Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Bel_shpory4.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
129.83 Кб
Скачать

17 Асноўныя спосабы утварэнне тэрмінаў агульная хара-тыка.

Марфалагічны спосаб утварэння тэрмінаў ‑­ Марфалагічнае ўтварэнне — гэта ўтварэнне новых слоў на базе існуючых у мове словаўтва¬ральных афіксаў. Гэты спосаб з’яўляецца найбольш прадуктыўным. Асноўнымі тыпамі марфалагічнага словаўтва¬рэння, якія выкарыстоўваюцца ў тэрміналогіі, з’яўляюцца афіксацыя (утварэнне слоў шляхам далучэння да кораня, асновы ці цэлага слова пэўных афіксаў), аснова- і словаскладанне, абрэвіяцыя. 

Абрэвіятурны спосаб — гэта ўтварэнне тэрмінаў у выніку скарачэння слова-злучэння. Актыўнаму ўжыванню іх садзейнічае агульная тэндэнцыя развіцця тэр¬міналогіі — імкненне да кароткіх тэрмінаў, “эканамічных”. Лексіка-семантычны спосаб словаўтварэння заключаецца ў тым, што новыя словы ўзнікаюць у выніку разыходжання значэнняў аднаго і таго ж слова, г. зн. расшчаплення слова на амонімы, кожны з якіх выступае як асобная лексічная адзінка са сваім значэннем.  Абрэвіятурны спосаб — гэта ўтварэнне тэрмінаў у выніку скарачэння слова-злучэння. Актыўнаму ўжыванню іх садзейнічае агульная тэндэнцыя развіцця тэр¬міналогіі — імкненне да кароткіх тэрмінаў, “эканамічных”.

18 Марфалагічны спосаб тэрменаўтварэнне.

Марфалагічнае тэрмінаўтварэнне, як і словаўтварэнне наогул, –

гэта працэс узнікнення новых слоў шляхам афіксацыі, аснова- і

словаскладання, а таксама бязафіксным спосабам паводле існую-

чых у мове мадэлей і заканамернасцей.

Вытворны і ўтваральны тэрміны звязаны паміж сабой адносі-

намі вытворнасці, г.зн. вытворны тэрмін з'яўляецца другасным, за-

лежным ад утваральнага, на базе якога ён узнік. Утваральны тэрмін

звычайна выступае як больш просты ў адносінах да вытворнага,

параўн.: аналіз – аналізатар, геній – геніяльнасць, узбуджэнне –

узбудзіць і да т.п.

Такім чынам, кожны вытворны тэрмін з боку словаўтваральнай струк-

туры складаецца з утваральнай (матывацыйнай) асновы і фарманта.

Пры вывучэнні таго, як утвараюцца тэрміны-словы, неабход-

на мець на ўвазе, што адным і тым жа спосабам пры дапамозе роз-

ных словаўтваральных сродкаў могуць утварацца тэрміны самай

разнастайнай семантыкі. Таму ў вытворных тэрмінах можна ўста-

навіць нейкія агульныя словаўтваральныя прыметы, на падставе якіх

яны аб’ядноўваюцца ў своеасаблівыя групы – так званыя словаўт-

варальныя тыпы. Пад словаўтваральным тыпам неабходна разу-

мець схему пабудовы слоў пэўнай часціны мовы, якія супадаюць у

словаўтваральных адносінах: маюць у якасці ўтваральных словы

той самай часціны мовы і агульны для іх фармант, тоесны па семан-

тыцы і форме. Напрыклад: адаптаванасць адаптаван(ы) + -асць,

амбівалентнасць амбівалентн(ы) + -асць, бісэксуаль-

насць бісэксуальн(ы) + -асць, выхаванасць выхава-

н(ы) + -асць, падрыхтаванасць падрыхтаван(ы) + -асць

і да т.п.

Кожны фармант з’яўляецца носьбітам словаўтваральнага зна-

чэння. Словаўтваральнае значэнне – гэта тое агульнае значэнне,

якое аб’ядноўвае вытворныя словы ў адзін словаўтваральны тып і

адрознівае іх ад сваіх утваральных.

Разнастайнасць структуры вытворных аднаго і таго ж слова-

ўтваральнага тыпу абумоўлівае вылучэнне ў ім адзінак ніжэйшага

парадку, у межах якіх аб'ядноўваюцца гэтыя вытворныя па некато-

89

рых прыватных асаблівасцях іх утварэння. Такой словаўтвараль-

най адзінкай з’яўляецца словаўтваральная мадэль – марфаналагіч-

ная разнавіднасць унутры аднаго і таго ж словаўтваральнага тыпу.

Суфіксальны спосаб – гэта ўтварэнне тэрмінаў шляхам да-

лучэння да ўтваральнай асновы суфікса: апытванне апыт-

ваць + нн(е), калектывізм калектыў + -ізм, разумовы ро-

зум + -ов-(ы), схільнасць схіл + -насць і да т.п.

Бязафіксны спосаб – разнавіднасць суфіксальнага спосабу

пры дапамозе якога ўтвараюцца тэрміны-назоўнікі ад тэрмінаў-

дзеясловаў і тэрмінаў-прыметнікаў: адбор адбіраць, дотык да-

тыкацца, перанос пераносіць і інш.

Прыставачны спосаб – утварэнне тэрмінаў далучэннем пры-

стаўкі да ўтваральнага слова: дэзадаптацыя дэз- + адаптацыя,

дэкампенсацыя дэ- + кампенсацыя, неадэкватнасць не- + адэк-

ватнасць, падгрупа пад- + група, суадносіны су- + адносі-

ны і г.д.

Прыставачна-суфіксальны спосаб – утварэнне тэрмінаў ад-

начасовым далучэннем прыстаўкі і суфікса да ўтваральнай асновы:

міжасабовы між- + асоб-амі + -ов- (ы), процілеглая проці-

+ ляж-аць + -л- (ая).

Постфіксальны спосаб – гэта ўтварэнне тэрмінаў далучэн-

нем постфікса да ўтваральнага слова: раскрывацца fs22 Ураскрываць

+ -ца, трансфармавацца трансфармаваць + -ца і г.д.

Складанне – спосаб утварэння тэрмінаў шляхам аб’яднання

дзвюх і больш асноў або цэлых слоў: карэкцыйна-падрыхтоўчы,

міміка-жэставы, нейроны-дэтэктары, оптыка-кінетычны, супер-

Эга, эмацыянальна-валявы, фанетыка-фанематычны, я-паведам-

ленне і г.д.

Суфіксальна-складаны – складанне ў спалучэнні з суфіксаль-

ным спосабам: доўгачасовы доўгі час + -ов- (ы), самавыха-

ванне сам выхаваць + -нн- (е), самавалоданне сам вало-

даць + -нн- (е) і інш.

Зрашчэнне – спосаб утварэння, пры якім два словы, звязаныя

падпарадкавальнай сувяззю, аб’ядноўваюцца ў адно. У будове скла-

данага слова гэта сувязь захоўваецца; залежнае слова з’яўляецца

першай часткай: высокаадукаваны, малазразумелы, слабарозум,

слепаглуханемата, супрацьпастаўляць і інш.

Абрэвіяцыя – спосаб утварэння складана-скарочаных слоў, або

абрэвіятур, шляхам аб’яднання ўсечаных частак або частак і цэлага

слова: ДЦП, ЗПР, МД, СМД, ТСН, ЦНС, райана, педсавет і г.д.

У беларускім тэрмінаўтварэнні, як сцвярджае Л.А.Антанюк,

наглядаецца актыўнасць пераважнай большасці ўласцівых агуль-

90

наўжывальнай мове афіксальных словаўтваральных мадэлей, але

прадуктыўнасць гэтых мадэлей мае істотныя адрозненні ў тэрмі-

наўтварэнні і словаўтварэнні17.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]