- •Вучэбная і вытворчая практыка
- •Складальнікі:
- •Рэцэнзенты:
- •Рэкамендавана да зацвярджэння:
- •Агульныя палажэнні
- •Мэты і задачы практыкі
- •Мэты і задачы азнаямленчай (вучэбнай) практыкі
- •Мэты і задачы тэхналагічнай (вытворчай) практыкі
- •Мэты і задачы пераддыпломнай практыкі
- •Арганізацыя і кіраўніцтва практыкай
- •Базы практыкі
- •Этапы практыкі
- •Абавязкі кіраўніка практыкі ад кафедры
- •Абавязкі кіраўніка практыкі ад базы практыкі
- •Абавязкі студэнта-практыканта
- •Змест практыкі
- •Змест азнаямленчай (вучэбнай) практыкі (іі курс)
- •(Ііі курс)
- •Раздзел 1. Інфармацыйныя рэсурсы
- •Практычныя заданні да раздзела 1 «Інфармацыйныя рэсурсы»
- •Раздзел 2. Каталагізацыя дакументаў
- •Практычныя заданні да раздзела 2 «Каталагізацыя дакументаў»
- •Раздзел 3. Бібліяграфічная работа бібліятэкі
- •Практычныя заданні да раздзела 3 «Бібліяграфічная работа бібліятэкі»
- •Раздзел 4. Абслугоўванне карыстальнікаў бібліятэкі
- •Практычныя заданні да раздзела 4 «Аслугоўванне карыстальнікаў бібліятэкі»
- •(IV курс)
- •Раздзел 1. Бібліятэчна-інфармацыйны менеджмент і маркетынг
- •Практычныя заданні да раздзела 1 «Бібліятэчна-інфармацыйны менеджмент і маркетынг»
- •Раздзел 2. Кіраванне і арганізацыя работы ў адным з функцыянальных падраздзяленняў бібліятэкі
- •Практычныя заданні да раздзела 2 «Кіраванне і арганізацыя работы ў адным з функцыянальных падраздзяленняў бібліятэкі»
- •Падвядзенне вынікаў практыкі Парадак падвядзення вынікаў практыкі
- •Справаздачная дакументацыя па практыцы і патрабаванні да яе афармлення
- •Спіс літаратуры
- •Дадатак 2
- •Вучэбная і вытворчая практыка
- •220007, Г. Мінск, вул. Рабкораўская, 17.
- •2 20007, Г. Мінск, вул. Рабкораўская, 17.
Мэты і задачы практыкі
Асноўныя мэты практыкі – авалоданне студэнтамі практычнымі навыкамі, уменнямі і падрыхтоўка іх да самастойнай прафесійнай дзейнасці па спецыяльнасці 1-23 01 11 «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія (па напрамках)».
Мэты і задачы азнаямленчай (вучэбнай) практыкі
Мэты азнаямленчай (вучэбнай) практыкі – замацаванне і паглыбленне тэарэтычных ведаў, атрыманых студэнтамі ў працэсе навучання на першых курсах, аб задачах, змесце, накірунках, відах бібліятэк; азнаямленне з дзейнасцю бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў; выхаванне зацікаўленасці ў будучай прафесіі, сур’ёзных адносін да вывучэння спецыяльных дысцыплін; напрацоўка базы для абгрунтаванага выбару тэм курсавых і дыпломнай работ.
Асноўнымі задачамі праходжання азнаямленчай (вучэбнай) практыкі студэнтамі з'яўляюцца:
– падрыхтоўка студэнтаў да паглыбленага практычнага вывучэння вучэбных дысцыплін;
– замацаванне тэарэтычных ведаў студэнтаў, атрыманых на І і ІІ курсах, па бібліятэказнаўчых і бібліяграфазнаўчых дысцыплінах;
– набыццё студэнтамі першасных практычных навыкаў і ўменняў па абранай спецыяльнасці;
– азнаямленне студэнтаў:
з дзейнасцю бібліятэк розных тыпаў, відаў і інфармацыйных цэнтраў, з існуючымі паміж імі функцыянальнымі сувязямі;
з функцыямі і задачамі бібліятэк, прынцыпамі іх дзейнасці, структурай;
з асаблівасцямі фарміравання фонду дакументаў, стварэння і выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў;
з асновамі абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк;
з асноўнымі кірункамі аўтаматызацыі бібліятэк;
з арганізацыяй работы бібліятэк.
Мэты і задачы тэхналагічнай (вытворчай) практыкі
Мэты тэхналагічнай (вытворчай) практыкі – замацаванне студэнтамі тэарэтычных ведаў па спецыяльных дысцыплінах, набыццё прафесійных уменняў, назапашанне прафесійнага вопыту, падрыхтоўка студэнтаў да самастойнай прафесійнай дзейнасці па абранай спецыяльнасці.
Асноўнымі задачамі праходжання тэхналагічнай (вытворчай) практыкі студэнтамі з'яўляюцца:
– вывучэнне ў вытворчых умовах арганізацыі і тэхналогіі работы бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў;
– набыццё практычных уменняў і навыкаў:
па мадэлiраваннi, камплектаваннi, уліку, апрацоўцы, размеркаваннi па структурных падраздзяленнях, захоўваннi бібліятэчных фондаў;
па каталагізацыі дакументаў: фарміраванні бібліяграфічнага запісу, індэксаванні (сістэматызацыі і прадметызацыі) дакументаў, арганізацыі, вядзенні і выкарыстанні каталогаў;
па выяўленнi, складаннi бібліяграфічных запісаў, анатаваннi і рэферыраваннi, стварэннi і выкарыстаннi бібліяграфічных і фактаграфічных баз даных;
па абслугоўваннi розных катэгорый карыстальнікаў, правядзеннi масавых і комплексных мерапрыемстваў;
– замацаванне, пашырэнне і сістэматызацыя ведаў, атрыманых пры вывучэнні спецыяльных дысцыплін па спецыяльнасці 1-23 01 11 «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія (па напрамках)».
Мэты і задачы пераддыпломнай практыкі
Мэты пераддыпломнай практыкі – удасканаленне, практычнае замацаванне і паглыбленне тэарэтычных ведаў і ўменняў, набытых у працэсе навучання па спецыяльнасці 1-23 01 11 «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія (па напрамках)»; правядзенне даследаванняў, прадугледжаных дыпломнымі работамі студэнтаў.
Асноўнымі задачамі праходжання пераддыпломнай практыкі з’яўляюцца:
– засваенне і замацаванне ведаў і ўменняў студэнтаў, атрыманых у працэсе навучання па спецыяльнасці 1-23 01 11 «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія (па напрамках)»;
– набыццё практычных уменняў і навыкаў:
па арганізацыі работы бібліятэк, планаваннi, уліку, вядзенні справаздачнасці;
па навукова-метадычнай і даследчай рабоце бібліятэк;
– вывучэнне ў вытворчых умовах:
работы бібліятэк па фарміраванні інфармацыйных рэсурсаў;
практычнага вопыту па арганізацыі абслугоўвання карыстальнікаў;
інфармацыйных патрэб карыстальнікаў;
– падрыхтоўка матэрыялаў да дыпломнай работы, правядзенне даследаванняў у адпаведнасці з яе тэмай;
– праверка магчымасцей самастойнай работы будучага спецыяліста ва ўмовах бібліятэкі (інфармацыйнага цэнтра).