Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Bel_shpory4.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
129.83 Кб
Скачать

7 Лексіка абмежаваннага выкарыстання.

Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца словы, уласці-

выя мове пэўнай тэрытарыяльнай або сацыяльна абмежаванай гру-

пы людзей, а таксама выкарыстанне якіх абумоўлена спецыфікай

іх лексічнага значэння. У залежнасці ад таго, як яны выкарыстоўва-

юцца, у складзе лексікі абмежаванага ўжывання можна вылучыць

наступныя спецыфічныя пласты:

1) лексіка, якая абмежавана тэрыторыяй ужывання:a дыялектная лексіка;

2) лексіка, якая характэрна сацыяльна абмежаванай групе людзей:a спецыяльная лексіка;

a жаргонная і аргатыўная лексіка.

8 Дыялектная лексіка і яе віды.

Дыялектная лексіка – гэта

словы, якія ўжываюцца на пэўнай тэрыторыі і вядомы не ўсім нось-

бітам беларускай мовы, а толькі тым, хто жыве на той тэрыторыі,

дзе яны бытуюць. Аснову кожнай мясцовай гаворкі складаюць сло-

вы агульнаўжывальныя. Хастка лексікі гаворкі або дыялекта, якая

адрозніваецца ад агульнаўжывальнай, складае дыялектную лексі-

ку.

Дыялектызмы падзяляюцца на пяць разрадаў: 1) лексічныя

дылектызмы – гэта мясцовыя словы-назвы агульнавядомых прад-

метаў, дзеянняў, прымет. У літаратурнай мове такім назвам адпа-

вядаюць агульнаўжывальныя словы. Сярод іх адрозніваюцца: улас-

налексічныя дыялектызмы – гэта мясцовыя назвы агульнавядо-

мых прадметаў, з’яў і паняццяў, напрыклад: вятроўкі (басаножкі),

ясёнка (асенняе паліто), шаліноўка (святочная хустка), змануць

(прывыкнуць), жылач (верабей), кулінкі (парэчкі) і г.д.; этнагра-

фічныя дыялектызмы – гэта словы, якія называюць рэаліі, харак-

тэрныя ў пэўнай мясцовасці і для наймення якіх адсутнічаюць

літаратурныя словы. Напрыклад, у некаторых гаворках Гродзен-

шчыны ўжываецца слова кузёмка, якое абазначае пасудзіну з кары

для збірання ягад. У іншых мясцінах Беларусі гэты прадмет не

сустракаецца, таму прыведзенае вышэй слова абмежавана толькі

пэўнай тэрыторыяй, г.зн. абмежавана этнаграфічна.

2) семантычныя дыялектызмы – гэта та-

кія мясцовыя назвы, якія ў вымаўленні і напісанні супадаюць з

агульнанароднымі словамі, але адрозніваюцца ад іх сваім значэн-

нем. Напрыклад: лазня (дыял.) – ’дзіця, якое ўсюды ўлезе, на-

шкодзіць’ і лазня (літ.) – ’спецыяльнае памяшканне, у якім мыюц-

ца і парацца’ і ’мыццё ў такім памяшканні’;

4) словаўтваральныя дыялектызмы – гэта мясцовыя назвы, якія адроз-

ніваюцца ад суадносных літаратурных слоў словаўтваральнымі

сродкамі, напрыклад: дабытак (прыбытак), стрывожыцца (ус-

трывожыцца), тамака (там), пявун (певень), жартун (жартаўнік),

насевак (насенне) і г.д.; 5) граматычныя дыялектызмы – гэта

мясцовыя назвы, якія адрозніваюцца ад літаратурных слоў асоб-

нымі граматычнымі значэннямі ці сродкамі іх выражэння. Напрык-

лад, дыялектызмы дрыгво, разор, санаторыя, траншэй адрозні-

ваюцца ад адпаведных агульналітаратурных слоў дрыгва, разора,

санаторый, траншэя граматычным значэннем роду

9 Жаргонная і аргатычная.

Ад лексікі дыялектнай і спецыяльнай адрозніваецца так зва-

ная жаргонная лексіка. Жаргон– сацыяльная разнавіднасць мовы, якой карыстаюцца прафесійныя групы і сацыяльныя

праслойкі людзей, аб’яднаных агульнасцю інтарэсаў, звычак, за-

няткаў, сацыяльнага становішча. Яна адрозніваецца ад літаратур-

най мовы спецыфічнай лексікай і фразеалогіяй, створанай на асно-

ве агульнаўжывальных слоў шляхам эмацыянальна-прафесійнага

іх пераасэнсавання.

У адрозненне ад тэрытарыяльных дыялектаў жаргонная лекс-

іка не мае сваёй фанетычнай і граматычнай сістэмы. Лексіка жар-

гона фарміруецца на базе слоў літаратурнай мовы шляхам іх пера-

асэнсавання, метафарызацыі. Словы і выразы жаргоннай мовы, якія

выкарыстоўваюцца за межамі жаргону, называюцца жарганізмамі.

Жарганізмы тэматычна звязаны з рознымі групамі прафесій-

най лексікі. Прафесійныя жарганізмы – гэта прастамоўныя словы

прафесійнага маўлення, бытавыя, стылістычныя адпаведнікі тэрмі-

наў і прафесіяналізмаў. Па сваім паходжанні прафесійныя жарган-

ізмы з’яўляюцца або пераасэнсаванымі агульнаўжывальнымі сло-

вамі, або новаўтварэннямі ад іх. Але ў адрозненне ад тэрмінаў і

прафесіяналізмаў, створаных такім самым спосабам, прафесійныя

жарганізмы ўяўляюць сабой нематываваныя назвы. Яны даюцца

прадмету, з’яве, працэсу на аснове або прыблізнай, або аддаленай

асацыяцыі. Напрыклад: гарбач – нямецкі самалёт-разведчык, буй-

ны асетр – пасажыр, які далёка едзе.

Жарганізмы ў мастацкай літаратуры выкарыстоўваюцца для

тыпізацыі персанажаў, характарыстыкі сацыяльных груп і катэго-

рый людзей.

Жаргонная лексіка няўстойлівая і часам значна змяняецца.

Лексіка розных жаргонаў можа часткова супадаць, утвараючы так

званы інтэржаргон. Асобныя жаргонныя словы могуць набываць

больш шырокае ўжыванне, захоўваючы зарад экспрэсіўнасці, эма-

цыянальнай ацэнкі

Аднак ужыванне жарганізмаў у мастацкай літаратуры ў

якасці характарыстычных сродкаў патрабуе вялікага майстэрства.

Інакш ужыванне жаргоннай лексікі можа засмеціць мову, зрабіць

яе грубай, малазразумелай і непрыгожай.

58

Адной з разнавіднасцей жаргонаў з’яўляецца арго

. У строга тэрміналагічным сэнсе арго – гэта мова нізоў грамадства, дэкласаваных груп і крымінальнага асяроддзя: жабракоў, злодзеяў, карцёжных шулераў і г.д. Напрыклад: па-

хан, папаня (неафіцыйны лідэр сярод турэмшчыкаў), вышка (вы-

шэйшая мера пакарання), стукач (даносчык) і да т.п.

Аргатыўныя словы, як і жарганізмы, не ўваходзяць у лексіка-

семантычную сістэму беларускай літаратурнай мовы, але могуць

выкарыстоўвацца ў літаратурна-мастацкіх і публіцыстычных тво-

рах для характарыстыкі персанажаў, сацыяльнага асяроддзя, гіста-

рычнай эпохі і пад.

10 Спецыяльная лексіка і яе класіфікацыя.Спецыяльную лексіку складаюць словы, што ýжываюцца людзьмі пэýнай спецыяльнасці, прадстаýнікамі розных галін навукі. Спецыяльная лексіка падзяляецца на тэрміналагічную і прафесійную.Прафесiяналiзмы - словы, якiя ýжываюцца ý мове прадстаýнiкоý вузкіх спецыяльнасцей і прафесій (цесляроý, ганчароý, пчаляроý, краýцоý і інш). Прафесiяналiзмы бытуюць галоýным чынам у вуснай, жывой гутарцы. Яны служаць назвамі прылад працы, дзеянняý, прадметаý, якія вядомы людзям той ці іншай прафесіі. Напрыклад, у вуснай мове пчаляроý вядомы такія прафесiяналiзмы: дымар, ляжак, пропаліс, раёýня; плытагоны і людзі, якія працуюць на лесапавале, ужываюць прафесiяналiзмы: апачына, галаýнік, гардзель, гартоль, лотачнік; у мове ганчароý ýжываюцца прафесіяналізмы: спадак (гатунак гліны); шамот (прымесь гліны); гловіца (верхняя частка ганчарнага кругу).У мастацкай літаратуры прафесiйныя словы і выразы выкарыстоýваюцца для апісання роду заняткаý дзеючых асоб, стварэння моýнай характарыстыкі герояý твора: Ужо гукаюць: “Майна!”, “Віра!” – і лёгкая, як узмах крыла, услед за рукою брыгадзіра плыве ажурная страла. Тэрмін - гэта слова або спалучэнне слоý, прынятае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяý і абазначэння спецыяльных прадметаý. У адрозненне ад іншых слоý-нятэрмінаý тэрмін увогуле адназначны, не можа быць сінанімічны іншым словам. Адназначнымі, напрыклад, з'яýляюцца мовазнаýчыя тэрміны: назоýнік, выказнік, дзеепрыслоýе, дзейнік, прыназоýнік, суфікс, прыстаýка; матэматычныя тэрміны: мнагачлен, плюс, мінус, тэарэма, лічнік, сінус, тангенс, ромб, трохвугольнік. Гаварыць аб адназначнасці тэрміна можна толькі ý межах дадзенай тэрміналогіі, у межах канкрэтнай навукі, таму што нярэдка мнагазначнае слова ý розных навуках можа мець зуcім розныя значэнні. (Напрыклад: корань у матэматыкі - велічыня, якая пры ýзвядзенні ý ступень дае пэýны лік; корань у біялогіі - падземная частка расліны, праз якую ýпітваюцца сокі з глебы; корань у лінгвістыцы - асноýная частка слова без прыставак і суфіксаý, якая заключае ý сабе агульнае лексічнае значэнне слоý аднаго словаýтваральнага гнязда. У публіцыстычных творах прафесіяналізмы і тэрміны могуць выкарыстоўвацца як сродак моўнай характарыстыкі персанажаў, як элемент стілізацыі твора.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]