- •Вучэбная і вытворчая практыка
- •Складальнікі:
- •Рэцэнзенты:
- •Рэкамендавана да зацвярджэння:
- •Агульныя палажэнні
- •Мэты і задачы практыкі
- •Мэты і задачы азнаямленчай (вучэбнай) практыкі
- •Мэты і задачы тэхналагічнай (вытворчай) практыкі
- •Мэты і задачы пераддыпломнай практыкі
- •Арганізацыя і кіраўніцтва практыкай
- •Базы практыкі
- •Этапы практыкі
- •Абавязкі кіраўніка практыкі ад кафедры
- •Абавязкі кіраўніка практыкі ад базы практыкі
- •Абавязкі студэнта-практыканта
- •Змест практыкі
- •Змест азнаямленчай (вучэбнай) практыкі (іі курс)
- •(Ііі курс)
- •Раздзел 1. Інфармацыйныя рэсурсы
- •Практычныя заданні да раздзела 1 «Інфармацыйныя рэсурсы»
- •Раздзел 2. Каталагізацыя дакументаў
- •Практычныя заданні да раздзела 2 «Каталагізацыя дакументаў»
- •Раздзел 3. Бібліяграфічная работа бібліятэкі
- •Практычныя заданні да раздзела 3 «Бібліяграфічная работа бібліятэкі»
- •Раздзел 4. Абслугоўванне карыстальнікаў бібліятэкі
- •Практычныя заданні да раздзела 4 «Аслугоўванне карыстальнікаў бібліятэкі»
- •(IV курс)
- •Раздзел 1. Бібліятэчна-інфармацыйны менеджмент і маркетынг
- •Практычныя заданні да раздзела 1 «Бібліятэчна-інфармацыйны менеджмент і маркетынг»
- •Раздзел 2. Кіраванне і арганізацыя работы ў адным з функцыянальных падраздзяленняў бібліятэкі
- •Практычныя заданні да раздзела 2 «Кіраванне і арганізацыя работы ў адным з функцыянальных падраздзяленняў бібліятэкі»
- •Падвядзенне вынікаў практыкі Парадак падвядзення вынікаў практыкі
- •Справаздачная дакументацыя па практыцы і патрабаванні да яе афармлення
- •Спіс літаратуры
- •Дадатак 2
- •Вучэбная і вытворчая практыка
- •220007, Г. Мінск, вул. Рабкораўская, 17.
- •2 20007, Г. Мінск, вул. Рабкораўская, 17.
УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Першы прарэктар
УА“Беларускі
дзяржаўны ўніверсітэт
культуры і мастацтваў”
“___”__________ Ю.П.Бондар
Рэгiстрацыйны № ВД - / вуч.
Вучэбная і вытворчая практыка
Праграма па спецыяльнасці 1-23 01 11
Бібліятэказнаўства і бібліяграфія (па напрамках)
Мінск 2010
Складальнікі:
Ю.М.Галкоўская, выкладчык кафедры менеджменту інфармацыйна-дакументнай сферы БДУ культуры і мастацтваў; Л.А.Дзямешка, праф. кафедры менеджменту інфармацыйна-дакументнай сферы БДУ культуры і мастацтваў, канд. пед. навук; С.В.Зыгмантовіч, праф. кафедры менеджменту інфармацыйна-дакументнай сферы БДУ культуры і мастацтваў, канд. пед. навук; В.А.Касап, праф. кафедры тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУ культуры і мастацтваў, канд. пед. навук; Н.У.Клімянкова, дацэнт кафедры менеджменту інфармацыйна-дакументнай сферы БДУ культуры і мастацтваў, канд. пед. навук; Н.А.Ляйко, праф. кафедры інфармацыйных рэсурсаў БДУ культуры і мастацтваў, канд. гіст. навук; С.А.Паўлава, праф. кафедры менеджменту інфармацыйна-дакументнай сферы БДУ культуры і мастацтваў, канд. філ. навук; І.М.Стрыжонак, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУ культуры і мастацтваў; А.М.Фёдарава, дацэнт кафедры інфармацыйных рэсурсаў БДУ культуры і мастацтваў, канд. пед. навук; А.І.Фядорына, дацэнт кафедры інфармацыйных рэсурсаў БДУ культуры і мастацтваў; Т.С.Юхнавец, ст. выкладчык кафедры інфармацыйных рэсурсаў БДУ культуры і мастацтваў; М.А.Яцэвіч, праф. кафедры інфармацыйных рэсурсаў БДУ культуры і мастацтваў, канд. пед. навук
Рэцэнзенты:
Л.Г.Кірухіна, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і сувязям з грамадскасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь;
Л.А.Аўгуль, загадчык навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі
Рэкамендавана да зацвярджэння:
саветам факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУ культуры і мастацтваў (пратакол № 9 ад 25.05.2010 г.);
прэзідыумам навукова-метадычнага савета БДУ культуры і мастацтваў (пратакол № 7 ад 08.06.2010 г.);
Адказны за рэдакцыю Р.А.Маслоўская
Адказны за выпуск Ю.М.Галкоўская
Агульныя палажэнні
Праграма практыкі распрацавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29.10.1991 г. № 1202-XІІ «Об образовании» (са змян. і дап. ад 09.11.2009 г. № 51-3); Законам Рэспублікі Беларусь ад 11.07.2007 г. № 252-З «О высшем образовании» (са змян. ад 06.07.2009 г. № 37-З); Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь; пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 03.06.2010 г. № 860 «Об утверждении Положения о порядке организации, проведения, подведения итогов и материального обеспечения практики студентов высших учебных заведений Республики Беларусь»; Палажэннем аб курсавых, экзаменах і заліках, зацверджаным загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22.08.1994 г. № 235-А, а таксама адукацыйным стандартам Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці 1-23 01 11 «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія (па напрамках)» (2008 г.).
Практыка студэнтаў з'яўляецца значнай часткай адукацыйнага працэсу пры падрыхтоўцы спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі па спецыяльнасці «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія (па напрамках)» і ўяўляе сабой планамерную і мэтанакіраваную дзейнасць студэнтаў па засваенні абранай спецыяльнасці, паглыбленым замацаванні тэарэтычных ведаў, прафесійных уменняў на кожным этапе навучання.
Практыка падраздзяляецца на вучэбную і вытворчую. Вытворчая практыка ўключае практыку па напрамку спецыяльнасці і пераддыпломную.
У адпаведнасці з адукацыйным стандартам Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці 1-23 01 11 «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія (па напрамках)» тыпавы вучэбны план утрымлівае наступныя асноўныя віды практыкі:
азнаямленчая (вучэбная) – ІІ курс;
тэхналагічная (вытворчая) – ІІІ курс;
пераддыпломная – IV курс.
Для студэнтаў спецыялізацыі 1-23 01 11-04 01 «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія. Беларуская мова і літаратура» дадаткова прадугледжана педагагічная практыка, а для студэнтаў, якія навучаюцца па спецыялізацыі 1-23 01 11-04 02 «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія. Замежная мова» – лінгвістычная практыка. Праграмы педагагічнай і лінгвістычнай практыкі распрацоўваюцца асобна.
Працягласць практыкі складае*:
азнаямленчая (вучэбная) – 2 тыдні;
тэхналагічная (вытворчая) – 6 тыдняў**;
пераддыпломная – 5 тыдняў.
Кожны з відаў практыкі з’яўляецца завершаным элементам адукацыйнага працэсу, мае свае асобныя мэты, задачы і вынікі. Сістэмны, узаемазвязаны, узаемаабумоўлены характар практыцы надае арыентацыя сучаснай адукацыі ў галіне падрыхтоўкі бібліятэкараў-бібліёграфаў вышэйшай кваліфікацыі на рэалізацыю кампетэнтнастнага падыходу.
У выніку праходжання азнаямленчай, тэхналагічнай (вытворчай), пераддыпломнай практыкі студэнт павінен авалодаць прафесійнымі кампетэнцыямі, якія прадугледжаны адукацыйным стандартам Рэспублікі Беларусь, і быць здольным да наступных відаў дзейнасці: вытворча-тэхналагічнай, сацыяльна-культурнай, навукова-метадычнай, навукова-даследчай, арганізацыйна-кіраўніцкай, педагагічнай, інавацыйнай.
У перыяд пераддыпломнай практыкі студэнты могуць прымацца на працу на вакантныя пасады ў адпаведнасці с заканадаўствам.
На студэнтаў у перыяд практыкі распаўсюджваюцца заканадаўства аб ахове працы і правілы ўнутранага працоўнага распарадку ўстановы – базы практыкі, а на студэнтаў, прынятых на работу на вакантныя пасады, распаўсюджваецца таксама заканадаўства аб працы.