Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
уч. пособие Ровина, Касап.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
852.48 Кб
Скачать

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў

Р.А. Ровіна, В.А. Касап

Інфармацыйна-бібліяграфічнае забеспячэнне навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексу

Вучэбна-метадычны дапаможнік

Мінск 2008

УДК

ББК

Р

Рэцэнзенты

Рэкамендаваны да выдання прызідыумам вучэбна-метадычнага савета Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў (пратакол № ад)

і навукова-метадычным саветам па культуры, бібліятэказнаўстве і бібліяграфіі Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па адукацыі ў галіне культуры і мастацтваў (пратакол № ад)

Ровіна, Р.А.

Р Інфармацыйна-бібліяграфічнае забеспячэнне навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексу: вучэб.-метад. дапаможнік/ Р.А. Ровіна, В.А. Касап. – Мн.: Бел. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў. – 2007. – с.

Вучэбна-метадычны дапаможнік адпавядае праграме курса “Інфармацыйна-бібліяграфічнае забеспячэнне навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексу”.

Для студэнтаў дзённай і завочнай формаў навучання, выкладчыкаў, што чытаюць лекцыйны курс, праводзяць лабараторныя заняткі, кіруюць курсавымі работамі.

ББК

ISBN © Р.А. Ровіна, 2007

В.А. Касап

Прадмова

“Інфармацыйна-бібліяграфічнае забеспячэнне навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексу” з’яўляецца спецыяльнай дысцыплінай для падрыхтоўкі спецыялістаў па спецыяльнасці “бібліятэказнаўства і бібліяграфія”.

Мэта курса – даць цэласнае ўяўленне аб асаблівасцях інфармацыйных рэсурсаў, якія непасрэдным чынам звязаны з асаблівасцямі адпаведных галін, іх уплывам на сучасны інфармацыйны рынак. Студэнты павінны авалодаць тэарэтычнымі ведамі, уменнямі і навыкамі па аналізу першасных і другасных дакументаў, асаблівасцямі тэхналагічных працэсаў падрыхтоўкі паказальнікаў, а таксама са спецыфікай і пералікам інфармацыйных паслуг.

Задача дапаможніка – аказаць дапамогу студэнтам пры вывучэнні дысцыпліны: у час засваення асобных раздзелаў, тэм курса, падрыхтоўцы да семінарскіх, практычных, лабараторных заняткаў, дзелавых гульняў, выкананні заданняў самастойнага вывучэння асобных тэм курса.

Матэрыялы вучэбна-метадычнага дапаможніка будуць карыснымі студэнтам пры напісанні курсавых работ, выкананні студэнтамі-завочнікамі кантрольных работ па курсе, а таксама ў час праверкі сваіх ведаў па пэўнай тэме дысцыпліны.

Дапаможнік складаецца з наступных раздзелаў:

  • кароткія тэксты лекцый у адпаведнасці з тэматычным планам курса;

  • тэматыка і планы семінарскіх заняткаў;

  • тэматыка і планы семінарскіх заняткаў;

  • метадычныя ўказанні да выканання лабараторных і парктычных работ;

  • метадычныя ўказанні да выканання дамашняй кантрольнай работы для завочнікаў;

  • прыкладная тэматыка курсавых работ і парады па іх выкананні;

  • самастойная работа студэнтаў па матэрыяле курса.

Самастойная работа павінна даць студэнтам магчымасць засвоіць колькасныя, відавыя, галіновыя, тэматычныя аспекты айчынных і замежных інфармацыйных рэсурсаў па галінах, засвоіць спецыфічныя асаблівасці тэхналагічных працэсаў вытворчасці асобных відаў паказальнікаў.

Вуэбна-метадычны дапаможнік будзе карысным для студэнтаў дзённай і завочнай формаў навучання, а таксама для выкладчыкаў, якія выкладаюць адпаведны курс.