Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Bel_shpory4.docx
Скачиваний:
17
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
129.83 Кб
Скачать

5 Функціі мовы.

У мовазнаўстве няма адзінага меркавання адносна функцый

мовы, аднак большасцю даследчыкаў вылучаюцца наступныя ас-

ноўныя, базавыя функцыі мовы:

1. Камунікацыйная

гэта значыць, што мова з’яўляецца найважнейшым сродкам зносін

паміж людзьмі, сродкам перадачы інфармацыі.

2. Пазнавальная якая забяспечвае чалавеку магчымасць думаць і пазнаваць свет.

На базе камунікацыйнай і пазнавальнай функцый мовы раз-

віваюцца іншыя, больш прыватныя функцыі.

У складзе камунікацыйнай функцыі мовы вылучаюцца:

a фатычная– функцыя наладжвання кан-

тактаў, рэгулявання адносін паміж людзьмі;

a акумуляцыйная – функцыя назапашвання, захавання тра-

дыцый, культуры, гісторыі, нацыянальнай свядомасці народа. Мова

захоўвае спадчыну народа, звязвае продкаў і нашчадкаў.

У складзе пазнавальнай функцыі вылучаюцца:

a намінацыйная – гэта функцыя

наймення прадметаў, з’яў рэчаіснасці. Пазнаючы свет, чалавек пас-

таянна сутыкаецца з неабходнасцю называць прадметы, з’явы,

працэсы. Але называнне – гэта разам з тым працэс размежавання і

атаясамлівання з’яў рэчаіснасці, ці інакш – працэс пазнання рэчаіс-

насці.

эмацыйная функцыя – гэта функцыя выражэння эмоцый,

пачуццяў, настрою.

Эстэтычная функцыя

вызначае ролю слова ў стварэнні мастацкага вобраза, робіць слова

«першаэлементам мастацкай літаратуры».

Для многіх моў свету ўласціва этнічная функцыя, калі мова

выступае прыметай, сімвалам нацыі, сродкам этнічнай кансаліда-

цыі. Асабліва выразна гэта функцыя праяўляецца ў сітуацыях, дзе

існуе культурна-моўная асіміляцыя аднаго народа другім

Розныя функцыі мовы рэдка выступаюць у маўленні ў чыс-

тым выглядзе. Як правіла, у працэсе камунікацыі яны спалучаюцца

адна з адной, бо зносіны звычайна патрабуюць выражэння не толькі

думкі, але і эмоцый, волі і г.д.__

6 Лексіка бел.мовы паводле сферы выкарыстанне, схема пазделу. Лексіка гэта сукупнасць слоў пэўнай мовы, яе слоўнікавы склад. У больш вузкім

значэнні лексіка абазначае асобныя пласты слоўнікавага складу

мовы, вылучаныя на падставе той або іншай прыметы.

Лексічная сістэма, слоўнікавы склад мовы і асобнае слова як

важнейшая адзінка гэтага складу з’яўляюцца прадметам лексікалогіі.

Лексікалогія (ад грэч. idebf – слова і iИnИf – вучэнне) – раз-

дзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад мовы.

Падзел лексікі з пункту гледжання сфер яе выкарыстання

заснаваны на ўліку сацыяльнай структуры таго грамадства, якое

абслугоўвае мова. Грамадства – гэта не простая сукупнасць асоб-

ных індывідаў, а складаная сістэма самых разнастайных сацыяль-

ных груп насельніцтва: класаў, прафесійных калектываў, грамадскіх

і вытворчых арганізацый, прадстаўнікоў розных ідэалагічных, ма-

стацкіх, рэлігійных плыней, жыхароў адной мясцовасці і г.д.

Абмен думкамі з дапамогай мовы адбываецца перш за ўсё ў

межах канкрэтных тэрытарыяльных і сацыяльных груп. Карыста-

ючыся адзіным лексічным запасам, кожная з гэтых груп усё ж ха-

рактарызуецца пэўнай спецыфічнасцю як у частотнасці ўжывання

тых ці іншых разрадаў слоў, так і ў іх складзе. У сувязі з гэтым

слоўнікавы склад мовы можа быць сістэматызаваны з улікам тако-

га параметра, як агульнаўжывальнасць – абмежаваная ўжываль-

насць. На аснове гэтага параметра ўсе словы нацыянальнага лексі-

кону ўмоўна прынята аб’ядноўваць у дзве вялікія групы: лексіку

агульнаўжывальную; лексіку абмежаванага выкарыстання.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]