Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
уч. пособие Ровина, Касап.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
852.48 Кб
Скачать

1. Спецыфiка iнфармацыйна–бiблiяграфiчнага забеспячэння навукова-тэхнiчнага iмедыцынскага комплексу (нт I мк)

1.1. Галiновыя асаблiвасцi навукова-тэхнiчнага I медыцынскага комплексу I iх уплыў на станаўленне сучаснага iнфармацыйнага рынку

Беларусь з’яўляецца краiнай з высокаразвiтымi галiнамi прамысловасцi, сельскай гаспадаркi,медыцыны. Надаецца вялiкая увага правядзенню навуковых даследаванняў [1], iнфармацыйнай дзейнасцi для паспяховага развiцця рэальнага сектара эканомiкi [2]. Iнфармацыя становiцца, такiм чынам, стратэгiчным запасам краiны i кожнай арганiзацыi НТ i МК. Яна спрыяе распрацоўке перспектыўных планаў развiцця, укараненню прагрэсiўных тэхналогiй i арганiзацыйных рашэнняў, засваенню новых рынкаў, набыццю новых партнераў.

НТ i МК абапiраецца на законы развiцця жывой i нежывой прыроды, гэта значыць на законы прародазнаўства, у iм генерыруюцца навукова-тэхнiчныя веды. Навукова-тэхнiчныя веды можна прадставiць у выглядзе сiстэмы, якая складаецца з сукупнасцi элементаў: людзей, занятых навуковымi даследваннямi, распацоўкай i вытворчасццю прадукцыi i аказаннем паслуг; iдэй, фактаў, тэорый, метадаў, якiя забяспечваюць правядзенне даследванняў i распрацовак; iнструментарыя для правядзення навуковых даследванняў i распрацовак; навукова-тэхнiчный iнфармацыi. Аналагiчную структуру маюць медыцынскiя i сельскагаспадарчыя веды.

Навукова-тэхнiчныя веды маюць шэраг спецыфiчных рысаў,якiя адрознiваюць яго ад гуманiтарных ведаў. Навукова-тэхнiчныя веды iснуюць ў навукова-тэхнiчным комплексе, якi ўключае ўзаемазвязаныя сферы: навука–тэхнiка–вытворчасць–спажыванне. Навукова-тэхнiчныя веды знахадзяцца паза межамi дзяржаў, тэрыторый, моўных асаблiвасцей.Тут выкарыстоўваецца ўнiверсальныя, зразумелая для данай супольнасцi мова формул, лiчбаў, лацiнская мова. Навукова-тэхнiчныя веды маюць рынкавы кошт, хутка старэюць, добра структурыраваны. Змест навукова-тэхнiчных ведаў складаюць вынiкi фундаментальных i прыкладных даследванняў ў галiнах прыродазнаўства, тэхнiкi, сельскай гаспадаркi, медыцыны [3].

Прыродазнаўства – гэта фундамент усяго комплекса. Яно вызначае развiцце усiх iншых галiн.Навуковыя даследаваннi прыродазнаўчай тэматыкi праводзяцца ў Нацыянальнай Акадэмii Навук Беларусi, ВНУ краiны. У склад прыродазнаўства ўваходзяць фiзiка-матэматычныя навукi, геолага-геаграфiчныя навукi, хiмiчныя, бiялагiчныя. Кожная ў сваю чаргу падзяляецца на больш канкрэтныя, цi мiжгалiновыя. Актуальнымi з’яўляюцца даследваннi па выкарыстаннi нанатэхналогiй ў розных галiнах, стварэннi звыштрывалага iнструмента, выкарыстанне бiятэхналогiй, трансгенных раслiн у экалагiчных мэтах.

Тэхнiка (прамысловасць) – адна з прыярытэтных галiн развiцця сучаснай Беларусi. Значныя дасягненнi краiны ў аўтамабiлебудаваннi, будаўнiцтве, транспартным машынабудаваннi, хiмiчнай прамысловасцi i iншых галiнах. Адметнасццю даследаванняў з’яўляецца шырокае ўкараненне iнавацый, навукаёмiстых тэхналогiй. Найбольш актуальныя тэмы даследуюцца i распрацоўваюцца ў межах прыярытэтных комплексных праграм, такiх, напрыклад, як «Беларускае аўтамабiлебудаванне», «Другасная перапрацоўка сыравiны» i iншых. Для тэхнiчных навук характэрны спецыфiчныя, найбольш абагульненыя паняццi (катэгорыi), якiя прадстаўлены ў кожнай галiне. Гэта матэрыял (сыравiна), абсталяванне (дэталi, вузлы), тэхналагiчныя працэсы.У адпаведнасцi з iмi фармiруецца сiстэма тэхнiчных вучэбных дысцыплiн. Гэтыя катэгорыi неабходна ўлiчваць i ў iнфармацыйнай дзейнасцi пры стварэннi iнфармацыйнай прадукцыi,аказаннi iнфармацыйных паслуг.

Сельская гаспадарка – гэта адна з галiн матэрыяльнай вытворчасцi, якая накiравана на вырошчванне сельскагаспадарчых культур i развядзенне сельскагаспадарчых жывёл для атрымання прадукцыi раслiнаводства i жывёлагадоўлi. На Беларусi сельская гаспадарка з’яўляецца адной з прыярытэтных галiн.Для сельскай гаспадаркi характэрны свае спецыфiчныя рысы развiцця, якiя неабходна ўлiчваць у iнфармацыйнай дзейнасцi. Гэта занальнасць, сезонны характар работ у галiне, выкарыстанне жывых арганiзмаў у якасцi аб’екта i сродка сельскагаспадарчай вытворчасцi, прасторавая разгрупаванасць, спецыялiзацыя. Актуальнымi накiрункамi даследаванняў у галiне з’яўляецца дасягненне харчовай бяспекi, знiжэнне ўзроўню забруджвання глебаў i ўвядзенне iх ў гаспадарчае абарачэнне, распрацоўка навуковых праблем мелiярацыi i iншыя.

Медыцына – гэта галiна, якая забяспечвае ўзнаўленне трудавых рэсурсаў, забяспечвае жыццё i здаров’е насельнiцтва, прафiлактыку захвораванняў. Сусветнавядомы навуковыя i лячэбныя школы афтальмалогii прафесара Бiрыч, уралогii прафесара Саўчанка, анкалогii прафесара Дзямiдчыка, кардыялогii i iнш. Iнфраструктуру галiны складаюць навукова-даследчыя iнстытуты ( каля 20), сетка лячэбна-прафiлактычных ўстаноў (клiнiкi, бальнiцы, палiклiнiкi, дыспансеры, амбулаторыi), вышэйшыя i сярэднiя навучальныя медыцынскiя установы для падрыхтоўкi высокаквалiфiкаваных кадраў. Усё большую ролю ў апошнiя гады стаў адыгрываць недзяржаўны сектар аказання медыцынскiх паслуг. Актуальнымi для галiны з’яўляецца рашэнне праблем лячэння хвароб стагоддзя, медыка-генетычных захвараванняў, стварэнне айчынных лекавых сродкаў i абсталявання для медыцынскiх устаноў, мадэляванне працэсаў захворавання I iх лячэння.

Галiновая iнфармацыйная сiстэма з’яўляецца элементам метасiстэмы галiны ( сельскай гаспадаркi, прамысловасцi, медыцыны, прыродазнаўства). Яна забяспечвае яе развiццё i змяняецца разам са змяненнямi самой галiны.Галiны НТ i МК оказваюць уплыў на iнфармацыйную сiстэму непасрэдна шляхам перадачы iнфармацыi аб сваiм якасным стане праз дакументныя рэсурсы i iнфармацыйныя патрэбнасцi спецыялiстаў i апасродкавана, калi iнфармацыйная сiстэма спрыяе развiццю галiны праз створаныя першасныя i другасныя рэсурсы i iх давядзенне да карыстальнiкаў.Уплыў галiновых асаблiвасцей на iнфармацыйную сферу адбываецца на узроўнi бiблiяграфавання i аказання iнфармацыйных паслуг.

Дыферэнцыяцыя i iнтэграцыя – дзве супрацьлеглыя тэндэнцыi, якiя характэрны для развiцця комплекса. Дыферэнцыяцыя звязана з падзяленнем одной з галiн ( тэм) на некалькi самастойных. Гэта,ў сваю чаргу, адбiваецца ў тематыцы дакументных рэсурсаў, паступова знаходзiць адлюстраванне ў iнфармацыйна-бiблiяграфiчнай прадукцыi. Дыферэнцыяцыя мае аб’ектыўныя прычыны, спрыяе больш дакладнаму пошуку iнфармацыi i арганiзацыi iнфармацыйных масiваў. Супрацьлеглая тэндэнцыя – iнтэграцыя звязана з аб’яднаннем галiн ў комплексы, аб’яднаннем тэматыкi дакументаў, стварэннем мiжгалiновай iнфармацыi.Гэта таксама аб’ектыўная тэндэнцыя, але яна спрыяе рассеянню iнфармацыi. Бiблiёграф павiнен ўмець пераадолець гэтыя негатыўныя наступствы i з дапамогай iндэксавання дакументаў, стварэння iнфармацыйна-пошукавых сiстэм, арганiзацыi выстаў дакументаў па комплексным, мiжгалiновым тэмам кiраваць працэсамi пошуку i давядзення iнфармацыi да карыстальнiкаў.

Для сучаснага этапа развiцця НТ i МК характэрна яго уваходжанне ў рынак. Узнiкненне канкурэнцыi патрабуе выбара сучасных тэхналогiй, матэрыялаў, абсталявання i iх хуткага выкарыстання. Адпаведна гэтаму павышаюцца патрабаваннi карыстальнiкаў да аператыўнасцi прадастаўлення i якасцi iнфармацыных паслуг. У канкурэнтнае асяроддзе уключаюцца не толькi бiблiятэкi, але i iнфармацыйныя цэнтры, камерцыйныя структуры.

Пытаннi для самаправеркi

  1. Якiя асаблiвасцi характэрны для развiцця галiн, якiя уваходзяць у НТ i МК?

  2. У чым асаблiвасцi развiцця навукова-тэхнiчных ведаў?

  3. Як уплываюць асаблiвасцi НТ iМК на iнфармацыйную дзейнасць?

  4. Як праяўляюцца даферэнцыяцыя i iнтэграцыя галiн НТ i МК у iнфармацыйнай дзейнасцi?

Лiтаратура

  1. Аб навуковай дзейнасцi: закон Рэсп. Беларусь: прыняты 21 кастрычнiка 1996 г. //Ведамасцi Вярхоўнага Савета Бэспублiкi Беларусь, 1996.– № 34.– С. 16–33.

  2. О научно-технической информации: закон Республики Беларусь: принят 26 апреля 1999 г.// Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэсп. Беларусь, 1999.–№19/20.–С.3–15.

  3. Гершунский Б.С. Философия образования для 21 века (В поисках практико-ориентированных образовательных концепций) /Б.С. Гершунский. - Москва: Совершенство, 1998.- 608с.