Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Bel_shpory4.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
129.83 Кб
Скачать

11 Паняцця тэрмін, аснойныя патрабаванні да навук термінаў.

Тэрмін - гэта слова або спалучэнне слоý, прынятае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяý і абазначэння спецыяльных прадметаý. У адрозненне ад іншых слоý-нятэрмінаý тэрмін увогуле адназначны, не можа быць сінанімічны іншым словам. Адназначнымі, напрыклад, з'яýляюцца мовазнаýчыя тэрміны: назоýнік, выказнік, дзеепрыслоýе, дзейнік, прыназоýнік, суфікс, прыстаýка; матэматычныя тэрміны: мнагачлен, плюс, мінус, тэарэма, лічнік, сінус, тангенс, ромб, трохвугольнік.  Гаварыць аб адназначнасці тэрміна можна толькі ý межах дадзенай тэрміналогіі, у межах канкрэтнай навукі, таму што нярэдка мнагазначнае слова ý розных навуках можа мець зуcім розныя значэнні. (Напрыклад: корань у матэматыкі - велічыня, якая пры ýзвядзенні ý ступень дае пэýны лік; корань у біялогіі - падземная частка расліны, праз якую ýпітваюцца сокі з глебы; корань у лінгвістыцы - асноýная частка слова без прыставак і суфіксаý, якая заключае ý сабе агульнае лексічнае значэнне слоý аднаго словаýтваральнага гнязда. 

12 Паняцця лексікаграфіі і тэрмінаграфіі, слойнік і яго тыпы.

Лексікаграфія– гэта 1) тэорыя і практыка складання слоўнікаў;

2) сукупнасць слоўнікаў пэўнай мовы, пэўнага тыпу, пэўнага раз-

раду лексікі і г.д.

Тэрмінаграфія

1) адзін з аспектных напрамкаў сучаснай лексікаграфіі; 2) су-

купнасць тэрміналагічных слоўнікаў.

Слоўнік – кніга, рукапіс ці электронная праграма, у якіх за-

фіксаваны ў пэўным парадку (алфавітным, гнездавым, тэматычным,

храналагічным, лічбавым або інш.) словы ці іншыя адзінкі мовы з

адпаведнымі звесткамі пра іх у выглядзе тлумачэнняў, перакладаў

на іншую мову, ілюстрацый з розных жанраў літаратуры і г.д.

Тэрміналагічны слоўнік – гэта даведнік, які адлюстроўвае

тэрміны якой-небудзь галіны навукі, тэхнікі, культуры і г.д.

У практычныя задачы лексікаграфіі і тэрмінаграфіі ўваходзіць

збор, сістэматызацыя і фіксацыя лексічнага матэрыялу. Лексічным

матэрыялам для лексікаграфіі з’яўляецца ў асноўным агульнаўжы-

вальная, дыялектная і жаргонная лексіка, а для тэрмінаграфіі – гэта

тэрміны пэўнай галіны навукі, тэхнікі, культуры, вытворчасці, мас-

тацтва і г.д.

У тэарэтычныя задачы лексікаграфіі і тэрмінагарафіі ўва-

ходзіць вызначэнне тыпаў слоўнікаў, прынцыпаў апісання слоў (для

тэрмінаграфіі – тэрмінаў) у слоўнікавых артыкулах, распрацоўка

сістэмы памет і прыёмаў тлумачэння значэння слова (ці тэрміна).

Складанне слоўнікаў выклікаецца разнастайнымі навуковымі,

культурнымі і практычнымі патрэбамі: растлумачыць значэнне

слоў, іх ужыванне, правапіс, паходжанне, дапамагчы ў авалоданні

замежнай мовай і інш.

Тыпы слоўнікаў.

Паводле прызначэння ўсе слоўнікі аб’ядноўваюцца ў два ас-

ноўныя тыпы – энцыклапедычныя і лінгвістычныя.

/ нцыклапедычныя выданні падзяляюцца на энцыклапедыі

(у іх артыкулы маюць вялікія памеры) і энцыклапедычныя слоўнікі

(у іх аб’ём артыкулаў невялікі.

/ нцыклапедычныя слоўнікі тлумачаць не словы, а паняцці,

абазначаныя гэтымі словамі; у сціслай форме ў іх выкладзены наву-

ковыя веды пра прадметы, з’явы, падзеі; звесткі пра гістарычных асоб,

дзеячаў навукі, культуры, асобныя гарады і краіны, іх прыродныя

багацці і выдатныя мясціны. Загаловачнымі словамі ў энцыклапе-

дычных слоўніках з’яўляюцца назоўнікі (уласныя і агульныя) або

спалучэнні назоўнікаў з прыметнікамі і лічэбнікамі. Яны размяшча-

юцца ў алфавітным парадку або паводле тэматычнага прынцыпу (па

галінах ведаў). Слоўнікавыя артыкулы ў слоўніках такога тыпу не

даюць граматычнай і стылістычнай характарыстык, а таксама тэр-

міналагічных і фразеалагічных спалучэнняў. Указваецца толькі

паходжанне запазычаных тэрмінаў і пазначана месца націску на за-

галовачных словах. Ілюстрацыямі ў слоўніках гэтага тыпу служаць

малюнкі, табліцы, рэпрадукцыі, карты, схемы, фотаздымкі.

Паводле характару інфармацыі энцыклапедычныя слоўнікі пад-

зяляюцца на універсальныя, галіновыя, спецыяльныя і рэгіянальныя.

Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць словы – іх значэнне, ужы-

ванне, паходжанне, марфемную будову, вымаўленне, напісанне.

Загаловачныя словы ў лінгвістычных слоўніках размяшчаюцца па-

рознаму. Слоўнікавыя артыкулы змяшчаюць сэнсавую, граматыч-

ную, стылістычную, этымалагічную характарыстыкі, пераклад на

іншую мову, ілюстрацыйны матэрыял, тэрміналагічныя і фразеа-

лагічныя спалучэнні. Ілюстрацыямі ў большасці лінгвістычных

слоўнікаў з’яўляюцца прыклады ўжывання слоў у сказах, што бя-

руцца з літаратурных крыніц.

Лінгвістычныя слоўнікі падзяляюцца на тры віды: аднамоў-

ныя, двухмоўныя і шматмоўныя.

jвухмоўныя і шматмоўныя слоўнікі – гэта перакладныя

слоўнікі, у якіх словы адной мовы тлумачацца словамі іншай мовы

або некалькіх іншых моў. Прыкладам двухмоўных перакладных

слоўнікаў з’яўляюцца: «Беларуска-рускі слоўнік» у 2-х тамах пад

рэдакцыяй К.Крапівы (1988-1989), «Русско-белорусскVй словарь»

у 3-х тамах пад рэдакцыяй Я.Коласа, К.Крапівы, П.Глебкі (3-е выд.,

2002) і г.д.; шматмоўных – «Нямецка-беларуска-рускі слоўнік»

(1990), «Англа-беларуска-рускі слоўнік» (1989), «и ранцузска-бела-

руска-рускі слоўнік» (1992), «Іспанска-беларуска-рускі слоўнік»

(1993) і інш.

Дднамоўныя слоўнікі характарызуюць словы адной мовы срод-

камі той самай мовы. Паводле прызначэння аднамоўныя слоўнікі

падзяляюцца на тлумачальныя, дыялектныя, этымалагічныя, арфаг-

рафічныя, арфаэпічныя, слоўнікі сінонімаў, паронімаў, амонімаў,

антонімаў, эпітэтаў беларускай мовы, фразеалагічныя, марфемныя,

словаўтваральныя, анамастычныя, частотныя, адваротныя, асацыя-

тыўныя і інш.

Абавязковай у тлумачальных слоўніках з’яўляецца сэнсавая

характарыстыка слова. Тлумачальныя слоўнікі ўключаюць і тлума-

чаць агульнаўжывальную лексіку беларускай літаратурнай мовы.

У слоўнікавых артыкулах даецца напісанне слова, указваецца мес-

ца націску, прыводзяцца сэнсавая, граматычная, стылістычная ха-

рактарыстыкі слова, ілюстрацыйны матэрыял, тэрміналагічныя і

фразеалагічныя словазлучэнні, у некаторых – даведкі пра па-

ходжанне слова.

Дыялектныя слоўнікі фіксуюць словы адной гаворкі, групы

гаворак або пэўнага дыялекту, тлумачаць іх значэнне і ўжыванне.

Большасць дыялектных слоўнікаў уключае толькі такія словы, якіх

няма ў літаратурнай мове або якія адрозніваюцца ад агульнаўжы-

вальных слоў гучаннем, значэннем, словаўтварэннем. Да іх адно-

сяцца, напрыклад, «Дыялектны слоўнік» у 3-х тамах и .М.Ян-

коўскага (1959 – 1970), «Дыялектны слоўнік з гаворак Зэльвеншчы-

ны» П.У.Сцяцко (1970), «Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчы-

ны» пад рэдакцыяй М.А.Даніловіча, П.У.Сцяцко (1999) і інш.

Гістарычныя слоўнікі характарызуюць лексіку пісьмовых по-

мнікаў пэўнага гістарычнага перыяду. У «Гістарычным слоўніку бе-

ларускай мовы» (з 1982 па 2007 г.г. выйшла 27 выпускаў) даюцца

сэнсавыя і граматычныя характарыстыкі літаратурна-пісьмовай

лексікі —ІЧ – x ЧIII ст., а таксама прыводзяцца прыклады ўжывання

слова ў якім-небудзь помніку старажытнабеларускай пісьменнасці.

Этымалагічныя слоўнікі – від лінгвістычных слоўнікаў, у якіх

раскрываецца паходжанне слоў, іх пачатковае значэнне і змены ў зна-

чэнні слова.

Арфаграфічныя слоўнікі даюць правільнае, замацаванае нор-

мамі арфаграфіі напісанне слоў і іх форм. У беларускай лексі-

каграфіі створаны два тыпы гэтага слоўніка: слоўнік для школы і

агульны слоўнік

Слоўнікі мовы пісьменніка апісваюць лексіку твораў таго ці

іншага пісьменніка. Гэта своеасаблівы дапаможнік пры вывучэнні

асаблівасцей мовы і стылю пісьменніка або яго канкрэтнага твора.

Фразеалагічныя слоўнікі тлумачаць значэнні ўстойлівых сло-

вазлучэнняў (фразеалагізмаў), ілюструюць іх прыкладамі, даюць

стылістычную характарыстыку і звесткі пра паходжанне.

Марфемныя слоўнікі даюць падзел слоў на марфемы.

Анамастычныя слоўнікі фіксуюць уласныя імёны, геаграфіч-

ныя назвы.

Слоўнік іншамоўных слоў – гэта лексікаграфічны даведнік, у

якім тлумачацца запазычаныя словы, што маюць вузкую сферу вы-

карыстання і выразна ўсведамляюцца як словы іншай мовы. На-

прыклад,

Слоўнікі сінонімаў фіксуюць сінонімы і блізказначныя словы

ў сінанімічных радах, якія размяшчаюцца ў алфавітным парадку.

Першым у такім радзе ідзе стылістычна нейтральнае слова (дамі-

нанта). Для некаторых сінонімаў прыводзяцца стылістычная ха-

рактарыстыка і фразеалагічныя спалучэнні. Ужыванне кожнага сіноні-

ма з сінанімічнага рада суправаджаецца ілюстрацыйным прыкла-

дам у выглядзе сказа з мастацкай літаратуры, фальклору. У канцы

слоўнік мае алфавітны пералік усіх слоў сінанімічных радоў

(індэкс), які дапамагае лягчэй і хутчэй знайсці і падабраць патрэб-

ны сінонім

Слоўнік амонімаў фіксуе і тлумачыць словы, якія аднолькава

вымаўляюцца і пішуцца, але маюць рознае значэнне. Прызначаны

такі слоўнік для адлюстравання слоў, якія супадаюць па форме, але

не маюць нічога агульнага ў значэнні, і для надання ім семантыч-

най і граматычнай характарыстыкі. «

Слоўнік паронімаў адлюстроўвае і тлумачыць блізкія па гу-

чанні, але розныя па значэнні словы.

Слоўнік эпітэтаў – гэта лексікаграфічны даведнік, у якім ад-

люстраваны вобразныя азначэнні.

Частотны слоўнік падае спісы слоў, размешчаных у парадку

змяншэння частаты іх ужывання ў тэкстах вызначанай даўжыні і

стылю. Такія слоўнікі дапамагаюць высветліць, якія словы склада-

юць ядро слоўніка мовы, а якія знаходзяцца на яго перыферыі; да-

юць магчымасць высветліць лексічны мінімум, неабходны пры ства-

рэнні падручнікаў і дапаможнікаў для вучняў; змяшчаюць каштоў-

ны матэрыял па даследаванні пытанняў, звязаных з функцыянаван-

нем лексікі і інш. Праца па стварэнні частотнага слоўніка беларус-

кай мовы распачалася ў апошнія тры дзесяцігоддзі.

Асацыятыўныя слоўнікі ў выглядзе частотных спісаў фіксу-

юць словы-рэакцыі на словы-стымулы.

Тэрміналагічныя слоўнікі адлюстроўваюць тэрміны якой-не-

будзь галіны навукі, тэхнікі, культуры. Беларускія тэрміналагічныя

слоўнікі пачалі распрацоўвацца пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Па меры таго як беларуская мова набывала ўсё шырэйшыя грамад-

скія функцыі, асабліва востра стаў адчувацца недахоп у ёй тэрміна-

лагічных сродкаў, бо таго запасу тэрміналагічнай лексікі, якім ва-

лодала народная гаворка, было зусім недастаткова нават для таго,

каб выдаваць школьныя падручнікі, весці разнастайную канцылярскую

перапіску, не кажучы ўжо пра навуку, юрыспрудэнцыю, вайско-

вую справу, розныя галіны тэхнікі і іншыя больш высокія сферы

прымянення нацыянальнай мовы. Таму на працягу 20-х —— ст. вя-

лася актыўная работа па стварэнні беларускай нацыянальнай тэрмі-

налогіі. За гэты час было выдадзена больш двух дзесяткаў

тэрмbналагbчных руска-беларускbх (беларуска-рускbх) слоўнbкаў, у

тым ліку і па псіхалогіі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]