Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
I_B.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
159.57 Кб
Скачать

6. Вкл у палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай.

РП была канстытуцыйнай манархіяй, на чале з выбарным каралём. Заканадаўчым органам быў двухпалатны парламент-кароны “польскі” сейм, які складаўся з сената (Рады) і пасольскай ізбы. Сенат (не больш 150 чалавек). Сейм выбіраў каралеўскую раду на два гады. Рада фактычна з’яўлялася кіраўніком дзяржавы.Пасольская ізба складалася з дэпутатаў ад шляхецкіх павятовых сеймікаў (больш 200 чалавек). Пастановы прымаліся і пасля зацвярджэння каралём, набыва-лі сілу закона. Пастановы прымаліся аднагалосна. Калі адзін быў супраць пастанова прыпынялася (liberum veto). Шляхта заключала с прэтэндэнтам на польскі прастол “Пакты канвента”-дагавор, згодна з якім кароль ускладаў на сябе шэраг абавязкаў па вырашэнні некаторых унутр. і знеш.праблем. Пасля смерці караля пачынаўся перыяд безуладдзя, які цягнуўся ад месяца да некалькі гадоў. У часы бескаралеўя існавала асобая пасада інтэррэкса, якую звычайна займаў прымас польскай каталіц.царквы. Ён склікаў для абрання новага караля тры сеймы: 1)канвакацыйны (час, месца і выбару караля); 2)эякцыйны (выбарны) выбары і заключэнне “Пакта канвента”; 3)каранацыйны. ВКЛ адводзілася роля правінцыі РП. Пасля ўніі ў ВКЛ дзейнічаў генеральны сеймік, які з цягам часу набываў рысы заканадаўчага органа княства. Поўнага зліцця дзвюх дзяржаў не адбылося нават на ўзроўні заканадаўчай улады. Новыя органы кіравання былі асобнымі для дзяржаў. Не было у РП агульных міністраў, адзінай найвышэ.судовай установы. Не было скасавання мяжы, агульнай манеты. У ВКЛ заховаўся цалкам адміністрац.аппарат кіравання: канцлер, маршалак, гетман, галоўны літоўскі і скарбавы трыбунал. Статут 1588 забараняў іншаземцам набываць маёнткі і землі, пасад ў княстве. Шляхта акаталічвалася і апалячвалася. У 1696-польская мова стала дзяржаўнай мовай ВКЛ. Пануючы клас-землеўладальнікі: магнаты (паны), сярэд. і дробная шляхта. Галоун.-паны, складалі сенацкае саслоўе (выш-ыя дух-ныя і свецкія феадалы: арцыбіскупы і біскупы, ваяводы і кашталяны).Шляхецкая маёмасць не магла быць канфіскавана без суда, шляхціч не мог быць арыштаваны без дазволу суда і яго мог судзіць толькі шляхецкі суд. Шляхта была свабодна ад пабораў. Адзінай павіннасцю яе з’яўлялася вайсковая служба. Плаціла аднаразовы падатак-“добрахатнае даяніе”. Калі кароль дзейнічаў пасуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта мела права не падпарадкоў-вацца каралю і выступіць супраць яго. Гэта права шляхта ажыццяўляла шля-хам склікання канфедэрацый (саюзаў узброеннай шляхты) ці “рокашы”-узброенага паўстання супраць караля. У час бескаралеўя ўсе сеймікі РП бралі ў свае рукі заканадаўчую, адміністр-ную і судовую ўладу. З 1648 па 1764 кароны сейм траціць сваю сілу, у выніку чаго дзяржава пачынае разбурацца.

7. Рэфармацыя. Контррэфармацыя.

У XІV-XV стст. – узнікненне, а першая палова XVІ ст. – набыццё сапраўднага размаху. Менавіта ў гэты час абвострыліся адносіны паміж духоўнай іерархіяй і феадаламі, узрасла незадаволенсць розных пластоў насельніцтва існаваўшай царквой.

Рэфарматары выступалі супраць гандлю індульгенцыямі (граматамі, якія адпускаюць грахі), усеўладдзя і разбэшчанасці каталіцкй царквы, пышнай абраднасці (храмы павінны быць сціплымі – пурытанскімі!), царкоўнага землеўладання (царква не павінна быць багатай, яна не можа эксплуатаваць сялян).

Яны не прызнавалі пастаноў Усяленскіх сабораў, вучэнняў айцоў цэрквы, выступалі супраць дагмата, што толькі каталіцкая царква з’яўляецца пасрэднікам паміж чалавекам і Богам. Рэфарматары выступалі за перабудову царквы, аднаўленне чысціні хрысціянскай рэлігійнасці, лічылі, што асновай сапраўднай веры з’яўляецца толькі Біблія (Евангелле) – прыхільнікі Рэфармацыі называлі сябе евангелікамі.

Кальвінізм, лютэранства, цвінгліянства.

!!! Для вызначэння ўсіх плыняў Рэфармацыі выкарыстоўваецца тэрмін пратэстантызм (гэты тэрмін узнік у 1529 г., калі насельніцтва Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі выступіла з пратэстам супраць рашэння імператара аб забароне далейшага распаўсюджання некаталіцкіх рухаў).

Суседства з лютэранскай Прусіяй, еўрапейскае кнігадрукаванне, знешні гандаль, вучоба выхадцаў з ВКЛ у еўрапейскіх універсітэтах

1) Рэфармацыя ў ВКЛ пачала распаўсюджвацца толькі з сярэдзіны XVІ ст. – пазней, чым у Заходняй Еўропе.

2) Сацыяльная асаблівасць:

Рэфармацыя ў ВКЛ не стала народнай, яна ахапіла толькі магнатаў, шляхту, часткова гарадскія вярхі.

3) Палітычная асаблівасць:

магнаты і шляхта пад крылом новай веры хацелі адгарадзіцца ад каталіцкай Польшчы і аслабіць уладу князя, якога падтрымлівала каталіцкая царква

4) значны ўплыў на Рэфармацыю аказалі рэнесансава-гуманістычныя павевы → фарміравалася рэлігійна талерантнае грамадства (у той час, як у Заходняй Еўропе пачыналіся рэлігійныя войны)

5) у пэнай ступені на Рэфармацыю ў ВКЛ аказалі ўплыў гусіцкі і анабаптысцкі рухі (анабаптысты выступалі за хрышчэнне людзей у свядомым узросце)

6) на тэрыторыі ВКЛ Рэфармацыя (“ерась”) праходзіла і ў праваслаўнай царкве. Яны выявілася праз рух несцяжацеляў, якія выступалі супраць накапіцельства, царкоўнага землеўладання. У ВКЛ з Масквы збеглі старац Арцёмій, Феадосій Касы, Фама.

Заўвага: дактрынальных, царкоўных асаблівасцей не было!

Шляхту прываблівала тое, што пратэстанцкая царква адмаўляецца ад землеўладання і можна было пашырыць свае ўладанні

Гарадскія вярхі змагаліся супраць прывілеяў каталіцкай царквы, якія ўшчамлялі іх сацыяльна-эканамічныя правы, супраць канкурэнцыі царквы ў сферах гандлю і рамяства (у каталіцкай царквы былі свае юрыдыкі!)

Кальвінізм. Прыхільнікам Рэфармацыі былі даспадобы рэспубліканскія прынцыпы, якія прапагандавалі кальвіністы.

Кальвінісцкія абшчыны (у адрозненні ад лютэранскіх) былі больш самастойнымі: феадалы ці гараджане самі збіралі сродкі на ўтрыманне храмаў, выбіралі святароў – міністраў!

Кальвінісцкія абшчыны называліся зборы. Першая абшчына ўзнікла ў 1553 г. у замку Мікалая Радзівіла Чорнага у Вільні.

У 60-70-х гг. XVІ ст. зборы ўзніклі ў Нясвіжы, Клецку, Полацку, Койданаве, Лоску... Усяго 80 кальвінісцкіх абшчын.

Антытрынітарыі – адгалінаванне кальвінізму.

Рэлігійная праграма:

супраць царкоўнага дагмата аб трыядзінстве бога: Ісус Хрыстос – чалавек.

Сацыяльная праграма:

радыкалы (Якуб з Калінаўкі, Марцін Чаховіц) – выступалі супраць прыгнёту, войнаў, за ліквідацыю прыватнай уласнасці; памяркоўныя (С.Будны, В.Цяпінскі) – за паступовыя перамены ў феадальным грамадстве, асветніцтва пануючых саслоўяў і ўсяго насельніцтва.

1) Рэфармацыя садзейнічала пашырэнню асветы (была зроблена спроба заснаваць у Вільні ВНУ – рэфармацыйную Акадэмію, пры зборах адкрываліся школы), актывізацыі духоўнага жыцця грамадства, распаўсюджанню ідэй гуманізму, чалавечай роўнасці, дабрачыннасці. Пры зборах ствараліся шпіталі, друкарні (у Берасці ў 1563 г. быў надрукаваны першы ва Усходняй Еўропе поўны звод Бібліі, а ў Нясвіжы ў 1562 г. С.Будны выдаў “Катэхізіс”)

2) Рэфармацыя садзейнічала рэлігійнай талерантнасці. З дапамогай пратэстантаў-магнатаў былі прыняты Віленскі (1563 г.), гарадзенскі (1568 г.) прывілеі, якія ўраўноўвалі ва ўсіх правах шляхту “хрысціянскай веры”. У 1573 г. у Рэчы Паспалітай быў прыняты акт Варшаўскай канфедэрацыі аб свабодзе веравызнання

3) Рэфармацыя садзейнічала барацьбе магнатаў ВКЛ за палітычную адасобленасць ад Польшчы

4) Рэфармацыя садзейнічала пашырэнню сувязей з краінамі Цэнтральнай і Заходняй Еўропы

На гэта ўплывалі шэраг фактараў:

1) аграрны характар гаспадаркі ВКЛ, шырокія прывілей феадалаў тармазілі развіццё гарадоў і тых гандлёва-прадпрымальніцкіх колаў, якія былі сацыяльнай асновай Рэфармацыі

2) Люблінская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай, дзе вядучыя пазіцыі займалі каталіцкая царква і шляхта.

Гэта бацька Рэфармацыі ў ВКЛ. Быў у сваяцтве з Жыгімонтам Аўгустам. Свае творы яму прысвячаў Жан Кальвін. Пад яго апекай працавалі Цыпрыян Базылік, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі

Якуб з Калінаўкі (“Хіба можна назваць хрысціянскім тое грамадства, дзе людзі валодаюць нявольнікамі”)

Лаўрэнці Крышкоўскі (“Бог жалеза зрабіў не для таго, каб з яго каваць мячы, а для таго, каб выкоўваць косы, сякеры і лемехі”)

Ян Намыслоўскі (“Розум – цудоўны дар боскі, дзякуючы якому мы адрозніваемся ад жывёл”)

Каспар Бекеш (“Усё сам маю, не веру ў Бога, не жадаю яго неба, не баюся пекла... ”)

У 40-я гады XVІ ст. былі створаны інквізіцыя і ордэн езуітаў (! С.Будны езуітаў называў “чортавым семем”), якія сталі асноўнымі сродкамі барацьбы з Рэфармацыяй. У 1545-1563 гг. – Трыдэнцкі Усяленскі сабор, які замацаваў дактрыну Контррэфармацыі.

У Польшчы ў 1564 г., а ў ВКЛ у 1569 г. (пасля заключэння Люблінскай уніі)

Тут не было такіх жорсткіх падзей, як Варфаламееўская ноч 1572 г. у Еўропе, тут не было кастроў інквізіцыі. Паступова зачыняліся пратэстанцкія храмы, друкарні, прыхільнікі найбольш радыкальных рэфармацыйных рухаў высяляліся за межы Рэчы Паспалітай.

Контррэфармацыя ў ВКЛ выявілася ў місіянерска-прапаведніцкай дзейнасці каталіцкай царквы, у пашырэнні функцый і ўладанняў касцёла, стварэнні новых рэзідэнцый, манаскіх ордэнаў, узрастанні ўплыву католікаў у палітычным жыцці дзяржавы.

Заўвага: росквіт контррэфармацыі адбываўся ў часы праўлення Жыгімонта ІІІ Вазы.

1) на пратэстанцкі рух

2) на праваслаўную царкву (многія праваслаўныя магнаты пад уплывам Рэфармацыі спачатку сталі пратэстантамі, а затым пад уплывам езуітаў перайшлі ў каталіцызм (!!! Як гэта не дзіўна, але Рэфармацыя ўскосна садзейнічала пераходу праваслаўных магнатаў у каталіцызм) + у 1596 г. зноў жа па ініцыятыве касцёла на тэрыторыі ВКЛ замест традыцыйнай праваслаўнай утварылася новая грэка-каталіцкая царква, якая падпарадкоўвалася папе рымскаму).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]