Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Bel_shpory4.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
129.83 Кб
Скачать

15 Лінгвістычныя спазыкі іх віды і хара-тыка.

Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць словы – іх значэнне, ужы-

ванне, паходжанне, марфемную будову, вымаўленне, напісанне.

Загаловачныя словы ў лінгвістычных слоўніках размяшчаюцца па-

рознаму. Слоўнікавыя артыкулы змяшчаюць сэнсавую, граматыч-

ную, стылістычную, этымалагічную характарыстыкі, пераклад на

іншую мову, ілюстрацыйны матэрыял, тэрміналагічныя і фразеа-

лагічныя спалучэнні. Ілюстрацыямі ў большасці лінгвістычных

слоўнікаў з’яўляюцца прыклады ўжывання слоў у сказах, што бя-

руцца з літаратурных крыніц.

Лінгвістычныя слоўнікі падзяляюцца на тры віды: аднамоў-

ныя, двухмоўныя і шматмоўныя.

jвухмоўныя і шматмоўныя слоўнікі – гэта перакладныя

слоўнікі, у якіх словы адной мовы тлумачацца словамі іншай мовы

або некалькіх іншых моў. Прыкладам двухмоўных перакладных

слоўнікаў з’яўляюцца: «Беларуска-рускі слоўнік» у 2-х тамах пад

рэдакцыяй К.Крапівы (1988-1989), «Русско-белорусскVй словарь»

у 3-х тамах пад рэдакцыяй Я.Коласа, К.Крапівы, П.Глебкі (3-е выд.,

2002) і г.д.; шматмоўных – «Нямецка-беларуска-рускі слоўнік»

(1990), «Англа-беларуска-рускі слоўнік» (1989), «и ранцузска-бела-

руска-рускі слоўнік» (1992), «Іспанска-беларуска-рускі слоўнік»

(1993) і інш.

Дднамоўныя слоўнікі характарызуюць словы адной мовы срод-

камі той самай мовы. Паводле прызначэння аднамоўныя слоўнікі

падзяляюцца на тлумачальныя, дыялектныя, этымалагічныя, арфаг-

рафічныя, арфаэпічныя, слоўнікі сінонімаў, паронімаў, амонімаў,

антонімаў, эпітэтаў беларускай мовы, фразеалагічныя, марфемныя,

словаўтваральныя, анамастычныя, частотныя, адваротныя, асацыя-

тыўныя і інш.

Абавязковай у тлумачальных слоўніках з’яўляецца сэнсавая

характарыстыка слова. Тлумачальныя слоўнікі ўключаюць і тлума-

чаць агульнаўжывальную лексіку беларускай літаратурнай мовы.

У слоўнікавых артыкулах даецца напісанне слова, указваецца мес-

ца націску, прыводзяцца сэнсавая, граматычная, стылістычная ха-

рактарыстыкі слова, ілюстрацыйны матэрыял, тэрміналагічныя і

фразеалагічныя словазлучэнні, у некаторых – даведкі пра па-

ходжанне слова.

16 Структурная хара-тыка тэрміналогіі.

Па сваёй прыродзе тэрмін больш складаны, чым слова агуль-

наўжывальнай лексікі, таму што ён суаднесены менавіта са спецы-

яльным паняццем, якое павінна захоўваць сваю цэласнасць неза-

лежна ад спосабаў выражэння паняцця. Межы канкрэтнага тэрмі-

на непасрэдна абумоўлены змястоўнымі межамі тэрмінуемага па-

няцця. У сувязі з гэтым структурныя тыпы тэрмінаў цалкам не су-

падаюць са структурнымі тыпамі слоў агульнаўжывальнай мовы.

Мінімальная структурная адзінка ў тэрміналогіі – тэрмінаэле-

мент, які ўключае ў сябе і вытворную аснову, і словаўтваральныя

афіксы, і слова ў складзе складаных слоў, а таксама словазлучэнні і

сімвалы ў складзе сімвалаў-слоў.

Прынята вылучаць тры асноўныя структурныя тыпы тэрмінаў:

1. Тэрміны-словы, якія падзяляюцца на:

а) невытворныя: увага, метад, веды, дзеці, талент, характар,

стан і г.д.;

б) вытворныя: уважлівы, смакавы, перакананне, назіранне,

методыка, дзіцячы, таленавіты, характарыстыка і г.д.;

в) складаныя: славалюбства, сацыяльна-псіхалагічны, самаак-

туалізацыя, самавыхаванне, самаўспрыманне, Я-ідэал, звыш-Я, ты-

паведамленне і г.д.;

г) абрэвіятуры: ДД (думкадзейнасць), ДДА (дыферэнцыйна-

дыягнастычнае апытванне), ДЦП (дзіцячы цэрэбральны параліч),

ЗПР (затрымка псіхічнага развіцця), КТС (калектыўная творчая

справа), НЛП (нейралінгвістычнае праграмаванне), РДА (ранні

дзіцячы аўтызм), ЦНС (цэнтральная нервовая сістэма), I№

(Il еciibndl md №gИcbdl c – каэфіцыент інтэлекту) і г.д.

2. Тэрміны-словазлучэнні, якія падзяляюцца на:

а) свабодныя тэрміны-словазлучэнні, у якіх кожны асобны кам-

панент з’яўляецца тэрмінам: афект неадэкватнасці, неадвольная

ўвага, невербальная камунікацыя, педагагічны эксперымент і да т.п.;

б) несвабодныя тэрміны-словазлучэнні, складаюцца з кампа-

нентаў, якія, калі яны ўжыты ізалявана, могуць і не быць тэрмі-

намі: абараняльны рэфлекс (параўн.: абараняльныя збудаванні),

дзіцячы негатывізм (дзіцячы каптурок), парог адчуванняў (парог

хаты) і інш.

3. Тэрміны-сімвалы (сімвалы-словы) – асаблівы камбінава-

ны структурны тып тэрміналагічнай намінацыі, у склад якой побач

са слоўнымі знакамі уваходзяць сімвалы (літары, лічбы, графічныя

знакі): d1-каэфіцыент, Е-хваля, мю-рытм, ч2-крытэрыі, ч2-размер-

каванне і г.д.

Мова навукі не валодае асобнымі спосабамі ўтварэння тэрмі-

наў, яна выкарыстоўвае тыя ж спосабы, пры дапамозе якіх утвара-

юцца словы агульнаўжывальнай лексікі. Гэта значыць, што асноў-

нымі спосабамі тэрмінаўтварэння, як і словаўтварэння, прынята

лічыць тры: лексіка-семантычны, марфалагічны і сінтаксічны. Але

адрозненне ўтварэння тэрмінаў ад утварэння агульнаўжывальных

адзінак лексікі той або іншай мовы заключаецца ў тым, што тэрмі-

ны не ўтвараюцца ва ўласным сэнсе гэтага слова, а «ствараюцца»,

«творацца», «прыдумваюцца».__

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]