Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Bel_shpory4.docx
Скачиваний:
17
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
129.83 Кб
Скачать

20 Сінтаксічны спосаб.

Адметная асаблівасць тэрмінаў-словазлучэнняў, якая адрозні-

вае іх ад словазлучэнняў агульналітаратурнай мовы, у тым ліку і

фразеалагізмаў, заключаецца ў тым, што ім уласціва перш за ўсё

класіфікацыйная функцыя: атрыбут у іменных тэрмінах-словазлу-

чэннях паказвае на якую-небудзь адметную прымету паняцця і вы-

лучае яго з больш шырокага класа ў падклас, рад і г.д. У нетэрміна-

лагічных жа словазлучэннях азначальны член не выконвае такой

ролі. Параўнаем: безумоўнае тармажэнне, унутранае тармажэн-

не, лакальнае тармажэнне і Наташын шалік, чырвоны шалік, шар-

сцяны шалік (адзін і той жа шалік можа быць Наташыным, чырво-

ным і шарсцяным).

Такім чынам, пры разглядзе тэрмінаў-словазлучэнняў трэба

ўлічваць, што састаўны тэрмін – гэта своеасаблівы моўны знак. З

аднаго боку, ён функцыянуе ў якасці адзінкі мовы, якая суадносіц-

ца з адным, дакладна вызначаным навуковым паняццем. З другога

боку, тэрмін-словазлучэнне будуецца па жывых мадэлях беларус-

кай мовы з некалькіх тэрмінаэлементаў, многія з якіх маюць адпа-

веднікі ў агульналітаратурнай лексіцы.

Разглядаючы сінтаксічны спосаб утварэння тэрмінаў, нельга

не закрануць такое пытанне, як кароткасць тэрмінаў. Агульнавядо-

17 Антанюк, Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія: и арміраванне, струк-

тура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне / Л.А.Антанюк. – Мінск:

ма, што калі пішуць або гавораць пра тэрмін, то звычайна маюць на

ўвазе аднаслоўны або двухслоўны тэрмін. Тэрміны менавіта такой

структуры паказваюцца і тлумачацца ў тэрміналагічных слоўніках.

Аднак у спецыяльных тэкстах шырока распаўсюджаны шматслоў-

ныя тэрміны.

Патрабаванне кароткасці тэрміна, як адзначаюць некаторыя

даследчыкі, павінна ажыццяўляцца ў межах дапушчальнага, гэта

значыць, каб кароткасць не супярэчыла семантычнай дакладнасці.

Паступовае дадаванне да зыходнага аднаслоўнага тэрміна віда-

вых азначэнняў выкарыстоўваецца моваю для канкрэтызацыі зна-

чэння зыходнага паняцця.. Напрыклад, тэрмін псіхалогія. Яго выт-

ворныя, пабудаваныя шляхам дадавання відавых азначэнняў – асоб-

ных слоў, дадуць новыя тэрміны, звязаныя з зыходным, базавым

адносінамі канкрэтызацыі і рода-відавымі: псіхалогія узроставая,

псіхалогія глухіх, псіхалогія допыту і паказанняў, псіхалогія вып-

раўляльная, псіхалогія кампьютарызацыі, псіхалогія крымінальная,

псіхалогія навукі і г.д.

Такім чынам, кароткі тэрмін неабходна лічыць удалым, калі

яго структура не будзе ўступаць у супярэчнасць з семантычнай дак-

ладнасцю.

Сінтаксічны спосаб, як і іншыя спосабы ўтварэння тэрмінаў,

мае адметныя рысы. Амаль усе тэрміны-словазлучэнні ствараюцца

ў форме іменных словазлучэнняў субстантыўнага характару. Гэта

або спалучэнні прыметнікаў ці дзеепрыметнікаў з назоўнікам, або

спалучэнні назоўніка з назоўнікам (прыназоўнікавыя ці беспрына-

зоўнікавыя). У якасці апорнага кампанента ў тэрмінах-словазлучэн-

нях выкарыстоўваюцца назоўнікі з прадметным значэннем, якія з’яў-

ляюцца найменнямі родавых паняццяў.

Усе тэрміны-словазлучэнні класіфікуюцца ў залежнасці ад іх

структуры на простыя і складаныя.

Простыя словазлучэнні складаюцца з двух тэрмінаэлементаў-

слоў, з якіх граматычна галоўнае выражае больш шырокае паняц-

це, а другое (залежнае) надае яму відавое класіфікацыйнае зна-

чэнне, напрыклад: нейрапсіхалагічны сіндром, маніякальны

сіндром і інш.

Складаныя словазлучэнні ўяўляюць сабой лексікалізаваныя

спалучэнні, у якіх залежныя тэрмінаэлементы-словы выражаюць

розныя сэнсавыя аспекты галоўнага слова з родавым тэрміналагіч-

ным значэннем, напрыклад: адмоўная індукцыя нервовых працэсаў,

арганізацыя педагагічнай працы, дыдактычная гульня з правіламі,

трываласць засваення ведаў і г.д.

Сярод тэрмінаў-словазлучэнняў у залежнасці ад сінтаксічнай

структуры выдзяляюцца асобныя мадэлі. Найбольш прадуктыўнымі

для тэрміналогіі псіхалогіі, педагогікі, лагапедыі, дэфекталогіі і

алігафрэнапедагогікі з’яўляюцца наступныя:

1) «назоўнік + прыметнік»: агрэсіўныя паводзіны, алігафрэ-

нічны плюс, узбуджаная псіхапатыя і да т.п.;

Парадак слоў у даных тэрміналагічных словазлучэннях –

постпазіцыя або прэпазіцыя (у слоўніках) залежнага кампанен-

та. Галоўны і залежны кампаненты звязаны азначальнымі семан-

тыка-сінтаксічнымі адносінамі. Тып сувязі – дапасаванне.

2) «назоўнік + назоўнік у назоўным склоне»: вектар-пара-

метар, нейроны-дэтэктары і г.д.;

3) «назоўнік + назоўнік ва ўскосным склоне без прыназоў-

ніка»: віды субяседнікаў, змест адукацыі, развіццё асобы, стан

маторыкі і г.д.

Тэрміны-словазлучэнні, утвораныя па гэтай мадэлі, характа-

рызуюцца постпазіцыяй залежнага кампанента. Кампанентам сло-

вазлучэнняў уласцівы азначальна-прыналежныя адносіны.Тып су-

вязі – беспрыназоўнікавае кіраванне.

4) «назоўнік + назоўнік ва ўскосным склоне з прыназоўні-

кам»: мадэляванне ў педагогіцы, пакаранне ў школе і г.д.

Парадак слоў – постпазіцыя залежнага кампанента. Кампанен-

ты звязаны азначальнымі адносінамі. Тып сувязі – прыназоўніка-

вае кіраванне.

5) «назоўнік + займеннік з прыназоўнікам»: пертынент-

насць у сабе, уяўленне пра сябе і г.д.

Даная мадэль характарызуецца постпазіцыяй залежнага кампа-

нента. Кампаненты звязаны азначальнымі адносінамі. Тып сувязі –

прыназоўнікавае кіраванне.

Такім чынам, парадак слоў у разгледжаных тэрміналагічных

словазлучэннях – постпазіцыя або прэпазіцыя залежнага кампанен-

та. Галоўны і залежны кампаненты звязаны азначальнымі ці азна-

чальна-прыналежнымі сінтаксічнымі адносінамі. Тып сувязі – пры-

назоўнікавае ці беспрыназоўнікавае кіраванне.

Разглядаючы семантычныя ўласцівасці састаўных тэрмінаў,

трэба адзначыць, што іх кампаненты ў сэнсавых адносінах выкон-

ваюць розную функцыю. Так, адпаведна сінтаксічнаму крытэрыю

састаўны тэрмін інфантылізм гарманічны складаецца з галоўнага

кампанента інфантылізм і залежнага кампанента гарманічны. Але

пры раскрыцці сутнасці дадзенага тэрміна на першае месца вы-

ходзіць залежны кампанент гарманічны, таму што менавіта ён па

адпаведнай прымеце выдзяляе данае паняцце з парадыгматычнага

раду адпаведных тэрмінаў, параўн.: інфантылізм гарманічны,

інфантылізм істэрычны, інфантылізм арганічны, інфантылізм

псіхічны і г.д.__

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]