Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
уч. пособие Ровина, Касап.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
852.48 Кб
Скачать

1.2.Агульная характарыстыка iнфармацыйных рэсурсаў навукова-тэхнiчнага I медыцынскага комплексу

1.2.1.Дакументныя рэсурсы як аснова iнфармацыйнага забеспячэння спецыялiстаў

Адным з асноўных напрамкаў галiновай бiблiяграфii з’яўляюцца дакументальныя крынiцы iнфармацыi (ДКI). Iнфармацыйныя крынiцы па разглядаемых галiнах маюць iстотныя адрозненнi ад крынiц гуманiтарнага i грамадскага цыклаў. Iх можна звесцi да наступных асаблiвасцей сацыяльнага прызначэння ў грамадстве, iнтэрнацыянальны характар ведаў, заключаных у гэтых крынiцах, складанасць зместу i мовы, асаблiвасцi структуры,i iншыя тэндэнцыi i ўласцiвасцi i г.д.

Вiдавочна, што i спажыўцы гэтай спецыфiчнай iнфармацыi таксама маюць спецыфiчныя патрэбнасцi, якiя дэтэрмiнiраваны шматлiкiмi аб’ектыўнымi i суб’ектыўнымi фактарамi.

Асаблiвасць сацыяльнага прызначэння дакументаў па прыродазнаўстве, тэхнiцы, сельскай гаспадарцы i медыцыне заключаецца, у першую чаргу, у тым, што яна садзейнiчае развiццю прагрэса ў навукова-тэхнiчным i аграрнапрамысловым комплексах, якiя вывзначаюць эканомiку дзяржавы i сацыяльны ўзровень яе насельнiцтва. Гэтая асаблiвасць не прыменьшае вялiкую ролю дзiцячай, мастацкай i цалкам гуманiтарнай лiтаратуры — садзейнiчаюць духоўнаму развiццю чалавека.

Навукова-тэхнiчная iнфармацыя ўплывае не толькi не навукова-тэхнiчны прагрэс i эканомiку, але i на палiтыку, культуру, экалогiю. У развiтых дзяржавах даўно i добра асэнсавалi ролю навуковай i тэхнiчнай iнфармацыi i выкарыстоўваюць яе на карысць грамадству. Напрыклад, iнфармацыя адыграла вялiкую ролю ў эканамiчным адраджэннi Японii i iншых краiн пасля вайны; у Германii iнфармацыю лiчаць палiвам будучынi, у ЗША — рэсурсам, з дапамогай якога падтрымлiваюць канкурэнтаздольнасць дзяржавы на сусветным рынку, здароўе i дабрабыт нацыi.

Iнтэрнацыянальную прыроду, пераемнасць навукова-тэхнiчных ведаў вучоныя разумелi даўно. Як нiколi раней iнтэрнацыянальны характар ведаў рэалiзуецца сёння ў магутным працэсе iнтэлектуальнай, навуковай i тэхнiчнай iнтэграцыi i праяўляецца: у шматлiкiх мiжнародных навукова-тэхнiчных праектах (напрыклад, у энэргетыцы, авiяцыi космасу, экалогii, ЭВТ, фiзiцы i г.д.), у мiжнародных навукова-даследчых установах, часопiсах, з’ездах, канферэнцыях i выданнях па iх вынiках i г.д.

Менавiта ў навуцы , тэхнiцы, медыцыне адбываецца сусветнае выкарыстанне навукова-тэхнiчных вынiкаў, а пэўныя адкрыццi робяць лiтаральна перавароты не толькi ў навуковых, але i у дзелавых i нават палiтычных колах: адбываюцца змены ў фiнансаваннi i планаваннi навукi, пераарыентуюцца вучоныя, лабараторыя, iнстытуты, фiрмы, з’ўляюцца новыя выданнi i г.д.

Асаблiвасцi зместу i мовы дакументныхных рэсурсаў у навукова-тэхнiчным i аграпрамысловам комплексах дэтэрмiнiраваны складанасцю самiх аб’ектаў навук i галiн, метадаў i iнструментарыя вывучэння гэтых аб’ектаў, а таксама асаблiвасцям навуковай мовы.

Спецыфiка мовы заключаецца ў тым, што разам з прыроднай шырако выкарыстоўваюцца: фармалiзованыя мовы (хiмiчныя, фiзiчныя, матэматычныя формулы, ураўненне), таблiцы, графiкi, схемы i спецыяльная тэрмiналогiя. Толькi ў бiялогii раслiн i жывёл iснуе каля 2 млн. спецыяльных тэрмiнаў, некалькi мiльёнаў выкарыстоўваюцца ў iншых прыродазнаўчых навуках, у тэхнiцы i сельскай гаспадарцы.

Структура дакументных рэсурсаў па названых галiнах таксама мае адметныя рысы. Iх зместавая (тэматычная) структура з’яўляецца галоўнай, сiстэмаўтваральнай, яна iндэнтыфiкуе канкрэтныя дакументы i вызначае iх

галiновую прыналежнасць. У iнтэграцыйных працэсах навукова-тэхнiчны прагрэс набывае мiжгалiновы характар i гэта фармiруе мiжгалiновую частку дакументных рэсурсаў.

Адметнай рысай дакументных рэсурсаў па прыродазнаўстве, тэхнiцы, сельскай гаспадарцы i медыцыне з’яўляюцца вiдавыя асаблiвасцi i iх прапорцы. У складзе дакументных патокаў акрамя кнiг, брашур i серыяльных выданняў значнае месца займаюць спецыяльныя вiды лiтаратуры i дакументацыi: патэнтныя дакументы, тэхнiчныя нарматыўна-прававыя акты, прамысловыя каталогi,а таксама неапублiкаваныя дакументы i iныя.Ўсё большая частка першаснай дакументнай iнфармацыi змяшчаецца на электронных носьбiтах.

У сувязi са спецыфiкай заключанай ў гэтых дакументах iнфармацыi яны маюць вялiкае значэнне менавiта ў развiццi тэхнiкi i тэхналогii, iншай практычнай дзейнасцi. Так, патэнтная актыўнасць любой дзяржавы сведчыць яб яе навукова-тэхнiчным узроўнi.

Сучасныя дакументныя рэсурсы характарызуюцца такiмi каштоўнаснымi ўласцiвасцямi, як актуальнасць тэматыкi, паўната звестак аб аб’екце, аператыўнасць, даставернасць, арыгiнальнасць звестак i г.д.Актуальнасць праяўляецца як адпаведнасць тэматыкi дакумента найбольш важным праблемам навуковай i практычнай дзейнасцi, яго неабходнасцю для розных галiн навукi i практыкi.Арыгiнальнасць- гэта наяўнасць у дакуменце новых звестак, невядомых навуцы i практыцы раней. Дакладнасць звестак звязана з максiмальнай адпаведнасццю абъектыўнай рэальнасцi, прынятым нормам i правiлам. Дакладнасць характэрызуе абаснаванасць, праверанасць iнфармацыi практыкай вытворчасцi i лячэння. Найбольш даставернымi лiчацца дакументы, высновы i рэкамендацыi з якiх ужо ўкаранiлiся ў практычную дзейнасць.Паўната звестак аб абъекце ўяўляе адлюстраванне ў дакументах усiх, найбольш сутнасных даных, якiя характэрызуюць абъект з усiх бакоў i з розных пунктаў погляду. Аператыўнасць фiксацыi звестак i распаўсюджвання дакументаў характарызуецца часовым iнтэрвалам, якi прайшоў ад моманта стварэння новых ведаў да моманта прадстаўлення гэтых звестак чытачу.Суадносiны формы замацавання ведаў мэтам стварэння дакумента звязана з логiкай пабудовы, зместам, ступенню падрабязнасцi асвятлення праблемы, складанасцю выкарыстанай мовы пры стварэннi дакумента пэўнага вiда для задавальнення iнфармацыйных патрэбнасцей карыстальнiкаў iнфармацыi.Гэтыя ўласцiвасцi выступаюць таксама i ў якасцi патрабаванняў,якiя прад’яўляюць карыстальнiкi iнфармацыi да дакументаў.Аднак на практыцы не iснуе дакументаў, у якiх былi б прадстаўлены ўсе каштоўнасныя уласцiвасцi адначасова. На каштоўнасць дакументаў для пэўных катэгорый карыстальнiкаў уплываюць таксама сацыяльна-эканамiчныя i псiхалагiчныя умовы, ў якiх яны ствараюцца.