Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Учебная и производственная практика.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
30.08.2019
Размер:
316.93 Кб
Скачать

Практычныя заданні да раздзела 1 «Інфармацыйныя рэсурсы»

1. Прыняць удзел у працэсах адбору і заказу дакументаў у крыніцах дакументазабеспячэння бібліятэкі (бібліятэчным ка­лектары, дакументавыдавецкай і дакументагандлёвай аргані­зацыях). Вывучыць дакументы, на падставе якіх ажыццяў­ляюцца сувязі бібліятэкі з крыніцамі дакументазабеспячэння.

2. Прыняць удзел у складанні (рэдагаванні, папаўненні, ачышчэнні) даведачнага апарату ў дапамогу камплектаванню.

3. Прыняць удзел у прыёме новых дакументаў у бібліятэку, зверыць 5 партый дакументаў з суправаджальнымі дакумен­тамі, картатэкай або базай даных папярэдняга заказу і ўнесці ў іх адпаведныя адзнакі.

4. Прыняць удзел у працэсах уліку розных відаў дакумен­таў і размеркаванні іх у фондзе бібліятэкі. Аформіць 2 партыі паступіўшых і 2 партыі выбыўшых дакументаў з фонду. Пас­лядоўнасць аперацый прадставіць ў выглядзе схемы.

5. Прыняць удзел у тэхнічнай апрацоўцы дакументаў.

6. Прыняць удзел у выкананні запытаў карыстальнікаў з фонду бібліятэкі.

7. Прыняць удзел у праверцы фонду бібліятэкі: праверыць адзін з раздзелаў фонду ў адпаведнасці з прынятай тэхнало­гіяй. Апісаць выкананую работу.

8. Атрымаць навыкі расстаноўкі дакументаў у фондзе біб­ліятэкі. Апісаць спосабы расстаноўкі фонду. Праверыць правільнасць расстаноўкі дакументаў у адным з раздзелаў фонду.

9. Атрымаць навыкі адбору дакументаў з фонду бібліятэкі па патрабаваннях карыстальнікаў. Засвоіць афармленне і ўлік выдачы дакументаў з фонду.

10. Ахарактарызаваць дзейнасць бібліятэкі па забеспячэнні захаванасці фонду ад уплыву сацыяльных, біялагічных, меха­нічных і іншых фактараў. Прыняць удзел у гэтым пра­цэсе і апісаць выкананую работу.

11. Даць характарыстыку баз даных, якія генерыруе і на­бывае бібліятэка, па наступных параметрах: тэматыка, від, мэтавае прызначэнне, склад адлюстраваных дакументаў, глы­біня рэтраспекцыі. аб’ём, перыядычнасць папаўнення, пошу­кавыя магчымасці, фармат бібліяграфічнага запісу, адказныя за фарміраванне, прадстаўленне ў лакальнай сетцы бібліятэкі і рэгіянальных і сусветных камп’ютэрных сетках.

12. Даць агульную характарыстыку фонду бібліятэкі (за апошнія тры гады) на аснове наступных паказчыкаў: велі­чыня фонду, велічыня паступленняў, велічыня выбыцця да­кументаў з фонду, дакументавыдача, дакументазабяспеча­насць, чытальнасць, абарачальнасць. Прааналізаваць атрыма­ныя паказчыкі, зрабіць вывады аб тэндэнцыях развіцця фон­ду, правільнасці палітыкі камплектавання з улікам культур­на-эканамічнага і сацыяльнага профілю рэгіену і кантынгенту карыстальнікаў. Вызначыць якасныя змены ў фондзе і аха­рактарызаваць галіновую і відавую структуру фонду (за апошнія тры гады).

Раздзел 2. Каталагізацыя дакументаў

Студэнты знаёмяцца з матэрыяламі па наступных пытаннях:

– арганізацыя работы аддзелаў, якія займаюцца навуковай апрацоўкай дакументаў (структура, сувязь з іншымі аддзе­ламі бібліятэкі, размеркаванне абавязкаў паміж супрацоў­нікамі);

– інструктыўна-метадычныя матэрыялы па бібліяграфіч­ным апісанні, індэксаванні, прадметызацыі дакументаў, ства­рэнні аўтарытэтных запісаў;

– фарматы стварэння бібліяграфічных запісаў;

– аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў каталагізацыі да­кументаў;

– сістэма картачных каталогаў і ЭК (базы даных ЭК);

– асаблівасці стварэння і выкарыстання электроннага ката­лога (ЭК);

– структура алфавітнага каталога, яго змест, расстаноўка картак, афармленне і рэдагаванне;

– структура сістэматычнага каталога, алфавітна-прадмет­нага паказальніка, рэгламент іх рэдагавання і выкарыстанне;

– методыка рэтраканверсіі картачных каталогаў;

– методыка рэкаталагізацыі дакументаў;

– методыка фарміравання бібліяграфічных запісаў для ЭК;

– формы рэкламы каталогаў у бібліятэцы.