Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Bel_shpory4.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
129.83 Кб
Скачать

32 Спосабы прему перакладу з блізкародных моў.

У адносінах да перакладу аперацыйныя ўменні і навыкі можна ахарактары-

заваць як уменне карыстацца рознымі прыёмамі перакладу. Гэтыя

прыёмы – гатовыя рашэнні, якія можна прымяніць на практыцы.

Параўнальны аналіз арыгінальных і перакладных тэкстаў дае

магчымасць падзяліць усе прыёмы перакладу на два віды: падста-

ноўкі і трансфармацыі. Падстаноўкамі- прыём перакладу, які заснаваны на максімальна магчымым

сэнсава-структурным паралелізме мовы арыгінала і мовы перакла-

ду.

Трансфармацыямі- прыём перакладу, які выкарыстоўваюць адыход ад магчы-

мага сэнсава-структурнага паралелізму тэксту арыгінала і перакладу.

Іншымі словамі, з падстаноўкамі мы маем справу, калі перак-

ладаем слова ў слова, радок у радок, толькі падстаўляючы замест

слоў і спалучэнняў адной мовы словы і спалучэнні другой мовы, а

пры трансфармацыях тэкст перакладу ў пэўнай ступені адрозніва-

ецца ад тэксту арыгінала.

Падзел прыёмаў перакладу на падстаноўкі і трансфармацыі

заснаваны на наяўнасці (або адсутнасці) у абедзвюх мовах так зва-

ных моўных паралеляў. Такія паралелі існуюць паміж любой парай

моў, бо калі б іх не было зусім, то пераклад з адной мовы на іншую

быў бы немагчымы.

Агульнасць паходжання ўсходнеславянскіх моў, блізкасць іх

гістарычнага развіцця і ўзаемадзеянне на сучасным этапе абумовілі

наяўнасць у беларускай і рускай мовах аднолькавых ці блізкіх слоў,

словазлучэнняў, зваротаў. Разам з тым, у любой мове адлюстравана

адзіная, самабытная і непаўторная карціна бачання свету, што пры-

водзіць да наяўнасці тых слоў, словазлучэнняў, зваротаў, што ад-

розніваюць адну мову ад другой.

Такім чынам, пераклад з адной мовы на другую немагчымы

без пэўных змен, трансфармацый. Аб’ектам перакладу з’яўляецца

не сістэма як нейкая абстракцыя, а канкрэтны моўны твор – тэкст

арыгіналу. На аснове тэксту арыгіналу ствараецца іншы моўны твор

на іншай мове – тэкст перакладу. Дасягненне перакладчыцкай экв-

івалентнасці, нягледзячы на разыходжанні ў фармальных і семан-

тычных сістэмах дзвюх моў, патрабуе ад перакладчыка перш за ўсё

ўмення зрабіць шматлікія і якасна разнастайныя міжмоўныя пераў-

тварэнні – так званыя трансфармацыі – для таго, каб тэкст перакла-

ду з максімальна магчымай дакладнасцю перадаваў усю інфарма-

цыю, якая заключана ў зыходным тэксце.

Традыцыйна трансфармацыі дзеляцца на граматычныя, лексіч-

ныя і лексіка-граматычныя.

Пры граматычных трансфармацыях пераўтвараецца фар-

мальная структура выказвання і застаецца нязменным набор слоў,

які складае яго сэнс. Асноўнай прычынай такога тыпу трансфарма-

цый з’яўляецца неаднолькавасць структур зыходнай мовы і мовы

перакладу, што праяўляецца ў адсутнасці пэўных форм і канструк-

цый у адной з моў (ці ў мове арыгінала, ці ў мове перакладу). З

граматычных трансфармацый вылучаюцца:

a марфалагічныя – замены часцін мовы або іх форм і інш.

Лексічныя трансфармацыі – гэта прыёмы лагічнага мыслен-

ня, пры дапамозе якіх мы раскрываем значэнне іншамоўнага слова

ў кантэксце і знаходзім яму пэўны адпаведнік, які не супадае са

слоўнікам. У семантычных адносінах сутнасць трансфармацый

заключаецца ў замене перакладаемай адзінкі словам або словазлу-

чэннем іншай унутранай формы, якая актуалізуе той элемент інша-

моўнага слова, які рэалізуецца ў даным кантэксце.

У лексіцы навуковай і тэхнічнай літаратуры выкарыстоўваец-

ца вялікая колькасць спецыяльных тэрмінаў. Таму пры перакладзе

такіх тэкстаў словы адбіраюцца з асаблівай стараннасцю для максі-

мальна дакладнай перадачы думкі. Вялікую ўдзельную вагу маюць

службовыя словы і словы, якія забяспечваюць лагічныя сувязі паміж

асобнымі элементамі выказвання.

Сярод разнавіднасцей лексічных трансфармацый выдзяляюць

наступныя:

a канкрэтызацыя – замена слова або словазлучэння зыход-

най мовы з больш шырокім значэннем словам або словазлучэннем

мовы перакладу з больш вузкім значэннем (В кабинете, спиной к

доске, сидел директор школы. – У кабінеце каля дошкі сядзеў ды-

рэктар школы);

a генералізацыя – замена адзінкі зыходнай мовы, што мае

больш вузкае значэнне, адзінкай мовы перакладу з больш шырокім

значэннем (У стены стояли стеклянные шкафы. – Паўз сцяны стаялі

шкляныя шафы);

a антанімічны пераклад – трансфармацыя сцвярджальнай

адзінкі ў адмоўную і наадварот (Чтобы не уронить своё достоин-

ство, нужно очень много знать. – Каб падтрымаць сваю годнасць,

неабходна шмат ведаць);

a кампенсацыя – ужываецца ў тых выпадках, калі пэўныя эле-

менты тэксту арыгінала па той або іншай прычыне не маюць экві-

валентаў у мове перакладу і не могуць быць перакладзены яго срод-

камі, перакладчык узнаўляе тую ж інфармацыю якімі-небудзь

іншымі сродкамі, прычым неабавязкова ў тым жа месцы тэксту, што

ў арыгінале (Когда проехали небольшенькую побуревшую гать, то

увидели, что около леса стояло здание старой школы. – Калі пера-

ехалі рудую грэбельку, то ўбачылі, што каля лесу стаяў будынак

старой школы).

Акрамя названых лексічных трансфармацый, вылучаецца яшчэ

тры разнавіднасці:

а) дыферэнцыяцыя значэнняў (перадача значэння адзінкі без

яго ўдакладнення ў перакладзе), напрыклад: Васіль Адамавіч праз

увесь сход і не думаў гаварыць. – Василий Адамович поначалу и не

думал высказываться;

б) сэнсавае развіццё (разнастайныя метафарычныя і мета-

німічныя замены),

Усе трансфармацыі звычайна зводзяцца да чатырох элементар-

ных тыпаў:

1) перастаноўкі: Слабослышащие дети внимательно следили

за движениями учителя танцев. – Дзеці, якія маюць слабы слых,

уважліва сачылі за рухамі настаўніка танцаў.

2) замены: Миша не отвечал, боялся Qсесть в лужу«. – Міша

не адказваў, бо баяўся памыліцца.

3) дабаўленні: Как бы ни было, но Машенька стала оказы-

вать нашему учителю явную благосклонность. – Як бы там ні было,

але Машанька стала выказваць да нашага настаўніка выразную

прыхільнасць і зацікаўленасць.

4) пропускі: Время к теплу подвинулось. – Набліжалася цеплыня.

Аднак неабходна адзначыць, што ў чыстым выглядзе ўсе ча-

тыры тыпы трансфармацый сустракаюцца рэдка – звычайна яны

спалучаюцца адзін з адным, прымаючы характар складаных, комп-

лексных трансфармацый.

Граматычныя і лексіка-граматычныя трансфармацыі ў сказе

могуць ужывацца пад уплывам наступных фактараў: сінтаксічнай

функцыі сказа; лексічнай напоўненасці сказа; сэнсавай структуры

сказа; кантэксту; экспрэсіўна-стылёвай функцыі сказа.

Граматычныя трансфармацыі могуць быць поўнымі або част-

ковымі ў залежнасці ад таго, як змяняецца структура сказа – по-

ўнасцю ці часткова. Звычайна, калі змяняюцца галоўныя члены

сказа, адбываецца поўная трансфармацыя, напрыклад: Сегодня уче-

ник смотрел чистымі синими глазами. – У вучня сёння быў чысты,

сіні позірк вачэй, калі змяняюцца даданыя – частковая: Первокласс-

ник читал, минуя трудные для него звуки. – Першакласнік чытаў,

мінаў цяжкія для яго гукі.

Як правіла, рознага віду трансфармацыі ажыццяўляюцца ад-

начасова, спалучаюцца адна з адной – перастаноўка суправаджаец-

ца заменай, граматычнае пераўтварэнне – лексічным і г.д.

Беларуская мова мае сістэму сродкаў, якія ўжываюцца для за-

мены не ўласцівых ёй дзеепрыметнікаў пры перакладзе з рускай.

Самым пашыраным з’яўляюцца складаныя сказы (азначальныя,

дапаўняльныя, дзейнікавыя).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]