Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Bel_shpory4.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
129.83 Кб
Скачать

24 Афіцыйна делавы стыль і яго асаблівасці.

Афіцыйна-дзелавы стыль – гэта стыль дакументаў, міжна-

родных дагавораў, дзяржаўных актаў, законаў, справавых папер і

г.д., які вызначаецца іх зместам і мэтамі – паведаміць інфармацыю,

якая мае практычнае значэнне, даць указанні, інструкцыі.

У штодзённым жыцці чалавек наладжвае афіцыйныя адносі-

ны з іншымі людзьмі, з дзяржаўнымі ўстановамі. Гэтыя адносіны

рэгулююцца прававымі нормамі, якія замацаваны ў законах, праві-

лах. Са школы мы карыстаемся рознымі дакументамі, пішам заяву,

пратакол, справаздачу і іншыя дзелавыя паперы.

Асноўныя стылёвыя рысы: сцісласць, кампактнасць выкла-

ду, эканомнае выкарыстанне моўных сродкаў; стандартнае размер-

каванне матэрыялу, абавязковасць формы; выклад вядзецца ў стылі

прадпісання, канстатацыі, сцверджання; канкрэтнасць, бясстрас-

насць, афіцыйнасць выказвання.

Характэрныя асаблівасці афіцыйна-дзелавога стылю:

шырокае выкарыстанне тэрміналогіі справаводства; наяўнасць асаб-

лівай фразеалогіі, а таксама шматлікіх маўленчых стандартаў, клішэ;

выкарыстанне аддзеяслоўных назоўнікаў (на аснове, у адносінах і

г.д.); выкарыстанне намінатыўных сказаў з пералікам; адсутнасць

эмацыянальна-экспрэсіўных маўленчых сродкаў.

25 Публітыстычны стыль.

Публіцыстычны стыль – гэта стыль грамадска-палітычнай

літаратуры, перыядычнага друку, аратарскага маўлення і г.д., які

вызначаецца зместам тэкстаў і асноўнымі мэтамі – уздзейнічаць на

масы, заклікаць іх да дзеяння, паведаміць інфармацыю і г.д.

Прызначэнне публіцыстыкі – паведамляць навіны штодзённа-

га жыцця, культуры, навукі, растлумачваць грамадска-палітычныя

пытанні. Гэтым выклікана, з аднаго боку, выкарыстанне гра-

мадска-палітычнай тэрміналогіі, з другога – моўных сродкаў для

выказвання настрою, пачуццяў, у прыватнасці эмацыянальна-

экспрэсіўнай лексікі.

У публіцыстычным творы арганічна спалучаюцца лагічна-аб-

страктная, або навуковая, і эмацыянальна-вобразная, або мастац-

кая, формы адлюстравання рэчаіснасці.

Асноўныя стылёвыя рысы: лаканічнасць выкладу пры інфар-

мацыйнай насычанасці; даходлівасць выкладу (газета – найбольш

пашыраны від масавай інфармацыі); эмацыянальнасць, абагульне-

насць, прастата, натуральнасць выказвання.

Характэрныя асаблівасці публіцыстычнага стылю: грамад-

ска-палітычная лексіка і фразеалогія; выкарыстанне маўленчых

штампаў, клішэ, лёгкая іх узнаўляльнасць (працаўнікі палёў, ра-

ботнікі прылаўка, сяброўская атмасфера, майстры скуранога мяча,

сталёвы конь і інш.); выкарыстанне кароткіх сказаў – «рубленая»

проза; эліптычныя сказы /бездзеяслоўныя фразы/ (прыватызацый-

ны чэк – кожнаму, банкі – не толькі для банкіраў і г.д.); выкарыс-

танне выяўленча-выразных сродкаў мовы (рытарычныя пытанні,

паўторы, інверсія і інш.).

26 Мастацкі стыль.

Стыль мастацкай літаратуры – гэта стыль, які вызначаецца

зместам і мэтамі мастацкіх твораў – перадаць свае адносіны да на-

вакольнага, да таго, што паказваеца ў творы, намаляваць словамі

карціну, апісаць падзеі і г.д.

Мастацкі стыль выкарыстоўваецца ў эстэтычнай сферы зносін,

абслугоўвае патрэбы духоўнага жыцця грамадства. Гэтым стылем

пішуцца мастацкія творы розных жанраў. У маўленчай тканіне тво-

ра элементы мовы, выступаючы сродкам фарміравання мастацкіх

вобразаў, набываюць дадатковае эстэтычнае значэнне, эмацыяналь-

на ўздзейнічаюць на чытача, далучаюць яго да супольнай з пісьмен-

нікам творчасці. Пры гэтым эстэтычная функцыя нібы наслойваец-

ца на камунікацыйную, зліваецца з ёю.

Асноўныя стылёвыя рысы: вобразнасць, эмацыянальнасць;

адзінства камунікатыўнай і эстэтычнай функцыі.

Характэрныя асаблівасці стылю мастацкай літаратуры:

шырокае выкарыстанне лексікі і фразеалогіі другіх стыляў; вы-

карыстанне выяўленча-выразных сродкаў (метафары, эпітэты,

параўнанні, перыфразы, увасабленні, сінонімы, антонімы, мнагазнач-

ныя словы і г.д.); праяўленне творчай індывідуальнасці аўтара (аў-

тарскі стыль).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]