Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
уч. пособие Ровина, Касап.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
852.48 Кб
Скачать

Тэма: Аналіз беларускіх і расійскіх паказальнікаў

(практычная работа)

Мэта – замацаваць веды аб сістэме бібліяграфічных дапаможнікаў Беларусі і Расіі на кожнай з пералічаных галін.

Для выканання работы неабходна прааналізаваць усе асноўныя дапаможнікі па кожнай галіне (гл. схему аналіза).

Студэнт вывучае ў кожным паказальніку: прадмову, структуру, ДБА, дапаможны апарат, перыядычнасць (у бягучых пазальніках), арганізацыю, якая выдала дапаможнік, і пасля бібліяграфічнага апісання дае характарыстыку.

Схема аналiзу

  1. Мэтавае і чытацкае прызначэнне выдання.

  2. Віды і тыпы адлюстравання літаратуры.

  3. Храналогія ахопа літаратуры, альбо перыядычнасць.

  4. Групоўка матэрыяла.

  5. Наяўнасць дапаможнага апарата.

Тэма: Параўнальны аналіз інфармацыйных рэсурсаў

(практычная работа)

Мэта – замацаваць веды аб рэсурсным інфармацыйным забеспячэнні навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексаў Расіі і Беларусі.

Для выканання работы неабходна кожнаму студэнту атрымаць 1 накірунак параўнання рэсурснага забеспячэння навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексаў Расіі і Беларусі з прадстаўленага ніжэй. Аналіз праводзіцца па пытаннях. У канцы работы кожны студэнт з мэтай лепшага засваення матэрыяла адказвае на 2 пытання рубежнага кантролю.

Накірункі параўнання рэсурсаў:

  1. Параўнаць інфармацыйнае забеспячэнне прыродазнаўства ў Расіі і Беларусі на сучасным этапе.

  2. Параўнаць інфармацыйнае забеспячэнне сельскай гаспадаркі Расіі і Беларусі на сучасным этапе.

  3. Параўнаць бягучае інфармацыйнае забеспячэнне ў галіне тэхнікі ў Расіі і Беларусі на сучасным этапе.

  4. Параўнаць інфармацыйнае забеспячэнне Расіі і Беларусі па медыцыне на сучасным этапе.

  5. Параўнаць забеспячэнне інфармацыяй аб неапублікаваных дакументах

  6. Параўнаць забеспячэнне інфармацыяй аб патэнтных дакументах Расіі і Беларусі.

  7. Параўнаць забеспячэнне інфармацыяй аб нарматыўна-тэхнічных дакументах Расіі і Беларусі.

  8. Параўнаць забеспячэнне інфармацыяй аб замежных дакументах Расіі і Беларусі.

  9. Параўнаць арганізацыйную пабудову ДСНТІ Расііі і Беларусі.

  10. Параўнаць забеспячэнне рэфератыўнай і аналітычнай інфармацыяй па ўсіх галінах комплекса ў Расіі і Беларусі.

Схема параўнальнага аналіза:

  1. Бібліяграфічнае апісанне інфармацыйных рэсурсаў.

  2. Мэтавае прызначэнне.

  3. Від крыніцы па формах раскрыцця зместу (бібліграфічны, рэфератыўны, аглядны).

  4. Віды дакументаў, якія адлюстраваны.

  5. Перыядычнасць.

  6. Асаблівасці групоўкі літаратуры ў цэлым і ўнутры раздзелаў.

  7. Дапаможныя паказальнікі. Даведачны апарат.

  8. Наяўнасць праспектаў выданняў і паслуг інфармацыйных цэнтраў і бібліятэк. Адлюстраванне ў іх інфармацыйнай прадукцыі пэўнага накірунку (перспектыўная інфармацыя).

  9. Высновы: адзначыць паўнату адлюстравання тэматыкі, асобных відаў дакументаў па перыядычнасці выхаду прадукцыі, відах дакументаў, формах раскрыцця зместу, пошукавых магчымасцях, распалажэнню матэрыяла.

Тэма: Стварэнне базы даных патэнтавых дакументаў

(дробнагрупавыя заняткі)

Задачы i этапы выканання работы:

  • пазнаёміцца з патэнтавымі дакументамі і бібліяграфічнай інфармацыяй пра іх;

  • набыць навыкі работы з сістэмай кіравання базамі даных (БД) Microsoft Access;

  • стварыць аўтаматызаваную БД пра патэнтавыя дакументы.