Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Учебная и производственная практика.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
30.08.2019
Размер:
316.93 Кб
Скачать

Раздзел 2. Кіраванне і арганізацыя работы ў адным з функцыянальных падраздзяленняў бібліятэкі

Студэнты знаёмяцца з матэрыяламі па наступных пытаннях:

– арганізацыя работы аддзела, месца аддзела ў аргані­зацыйнай структуры бібліятэкі, асаблівасці кіравання работай аддзела;

– нарматыўна-метадычная і тэхналагічная дакументацыя, якая рэгламентуе дзейнасць аддзела;

– размеркаванне абавязкаў паміж супрацоўнікамі аддзела;

– асаблівасці планавання, уліку і справаздачнасці работы аддзела.

Практычныя заданні да раздзела 2 «Кіраванне і арганізацыя работы ў адным з функцыянальных падраздзяленняў бібліятэкі»

1. Зрабіць аналіз сістэмы планавання аддзела (адзначыць асаблівасці відаў планаў, формаў уліку розных накірункаў дзейнасці, формаў справаздачнасці, іх суадносіны з агуль­набібліятэчнымі планамі і справаздачамі).

2. Зрабіць спіс нарматыўна-метадычнай і тэхналагічнай да­кументацыі, якая рэгламентуе дзейнасць аддзела.

3. Прааналізаваць выкарыстанне ў рабоце аддзела вынікаў маркетынгавых даследаванняў, удзел аддзела ў іх правя­дзенні, распрацоўцы мэтавых праграм і праектаў.

4. Прааналізаваць метадычную дзейнасць аддзела па про­філі яго работы.

5. Высветліць вывучэнне ў аддзеле эфектыўнасці работы па розных кірунках. Пры неабходнасці прыняць удзел у да­следаваннях, якія праводзяцца аддзелам.

6. Прыняць удзел у вытворчых працэсах, якія ажыццяў­ляюцца ў аддзеле.

Падвядзенне вынікаў практыкі Парадак падвядзення вынікаў практыкі

Па заканчэнні практыкі адбываецца абарона практыкі (за­лік), на якой прысутнічаюць усе студэнты-практыканты, кі­раўнікі практыкі ад базы і кіраўнік практыкі ад кафедры.

Студэнты-практыканты здаюць кіраўніку практыкі ад ка­федры:

– дзённік практыкі (гл. дадатак 1);

– пісьмовую індывідуальную справаздачу (гл. дадатак 2);

– характарыстыку (водгук) па выніках праходжання тэх­налагічнай (вытворчай) і пераддыпломнай практыкі на сту­дэнта-практыканта ці групу студэнтаў-практыкантаў, падпі­саную кіраўніком практыкі ад базы практыкі.

Стараста групы дадаткова здае агульную зводную справа­здачу па выніках праходжання практыкі групай практы­кантаў.

Справаздача аб праходжанні практыкі і дзённік, аформ­леныя з парушэннем патрабаванняў праграмы, не прымаюц­ца, і, як вынік, студэнт не дапускаецца да абароны практыкі і не атэстоўваецца.

Дзённік практыкі і справаздача правяраюцца кіраўніком практыкі ад кафедры.

Ацэнка па практыцы выстаўляецца кіраўніком практыкі ад кафедры на падставе здадзеных справаздачы, дзённіка, атры­манай характарыстыкі і выніку абароны практыкі.

Крытэрыі ацэнкі практыкі распрацоўваюцца саветам па практыцы факультэта інфармацыйна-дакументных камуніка­цый і зацвярджаюцца дэканам факультэта.

Ацэнка практыкі ўлічваецца пры падвядзенні вынікаў агульнай паспяховасці студэнтаў.

Студэнт, які не выканаў праграму практыкі, атрымаў ад­моўны водгук аб рабоце ці нездавальняючую ацэнку пры зда­чы заліку, паўторна накіроўваецца на практыку ў свабодны ад вучобы час.

Справаздачная дакументацыя па практыцы і патрабаванні да яе афармлення

Дзённік практыкі (гл. дадатак 1) павінен адлюстроўваць звесткі аб паслядоўнасці выканання праграмы практыкі і заданняў, аб штодзённай рабоце на базе практыцы. Дзённік абавязкова візіруецца кіраўніком практыкі ад базы і кіраў­ніком практыкі ад кафедры.

Пісьмовая справаздача павінна адпавядаць праграме прак­тыкі, якую праходзіў студэнт: азнаямленчай (вучэбнай), тэх­налагічнай (вытворчай) ці пераддыпломнай. Яна ўтрымлівае звесткі аб канкрэтна выкананай студэнтам рабоце, кароткае апісанне дзейнасці базы практыкі, пытанні аховы працы, вывады і прапановы аб ходзе праходжання практыкі.

Справаздача, якая складаецца на аснове канкрэтнага фак­тычнага матэрыялу і суправаджаецца крытычным аналізам, утрымлівае:

– тытульны ліст (гл. дадатак 2);

– змест, у якім павінны быць пералічаны усе раздзелы (па­раграфы) справаздачы і ўказаны нумары старонак;

– непасрэдна тэкст справаздачы па раздзелах (параграфах);

– пералік выкарыстанай літаратуры;

– дадаткі (пры неабходнасці).

Нумарацыя старонак справаздачы павінна быць беспера­пыннай. Табліцы, якія даюцца ў справаздачы, нумаруюцца пасля­доўна. Дадаткі таксама нумаруюцца. На ўсе дадаткі ў ас­ноўным тэксце справаздачы абавязкова прыводзяцца спа­сыл­кі.

Справаздача аб праходжанні практыкі павінна быць аформ­лена на стандартных аркушах фармата А4 (210х297 мм) з ад­наго боку. Прыкладны аб'ём справаздачы – да 20 старонак. Тэкст друкуецца праз інтэрвал 1,5 шрыфтам Times New Roman 13/14 пунктаў. Размеры палёў: злева – 30 мм, справа – 15 мм, уверсе – 20 мм, знізу – 20 мм. Абзацны водступ – 10 мм. Тэкст абавязкова выраўніваецца па шырыне.

Справаздача падпісваецца студэнтам-практы­кантам. Для афармлення справаздачы студэнту даюцца ў кан­цы практыкі два-тры дні.

Характарыстыка (водгук) на студэнта-практыканта ці групу студэнтаў-практыкантаў даецца кіраўніком практыкі ад базы па выніках праходжання тэхналагічнай (вытворчай) і пераддыпломнай практыкі. У характарыстыцы (водгуке) адзначаюцца адносіны студэнта(аў) да работы, яго (іх) ініцыятыўнасць, працоўная дысцыпліна, ступень авалодання ведамі, уменнямі, навыкамі работы ў структурных падраз­дзяленнях базы практыкі, выкананне праграмы і індыві­дуальных заданняў.