Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
уч. пособие Ровина, Касап.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
852.48 Кб
Скачать

Выданне галiновай лiтаратуры ў Беларусi ( кнiгi I брашюры)

Агульныя статыстычныя дадзеныя па выданню кнiг прадстаўлены ў таблiцы 1.

Таблiца 1

Выданне кнiг па галiнам за 1861—2000 гг.

Галiны

1861—1917

1918—1940

1941—1960

1961—1990

1991—2000

Прыродазнаўства

170

1291

974

5504

2385

Тэхнiка

70

927

1607

20280

5350

С/гаспадарка

271

1924

2031

8763

2011

Медыцына

120

547

540

2831

2559

Па даным нацыянальнай кнiжнай палаты, ў асноўным назiраецца павялiчэнне выданняў па асноўным галiнам НтiМК. Хаця гэтая тэндэнцыя i не вытрымлiваецца ў пэўныя перыяды. Вынiкi таблiцы сведчаць аб тым, што на працягу века (да 1961 г.) па колькасцi выдадзеных кнiг месцы размяркоўвалiся так: першае — сельская гаспадарка, другое — прыродазнаўства, трэцяе (з невялiкiм адставаннем) — тэхнiка, чацьвертае- медыцына. Дамiнiраванне сельскагаспадарчай кнiгi тлумачыцца тым, што Беларусь была ў гэты час ў асноўным аграрным краем.

Адначасова тэхнiка набiрала тэмпы, але рэзкi скачок яна атрымала ў 60—70-я гады, што адбiлася на колькасцi выдання кнiг. Доля медыцынскай лiтаратуры была нязначнай, негледзячы на пэўнае развiцце медацынскiх паслуг у Беларусi ў перадваенныя гады.

Скарачэнне выдання кнiг па прыродазнаўстве ў 40—60-я гады адбылося па палiтычных матывах: тады нярэдка навуковыя iсцiны прыносiлi ў ахвяру iдэалогii.

Калi паглядзець на лiчбы з пункту гледжання дынамiкi, дык самым дынамiчным было выданне кнiг па тэхнiцы.

ПРЫРОДАЗНАЎСТВА.

У мiравым патоку дакументаў выданнi па прыродазнаўчых навуках складаюць да 25%, а ў Беларусi iх колькасць вагаецца ў розныя гады ад 7 да 10%. Вiдавы састаў патоку дакументаў у Беларусi прадстаўлены кнiгамi i брашюрамi, артыкуламi з перыядычных выданняў i выданняў, якiя прадаўжаюцца, патэнтнымi i неапублiкаванымiи дакументамi, тэхнiчнымi нарматыўна-прававымi актамi, а таксама неапублiкаванымiдакументамi. Калi iх ранжыраваць па колькасцi, то атрымаецца, што на першым месцы, зыходзячы з асаблiвасцей iнфармацыйных патрэбнасцей, ў патоку дакументаў знаходзяцца артыкулы з перыядычных выданняў, значную вагу маюць i патэнтныя дакументы, асаблiва па хiмii, фiзiцы, матэматыцы(за апошнiя 10 год выдана больш за тысячу патэнтаў заяўнiкам з Беларусi на вынаходнiцтвы па гэтых галiнах).Выкананне фундаментальных i прыкладных даслелаванняў вучонымi краiны павялiчвае ў патоку i колькасць неапублiкаваных дакументаў.

Размеркаванне дакументнага патоку па мэтавым прызначэннi ( тыпах выданняў) сведчыць, што iснуюць пэўныя прыярытэты ў выданнi прыродазнаўчай. лiтаратуры сярод дзяржаўных i недзяржаўных выдавецтваў. Так, сярод дзяржаўных выдавецтваў у 90-я гады вучэбныя выданнi складалi да 70% ад агульнай колькасцi выданняў па прыродазнаўстве, навуковыя – да25%,астатнюю нязначную колькасць складаюць выданнi даведачныя, навукова-папулярныя i вытворча-практычныя – да5% разам. Мiж тым, сярод прадукцыi недзяржаўных выдавецтваў таксама першае месца займаюць выданнi вучэбнага характару_ 61% i навуковыя выданнi - !8%. Але значна павялiчана колькасць навукова-папулярнай лiтаратуры-да12% i знiжана колькасць даведачнай i вытворч- практычнай лiтаратуры да 9% разам.

Размеркаванне дакументнага патоку па галiновым прызнаку сведчыць, што ў мiравым патоку дакументаў першае месца займаюць дакументы па хiмii, што звязана са змяньшэннем матэрыялаў натуральнага паходжання i iх высокiм коштам, стварэннем новых матэрыялаў з новымi, невядомымi прыродзе якасцямi На долю такiх дакументаў прыпадае каля 28% мiравога патока дакументаў па прыродазнаўстве.На другiм месцы знаходзяцца дакументы па бiялагiчных навуках, далей – па фiзка-матэматычных навуках i геолога-геаграфiчных науках.У нашай краiне назiраецца некалькi iншае размеркаванне дакументнага патоку. Як дзяржаўныя, так i недзяржаўныя выдавецтвы больш за ўсе выдаюць лiтаратуры па фiзiка-матэматычных навуках – каля 50%, далейшыя прыярытэты- гэта лiтаратура па бiялагiчных навуках, ахове прыроды, геолага-геаграфiчных навуках, хiмii. Як бачна, ў Беларусi недастаткова выдаецца лiтаратуры па хiмii.. Неабходна падкрэслiць, што на паток дакументаў значны ўплыў аказвае ўзровень развiцця той цi iншай навукi i ўсе змены, якiя ў iх адбываюцца. Хiмiчная навука ў Беларусi параўнальна маладая галiна i таму адставанне патоку дакументаў па хiмii i хiмiчнай прамысловасцi, ў пэўнай ступенi заканамерна. Аднак неабходна адзначыць, што колькасць кнiг па гэтых галiнах не адпавядае ўзроўню iх развiцця i стану, якi яны займаюць у народнай гаспадарцы Беларусi.

Сучасная прыродазнаўчая лiтаратура ў свеце характарызуецца шматмоўем кнiжнай прадукцыi. Лiтаратура друкуецца амаль на семiдзесяцi мовах свету. Аднак размеркаванне дакументнага патока па прыродазнаўстве ў Беларусi паказала, што больш за 95% дакументаў выдаецца на рускай мове. Выданнi на беларускай мове ў патоку прадстаўлены недастаткова.

Па многiх пытаннях прыродазнаўчых навук iснуюць перыядычныя выданнi, якiя ўключаюць часопiсы i бюлетэнi. . Найбольшая колькасць часопiсаў i бюлетэняў выдаецца ў першай палове 70-х гадоў, калi iх выходзiла 20 назваў. У апошняе дзесяцiгоддзе колькасць iх стабiлiзуецца — 11—12 назваў. У наш час выдаюцца наступныя часопiсы: “Дифференциальные уравнения”, “Журнал прикладной спектроскопии”, серыi часопiса “Весцi НАН Беларусi”

— Бiялагiчныя навукi;

— Хiмiчныя навукi;

— Фiзiка-матэматычныя навукi i адпаведныя серыi “Вестнiка Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта. (Серыя: Фiзiка. Матэматыка. Механiка).

У складзе дакументнага патоку па прыродазнаўстве прысутнiчаюць неапублiкаваныя дакументы, напрыклад , аўтарэфераты дысертацый. У апошняе дзесяцiгоддзе назiраецца рост колькасцi аўтарэфератаў, яны перавышаюць колькасць выдадзеных кнiг. Такiм чынам, размеркаванне дакументнага патоку па прыродазнаўстве мае сваю спецыфiку, якая звязана з развiццем самой галiны i абумоўлена спецыфiкай дакументнай прадукцыi, якая ствараецца у сферы “навука”.

ТЭХНIКА

За пасляваенныя дзесяцiгоддзi Беларусь пераўтварылася ў высокаразвiтую ў тэхнiчных адносiнах краiну. Дакументальныя крынiцы iнфармацыi па тэхнiцы ўяўляюць сабой арганiзаваную сукупнасць апублiкаваных i неапублiкаваных дакументаў, у якiх адлюстраваны вынiкi навукова-даследчай, канструктарскай, вытворчай дзейнасцi ў розных накiрунках тэхнiкi, i з’яўляюцца важнай чатска дзяржаўных iнфармацыйных рэсурсаў. У дакументах па тэхнiцы найбольш поўна адлюстраваны прагрэс у галiнах прамысловасцi, будаўнiцтва, транспорту, сувязi.

У масiве дакументных крынiц па тэхнiцы прадстаўлены кнiгi i брашуры, перыядычныя выданнi, спецыяльныя вiды тэхнiчнай лiтаратуры i дакуметацыi (патэнтныя дакументы, тэхнiчныя нарматыўна-прававыя акты, прамысловыя каталогi), неапублiкаваныя дакументы (аўтарэфераты дысертацый, дэпанiраваныя рукапiсы, справаздачы аб НДР) i iнш.

На працягу ўсяго тэрмiна развiцця назiраецца паступовы рост колькасцi кнiг i брашур па тэхнiцы. Толькi ў даваенныя часы, калi iшоў працэс станаўлення выдавецтва тэхнiчнай лiтаратуры, i пасляваеннае дзесяцiгоддзе ўдзельная вага яе складала 5,9% i 6,5% адпаведна. А затым адбываецца рэзкае павялiчэнне аб’ёму выданняў. Калi на працягу 1951—1960 гг. штогод выдавалася ў сярэднiм амаль 150 кнiг, то ў 1961—1970 гг. прыкладна 500, у 1971—1980 гг. — 700, у перадапошняе дзесяцiгоддзе — амаль 800 кнiг i брашур. Удзельная вага тэхнiчнай лiтаратуры складала ў гэты перыяд амаль 25%, гэта значна больш чым складалi разам мастацкая лiтаратура, лiтаратура па мастацтве i дзiцячая.

Маючы агульную тэндэнцыю да павялiчэння, паток тэхнiчнай лiтаратуры адлюстроўваў забяспечанасць асобных галiн тэхнiцы. Найвялiкшая колькасць выданняў прыпадае на такiя галiны вытворчасцi, якiя з’ўялюцца асновай сучаснага народна-гаспадарчага комплексу дзяржавы.

На галiновы склад тэхнiчнай лiтаратуры аказваюць уплыў змены, якiя адбываюцца ў розных галiнах навукi, тэхнiкi, вытворчасцi. На працягу апошнiх трыдцацi гадоў у рэспублiцы далейшае развiццё атрымалi машынабудаванне, энергетыка, будаўнiцтва, транспарт, а ў галiновай структуры патоку дакументаў не адбылося iстотных змен. Тэматыка тэхнiчнай кнiгi разнастайная, ахоплiвае амаль усе галiны, але яны забяспечаны кнiгамi ў рознай ступенi. У апошняе дзесяцiгоддзе на першым месцы стаiць выданне кнiг i брашюр па электратэхнiцы i энергетыке , другiм-машынабудаваннi, трэццiм – вылiчальнай тэхнiцы i праграмаванню i чацьвертым — будаўнiцтве i транспарце . Такiм чынам, тры першых месца займаюць галiны, якiя забяспечваюць навукова-тэхнiчны прагрэс. У 90-я гады значна павысiлась колькасць выданняў па вылiчальнай тэхнiцы. Найменш забеспечанымi кнiжнымi выданнямi з’яўляюцца хiмiчная , ляснная i дрэваапрацоўчая прамысловасцi. Галiновае размяркаванне выданняў недзяржаўных выдавецтваў паказвае iншыя праярытэты. Так найбольшую колькасць складаюць выданнi па вылiчальнай тэхнiцы i праграмаванню ( да чвэрцi ўсiх выданняў). Другое месца адведзена выданням па транспарце, далей- будаўнiцтве i машынабудаваннi.

Тыпалагiчны аналiз патоку кнiг i брашур па тэхнiцы дае падставы адзначыць стабiльнасць у выданнi асабных тыпаў.Аднак у апошняе дзесяцiгодзе патрэбнасцi пэўных сегментаў рынка выклiкалi змяненнi ў выданнi кнiг i брашюр пэўнага мэтавага прызначэння. Так сярод выданняў дзяржаўных выдавецтваў пераважаюць выданнi навуковага характару, што сведчыць аб ўзрастаннi навуковага статусу лiтаратуры па тэхнiцы. На iх долю прыпадае больш трэццi ад усей колькасцi выданняў па тэхнiцы. Значна ўзрасла роля вучэбных выданняў, якiя прадстаўлены падручнiкамi, вучэбна-метадычнвмi дапаможнiкамi, праграмамi. Трэцце месца займаюць даведачныя выданнi. Сярод выданняў недзяржаўных выдавецтваў першае месца належыць вытворча-практычнай лiтаратуры, сярод якой значная колькасць — ведамасныя, малатыражныя выданнi, на iх долю прыпадае больш трэццi ўсей выдаваемай лiтаратуры па тэхнiцы. Другое месца займаюць даведачныя выданнi i трэцце- навуковыя.У апошняе дзесяцiгодзе вырасла колькаць навукова-папулярнай лiтаратуры тэхнiчнай тэматыкi, што звязана з развiццем недзяржаўнага сектара аказання паслуг ў рамонце кватэр, офiсаў, аўтамабiляў i г.д. Удзельная вага такой лiтаратуры як ў дзяржаўных, так i ў недзяржаўных выдавецтваў складае каля 10% ад агульнага аб’ёму выданняў.

Перыядычныя выданнi па тэхнiцы найбольш аператыўна адлюстроўваюць вынiкi навукова-даследчай, навукова-вытворчай i вынаходнiцкай дзейнасцi. Па характару iнфармацыi яны з’яўляюцца навуковыя, вытворча-практычнымi, навукова-папулярнымi, з аднаго боку, а з iншага- галiновымi, прысвечанымi асобным тэхналагiчным працэсам, матэрыялам i iнш. пытанням.. На сучасным этапе ў рэспублiцы выдаюцца часопiсы i бюлетэнi. Сярод часопiсаў асноўнае месца займаюць выдаваемыя галоўным навуковым цэнтрам —Нацыянальнай Акадэмiяй навук Беларусi. Гэта галiновыя серыi асноўнага часопiса “Весцi НАН Беларусi”:

— Серыя фiзiка-тэхнiчных навук

— Серыя фiзiка-энергетычных навук

Вялiкай папулярнасцю карыстаюцца навуковыя часопiсы: “Инженерно-физический журнал” i “Трение и износ”. Сярод бюлетэняў звяртаюць увагу мiжведамасныя зборнiкi, якiя рыхтуюцца ў вышэйшых навучальных установах i навуковых установах, напрыклад “Радиотехника и электротехника”, “Порошковая металлургия”.У апошняе дзесяцiгоддзе павысiлась колькасць навукова папулярных часопiсаў i газет па тэхнiцы, якiя прысвечаны радыёаматарству, аўтамабiльнаму транспарту, iнфармацыйным тэхналогiям i iншым пытанням.

У патоку дакументаў па тэхнiцы пэўнае месца займаюць i неапублiкаваныя дакументы, з’яўленне якiх звязана з выкананнем навуковых даследаванняў. Сярод iх знаходзяцца i аўтарэфераты дысертацый.На сучасным этапе iх штогод рыхтуецца каля 200.

У Беларусi пасляваеннага этапу развiцця тэхнiчная лiтаратура за рэдкiм выключэннем выдавалася на рускай мове, што характэрна i для апошняга дзесяцiгоддя.

СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА.

Дакументныя крынiцы iнфармацыi ствараюцца ў НДI, ВНУ, iх выдаюць розныя выдавецтва рэспублiкi. Агульнай тэндэнцыяй развiцця патоку дакументаў па АПК з’яўляецца яго колькасны рост.На працягу шэрагу гадоў назiралася стабiльнасць у прыросце выдання сельскагаспадарчай кнiгi, аднак гэта не тычыцца апошняна перыяду, калi колькасць сельскагаспадарчай лiтаратуры значна скарачаецца. Гэта звязана i з лiквiдацыяй спецыялiзаванага выдавецтва “Ураджай”, i са змяньшэннем спроса на вынiкi навуковых распрацовак, i ў нейкай ступенi, з матэраяльным становiшчам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Галiновае размеркаванне патоку выданняў па сельскай гаспадарцы сведчыць аб тым, што раслiнаводства лепей за iншыя галiны забяспечана кнiгамi i брашурамi. З агульнай колькасцi выдадзеных кнiг па сельскай гаспадарцы выданнi па раслiнаводству складаюць трэццю частку. На другiм месцы — кнiгi i брашуры па жывёлагадоўлi — каля чвэрцi выдавецкай прадукцыi ( гэта характэрна для выдання сельскагаспадарчай лiтаратуры недзяржаўнымi выдавецтвамi).Дзяржаўныя выдавецтвы ў апошняе дзесяцiгодзе выдаюць сельскагаспадарчую лiтаратуру па агульных пытаннях сельскай гаспадаркi. А лiтаратура па пытаннях жывелагадоўлi ў iх займае трэцце месца). На трэццем месцы сярод выданняў недзяржаўных выдавецтваў знаходзiцца лiтаратура па воднай i рыбнай гаспадарке. На долю астатнiх галiн прыходзiцца нязначная колькасць выданняў. Такое размеркаванне дакументнага патоку адпавядае галiноваму размеркаванню дакументаў па АПК у iншых краiнах.

Размеркаванне выданняў па мэтавым прызначэннi сведчыць аб тым, што iснуюць пэўныя адрозненнi ў выдавецкай прадукцыi дзяржаўных i недзяржаўных выдавецтваў, так дзяржаўныя выдавецтвы па– ранейшаму выдаюць пераважна навуковую сельскагаспадарчую лiтаратуру ( каля чвэрцi выдавецкага патоку), вытворча-практычныя выданнi стаяць на другiм месцы, а навукова-папулярныя – на трэццiм. Недзяржаўныя выдавецтвы аддаюць перавагу у выдавецкай прадукцыi навекова-папулярнай лiтаратуры ( звыш паловы ўсёй выдавецкай прадукцыi), на другiм месцы таксама вытворча-практычная лiтаратура, а апошнiя месцы як дзяржаўныя., так i недзяржаўныя выдавецтвы аддаюць выданню даведачнай i вучэбнай лiтаратуры.

У адрозненнi ад кнiг, колькасць перыядычных выданняў i выданняў, якiя прадаўжаюцца, на працягу гадоў не з’яўляецца стабiльнай. Калi ў 60—70-я гады iх выходзiла ў сярэднiм 20, то ў апошняе дзесяцiгодзе не дасягае 5. Сёння ў рэспублiцы выдаюцца навуковыя бюлетэнi, навукова-папулярныя i вытворча-практычныя часопiсы. Гэта, напрыклад, “Хозяин”, “Весцi НАН. Серыя “ Аграрных навук ” i iншыя.

З канца 40-х гадоў у дакументальным патоку па АПК з’явiлiсь аўтарэфераты дысертацый. Гэтыя дакументы даюць прадстаўленне аб развiццi ў рэспублiцы навуковых даследаванняў i iх колькасць нязменна павялiчваецца.

Паток дакументаў па пытаннях АПК у Беларусi прадстаўлен на 2-х мовах: рускай i беларускай. Доўгiя гады большасць дакументаў выдавалась на рускай мове, а iх колькасць на беларускай мове нязначна.

МЕДЫЦЫНА І АХОВА ЗДАРОЎЯ

Iснуюць пэўныя адрозненнi ў выданнi медыцынскай лiтаратуры памiж дзяржаўнымi i недзяржаўнамў выдавецтвамi.Так па галiноваму прызнаку дзяржаўныя выдавецтвы аддаюць перавагу выданням па паталогii, клiнiчнай медыцыне (каля 40% ад усяго патока), далей выданнi па гiгiене i ахове здароўя ( больш за 25%), на трэццем месцы выданнi па фармакалогii ( каля 15%) i далей па фiзiялогii i анатомii (больш 5%). Выданнi па астатнiх накiрукках медыцына незначны. Выданнi недзяржаўных выдавецтваў ў асноўнам прысвечаны фармакалогii ( больш за 30%), гiгiене i сантарыi ( каля 30%) , паталогii i клiнiчнай медыцыне ( каля 25%), фiзiялогii i анатомii ( каля 4%). Па астатнiх накiрункахi колькасць выданняў нязначная..

Iснуюць адрозненнi ў выданнi лiтаратуры i па мэтавым прызначэннi. Так дзяржаўныя выдавецтвы асноўную увагу надаюць выданню вучэбнай лiтаратуры, даведачнай, навуковай i вытворча-практычнай. А недзяржаўныя выдавецтвы маюць iншыя прыярытэты На першым месцы знаходзiцца выданне навукова-папулярнай лiтаратуры, якое дасягае амаль паловы ўсяго патоку выданняў, на другiм месцы выданне навуковай лiтаратуры, далей – вытворча-практычнай i даведачнай. Выдаюцца часопiсы “Медицинские новости”, “Здоровье и успех”, “Стоматология” i iншыя. 15% ад усяго патока складаюць патэнтныя i неапублiкаваныя дакументы.

Заканамернасцi развiцця документнага патока НТiМК i iх уздзеянне на вытворчасць iнфармацыйна-бiблiяграфiчнай прадукцыi i iнфармацыйна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне карыстальнiкаў.

Вывучэнню заканамернасцей развiцця дакументных патокаў у спецыальнай лиiтаратуры уделяецца значная увага . Найбольш агульнымi заканамернасцямi для галiновых дакументных патокаў з’ яўляюцца:

1) колькаснае павялiчэнне патока ;

2) рассеянне iнфармациыi ў патоку;

3) старэнне iнфармациыi .

Колькаснае павялiчэнне патоку залежыць ад узроўня развiцця навукi, павялiчэння колькасцi навуковых кадраў, а таксама практыкаў, якiя ствараюць iнавацыi, пашырэння вытворчасцi, i адпаведна, дзейнасцi выдавецтваў.

Шырока распаўсюджаным з’яўляецца ўяўленне, што асноўныя вiды дакументаў навукова-тэхнiчнай тэматыкi павялiчваюцца па экспаненце, якая прадуглеждвае падваенне пэўнай велiчынi праз пэўныя прамежкi часу. На думку вучоных, кожныя 40—50 год адбываецца падваенне грамадскага тэзауруса ўвогуле i спецыяльнага ў прыватнасцi. Праiлюструем гэту заканамернасць на прыкладзе развiцця дакументных патокаў па усiх галiнах НТiМК. Так, калi ў параўнаннi з дарэвалюцыйным перыядам колькасць лiтаратуры па прыродазнаўстве i сельскай гаспадарке у60-я-гады павялiчыласьу 32 рыза, то па тэхнiцы—ў 289 разоў, а па медацыне ў 23 раза.

Асаблiва хутка павялiчваецца дакументны паток у вядучых i прагрэсiўных галiнах НТiМК, ад якiх у першую чаргу залежыць безапаснасць i канкурэнтаздольнасць нашых распрацовак. Гэтая заканамернасць з’яўляецца усеагульнай, яе ўздзеянне на дакументныя патокi НТiМК адчуваецца i на iншых прыкладах. Так, калi ў 1910 гаду па хiмii i хiмiчнай тэхналогii ў свеце было апублiкавана прыкладна 13 тыс. часопiсных артакулаў i кнiг, то ў 1975 гаду ужо 413 тыс. (павялiчэнне амаль што ў 32 раза) и 85 тыс. па фiзiцы супраць 1,9 тыс. (павялiчэнне амаль у 45 разоў). Разам з тым, адзначалася, што экспаненцыяльнае павялiчэнне дакументнага патока па актуальным праблемам характэрна для не вельмi працяглага перыяду, затым гэта заканамернасць не вытрымлiваецца. У працэсе iнфармацыйна-бiблiяграфiчнай дзейнасцi значнае павялiчэнне дакументнага патока па пэўай тэматыцы, пэўных краiн i арганiзацый, а таксама i аўтараў сведчаць аб актуальнасцi, грамадскай значнасцi праблемы i аб ўкладзе асобы ў распрацоўку пэўнай праблемы. Аднак iснуюць механiзмы самаарэгулявання аб’ема патоку, якiя не дазваляюць карыстацца толькi статыстычнымi паказчыкамi пры яго аналiзе. Гэта такiя механiзмы, як старэнне iнфармацыi i iмкненне да ушчыльнення.

Старэнне-гэта аб’ектаўны працэс страты актуальнай i карыснай для спажыўца iнфармацыi i з’яўленне новай, больш поўнай i даставернай .Такiм чынам, па часе стварэння нельга меркаваць аб актуальнасц дакумента цi аб яео састарэласцi. З цягам часу частка iнфармацыi страчвае актуальнасць, а iншая працягвае выкарыстоўвацца. Для вызначэння тэмпаў старэння iнфармацыi выкарыстоўваецца паказчык « паўперыяд жыцця дакументаў», якi быў прапанаваны ў1960 годзе Р.Бартанам iР.Кеблерам. Ён вымяраецца часам на працягу якога надрукавана палова усiх выкарыстаных выданняў. Аналiз часцей за ўсе праводзiцца на падставе цытавання. У розных галiнах НТiМК старэнне iнфармацыi адбываецца рознымi тэмпамi Напрыклад, у бiялогii- сярэднi паўперыяд жыцця складае 3 гады, ў металургii- 4 гады, фiзiцы – 4,6 гадоў машынабудаваннi – 4,8 гадоў, хiмii – 8 гадоў, геалогii – 16 гадоў i г.д.Час старэння дакументаў залежыць не толькi ад галiны ведаў, але i ад вiда дакумента.Так артыкул з часопiса, прамысловы каталог, патэнтны дакумент будуць старэць хутчэй, чым манаграфiя, справаздача аб НДР, даведнiк. У параўнаннi з тэхнiчнай, сельскагаспадарчая i медыцынская лiтаратура старэюць больш марудна. Гэта звязана з тым, што ў жывых арганiзмах кардынальныя змяненнi адбываюцца не вельмi хуткiмi тэмпамi. Таму, кали сярэднi паўперыяд жыцця дакументаў НТiМК , па У. Матылеву, складае 7 гадоў, то для сельскагаспадарчай i медыцынскай лiтаратуры гэта каля 10 гадоў.

Таксама трэба ўлiчваць i iнфармацыйныя патрэбнасцi карыстальнiкаў, для некаторых з якiх 20-цi гадовая iнфармацыя можа быць актуальнай, а па некаторых праблемах, напрыклад, па вылiчальнай тэхнiцы, яна будзе старэць значна больш хуткiмi тэмпамi.У iнфармацыйнай дзейнасцi асаблiвасцi старэння розных дакументаў неабходна ўлiчваць пры захаваннi розных дакументаў ў фондзе цi базах данных, пры рэтраспектыўным пошуку дакументаў, пры стварэннi тэматычных картатэк i бiблiяграфiчных паказальнiкаў. Каб больш дакладна вызначыць старэнне дакументаў пэўнай тэматыкi цi пэўнага вiда выкарыстоўваюць ўскосныя паказчыкi старэння дакументаў.Гэта кнiгавыдача,. спасылкi на дакументы, заяўкi на капiраванне, заяўкi на рэтраспектыўны пошук, экспертныя адзнакi, наяўнасць перавыданняў, адмена нарматыўных дакументаў. Пры канчатковым вырашэннi пытання старэння дакумента неабходна ўлiчвць некалькi паказчыкаў.

Рассеянне iнфармацыi – гэта змяшчэнне дакументаў па адной тэматыцы ў розных крынiцах –часопiсах, зборнiках трудоў, матэрыялах канферэнцый. Рассеянне – гэта таксама выданне кгiг па адной тэматыцы ў розных, непрофiльных выдавецтвах, размяшчэнне артыкулаў ў часопiсах, якiя не адпавядаюць iх тэматыцы. Ўпершыню гэтую заканамернасць адкрыў англiйскi спецыялiст С. Брэдфард. У адпаведнасцi з законам С.Брэдфарда часопiсы па прадуктыўнасцi можна сгрупаваць такiм чынам, што яны створаць 3 «зоны»: А – зона профiльных выданняў, цi ядзерная зона. Яна змяшчае артыкулы з невялiкай колькасцi часопiсаў, якiя поўнасцю адпавядаюць тэме запыта карыстальнiка. Зона В – зона часопiсаў сумежнай тэматыкi, а таксама агульнагалiновых часопiсаў. Колькасць часопiсаў ў ей павялiчваецца. Зона С – змяшчае часопiсы непрофiльнай тэматыкi i складаецца з яшчэ большай колькасцi часопiсаў, якiя змяшчаюць матэрыялы па тэматыцы запыта карыстальнiка. С.Брэдфард устанавiў, што калi ў кожнай зоне змяшчаецца 1/3частка артыкулаў, то колькасць часопiсаў павялiчваецца ў 5 разоў ў кожнай зоне. Такiм чынам, атрымлiваецца, што ў адносiнах да профiльных часопiсаў, якiя змяшчаюць 1/3 частку неабходнай спецыялiсту iнфармацыi, 2/3 яе часткi рассеяна ў часопiсах iншых зон. Аднак далейшыя даследаваннi паказалi, што не па ўсiх праблемах назiраецца гэтая заканамернасць. У 70-я гады была адкрыта новая заканамернасць, якая атрымала назву « канцэнтрацыя iнфармацыi». Яна будзе праяўляцца там, дзе суадносiны профiльнай i непрофiльнай iнфармацыi складаюць 60: 40. Так, аналiз показаў, што па некаторых тэмах селькай гаспадаркi, напрыклад, пчалярства, бульбаводства i iншым. назiрается канцэнтрацыя iнфармацыi ў профiльных часопiсах. Па iншых тэмах — ягадныя раслiны, зерне-бабовыя i iншых назiрается рассеянне iнфармацыi.Ў цэлым можна сказаць, што па мiжгалiновых тэмах, а таксама па новых тэмах i праблемах назiраецца рассеяннее iнфармацыi, па стабiльных галiнах – наадварот- канцэнтрацыя iнфармацыi. Заканамернасцi рассеяннея i канцэнтрацыi iнфармацыi неабходна ўлiчваць пры выкананнi тэматычных даведак, падрыхтоўцы тэматычных дас’е, стварэннi тэматычных бiблiяграфiчных паказальнiкаў. Разам з тым, бiблiеграф павiен памятаць аб тым, што пэўая частка артыкулаў, кнiг па розных галiнах НТiМК друкуется у выданнях розных краiн свету. Неабходна таксама ведаць i выкарыстоўваць перыядычныя выданнi па пытаннях НТiМК, знаемiцца з прадукцыяй асноўных выдавецтваў, якiя друкуюць галiновую лiтаратуру.

Такiм чынам,дакументна-iнфармацыйны паток па тэматыцы НТiМК — гэта самастойная дынамiчная сiстэма, якой ўласцiвы не толькi з’яўленне новых элементаў, iх павялiчэнне, але i старэнне, адмiранне старых. Пэўным чынам характарыстыкi дакументных рэсурсаў уплываюць на iнфармацыйныя патрэбнасцi карыстальнiкаў з боку iх выкарыстання, спрыяюць стварэнню новых iдэй, канкурэнтаздольнай прадукцыi.

Пытаннi для самакантролю

  1. Якую спецыфiку маюць дакументныя рэсурсы НТiМК?

  2. Якiя вiда-тыпалагiчныя, колькасныя, галiновыя, моўныя асаблiвасцi характэрны для дакументных патокаў па прыродазнаўстве (тэхнiцы.,сельскай гаспадарке,медыцыне)?

  3. Як вымяраецца ступень рассеяння дакументаў па адной з галiн НТiМК?

  4. У чым асаблiвасцi старэння асобных вiдаў дакументаў, дакументаў па пэўнай тэматыцы?

Лiтаратура

  1. Мотылев, В.В. Старение научно-технической литературы / В.В. Мотылёв.– Л.: Наука, 1986.–159с.

  2. Справочник библиографа / Науч. ред. А.Н. Ванеев, В.А. Минкина.–СПб.:Профессия,2002.–С.27–59.