Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси - конспект лекций Пилецкого.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
967.17 Кб
Скачать

Тэма 8: Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.

1) Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, тлумачэнне назвы новай дзяржавы “летапісная Літва”; першая сталіца; карта тэрыторый удзельнікаў працэсу ўтварэння (погляды савецкай, літоўскай, сучаснай беларускай гістарыяграфіі).

2) Сацыяльна-эканамічнае, палітычнае, культурна-рэлігійнае, этнічнае становішча Наваградка і іншых беларускіх зямель напярэдадні ўтварэння Вялікага княства Літоўскага.

3) Міжнародныя абвастрэнні ў сяр. XIII ст. Узвышэнне Наваградка і прычыны ўтварэння Вялікага княства Літоўскага.

4)Першыя князі Вялікага княства Літоўскага і іх барацьба супраць праціўнікаў утварэння беларуска-літоўскай дзяржавы (Міндоўг, Войшалк), 1246-1267 гг.

5) Вялікае княства Літоўскае ў канцы XIII - пачатку XIV ст.(Шварн, Трайдзень, Лютувер (?), Віцень), 1268 - 1316 гг.

Пыт. № 1 Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, тлумачэнне назвы новай дзяржавы “летапісная Літва”; першая сталіца; карта тэрыторый удзельнікаў працэсу ўтварэння (погляды савецкай, літоўскай, сучаснай беларускай гістарыяграфіі).

. Вялікае княства Літоўскае было дзяржавай, якая ва ўмовах аслаблення з-за праблем XIII ст. (крыжацкая навала, феадальная раздробленнасць) падхапіла традыцыю беларускай дзяржаўнасці.

Вялікае княства Літоўскае - гэта федэратыўная дзяржава, на тэрыторыі якой жылі беларусы, рускія, украінцы, татары, яўрэі. Яе поўная назва: Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Гэта тая назва, якая вынікае з дакументаў.

Доўгі час і да сённяшніх дзён ВКЛ успрымалася як літоўская дзяржава, як захоп Літоўскай дзяржавай часткі Кіеўскай Русі, потым княства захапілі палякі і вызвалілі рускія войскі пад кіраўніцтвам Суворава падчас падзелаў Рэчы Паспалітай, ВКЛ лічылася як частка “исконно русских земель”.

Адсутнасць слова “беларускае” ўназве дзяржавы доўгі час блытала разум гісторыкаў і давала права ворагам беларусчызны прыпісваць гісторыю беларускага народа суседзям.

Сітуацыя з выключнай літоўскасцю ВКЛ змянілася ў 90-я гг. XX ст., калі Беларусь стала суверэннай дзяржавай. Тут перад сумленнымі гісторыкамі паўсталі пытанні, яны прыйшлі да высновы, што ВКЛ - гэта не літоўская дзяржава, а беларуска-літоўская. Таму што:

  • 9/10 часткі тэрыторыі - славянскія;

  • месца ўтварэння не літоўскія землі, а заходне-беларускія;

  • першай сталіцай быў беларускі горад Наваградак;

  • касцяк тэрыторыі, дзе сфарміравалася першая частка тэрыторыі ВКЛ - беларуская.

А землі літоўска-балцкія ўключаны значна пазней, прычым уключаны выключна ваенным шляхам. На першых парах вынікае, што беларускія землі ўваходзілі на дагаварной аснове (Полацк - па прынцыпу “старыны не рушыць”, Віцебск - шляхам дынастычнага шлюба). Землі Літвы (Жмудзь канчаткова далучана толькі ў XV ст.) былі далучаны выключна ваенным шляхам. Вільня - другая сталіца ВКЛ - была месцам славянскай каланізацыі, першым князем віленскага ўдзела ў 1070 годзе быў Расціслаў Рагвалодавіч.

Царска-расійская, савецкая гістарыяграфія называла ВКЛ літоўскай дзяржавай, але ёсць некалькі пытанняў:

  1. Чаму літоўцы захапілі Беларусь, а беларуская культура стала пануючай?

  2. Чаму літоўцы захапілі Беларусь, а першая сталіца аказалася на тэрыторыі Беларусі?

  3. Чаму літоўцы захапілі Беларусь, а пануючай рэлігіяй у ВКЛ стала Усходне-Візантыйская хрысціянская канфесія (праваслаўе) з самага пачатку?

Літоўцы былі язычнікамі і ўсе астатнія таксама язычнікі, а стварылі праваслаўную дзяржаву.

Тым не менш, гістарычныя крыніцы называюць дзяржаву не Вялікае княства Беларускае, а Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Паясняецца гэта вельмі проста, калі ведаць працэс этнагенезу ўсходнееўрапейскага рэгіёна. У VI - VII ст. як вынік Вялікага перасялення народаў усходнебеларускія тэрыторыі атрымалі назву “Русы” (гэта былі славяне), а заходняя частка - “Літва”, ў VIII - XIV ст. летапіснай Літувы не існавала, у гэты час літоўскія плямены знаходзіляся на стадыі разлажэння рода-племянных адносін, існавалі толькі племянныя княжанні: Жмудзь, Дзяволтва, Аўкштайція, Нальшчаны. Што датычыцца сучаснай Літвы, то яна мела свае найменні, дзе назвы “Літва” не было.

На сённяшні дзень існуе некалькі версій знаходжання “летапіснай Літвы”: М.І. Ермаловіч першым узняў гэта пытанне, на падставе вывучэння тапанімікі ён вызначыў месцазнаходжанне “летапіснай Літвы”. Яна знаходзіцца паміж гарадамі Маладзечна, Слуцк, Слонім; асноўнае насельніцтва - ліцвіны. Гэта найбольш верагодная і падмацаваная крыніцамі думка.

Некаторыя гісторыкі (Насевіч) адносяць “летапісную Літву” на мяжы Літвы і Беларусі з цэнтрам у Вільні. Яго пазіцыя адлюстроўваецца ў картах “Энцыклапедыі гісторыі Беларусі”.

Ёсць версія, што “летапісную Літву” трэба адносіць да ўсёй Заходняй Беларусі і часткі Папрыпяцця (Чаропка і некаторыя іншыя этнографы).

Ёсць яшчэ адзін аспект: сам тэрмін “Літва” першапачаткова не этнічны, а прафесійны (гэта выказалі гісторыкі Сіцько, Белы на аснове рымска-каталіцкіх крыніц). “Літва” - гэта прафесійныя воіны, выхадцы з Саксоніі, якія супраціўляліся ўвядзенню хрысціянства, і увыніку барацьбы вымушаны былі пакінуць месцы свайго пражывання і пасяліцца, з дазволу Полацкага княства, побач з ім з умовай абараняць межы. (“Беларускі гістарычны часопіс”, №9, 2003 год, артыкул Юхо).

Такім чынам, назва дзяржавы абазначае у першую чаргу землі, якія увайшлі у яе склад: Вялікае княства Літоўскае (тэрыторя Зах. Беларусі), Русскае (тэрыторя Полацкага і Тураўскага княстваў, дзе жылі русы – славяне) і Жамойцкае (далучаны пасля заваёўвання паўночнабеларускіх зямель).

Разам з тым трэба звярнуць увагу на аспект спадкаемцаў гэтай дзяржавы і прызнаць, што найбольш справядлівае права на спадчыну ВКЛ маюць беларускі і літоўскі народы. У сувязі з гэтым у 1992 годзе ў Мінску адбываецца навуковая канферэнцыя, у якой прымаюць удзел гісторыкі з мноства краін Еўропы. У выніку яны прыйшлі да высновы, што найбольш справядліва і неабходна ў гістарычным працэсе называць ВКЛ “беларуска-літоўская дзяржава”, хаця яна і была поліэтнічнай і у яе склад уваходзілі татры, украінцы, рускія і інш. (“Беларуская думка”, №10, 1992 год).

Погляды савецкай гістарыяграфіі:

Пытанне гісторыі ВКЛ - састаўная частка гісторыі БССР, якая грунтавалася на аснове канцэпцыіКіеўская Русь маці трох братніх народаў”. Лічылася, што дзяржаўнасць беларускага народа пачалася ў 1919 годзе, з утварэння БССР. На працягу астатняй гісторыі беларускі народ лічыўся малодшым братам у складзе Кіеўскай Русі, якую захапілі літоўцы, затым палякі ў 1569 годзе, а потым вызвалілі рускія ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай. Асноўным спецыялістам па гісторыі ВКЛ лічыўся У.Ц. Пашута. Ён напісаў працу “Образование Литовского государства”, Масква, 1959 год. У савецкі час яна была забаронена.

Сучасная беларуская гістарыяграфія:

1) большасць гісторыкаў падтрымліваюць М.І. Ермаловіча, які прызнае ВКЛ як беларуска-літоўскую дзяржаву. Ён стварыў працу “Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд”, якая стала яго пасмяротнай працай - “Беларуская дзяржава ВКЛ”

2) другая частка гісторыкаў стаіць на пазіцыі постсавецкага разумення ВКЛ, яны шукаюць залатую сярэдзіну, каб не пакрыўдзіць славянскае брацтва з Расіяй. Падыход у іх такі, што яны выказваюць мноства канцэпцый і выказваюць крытычныя меркаванні, але гэтыя гісторыкі не стварылі ні адной грунтоўнай працы па гэтай праблеме.

Літоўская гістарыяграфія:

Тут існуе 2 плыні гісторыкаў, якія вылучаюцца у залежнасці ад прынадлежнасці да савецкай спадчыны.

1. Э. Гудавічус, які прытрымліваецца савецкай школы, выдаў “Гісторыя Літвы ад старажытных часоў да Люблінскай уніі”, Вільнус, 1999 год.

Ромас Батура, скончыў Віленскі педагагічны універсітэт, з савецкіх часоў вялі палеміку з Э. Гудавічусам галоўным чынам вакол першай сталіцы. Батура лічыў, што сталіцай першай была Вільня, а Э. Гудавічус, што яна знаходзілася на поўдзень ад Вільні.

2. У 90-я гг. XX ст. У Літве з’явілася гісторыя новага літоўска-нацыянальнага кшталту. Вакол гістарычнай газеты “Ворута” вялася дыскусія наконт чыста літоўскага характару ВКЛ. Адным з новых гісторыкаў гэтага часу стаў Томас Баранаўскас.

Р. Юргайціс ахарактарызаваў яго як “маладога, але ранняга”. Баранаўскас выступаў з версіяй, што першай сталіцай ВКЛ быў летапісны горад Варута (упамінаецца гэты горад тады, калі на ВКЛ напалі галіцка-валынскія князі з татарамі, то Міндоўг схаваўся за сценамі Варуты, больш гэты горад нідзе не ўпамінаецца). Баранаўскас падкрэслівае, што Наваградак як першая сталіца не ўпамінаецца ў старажытных кіеўскіх летапісах. Найбольш ранняе ўпамінанне знаходзіцца ў “Хроніцы Быхаўца”, і пазней ў “Хроніцы М. Стрыйкоўскага, “Гісторыі Літвы”.

Але тут узнікае пытанне: Калі горад быў першай сталіцай, а значыць буйнейшым горадам, ці мог ен знікнуць бесследна?

У Баранавіцкай друкарні была выдадзена праца Забелы “Kastrum ubis edelum”, у якой гаворыцца, што горад Варута знаходзіцца каля гарадзішча Шайміннікішкеляй.

Палеміка з новалітоўскай гісторыкамі не з’яўляецца нечым складаным: іх довады не апіраюцца на гістарычныя крыніцы, яны не прапаноўваюць рэальныя версіі.

Нават калі прыкінуць па колькасным паказчыку, няўжо Літва магла захапіць і падпарадкаваць Беларусь:

Беларусь - 207 тыс. км кв., насельніцтва - больш за 10 млн чалавек;

Літва - 66 тыс. км кв., насельніцтва - 3,7 млн чалавек;

Латвія - 64,5 тыс. км кв., насельніцтва - 2,4 млн чалавек.