Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Bel_shpory4.docx
Скачиваний:
17
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
129.83 Кб
Скачать

23 Навуковы тэкст і яго асноўныя прыметы.

Навуковы тэкст уяўляе сабой разнавіднасць тэксту агульналі-

таратурнай мовы, які выдзяляецца шэрагам граматычных, лексіч-

ных, структурна-семантычных і логіка-кампазіцыйных асаблівас-

цей. Важнейшыя прыметы тэксту з’яўляюцца агульнымі для шы-

рокага набору тэкстаў, якія функцыянуюць у разнастайных сфе-

рах маўленчых зносін (навуковай, справавой, сродках масавай ка-

мунікацыі і інш.). Прыналежнасць да сферы навуковых зносін,

навуковай дзейнасці накладвае на гэтыя прыметы тэксту пэўныя

абмежаванні, якія абумоўліваюць адбор і выкарыстанне пэўных

лексіка-граматычных сродкаў, выкарыстанне спецыяльных струк-

турных, лагічных, кампазіцыйных схем арганізацыі тэкставага

матэрыялу.

Можна выдзеліць шэраг агульнапрынятых тэкставых прымет,

дастаткова поўна апісаных у літаратуры ў дачыненні да розных

тыпаў тэкстаў: звязнасць, структурнасць, цэласнасць, мадальнасць,

функцыянальна-сэнсавы тып. Уласцівыя навуковаму стылю лагіч-

насць, дакладнасць, адцягненасць, абагульненасць, ацэначнасць

знаходзяць сваё адлюстраванне практычна ва ўсіх вышэйназваных

прыметах.

На сучасным этапе рэалізацыя прыметы звязнасці ў навуко-

вым тэксце (у параўнанні з тэкстамі іншых стыляў агульналітара-

турнай мовы) мае наступныя асаблівасці.

1. Найбольш частотны від сувязі – лексічны паўтор тэрміна,

для забеспячэння адназначнасці тэксту (адна з лексем папярэдняга

сказа паўтараецца ў наступным). Да лексічнага паўтору адносяць

таксама выпадкі, калі словы, якія маюць агульны лексічны кампа-

нент, належаць да розных часцін мовы.

2. Выкарыстанне стандартызаваных моўных сродкаў для кам-

пазіцыйнага афармлення зместу тэксту.

3. Нейтральны парадак слоў, пры якім тэма (тэматычная, зы-

ходная, вядомая інфармацыя) размяшчаецца ў пачатку, а рэма (но-

вая, важная, актуальная інфармацыя) – у канцы сказа. У структур-

на-сінтаксічным плане тэма супадае з дзейнікам, а рэма – з саста-

вам выказніка.

4. Спецыфічнае ўжыванне катэгорыі часу дзеяслова.

5. Звязнасць навуковага тэксту заснавана на ўнутранай логіцы

прадмета даследавання.

6. У рэальных тэкстах звязнасць адначасна здзяйсняецца су-

купнасцю разнастайных сістэмна арганізаваных сродкаў, якія ства-

раюць семантычнае, структурна-сінтаксічнае і тэматычнае адзін-

ства, што дазваляе выдзяляць розныя тыпы структурнай арганіза-

цыі тэксту.

Цэласнасць. Цэласнасць уяўляе сабой базавую характарыс-

тыку тэксту як прадмета камунікацыі. Яна характарызуе ўнутра-

нае, змястоўнае, сэнсавае адзінства тэксту, лічыцца псіхалінгвістыч-

най катэгорыяй, якая непасрэдна не суадносіцца з моўнымі срод-

камі і ўзнікае ў працэсе разумення тэксту ў выніку аналітыка-сінтэ-

тычнай дзейнасці адрасата. Без цэласнасці фармальна звязаны тэкст

губляе сэнс.

У сферы навуковай камунікацыі дакладнасць, адназначнасць,

адэкватнасць, сапраўднасць інфармацыі вызначае сэнс навуковай

дзейнасці і навуковых зносін, таму ўсе моўныя сродкі, якія функцыя-

нуюць у тэксце, падпарадкаваны тлумачэнню, інакш кажучы, вы-

ражэнню цэласнасці ў знешнім маўленні. Тлумачэнне цэласнасці,

г.зн. яе структураванне і выражэнне, уяўляюць працэс пераходу ад

цэласнага, нерасчлянёнага ўяўлення да выдзялення важных кампа-

нентаў, затым – вузлавых фрагментаў цэласнасці і іх моўнаму афар-

мленню ў выглядзе тэксту. Так адбываецца працэс параджэння цэ-

ласнага тэксту. У працэсе успрымання, асэнсавання тэксту адбыва-

ецца адваротны пераход ад знешняй формы тэксту, яго вузлавых

фрагментаў і важных кампанентаў да цэласнага разумення.

Адна і тая ж цэласнасць можа быць па-рознаму выражана ў

знешнім маўленні. Атрыманыя ў выніку тэксты могуць разглядац-

ца як сінонімы – члены парадыгмы тэкстаў, суадносных з адной і

той жа цэласнасцю. Гэта ўласцівасць ляжыць у аснове такіх відаў

маўленчай дзейнасці, як рэферыраванне і анатаванне тэкстаў,

выдзяленне ключавых слоў, складанне розных відаў планаў. Ства-

рэнне другасных тэкстаў, магчыма, дзякуючы таму, што ў іх захоўва-

ецца інварыянт зместу зыходнага тэксту, а другасная інфармацыя

прадстаўлена ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі дзейнасці.

Такім чынам, цэласнасць уяўляе сабой псіхалінгвістычную

катэгорыю, якая адлюстроўвае інварыянт зместу тэксту як вынік

яго ўспрымання адрасатам (атрымальнікам тэксту). Цэласнасць тэк-

сту можа быць усвядомлена і перададзена з рознай ступенню дэ-

талізацыі. Для навуковага тэксту, у адрозненне ад мастацкага,

адназначнае асэнсаванне і структураванне цэласнасці з’яўляецца

асноўнай задачай, што непасрэдна абумоўлена патрэбамі і ўмовамі

навуковай камунікацыі і забяспечваецца выкарыстаннем спецыяль-

ных моўных сродкаў.

Функцыянальна-сэнсавы тып маўлення. и ункцыянальна-

сэнсавы тып маўлення ўяўляе сабой універсальную тыпалагічную

адзінку тэксту, якая выдзяляецца на аснове разнастайных прымет

(камунікатыўна-прагматычных, логіка-сэнсавых, структурна-семан-

тычных). У залежнасці ад камунікатыўнай мэты выдзяляюць апі-

сальныя (апісанне, азначэнне, дэфініцыя, паясненне, паведамлен-

не) і аргументаваныя (разважанне, доказ, тлумачэнне) тыпы тэк-

стаў. У тэкстах вялікага аб’ёму розных жанраў функцыянальна-сэн-

савыя тыпы знаходзяцца ў разнастайных адносінах. Гэта вызначае

агульную камунікатыўную дамінанту тэксту – апісальную ці аргу-

ментаваную.

Мадальнасць. Прымета мадальнасці выражае характар ад-

носін паведамляемага да рэчаіснасці (аб’ектыўная мадальнасць) і

адносіны суб’екта (адрасанта, аўтара, адпраўніка) тэксту да прад-

мета паведамлення (суб’ектыўная мадальнасць).

Прымета мадальнасці і сродкі яе выражэння ў навуковым стылі

маюць спецыфічныя асаблівасці, абумоўленыя мэтамі і задачамі

камунікацыі ў дадзенай сферы чалавечай дзейнасці. Комплексны

ўлік галоўных кампанентаў пазнавальнага працэсу, а таксама ўсіх

складальнікаў структуры свядомасці і мыслення (логіка-паняцій-

ны, крытыка-рэфлексіўны і канкрэтна-вобразны кампаненты) даз-

валяе разглядаць мадальнасць як неад’емную прыналежнасць на-

вуковага стылю.

Аб’ектыўная мадальнасць выражае адносіны паведамляемага

пра разнастайныя бакі навуковага пазнання да рэчаіснасці ў плане

рэальнасці (ажыццяўляльнасці і ажыццявімасці) і нерэальнасці (не-

ажыццявімасці). Пры гэтым назіраецца пэўны дыяпазон градацый

значэнняў: рэальнасць – верагоднасць – меркаванне – нерэальнасць.

Суб’ектыўная мадальнасць выражае адносіны адрасанта (аў-

тара, суб’екта) да паведамляемага: упэўненасць або няўпэўненасць,

згоду ці нязгоду, магчымасць або немагчымасць.

Іншы раз выдзяляюць суб’ектыўную мадальнасць, заснаваную

на выражэнні эмацыянальна-экспрэсіўных адносін («танальнасць»)

і мадальнасць, у аснове якой ляжыць рацыянальная, інтэлектуальная

ацэнка («ацэначнасць»). Танальнасць характарызуе адносіны аўтара

тэксту да свайго даследавання і аналізуемай праблемы. Па адносінах

да прац іншых аўтараў і самім аўтарам, за выключэннем жанра рэ-

цэнзіі, танальнасць дапускаецца вельмі рэдка, прычым толькі ста-

ноўчая, і дастаткова часта выкарыстоўваецца ацэначнасць, як ста-

ноўчая, так і адмоўная. Да моўных сродкаў выражэння ацэнкі адно-

сяцца словы, у семантычных адносінах блізкія да асноўных паняц-

цяў ацэнкі – «добра» / «дрэнна». Ацэнка таксама часта выкарысто-

ўваецца для ўказання на адпаведнасць / неадпаведнасць зместу пат-

рабаванням, якія ставяцца да навуковых даследаванняў. Да іх адно-

сяцца правільнасць, дакладнасць, актуальнасць, лагічнасць, змястоў-

насць. У навуковым тэксце ацэначныя сродкі размяркоўваюцца не-

раўнамерна. Найбольш часта сустракаюцца ва ўводзінах, пры

выкладзе гісторыі пытання, у палемічных фрагментах тэксту. Сту-

пень выражанасці суб’ектыўнай ацэнкі залежыць ад навуковага проф-

ілю, камунікатыўна-стылявога тыпу і жанра тэксту (ацэначнасць, напрыклад, з’яўляецца вядучай прыметай такога жанра, як рэцэнзія).

У апісальнай (агляднай) частцы адлюстроўваецца ход навуко-

вага даследавання, пры гэтым ва ўводзінах даецца абгрунтаванне

актуальнасці навуковага даследавання, фармулюецца прадмет і

выбраны метад даследавання, вядзецца выклад гісторыі пытання

(калі неабходна) і прадвызначаемы вынік.

У асноўнай частцы навуковага твора асвятляюцца методыка і

тэхніка даследавання, дасягнуты вынік.

Усе матэрыялы, якія не з’яўляюцца надзённа важнымі для ра-

зумення праблемы, выносяцца ў дадатак.

Навуковы стыль, як вядома, рэалізуецца ў вуснай і пісьмовай

формах. Гэта яшчэ адзін з крытэрыяў унутранай дыферэнцыяцыі

навуковага стылю.

Традыцыйнымі жанрамі вуснага навуковага маўлення з’яўля-

юцца: даклад, выступленне, лекцыя, майстар-клас, калоквіум, семі-

нар, апытванне, экзамен і г.д.

Пісьмовае навуковае маўленне рэалізуецца ў навуковых арты-

кулах, манаграфіях, рэфератах, рэцэнзіях, дысертацыях, анатацы-

ях, інструкцыях, патэнтах, раздзелах веб-сайта і інш.__

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]