Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
уч. пособие Ровина, Касап.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
852.48 Кб
Скачать

Структура дакументных iнфармацыйных рэсурсаў

Ў адпаведнасцi з галiновымi асаблiвасцямi дакументных крынiц iнфармацыi навукова-тэхнiчнага i медыцынскага комплекса структура патока будзе прадстаўлена

  • Дакументамi па розных галiнах, якiя уваходзяць ў гэты комплекс: прыродазнаўстве, тэхнiцы., сельскай гаспадарцы i медыцыне;

  • Дакументамi вузкатэматычнай накiраванасцi, якiя звязаны з дыферэнцыяцыяй кожнай з галiн, увайшоўшых ў комплекс.

  • Дакументамi комплекснага, мiжгалiновага, характару, якiя з’яўляюцца вынiкам уплыву працэса iнтэграцыi.Гэта дакументы па такiх, напрыклад галiнах, як механiзацыя сельскай гаспадаркi, бiяфiзiка, генная iнжэнерыя , аграпрамысловая iнтэграцыя, экалагiчна чыстыя тэхналогii i iнш.

  • .Часткова дакументамi аддаленых тэматычна ад данага комплексу галiн, якiя аказываюць уплыў на развiцце навукова-тэхнiчнага i медыцынскага комплексу. Гэта дакументы па галiновай эканомiцы, палiталогii i г.д.

Такiм чынам, знешнiя тэматычная межы дакументных iнфармацыйных рэсурсаў акрэслены асноўнымi галiнамi комплексу з улiкам дзеючых у iх працэсах дыферэнцыяцыi i iнтэграцыi. Унутраныя межы, а таксама тэматычная структура комплекса, выражаюцца ў класiфiкацыйных схемах, такiх, як Унiверсальная дзесятковая класiфiкацыя, Мiжнародная патэнтная класiфiкацыя, Мiжнародны класiфiкатар стандартаў, Рубрыкатары ДРНТI, MESH i iншымi.Такiм чынам, назiраецца непасрэдны ўплыў галiнаў комплексу на iнфармацыйную дзейнасць праз дакументная рэсурсы. З iншага боку, карыстальнiк iнфармацыi праз яго iнфармацыйныя патрэбнасцi таксама ўплывае на iнфармацыйную дзейнасць.

Галiны НТ iМК

Д акумент iнфармацыйная дзейнасць карыстальнiк iнфармацыi

Дакументныя iнфармацыйныя патокi (дiп ) па асноўным галiнам комплекса: характарыстыка, склад I структура

Дакументны iнфармацыйны паток з’яўляецца ўпарадкаваным мноствам дакументаў, якiя фiксуюць веды i прызначаны дзеля iх перадачы ў пэўным сацыяльным асяроддзi.У працэсе аналiза i выяўлення ён становiцца рэальным абъектам. Аналiз дакументнага патока часцей разглядаюць у тыпавiдавым, тэматычным,геаграфiчным, моўным, выдавецкiм, арганiзацыйна-фiрменным, аўтарскiм накiрунках. Аналiз структуры патока з’яўляецца адным з накiрункаў маркетынгавых даследаванняў. Па вынiках такога аналiзу можна даведацца аб накiрунках даследаванняў,профiлi i дыяпазоне дзейнасцi арганiзацый i асобных спецыялiстаў. Сучаснаму патоку дакументаў НТiМК уласцiвы наступныя тэндэнцыi : агульнага колькаснага павялiчэння ; змянення якасных асаблiвасцей i ўнутранай структуры.

Колькаснае павялiчэнне дакументаў НТiМК у Беларуси залежыць ад абъектыўных и субъектыўных фактараў, такўх як: развiтцце самой навкi, з’яўлення новых навукова-даследчых устаноў, павялiчэння навуковых кадраў.Якасныя характапыстыкi дакументных патокаў звязаны з павышэннем ролi навуковай iнфармацыi, якая знаходзiцца зараз не толькi ў навуковых выданнях, але ўсе часцей i ў вытворча-практычных i вучэбных выданнях. Гэта сведчыць аб аператыўным адлюстраваннi актуальных праблем навукi ў практычнай дзейнасцi. Пашыраецца чытацкi адрас створаных дакументаў. Вынiкi даследаванняў i распрацовак Беларускiх вучоных распаўсюджваюцца не толькi ў традыцыйным выглядзе, але ўсе часцей i электронным. Яны хутка становяцца таварам, якiм можна гандляваць.Спецыяльную лiтаратуру па тэматыцы НТiМК у Беларусi выдаюць як дзяржаўныя ( Беларуская навука, Вышэйшая школа), так i недзяржаўныя выдавецтвы ( Тэхнапрынт, Парадыз i iншыя).