Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Урок № 5.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
30.08.2019
Размер:
115.71 Кб
Скачать

Урок № 5 правапіс некаторых спалучэнняў зычных

Правілы-1959

Правілы-2008

§63.

У злучэннях зд, cm зычныя д, т перад наступнымі н і л не вымаўляюцца і на пісьме не перадаюцца: позна, праязны, выязны, бязлітасны, пачэсны, шас-наццацъ, ненавісны, існаваць, скарасны, колькасны, абласны, радасны, вусны, капусны, жаласлівы, паслацъ, шчаслівы, карыслівы, помслівы.

Заўвага. Злучэнне стн у прыметніках, утвораных пры дапамозе суфікса - ад назоўнікаў іншамоўнага паходжання з канцавым cm, захоўваецца без змен: баластны, фарпостны, аванпостны, кампостны, кантрастны.

1. У асобных словах адбылося спра-шчэнне груп зычных: гістарычныя спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, сл, рн, што і адлюстроўваецца на пісьме:

здн-зн: праязны, выязны (параўн.: прыезд, выезд), позна, спазніцца, Познышаў;

згн-зн: бразнуцъ (параўн.: бразгацъ);

стн-сн: бязлітасны (параўн. літасць), месны (параўн.: змястоўны, месца); тое ж у запазычаннях: кантрасны (параўн.: кантраст), кампосны (параўн.: кампост), фарпосны (параўн.: фарпост).

Запомні напісанні!

Напісанне ў рускай мове

Было

Павінна быць

аванпостны

аванпосны

аванпостный

баластны

баласны

балластный

кампостны

кампосны

компостный

кантрастны

кантрасны

контрастный

кантэкстны

кантэксны і кантэкставы

контекстный

маніфестны

маніфесны

манифестный

фарпостны і фарпоставы

фарпосны і фарпоставы

форпостный

1. Пры дапамозе адпаведных суфіксаў утварыце прыметнікі і запішыце іх

Праезд

Скорасць

Кантраст

Помста

Колькасць

Выезд

Шчасце

Вобласць

Нескладовае ў і у складовае

Правілы-1959

Правілы-2008

§82.

У не скарачаецца:

3. У пачатку слоў іншамоўнага паходжання, а таксама ў сярэдзіне іх пасля галосных перад зычнымі, калі у ўтварае самастойны склад: праменні ультрафіялетавыя, соус, кансіліум, дзяржаўны універсітэт, раунд, клоун, прэзідыум і інш. Калі ж у ў сярэдзіне слова самастойнага складу не ўтварае, тады яно скарачаецца: аўдыторыя, браўнінг, маўзер, аўдыенцыя, паўперызацыя.

1. Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літаратурным вы-маўленнем пасля галосных:

пры чаргаванні [у] з [ў]:

• у пачатку слова (калі тэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): на ўвесь дзень (ад усіх), моцны ўдар (ад удару), хацелася ўзяць (хацеў узяць), сонца ўзімку (месяц узімку), крыкі «ўра» (крык «ура»), для ўніята (з уніятам), ва ўніверсітэце (перад універсітэтам), на ўзвей-вецер (сцяг узвіўся), ледзьве ўчуў (раптам учуў);

• у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыенцыя, аўдыякасета, аўра, даўн, джоўль, саўна, фаўна, каўчук, маўзер, маўр, паўза, раунд; але: траур.

Правіла-выключэнне адносна напісання на канцы ў запазычаных нязменных словах літар у ці ў не было сфармулявана.

На канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, Шоу, Ландау, Каратау, Дахау, Цеміртау, ток-шоу, ноу-хау.

Правіла адносна фіналяў -ум, -ус у запазычаных словах не было сфармулявана.

Гук [у] не чаргуецца з [у] у за­пазычаных словах, якія закан-чваюцца на -ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, радыус, страус, соус і вытворных ад іх.