Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Bel_shpory4.docx
Скачиваний:
17
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
129.83 Кб
Скачать

21 Паняцце стылю і агульная хара-тыка стылей бел.Літ.Мовы.

Стылістыка –раздзел мовазнаўства, які даследуе ўжыванне слоў, словазлучэнняў,

сказаў паводле іх адпаведнасці зместу, мэце выказвання, а таксама

сітуацыі (у вусным маўленні).

Стылістыка вучыць перадаваць думкі паслядоўна, дакладна,

вобразна, пазбягаць штампаванай, неапраўдана расквечанай або

псеўданавуковай мовы. Сродкам дасягнення гэтай мэты з’яўляюц-

ца правілы ўжывання лексічных адзінак, марфалагічных форм і

сінтаксічных канструкцый, распрацаваных у адпаведнасці з функ-

цыянальным размежаваннем літаратурнай мовы ў розных сітуацы-

ях моўнага кантактавання.

«и ункцыянальная разнавіднасць літаратурнай мовы, якая ад-

розніваецца адборам моўных сродкаў і ўжываннем у адпаведнасці

са зместам, задачамі і сітуацыяй маўлення называецца стылем»22.

У сучаснай беларускай мове адрозніваюць кніжныя стылі: наву-

ковы, публіцыстычны, афіцыйна-дзелавы. Ім стылістычна супраць-

пастаўляецца размоўнае маўленне, якое выступае ў вуснай форме.

Асаблівае месца ў сістэме стыляў займае стыль мастацкай літа-

ратуры. Для ўсіх стыляў характэрна наяўнасць міжстылёвых

(нейтральных) моўных сродкаў.

Стылістычная характарыстыка слова вызначаецца ў залежнасці

ад таго, як яно ўспрымаецца тым, хто гаворыць: як замацаванае за

пэўным функцыянальным стылем. Напрыклад, да навуковага сты-

лю адносяцца тэрміны (анамальныя дзеці, педагагічнае майстэр-

ства і г.д.); да публіцыстычнага – словы з грамадска-палітычнай

сферы (гонка ўзбраенняў, сусветны валютны фонд); да афіцыйна-

дзелавога – ніжэйпадпісаны, вышэйадзначаны і г.д. – або як міжсты-

лёвыя (гаварыць, адзначаць, падзел і г.д.).

Найбольш выразна супрацьпастаўлены кніжныя і размоўныя

словы (умешвацца – улазіць, гаварыць – лепятаць і г.д.).

Стылістычная афарбоўка лексікі найбольш пэўна выяўляецца

ў маўленні. Кніжныя словы не падыходзяць да простай гутаркі,

напрыклад: На ____________зялёных насаджэннях з’явілася першае лісце

22 Навуковы стыль і яго асаблівасці.

Навуковы стыль – гэта стыль навуковых артыкулаў, дакла-

даў, манаграфій, падручнікаў і г.д., які вызначаецца іх зместам і

мэтамі – па магчымасці дакладна і поўна растлумачыць факты ака-

ляючай нас рэчаіснасці, паказаць прычынна-выніковыя сувязі паміж

з’явамі, выявіць заканамернасць гістарычнага развіцця, паведаміць

інфармацыю і г.д.

Узнікненне і развіццё навуковага стылю звязана з пашырэн-

нем розных сфер дзейнасці людзей. На першых парах свайго ста-

наўлення навуковы стыль быў блізкі да стылю мастацкага паведам-

лення, апавядання і выдзеліўся ў самастойны стыль тады, калі па-

чала фарміравацца навуковая тэрміналогія.

Асноўная функцыя навуковай мовы – доказны выклад навуко-

вай інфармацыі, дакладнае і строга лагічнае выказванне думкі. Гэ-

тай функцыяй абумоўліваецца спецыфіка навуковага стылю.

Асноўныя стылёвыя рысы: лагічная паслядоўнасць выкла-

ду; адназначнасць, дакладнасць, сцісласць пры інфармацыйнай

насычанасці зместу; канкрэтнасць, бясстраснасць (халоднасць),

аб’ектыўнасць выказвання.

Характэрныя асаблівасці навуковага стылю: насычанасць

тэрмінамі; навуковая фразеалогія (асобасны падыход, дынамічная

афазія, дысгарманічны інфантылізм, навуковая арганізацыя педа-

гагічнай працы, перцэптыўнае дзеянне, развіццё асобы і г.д.); спе-

цыфічнае ўжыванне сродкаў марфалогіі і сінтаксісу; перавага аб-

страктнай лексікі (развіццё, рух, фактар, дзеянне і г.д.).

Больш падрабязна навуковы стыль будзе разгледжаны ў трэцім

параграфе гэтага раздзела.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]