Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси - конспект лекций Пилецкого.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
967.17 Кб
Скачать

4. Этап буржуазна – расійскай гістарыяграфіі.

(2-я пал. ХΙХст. – пач.ХХст.)

Паступовы пераход ад панавання ідэалагічных штампаў да насычэння гісторыі факталагічнымі матэрыяламі з апорай на гістарычныя крыніцы. Пачаўся перыяд навуковасці гісторыі.

Буржуазныя гісторыкі зыходзілі з тых жа догмаў, але для іх падцвярджэння вывучалі гістарычныя крыніцы і рабілі спасылкі на іх.

Навуковасць гісторыі датычылася народаў, дзе была дзяржаўнасць, да гісторыі Беларусі прымянялася царска-расійскія ідэалагічныя штампы. Палітыка русіфікацыі працягвалася, трактавалі гісторыю Беларусі з прарасійскіх пазіцый.

Станоўчы элемент – нягледзячы на панаванне штампаў, прыводзіліся спасылкі на гістарычныя крыніцы. Працы не страцілі актуальнасці на сённяшні дзень. Сучасныя гісторыкі вывучаюць тыя працы і трактуюць са сваіх сёняшніх пазіцый.

  • Любаўскі (1860 – 1936) з 1911г. – рэктар Маскоўскага універсітэта. 1930г. – рэпрэсіі, сасланы ў Уфу. «Областное деление и местное управление Литовско – русского государства ко времени издания 1-го литовского статута»; «Литовско-русский сейм»; «Очерки истории Литовско – русского государства до Люблинской унии включительно».

  • А.С. Грушэўскі (украінец) : «Пинское Полесье» (Кіеў), «Очерки истории Турово-Пинского княжества» ; “Города ВКЛ”.

  • Уладзімірскі – Буданаў: “Немецкое право в Польше и Литве”.

  • Кліменка Ф.У.: «Западнорусские цехи ХVΙ – ХVΙΙΙ вв.»

  • Кліянтовіч: «Сословный тип территориально – административного состава Литовского государства».

  • Харламповіч: «Западнорусские правовые школы ХVΙ – ХVΙΙ вв.»

  • Леанардов: «Полоцкий князь Всеслав и его время»; выданне «Полоцка – Витебская старина».

  • Сапуноў А.П.: «Краткий очерк борьбы Московского государства с Польшей и Литвой в ХVΙ – ХVΙΙ вв.».

5. Этап беларускага нацыянальна – дэмакратычнага руху і бнр.

(пач. ХХст. 1921 – 1929гг. – беларусізацыя)

Характэрыстыка: ішла інтэнсіўная барацьба беларускага народа за незалажнасць і ўсе гістарычныя творы пісаліся тымі, хто займаўся палітычнай барацьбой – пачатак сапраўднай беларускай гтстарыяграфіі. Узровень прац адносна невысокі, сустракаюца памылкі. Працы – былі першыя і мелі вельмі кароткі тэрмін напісання.

  • Ластоўскі : “Кароткая гісторыя Беларусі” 1910г., “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі: спроба паясніцельнай кнігапісі ад к.Х да пач.ХХ ст.” Коўна, 1926г.

  • Доўнар-Запольскі – першы дыпламаваны гісторык, прафесар. Напісаў кнігі: “Гісторыя Беларусі”; «Государственное хозяйство ВКЛ пры Ягелонах» Кіеў 1901г. «Очерки по организации западно-русского крестьянства в ХVΙв.» 1906г. таксама працы па этнаграфіі. Яго заслуга ў тым, што ён першы на аснове шырокіх звестак сабраў працу па гісторыі Беларусі, аналіз шляху.

  • Ігнатоўскі: “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі” вытрымала 4-ры выданні (як падручнік) 1919; 1921; 1926; 1991.

Ігнатоўскі - першы гісторык-марксіст у гістарыяграфіі гісторыі Беларусі , які імкнуўся тлумачыць яе з савецкага падыходу, але заставаўся на пазіцыі нацыянальнай беларускай гістарыяграіі. Займаў высокія пасады БССР, прэзідэнт Інбелкульта. Папаў пад рэпрэсіі(пакончыў жыццё самагубствам, жонку выслалі, сыноў растралялі).