Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Bel_shpory4.docx
Скачиваний:
17
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
129.83 Кб
Скачать

31 Змест паняцця перакладу, тыпы перакладу.

Перакладаюцца з адной мовы на другую вершы, мастацкая

проза, навуковыя і навукова-папулярныя кнігі з розных галін ведаў,

дыпламатычныя дакументы, дзелавыя паперы, артыкулы палітыч-

ных дзеячаў і выступленні аратараў, газетныя матэрыялы, гутаркі,

кінастужкі, мультфільмы і да т.п.

Для таго, хто перакладае, важную ролю адыгрываюць два на-

ступныя палажэнні:

 мэта перакладу – як мага бліжэй пазнаёміць чытача ці слу-

хача, які не ведае мовы арыгінала, з даным тэкстам або зместам

вуснага выступлення;

 перакласці – значыць выказаць дакладна і поўна сродкамі

адной мовы тое, што ўжо выражана сродкамі другой (у дакладнасці

і паўнаце перадачы – адрозненне перакладу ад пераказу).

Пераклад можа быць трох тыпаў.

Унутрымоўны пераклад – перадача тымі або іншымі срод-

камі данай мовы такога ж зместу, які першапачаткова быў выказа-

ны іншымі сродкамі гэтай жа мовы.

Практычна гэта тычыцца тых выпадкаў, калі тэкст напісаны ў

пэўным стылі, напрыклад, навуковым або афіцыйна-дзелавым, а яго

пераказваюць у больш простай і даступнай форме пры дапамозе

агульнаўжывальнай лексікі і спрошчанага сінтаксісу.

Міжмоўны пераклад або пераклад ва ўласным сэнсе – гэта

аднаўленне сродкамі адной мовы такога ж зместу інфармацыі, які

быў выказаны раней сродкамі іншай мовы.

У залежнасці ад пераважання таго ці іншага эмацыянальнага

фону можна выдзеліць два асноўныя віды арганічнага інфантыліз-

му: няўстойлівы – з псіхаматорнай растарможанасцю, эйфарычным

адценнем настрою і імпульсіўнасцю і тармазімы – з пераважаннем

паніжанага фону настрою, нерашучасцю, баязлівасцю.

Пераклад са звычайнай чалавечай мовы на нямоўную сістэ-

му ўмоўных знакаў, якія прынятыя ў той ці іншай навуцы. Напрыклад:

А – дамінантны ген; а – рэцэсіўны ген; с – інверсія; со – ацэн-

трычная храмасома.

Роля мовы пры перакладзе тая ж, якую яна заўсёды выконвае

ў жыцці грамадства: гэта найважнейшы сродак чалавечых зносін.

Працэс перакладу распадаецца на два моманты. Каб перакласці,

неабходна:

 перш за ўсё зразумець, дакладна ўсвядоміць, растлумачыць

самому сабе тое, што перакладаецца (пры дапамозе моўных вобра-

заў, г.зн. ужо з элементамі перакладу);

знайсці, выбраць адпаведныя сродкі выражэння ў той мове,

на якую робіцца пераклад (словы, словазлучэнні, граматычныя

формы).

Уменне перакладаць неабходна любому адукаванаму чалаве-

ку, які жыве ў рэальна існуючым двухмоўным ці шматмоўным ася-

роддзі, бо ўменне перакладаць складаецца з:

 умення правільна ўспрыняць, зразумець змест пачутага ці

прачытанага на адной мове;

 умення адэкватна перадаваць гэты змест на іншай мове.

Каб умець перакладаць і карыстацца перакладам у працэсе

моўных зносін, валодаць дзвюма – трыма і больш мовамі недастат-

кова. Неабходна ведаць яшчэ і законы перакладу, якія абумоўлены

яго складанай і супярэчлівай прыродай, усведамляць патрабаванні,

якія да яго ставяцца, ведаць прыёмы, якія дапамагаюць хутка і якасна

перакласці і многае іншае.

Уменне перакладаць само сабою не прыходзіць, як уменне

чытаць, пісаць і гаварыць. У працэсе перакладу выкарыстоўваюц-

ца ўменні аўтаматычнага і творчага характару.

Аўтаматычныя ўменні – гэта веданне гатовых пераклад-

чыцкіх адпаведнікаў і навыкі прымяняць іх.

Творчыя ўменні – гэта ўменні знаходзіць аналагі, выбіраць

адзін з некалькіх магчымых варыянтаў, а таксама майстэрства вы-

конваць адэкватныя замены.

У двухмоўных слоўніках звычайна падаюцца моўныя адзінкі

толькі ў тых значэннях, якія з’яўляюцца фактамі мовы. Двухмоў-

ныя слоўнікі звычайна ўстанаўліваюць адпаведнасць паміж сло-

вамі дзвюх моў толькі на ўзроўні мовы, а не маўлення, без уліку

канкрэтнага кантэксту або толькі арыентуючыся на тыповыя кан-

тэксты. Слоўнік падае толькі некаторыя з магчымых адпаведнікаў,

а не абсалютнае значэнне слова.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]