскія пакутнікі ёсць.

  • Пры Вітаўце царква, як і раней, падпарадкоўвалася ўладзе. Вітаўт прызначыў мітрапалітам княства незалежна ад цітула “усея Русі” Грыгорыя Цамбалка(1364-1450), які ў 1415г быў абраны епіскапамі ВКЛ у сан мітрапаліта і паехаў у Канстанцінопаль, каб яго зацвердзіў патрыярх. Але той гэтага не зрабіў. Вітаўт сабраў сабор у 1415, які зацвердзіў Цамбалка мітрапалітам, потым яго зацвердзіў і патрыярх. З Вітаўта пачынаецца праблема уніі.

  • Унія праваслаўя і каталіцтва.

Уніяцтва ва ўмовах міжканфісійнага становішча патрэбна было ВКЛ для стварэння ідэалагічнай апоры для стварэння беларуска-літоўскай дзяржаўнасці, як кансалідуючы грамадства фактар, магчымасць стварэння нацыянальнай рэлігіі ў Беларусі і Літве. Гісторыя уніяцтва была ажыццёўлена . У XVIII cт уніятамі была большасць насельніцтва. Дзякуючы уніяцтву, якое вяло набажэнства на беларускай мове, гэта мова захавалася, нягледзячы на акаталічванне феадальнай часткі насельніцтва, як сялянская мова, але захавалася.

Працэс уніі каталіцтва і праваслаўя.

Першая унія была падпісана на другім Лівонскім саборы у 1274г. Яна была вызвана аслабленнем Візантыйскай царквы, якая жадала абаперціся на сілу папства.

Другая унія была падпісана на Канстанцкім саборы 1414-1418гг – Усяленскі сабор у горадзе Канстанц . На ім разглядалася праблема барацьбы з ерассю ў Чэхіі (Ян Гус быў завочна прыгавораны да спалення). ВКЛ удзельнічала ў дзейнасці сабора, агучыла праблему уніі праз дэлегатаў, але яна не мела лагічнага завяршэння. Еўропа была заклапочана іншымі праблемамі (барацьба з гусіцкім рухам, выбары Папы).

Трэцяя унія -1439г- Фларэнційская унія. Падзеі, якія папярэднічалі заключэнню уніі: наступленне Асманскай імперыі на Канстанцінопаль. 1423 г – асманы асадзілі Канстанцінопаль, у 1430 – зноў пад сценамі горада. Канстанцінопальскі патрыярх імкнуўся заручыцца падтрымкай папства. Унія была заключана. Пасля быў арганізаваны крыжовы паход, але закончыўся паражэннем у 1444г, а ў 1453г – падзенне Візантыйскай імперыі. На Фларэнційскім саборы ад усходнееўрапейскага рэгіёна прысутнічаў маскоўскі патрыярх Ісідор. На Беларусі пасля смерці ў 1437г чарговага мітрапаліта Герасіма Смаленскага не было свайго мітрапаліта. Вялікакняжыцкая ўлада і паны-рада былі заклапочаны унутранымі падзеямі (грамадзянская вайна, барацьба польска-каталіцкай партыі на чале з Жыгімонтам і праваслаўнай партыі, якая закончылася выбраннем у 1440 г патомка Ягайлы Казіміра IV). З-за гэтых прычын на Фларэнційскім саборы ад усходнееўрапейскага рэгіёна быў прадстаўлены толькі маскоўскі Ісідор. Ён падпісаў Фларэнційскую унію, і гэта унія аказалася часткова жыццяздольнай. Паны-рада прынялі унію і распаўсюдзілі на Беларусі, праўда, не поўнасцю, некаторыя выступалі супраць яе.

Аднак у еўрапейскай рэлігійнай палітыцы не было адзінства.

Ісідора, калі ён прыехаў Маскву, урад Васілія II Цёмнага кінуў у турму за тое, што падпісаў унію(маскоўская царква хацела рэлігійнай аўтакефаліі).

Аб сіле папства ў XIII-XVстст (эпоха аслаблення папства).

Папская ўлада ў Еўропе да канца XIII ст была на піке магутнасці. Папа быў больш магутным за любога еўрапейскага манарха, мог адлучыць яго ад царквы (Папа адлучыў Людовіка Святога ад царквы і яму прыйшлося выпрошваць прабачэння ў Папы, стоячы босым пад варотамі Рыма).

У канцы XIII ст сітуацыя мяняецца. Канфлікт Папы з французскім каралём Філіпам IV, які сваім рашэннем аблажыў французскае духавенства падаткамі на карысць дзяржавы без дазволу Папы. Папа хацеў адлучыць караля ад царквы. Папскі прастол знаходзіўся тады ў г. Авіньён. Філіп IV паслаў прадстаўнікоў да Папы. Адзін з іх даў Папу аплявуху (“Авіньёнская аплявуха”). Не вытрымаўшы пазору Папа памёр. З гэтага часу (1303 г) пачынаецца эпоха аслаблення папства. У 1308-1373 рэзідэнцыя знаходзілася ў Авіньёне. Французскі кароль меў уплыў на выбар пап. Папа Грыгорый XI у 1377 г выкарыстаў аслабленне французскага трона і вярнуў рэзідэнцыю ў Рым. Але пасля яго смерці рэзідэнцыя зноў трапіла пад уладу французскага караля . выбралі Папам Яўгена IV , а ў 1431 г на саборы ў Базылі выбралі антыпапу Фелікса V. Пачалася барацьба. Яўген перамог. У гэтых умовах заключэнне Фларэнційскай уніі – сведчанне аб тым, што нацыяальныя цэрквы набылі магутнасць, а сілы Папы знізіліся. Фларэнційская унія была ўспрынята станоўча, але пашырэння не мела.

У гэты час адбываюцца важныя падзеі. У 1448 г сабор епіскапаў Маскоўскай дзяржавы паставіў незалежна ад Канстацінопальскага патрыярха свайго мітрапаліта Іона. Пачалася аўтакефалія царквы ў Расіі. У выніку Фларэнційскай уніі і развіцця уніяцкіх працэсаў у ВКЛ, на Беларусі быў зацверджаны мітрапаліт , якога лічаць першым уніяцкім мітрапалітам на Беларусі – Грыгорый Балгарый. У 1458 г ен зацверджаны Канстанцінопальскім патрыярхам.

З 1517г у Еўропе пачынаецца Рэфармацыя. Жан Кальвін выступаў са сваімі прапановамі па рэфармаванню каталіцкай царквы. Пачалася Рэфармацыя, якая ахапіла і тэрыторыю Беларусі. З’явіліся кальвінінскія, лютэранскія цэрквы і інш. У 1534г. іспанскі дваранін Ігнасій Лаёла для барацьбы з Рэфармацыяй і ўмацаванню каталіцызму заснаваў ордэн езуітаў, які ў 1540 г быў зацверджаны Папам Паўлам III . Пачалася Контррэфармацыя на тэрыторыі Еўропы. Езуіты з’явіліся ў 1555г у Польшчы, у 1569г са згоды Жыгімонта II Аўгуста і паноў-рады ў ВКЛ. У 1608г была створана асабістая літоўская правінцыя ордэна езуітаў, якая пачала арганізоўваць калегіумы і інш установы. Праваслаўе, бачачы, што ў каталіцтве з’явілася баявая рэлігійна-палітычная арганізацыя езуітаў, арганізавала сваю для барацьбы з езуітамі – праваслаўныя брацтвы. Езуіты і братвы былі органамі рэлігійна-палітычнай барацьбы. Адныя выступалі за аднаўлення пазіцый каталіцызму, а другія – за аднаўлення сілы праваслаўя. Савецкая гістарыяграфія апісвала дзейнасць брацтваў, як культурнай арганізацыі, якая развівала культуру. На самай справе брацтвы былі рэлігійна-палітычнымі барацьбітамі, а ўжо потым усё астатняе. Станоўчае было як у езуітаў, так і ў брацтваў, але на першым плане - рэлігійна-палітычная дзейнасць.

У 1589г у Маскоўскім княстве выбралі свайго патрыярха. Пачаўся перыяд маскоўскай аўтакефаліі ад Канстанцінопаля. Тойнбі піша: “Падзеі адбыліся дзякуючы таму, што ў Маскву прыехаў Канстанцінопальскі патрыярх за грашовым падаткам.Урад Фёдара Іванавіча (па сутнасці Б.Гадунова) дабіўся згоды яго, каб быў зацверджаны патрыярх для Маскоўскай дзяржавы.”

У ВКЛ з падзеннем Канстанцінопаля і змяншэннем ролі Канстанцінопальскага патрыярха праваслаўная мітраполія пачала прызначацца вялікакняжацкай уладай і панамі-радай. Праваслаўная царква падпарадкоўвалася беларуска-літоўскаму кіраўніцтву да сяр.XVIIст, пакуль улада ў ВКЛ была моцнай. Калі ўлада аслабела праваслаўныя брацтвы пачалі арыентавацца на Маскву, ператварыліся ў органы барацьбы за інтарэсы Масквы на тэрыторыі ВКЛ.

Пыт. № 5. ВКЛ у першай палове XVII ст: паглыбленне негатыўных тэндэнцый і крызісных з’яў(агульнасусветныя, усходнееўрапейскія і ўнутраныя фактары) Януш Радзівіл – апошні прадстаўнік незалежнай беларуска-літоўскай дзяржавы

Канец XVI- перш палова XVII ст у ВКЛ – апошні перыяд існавання беларуска-літоўскай дзяржаўнасці, якая мела асобныя дзяржаўныя атрыбуты (урад, войска, мову). Да 1655г ВКЛ, нягледзячы на заключаную ў 1569 г Люблінскую унію, дзякуючы дзейнасці паноў-рады адстойвала незалежнасць і самастойнасць ад Польшчы. Апорай былі Статуты, Трыбунал 1581г, заканадаўчая база. Сярод прычын аслаблення ВКЛ былі як агульнасусветныя, усходнееўрапейскія, так і ўнутраныя.

Агульнасусветныя: перш палова XVII ст у гісторыі Заходняй Еўропы пазначалася крызісам феадальных адносін. Вядома, што феадалізм, як і другія фармацыі, прайшоў стадыі зараджэння, росквіту і заняпаду. На першых 2 стадыях ён быў прагрэсіўным сацыяльна-эканамічным ладам, а на 3 стадыі ўжо пачалася крызісная стадыя (узрасла эксплуатацыя сялян, знізілася прадукцыйнасць працы). Гэта прыводзіла да буржуазных рэвалюцый у Еўропе.1524 – 1526 – сялянская вайна ў Германіі. 1566-1609гг – буржуазная рэвалюцыя ў Нідэрландах З 1648 – буржуазная рэалюцыя ў Англіі. Усё гэта сведчыць, што феадалізм знаходзіўся ў стадыі крызісу.

ВКЛ – частка заходнееўрапейскай цывілізацыі. Пачынаючы з рэформы валочнай памеры 1557г пачалося бурнае развіццё таварна-грашовых адносін, зыходзіць з арэны сельская абшчына як атрыбут феадалізму. Валочная памера мела рэгрэсіўны аспект – канчатковае запрыгоньванне сялянства, узрастанне эксплуатацыі (асбліва ў пачатку XVIIст). Гэта прывяло да таго, што ў ВКЛ, як і ў іншых краінах Еўропы, вырасла сацыяльная напружаннасць, якая вылілася ў падтрымцы беларускім і украінскім сялянствам казацкіх паўстанняў. Першым казацкім паўстаннем было паўстанне С. Наліваўкі 1595-1596гг. Другім паўстаннем была казацка-сялянская вайна Багдана Хмялбніцкага 1648-1651гг. Казацкія атаманы, якія паўставалі на Украіне, прыходзілі на Беларусь, і тут казацкія атрады (загоны) абрасталі як снежны камяк сялянствам і ператвараліся ў казацка-сялянскія арміі. Гэта было сведчаннем незадаволенасці сялянства і першым фактарам аслаблення ВКЛ.

Акрамя гэтага былі і іншыя фактары, якія спрыялі крызісу. 1596г – Берасцейская царкоўная унія, падчас якой абвастрыліся рэлігійна-палічычныя супярэчнасці. Частка магнатаў не падтрымала унію. Частка царкоўных дзеячоў ( як Кунцэвіч) гвалтоўна яе насаджвала і тым самым больш абвастрыла сацыяльна-рэлігійныя супярэчнасці на рэлігійнай падставе.

Акрамя гэтага дзейнічаў яшчэ усходнееўрапейскі фактар: ішлі войны паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ. ВКЛ як частка Рэчы Паспалітай удзельнічала ў польска-шведскай вайне (1600-1629) . Войны з Маскоўскай дзяржавай 1604-1606 з Ілжэдзмітрыям I 1607г – з Ілжэдзмітрыям II. 1609-1618гг – Смаленская вайна (закончылася падпісаннем Дэулінскага перамір’я). 1632- 1634 гг- вайна Расіі з Рэчу Паспалітай, якая закончылася акружэннем рускай арміі на чале з Мхаілам Раманавым. Гэта сведчыла аб тым, што дзяжаўны лад ВКЛ знаходзіўся пад напружаннем. Усё гэта развівалася на фоне супярэчнасцей паміж Польшчай і ВКЛ і абвастралася шматканфісійнасцю, пры якой грамадства ВКЛ было раздзелена. Неспрыяльным фактарам быў агульны манарх, які не меў асабістай адказнасці за беларуска-літоўскую дзяржаўнасць, бо ў яго быў трон у Польшчы, а гэта вяло да таго, што манарх часта паступаў не на карысць беларуска-літоўскай дзяржавы.

Паўстанне Севярыны Налівайкі.

С.Налівайка да 1594 г служыў ў Астрожскага сотнікам – гэта службовая асоба, якая ўзначальвала сотню, частку гарадской абшчыны. У 1594 г Налівайка арганізаваў атрад нерэестравых казакоў і зрабіў паход у Малдавію і Трансільванію. Пасля паходу казакі адчулі сябе сілаю. Пачалі ўзначальваць антыфеадальныя паўстанні. Супраць іх выступіла 7-тысячнае войска рэестравых казакоў пад кіраўніцтвам гетмана Жаўкеўскага. Калі войска пачало рухацца на Налівайку, ён перайшоў межы Беларусі і захапіў гарады – Петрыкаў, Слуцк, Магілёў, Тураў, Пінск. Супраць Налівайкі выступіла 18-тысячнае ўрадавае войска пад кіраўніцтвам рэчыцкага старасты Буйвіда. Каля Магілёва ў снежні 1595г на Буйніцкім поле адбылася бітва, якая не прынесла перамогі ні аднаму з бакоў. Налівайка пачаў рухацца на Валынь па лініі Быхаў –Рагачоў-Рэчыца-Петрыкаў. У канцы сакавіка 1596г Налівайка злучыўся з Шаулай, і яны хацелі перайсці на тэрыторыю Расіі. Але былі акружаны. У стане паўстанцаў пачаліся супярэчнасці. Жаўкеўскі падкупіў старшыну. Ён паабяцаў, што калі выдадуць Налівайку ім нічога не будзе. Старшына пагадзіўся выдаць, але адбыўся штурм і іх захапілі. У 1597 Налівайка быў пакараны смерцю. Паўстанне паказала, што ў ВКЛ існуюць незадавальненні ў сялянстве.

Вайна пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага.

1648г – казацка-сялянскае паўстанне Б.Хмяльніцкага. Летам ў Беларусі з’явіліся казацкія атрады (загоны) пад кіраўніцтвам Галавацкага, Нябабы, Крывашапкі, Паддубскага і інш. Прыходзілі невялікія атрады, якія абрасталі дабравольцамі і ператвараліся ў велізарныя злучэнні. Яны грамілі маёнткі феадалаў, манастыры.Захапілі Гомель, Мазыр, Тураў, Рэчыцу, акружылі Мінск, Слуцк, Быхаў. Супраць іх восенню 1648г выступіла беларуска-літоўскае войска пад кіраўніцтвам Януша Радзівіла. Яно рухалася ад Брэста і вызваліла Тураў, Мазыр, Рэчыцу і інш.

Януш Радзівіл (1612-1655) – буйны магнат ВКЛ. Чалавек высокаадукаваны. Закончыў Слуцкую гімназію, потым Лейбніцкі універсітэт. Мужны палкаводзец. Быў гарачым патрыётам беларуска-літоўскай дзяржавы, абараняў незалежнасць ВКЛ ва ўмовах пасля Люблінскай уніі. У артыкуле Б.Сачанкі (ў газеце “ЛіМ”за 13.07.1990г) “Здраднік” апісана легенда, прысвечаная Я.Радзівілу.У ёй гаворыцца, што аднойчы на сейме Рэчы Паспалітай Я.Радзівіл, калі польскія феадалы хацелі абмежаваць ВКЛ, падняўся і сказаў : “Прыйдзе час, калі мы вас, палякаў, будзем выкідваць праз вокны!” Кар’ера Я.Радзівіла: 1633-польны гетман, 1647 – стараста Жамойціі, 1653 – ваявода віленскі, 1654 – гетман вялікі ВКЛ.

Вясной 1649 на Беларусі з’явіліся новыя атрады-загоны пад кіраўніцтвам Галоты, Падбайлы, Гаркушы. Захапілі новыя гарады. Хмяльніцкі прыслаў 15-тысячнае войска Крычэўскага. Я.Радзівіл у бітве 31 ліпеня пад Лоевам разбіў войска Крычэўскага, а яго ўзялі ў палон. Крычэўскі ляжаў звязаны і сам разбіў галаву аб кола воза, і памёр.

У 1651г Я.Радзівіл накіраваў войска на Украіну, каб вызваліць Кіеў. Быў падпісаны Белацаркоўны мір Рэчы Паспалітай з Хмяльніцкім. З Беларусі выводзіліся казацкія атрады.

1654 г – Пераяслаўская Рада . Хмяльніцкі перайшоў пад уладу маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча. Пачалася вайна Расіі з Рэчу Паспалітай (1654-1667). Войска Я.Радзівіла ваявала ўжо з расійскім войскам. Было 4 рускія арміі: 1- на Смаленск (пад кіраўніцтвам Аляксея Міхайлавіча), 2-Шарамецева- на Полацк і Віцебск, 3 – Трубяцкога – на Мсціслаўль, 4 – саюзная армія казакаў пад кіраўніцтвам Залатарэнкі – на Гомель, Прапойск. Ім супрацьстаяла войска Я.Радзівіла. У 1654г ён вызваліў Копысь, Оршу, у 1655г- Магілёў. Але сілы былі не роўныя. 17 жніўня 1655г з падачы жмудскага князя Я.Радзівіл пагадзіўся на разрыў уніі з Польшай і на падпісанне уніі са Швецыяй. У Кейданскім замку (у Літве) была падпісана Кейданская унія. Саюз са Швецыяй. Умовы: дзяржаўны саюз, аўтаномія ВКЛ, роўнасць кіраўніцтва ВКЛ і Швецыі, свабода веравызнання, свабода ў вырашэнні пытанняў унутранай і знешняй палітыкі. З’явілася надзея на захаванне самастойнасці беларуска-літоўскай дзяржавы. У ноч з 30 на 31 снежня 1655г Я.Радзівіл памёр. На мёртвым целе выступілі цёмныя пятны – яго атруцілі польскія феадалы. Яны Я.Радзівіла называлі “здраднікам”, бо ён адстойваў інтарэсы ВКЛ, а не Польшчы. На самай справе Я.Радзівіл не здраднік, а патрыёт (Б, Сачанка “Здраднік” // ЛіМ 13.7.1990).

96