Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
уч. пособие Ровина, Касап.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
852.48 Кб
Скачать

Тэма: Выбіральнае распаўсюджванне інфармацыі

(дзелавая гульня)

Уступ. На сучасным этапе сярод актыўных метадаў навучання ў вышэйшай школе выкарыстоўваюць дзелавыя гульнi. Яны садзейнiчаюць павышэнню якасцi падрыхтоўкi бiблiёграфаў, выхаванню ў iх цiкавасцi да бiблiяграфiчнага iнфармавання спецыялiстаў навукi i вытворчасцi. Метад выбiральнага распаўсюджвання iнфармацыi (ВРI) накiраваны на забеспячэнне iнфармацыйных патрэбнасцей канкрэтных спецыялiстаў i вытворчых калектываў па пастаянных запытах. ВРI -- гэта найбольш эфектыўны метад бягучага iнфармавання, бо прадугледжвае зваротную сувязь з абанентам сiстэмы, карэкцiроўку работы бiблiёграфа.

Актуальнасць навучання студэнтаў метадам абслугоўвання спецыялiстаў тлумачыцца i тым, што ў наш час мяняюцца крынiцы навукова-тэхнiчнай iнфармацыi i тэхналогiя пошуку iнфармацыi (у сусветных БД праз iнфармацыйныя сеткi, у пакетным рэжыме, з дапамогай традыцыйных бiблiяграфiчных паказальнiкаў). Але толькi маючы комплекснае ўяўленне аб iнфармацыйных патрэбнасцях спецыялiстаў навукова-вытворчага комплексу можна перайсцi да выбару крынiц пошуку iнфармацыi (айчынных цi сусветных БД, унiверсальных цi галiновых бiблiяграфiчных паказальнiкаў i г.д.) i адбору ў iх поўнай iнфармацыi.

Дзелавая гульня дапамагае стварыць умовы, якiя могуць складвацца ў практычнай дзейнасцi, што спрыяе павышэнню эфектыўнасцi вучэбнага працэсу.

Вучэбная дзелавая гульня «Выбiральнае распаўсюджванне iнфармацыi» (ВРI) праводзiцца са студэнтамi чацвертага курса факультэта бiблiятэчна-iнфармацыйных сiстэм i аддзялення бiблiятэказнаўства i бiблiяграфii факультэта завочнага навучання.

Метадычныя парады ўключаюць:

■ мэты i ўмовы дзелавой гульнi;

■ склад удзельнiкаў i размеркаванне роляў;

■ этапы, рэгламент i методыку правядзення дзелавой гульнi;

■ лiтаратуру;

■ дадаткi.

Змест дзелавой гульні

I. Мэта I ўмовы дзелавой гульнi

Мэта: замацаваць i паглыбiць тэарэтычныя веды аб найбольш эфектыўным метадзе iнфармацыйнага абслугоўвання спецыялiстаў -- выбiральнага распаўсюджвання iнфармацыi (ВРI), якi выкарыстоўваецца ў розных тыпах бiблiятэк i iнфармацыйных устаноў, выпрацаваць у студэнтаў практычныя навыкi па абслугоўваннi спецыялiстаў.

Задача: узнавiць сiтуацыю, якая характэрна для дзейнасцi бiблiятэкi цi iнфармацыйнага органа, дзе ажыццяўляецца абслугоўванне спецыялiстаў у рэжыме ВРI.

Сутнасцю канфлiктных сiтуацый у дзелавой гульнi «Выбiральнае распаўсюджванне iнфармацыi» з’яўляюцца неадпаведнасцi выдаваемай iнфармацыi прафесiйным патрэбнасцям спецыялiстаў. Абслугоўванне ажыццяўляецца без адпаведнага ўлiку спецыяльнасцi, характару работы спецыялiстаў, займаемай пасады, узроўню адукацыi i iнш.

Да правядзення дзелавой гульнi студэнтам чытаецца лекцыя «Бiблiяграфiчнае абслугоўванне спецыялiстаў у галiне прыродазнаўства, тэхнiкi, сельскай гаспадаркi, медыцыны».

Гульня праводзiцца пад кiраўнiцтвам аднаго цi двух выкладчыкаў.

II. Склад удзельнiкаў дзелавой гульнi I размеркаванне роляў

У дзелавой гульнi прымаюць удзел усе студэнты факультэта бiблiятэчна-iнфармацыйных сiстэм, якiя вывучаюць адпаведную галiновую бiблiяграфiчную дысцыплiну. У ходзе яе павiнен ажыццяўляцца своеасаблiвы калектыўны пошук аптымальнай сiстэмы абслугоўвання спецыялiстаў.

У час дзелавой гульнi студэнты выконваюць ролi спецыялiстаў навукова-даследчых iнстытутаў (НДI), канструктарскiх бюро (КБ), прамысловых прадпрыемстваў, якiя абслугоўваюцца па сiстэме ВРI, а таксама бiблiёграфаў або супрацоўнiкаў органаў навукова-тэхнiчнай iнфармацыi (НТI), якiя ўдзельнiчаюць у абслугоўваннi па гэтай сiстэме.

СКЛАД ГУЛЬНЯВЫХ ГРУП

1. Спецыялiсты прамысловых прадпрыемстваў:

  • дырэктары;

  • галоўныя спецыялiсты (гал. iнжынер, тэхнолаг, механiк i iнш.);

  • загадчыкi лабараторый;

  • начальнiкi цэхаў;

  • начальнiкi ўчасткаў;

  • iнжынеры.

2. Спецыялiсты НДI:

  • кiраўнiкi НДI;

  • кiраўнiкi навукова-даследчых тэм;

  • начальнiкi аддзелаў;

  • навуковыя супрацоўнiкi.

3. Iнфармацыйныя спецыялiсты:

  • бiблiёграфы;

  • супрацоўнiкi iнфармацыйнай установы.

Функцыi ўдзельнiкаў гульнi размяркоўваюцца i ўдакладняюцца ў працэсе гульнi.