Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
умк целый.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
148.48 Кб
Скачать

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”

ВуЧэбна-метадычны комплекс па прадмету «Менеджмент у сферы мастацтваў»

Распрацавалі: Сцепанцоў Аляксандр Іванавіч

в.а.заг. кафедры менеджменту

сацыяльна-культурнай дзейнасці

Рабушкіна Інэса Анатольеўна

выкладчык кафедры менеджменту

сацыяльна-культурнай дзейнасці

Минск 2008

УСТУП

“Менеджмент у сферы мастацтваў” − спецыялізаваны курс менеджменту для студэнтаў па спецыялізацыі “кампаратыўнае мастацтвазнаўства”. Агульны аб'ём курса 18 гадзін лекцыйных заняткаў, 9 гадзін семінарскіх і практычных заняткаў.

Мэта курса − зфарміраваць у студэнтаў трывалыя прафесійныя ўсталёўкі для працы ў новых сацыяльна-эканамічных умовах, раскрыць змест канцэпцыі менеджменту ў сферы культуры і мастацтваў, яго асаблівасці і формы.

Задачы курса:

  • вывучыць базавыя ідэі менеджменту як кіравання людзьмі ў арганізацыі;

  • засвоіць сістэму навуковых ведаў, тэарэтычныя асновы кіравання, якія забяспечваюць практыку менеджменту навуковымі рэкамендацыямі і даюць агульныя ўяўленні аб арганізацыях розных тыпаў, намячаюць кірункі іх эфектыўнага кіравання;

  • выпрацаваць элементарныя ўменні і навыкі кіраўнічай дзейнасці.

Змест курса раскрывае сутнасць менеджменту і сацыяльнага кіравання; прыметы менеджэра; працэсны, сістэмны і сітуацыйны падыходы да менеджменту; мэты, функцыі, прынцыпы і метады ў сістэме катэгорый менеджменту; арганізацыйныя структуры кіравання ўстановай (прадпрыемствам); чалавечыя адносіны як важную форму ўзаемадзеяння людзей, якая служыць жыццёва важнай мэце ўсталявання ўзаемасувязей і супрацоўніцтва; сутнасць кіраўнічых рашэнняў; паняцце і значэнне кадравага менеджменту.

Засваенне курса забяспечвае студэнтаў ведамі аб:

 менеджменце як кіраванні сацыяльна-эканамічнымі і са-цыяльна-тэхнічнымі сістэмамі для атрымання пэўнага выніку;

 дасягненнях розных падыходаў і школ, іх рэальным ук-ладзе ў сучасную кіраўнічую думку;

– найболей вядомых імёнах аўтарытэтаў навукі і практыкі менеджменту;

 агульнай сістэме рыначных інстытутаў менеджменту;

– тэндэнцыях развіцця новай сістэмы эканамічных адносін, аб'ектыўных умовах развіцця ўсіх форм уласнасці, узнікненні наёмнай працы і, у сувязі з гэтым, ужыванні новых спосабаў кіраўнічай дзейнасці, распаўсюджванні прадпрымальнасці, ініцыятывы, разумнага спалучэння прыватнага і дзяржаўнага інтарэсаў;

 стратэгічным планаванні і кіраванні як аснове адаптацыі да рэчаіснасці;

 розных відах камунікацый як асновы ў дасягненні ўзгод-ненасці ў дзейнасці ўсіх звёнаў кіравання арганізацыяй шляхам усталявання рацыянальнасці сувязей;

 агульным механізме прыняцця кіраўнічага рашэння (выяўленне праблемы, аналіз, распрацоўка альтэрнатыў, праг¬ноз, аналіз і сінтэз крытэрыяў, адзнакі альтэрнатыў, выбар ра¬шэння, выкананне рашэння, кантроль выканання рашэння).

Курс накіраваны на выпрацоўку ў студэнтаў неабходных уменняў і навыкаў:

 аналізу ўнутранага і знешняга асяроддзя арганізацыі, яе жыццёвага цыкла; кіраўнічых працэсаў як паслядоўных дзеян¬няў па ператварэнні рэсурсаў у рэзультаты; арганізацыйнай структуры кіравання з рознымі спосабамі рэалізацыі паўна-моцтваў кіраўніка, яго паводзінскімі дзеяннямі;

 распрацоўкі, выбару і рэалізацыі кіраўнічых рашэнняў, не-парыўна звязаных з агульнымі функцыямі самога працэсу кіравання (планаванне, арганізацыя, актывізацыя і кантроль);

 выяўлення праблем кіраўніцтва як тыпу арганізацыйных паводзін, абумоўленага вызначаным службовым статусам і ўладнымі паўнамоцтвамі;

 індывідуальнага ўсведамлення тэарэтычнага матэрыялу, развіцця логікі вуснага і пісьмовага пераказу;

 выкарыстоўвання тэрміналогіі менеджменту, творчага канструявання карэктных азначэнняў.

Самастойная праца студэнтаў накіравана на пошук неабход-най інфармацыі з навукова-метадычнай літаратуры, газетных публікацый, радыё- і тэлеінфармацыі. Выкарыстоўваецца кан-тэнт-аналіз крыніц, прысвечаных актуальным праблемам кіраў-нічай і прадпрымальніцкай дзейнасці, на падставе якога кожны студэнт піша рэферат.

Напрыканцы курса прадугледжваецца кантрольны тэст і іс-пыт па пройдзеным матэрыяле.

Праграма курса "Асновы менеджменту" распрацавана ў ад-паведнасці з адукацыйным стандартам па спецыяльнасці Э.01.09.00 “менеджмент”.

Тут вы можете оставить комментарий к выбранному абзацу или сообщить об ошибке.

Оставленные комментарии видны всем.