Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Bel_shpory4.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
129.83 Кб
Скачать

29 Аснаўныя натрабаванні

Дакументу не ўласцівы

 эмацыянальнасць

 суб’ектыўная ацэначнасць

 гутарковасць

 дыялектызмы

 жарганізмы

 іншая лексіка абмежаванага

Выкарыстання

Дакумент павінен быць

 акрэсленым у падачы матэрыялу

 дакладным

 лагічным

 паслядоўным(лаканічным)

 абгрунтаваным

 доказным і пераканаўчым

Непажадана ўжываць у дакуменце мнагазначныя словы. І па

магчымасці абмяжоўваць выкарыстанне запазычаных слоў і спе-

цыяльных тэрмінаў.

Тэкст дакумента найчасцей складаецца з дзвюх узаемазвяза-

ных частак – канстатавальнай і распараджальнай (пастаноўчай).

Канстатавальная частка з’яўляецца ўводзінамі ў сутнасць

пытання, якое разглядаецца, якое мае на мэце растлумачыць, чым

выкліканы распараджэнні. У ёй могуць быць пералічаны факты,

падзеі, дадзена ацэнка. Нярэдка ў канстатавальнай частцы даецца

пераказ акта вышэйшага органа, дзеля выканання якога даецца гэты

распараджальны дакумент.

Тэкст распараджальнай часткі ідзе з абзаца. Да фармулёвак

гэтай часткі ставяцца асабліва строгія патрабаванні. Яны павінны

быць канкрэтныя, не супярэчыць па сэнсе раней выдадзеным даку-

ментам, быць дакладнымі, яснымі. Трэба пазбягаць неканкрэтных

выразаў тыпу: актывізаваць, павысіць, дабіцца поспехаў і г.д.

30 Віды афіцыйна-дзелавы і парадак іх афармлення.

Адны дакументы маюць сталую, абавязковую форму, другія

дапускаюць пэўную варыянтнасць. Даючы апісанне асноўных афі-

цыйна-дзелавых папер і прыводзячы ўзор іх афармлення27, мы ставім

мэту выкласці найважнейшыя патрабаванні да іх зместу і формы,

падаць моўна-стылёвыя сродкі, што ўжываюцца ў розных відах

дакументаў.

Аб’ява звычайна даецца, калі неабходна абвясціць, што ад-

будзецца нейкае мерапрыемства (сход, дыспут, сустрэча з пісьмен-

нікамі, канферэнцыя, заняткі гуртка і г.д.). Яна вывешваецца на

відным месцы. У кожнай аб’яве дакладна называецца дата, час і

месца правядзення мерапрыемства. Унізе, з правага боку, звычайна

паказваецца, хто робіць аб’яву.

Заява пішацца пры неабходнасці афіцыйнага звароту да афі-

цыйнай асобы, ва ўстанову, грамадскую арганізацыю. У гэтым да-

куменце звычайна просяць вырашыць якое-небудзь пытанне (пры-

няць на вучобу ці работу, у члены арганізацыі і да т.п.).

На ўвесь радок зверху пішацца назва арганізацыі, установа ці

пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку (ініцыялы) службовай асобы;

пасля з правага боку на трэцюю частку радка ў слупок – прозвішча,

імя, імя па бацьку таго, хто падае заяву. Пры неабходнасці ўказва-

ецца яго пасада і хатні адрас. Праз адзін-два радкі пасярэдзіне ліста

пішуць слова Заява. Праз радок, з абзаца пачынаецца тэкст заявы.

Калі да заявы прыкладаюцца дакументы (даведкі, спраўкі, копіі

пасведчанняў, рэкамедацыі, акты і інш.), то ў канцы асноўнага тэк-

сту звычайна ідзе іх пералік.

На заяве ўнізе злева праз адзін-два радкі ад асноўнага тэксту

ставяць дату, а справа, на гэтым жа радку – подпіс.

Аўтабіяграфія пішацца ад першай асобы.

Праз адзін-два радкі ад зместу аўтабіяграфіі злева ставяць дату,

а справа, на гэтым жа радку – подпіс.

У некаторых аўтабіяграфіях, напрыклад, у людзей творчых,

могуць быць падрабязныя апісанні асобных этапаў жыцця і разгор-

нутыя разважанні

Распіска – дакумент, які сцвярджае, што ва ўстанове або ад

прыватнай асобы атрыманы рэчы, дакументы, грошы.

Распіска складаецца ў наступнай форме: назва дакумента; про-

звішча, імя, імя па бацьку, пасада асобы, якая дае распіску; назва

установы або асобы, ад якой атрымана што-небудзь; дакладная на-

зва таго, што атрымана з указаннем колькасці або сумы (колькасць

ці сума пішуцца спачатку лічбамі, затым у дужках словамі); подпіс

атрымальніка (справа); дата напісання распіскі (злева).

Калі распіска мае асабліва важнае значэнне, то подпіс асобы,

якая дала распіску, завяраецца ва ўстанове ці ў натарыуса.

Даверанасць пішацца тады, калі каму-небудзь давяраюць ат-

рымаць грошы, пасылку, абсталяванне і іншае. Даверанасць можа

выдавацца ўстановай або службовай ці прыватнай асобай. У ёй на-

зываецца: а) пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку таго, хто давя-

рае; б) пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку таго, каму давяраюць;

в) што і адкуль неабходна атрымаць; г) дата і подпіс.

Унізе даверанасці, якую выдала ўстанова, падпісваецца

кіраўнік і ставіць пячатку. Калі даверанасць дае прыватная асоба,

яе подпіс завяраецца на месцы вучобы або працы (у дэканаце, кан-

цылярыі, аддзеле кадраў).

Пратакол пішацца для таго, каб занатаваць усё найбольш важ-

нае з таго, што абмяркоўвалася на сходзе, пасяджэнні і г.д.

У пратаколе абавязкова запісваецца колькасць прысутных, ад-

значаецца, хто быў старшынёю і сакратаром сходу (пасяджэння),

якія пытанні і ў якім парадку абмяркоўваліся, хто дакладваў і выс-

тупаў, што пастанавілі.

Той, хто вядзе пратакол, не зможа запісаць усё даслоўна, таму

неабходна паслядоўна перадаваць асноўныя думкі выступленняў і

дакладна фармуляваць пастановы.

Справаздача расказвае, што і як выканана за адпаведны

тэрмін. Гэты дакумент не мае строгай формы. Кожны, хто піша спра-

ваздачу, павінен паказаць, як выконвалася заданне, якія цяжкасці

давялося пераадолець і што дала праца. У канцы справаздачы неаб-

ходна зрабіць вывады і даць свае прапановы. Як і кожная афіцый-

ная папера, справаздача павінна мець подпіс і дату.

Службовы ліст – гэта дакумент, які з’яўляецца сродкам зносін

адной установы з іншымі установамі, арганізацыямі, прадпрыем-

ствамі і прыватнымі асобамі. Лісты афармляюцца на бланках. На

лісце назва дакумента не ўказваецца. Рэквізітамі ліста з’яўляюцца:

дата, індэкс, адрасат, загаловак да тэксту, тэкст, адзнака пра наяў-

насць дадатка (пры неабходнасці), подпіс, прозвішча выканаўцы і

нумар яго тэлефона.

Да тэксту службовага ліста ставяцца наступныя патрабаванні:

выразнасць, дакладнасць, кароткасць выкладу. Ліст павінен быць

прысвечаны аднаму пытанню. Моўныя фармулёўкі, стандартныя

звароты і ўстойлівыя словазлучэнні, якія выкарыстоўваюцца ў служ-

бовых лістах:

Па функцыянальным прызначэнні службовыя лісты дзеляцца

на: службовыя лісты, якія патрабуюць адказу (ліст-запытанне, ліст-

Рэзюме – сучасны жанр афіцыйна-дзелавога стылю; пісьмо-

вы тэкст з кароткай інфармацыяй пра сябе, які складаецца чалаве-

кам, што шукае работу, для наступнай прапановы работадаўцу.

Рэзюме складаецца наступным чынам:

1. Слова «Рэзюме» не пішацца, загалоўкам дакумента з’яўляюц-

ца прозвішча, імя, імя па бацьку, выдзеленыя адпаведным шрыфтам.

2. Указваецца дакладны дамашні адрас, тэлефон або іншы сро-

дак хуткай сувязі.

3. Асабістыя дадзеныя: грамадзянства, дата і месца нараджэння,

сямейнае становішча; калі ёсць дзеці, указаць дату іх нараджэння.

4. Мэта, з якой пішацца рэзюме: г.зн. пасада, якую хоча атры-

маць суіскальнік.

5. Адукацыя: характарызуецца апісаннем кожнага факта: указ-

ваецца дата пачатку і заканчэння навучальнай установы. Калі аду-

кацыя праходзіла па некалькіх ступенях, то спачатку ўказваецца

самая высокая ступень, г.зн. звесткі падаюцца ў адваротным храна-

лагічным парадку.

6. Вопыт работы адлюстроўваецца інфарматыўна: указваецца

месца работы (пачынаецца з апошняга і далей у адваротным парад-

ку), пасада, стаж работы на дадзенай пасадзе. Абсалютная паўната

звестак не абавязковая: суіскальнік мае права выдзеліць тую част-

ку сваёй практычнай дзейнасці, якая з’яўляецца важнай для прапа-

ноўваемай вакансіі.

7. Прафесійнае навучанне (прафесійныя навыкі) можа быць

звязана з вывучэннем замежнай мовы, авалодваннем камп’ютэрам

(спецыяльныя курсы, практыка, стажыроўкі і г.д.).

8. Якасці асобы.

9. Захапленні.

10. Дата складання рэзюме.

Моўнае афармленне тэксту рэзюме, як і іншых дакументаў

афіцыйна-дзелавога стылю, патрабуе лаканічнасці, дакладнасці,

стандартызацыі пры падачы інфармацыі.__

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]