Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
VOV.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
02.09.2019
Размер:
240.08 Кб
Скачать

41. Вклад белорусского народа в разгром фашистской Германии

У дні цяжкіх выпрабаванняў усе савецкія людзі, да якой бы нацыі ці народнасці яны ні належылі, выступілі адзіным фронтам супраць агульнага ворага-германскага фашызму. Дружба народаў шматнацыянальнай Радзімы з’явілася адной з рашаючых умоў перамогі ў вайне.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся больш за 1,3 млн беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі, з іх 444 удастоены звання Героя Савецкага Саюза, чацвёра – П.Я.Галавачоў, І.І.Гусакоўскі, С.Ф.Шутаў, І.І.Якубоўскі – удастоены гэтага звання двойчы, 67 – сталі кавалерамі ордэна Славы трох ступеней. Каля 400 тыс. воінаў – беларусаў узнагароджаны баявымі ардэнамі і медалямі. За гады вайны каля 400 беларусаў сталі генераламі і адміраламі.

Нашы землякі прынялі актыўны ўдзел у антыфашысцкім руху Супраціўлення ў заходніх краінах Еўропы, куды занёс іх трагічны лёс вайны.

Гэта датычыцца перш за ўсё жыхароў заходніх раёнаў Беларусі, якія былі дэпартыраваны напярэдадні вайны ў Сібір і адтуль трапілі ў армію генерала Андэрса, якая была сфарміравана на тэрыторыі Савецкага Саюза, а затым выйшла да саюзнікаў і прыняла удзел ў цяжкіх баях за вызваленне Італіі.

У італьянскім Руху Супраціўлення прымаў удзел адзін з лепшых памочнікаў камандзіра 16-й гарыбальдзійскай дывізіі “Вагано” 19-гадовы студэнт з Мінска Аляксандр. У памяці партызан засталося толькі яго імя. Аляксандр загінуў у снежні 1944 г. На італьянскай зямлі загінуў таксама А.К. Кісялёў, ураджэнец вёскі Стары Стан Клімавічскага раёна, які змагаўся ў гарыбальдзійскай партызанскай брыгадзе “Матэоці”. 16-ці гадовым юнаком быў адпраўлены на прымусовыя работы М.С. Фралоў з вёскі Сідаравічы Магілёўскага раёна. Апынуўшыся ў Італіі, ён уцёк да партызан. Пасля вызвалення Італіі атрымаў “пасведчанне патрыёта”. Інжынер з Дзяржынска А.В. Варанкоў уцёк у 1943 г. з фашысцкага канцлагера, быў начальнікам штаба партызанскага атрада, а затым брыгады, што дзейнічала на тэрыторыі Бельгіі. Пасля выгнання фашысцкіх захопнікаў ён у ліку 30 іншых савецкіх партызан быў узнагароджаны вышэйшым ваенным ордэнам Бельгіі.

Апынуўшыся ў канцантрацыйных лагерах, вязні з нашай рэспублікі наладжвалі кантакты з удзельнікамі антыфашысцкага руху на волі, прымалі ўдзел у стварэнні баявых цэнтраў, якія дзейнічалі ў Асвенціме, Дахаў, Бухенвальдзе, Заксенхаўзене і інш. У Маўтхаўзене пасля генерал-лейтэнанта Д.М.Карбышава, якога закатавалі гітлераўцы, падпольную арганізацыю ўзначаліў уражэнец Чавусаў Магілёўскай вобласці палкоўнік Л.Я.Маневіч. Пад яго кіраўніцтвам быў распрацаваны план паўстання і да падыходу саюзнікаў, паўстаўшыя захапілі лагер. У гэтым жа лагеры гітлераўцы расстралялі аднаго з актыўных удзельнікаў падпольнай арганізацыі, уражэнца вёскі Цяхніна Бялынігскага раёна палкоўніка Д.Ф.Цумарава.

Найбольш моцным і арганізаваным быў рух савецкіх патрыётаў у Францыі. Там у кастрычніку 1943 г. быў створаны Цэнтральны камітэт былых савецкіх ваеннапалонных. Добра арганізаваныя атрады з савецкіх ваеннапалонных наносілі гітлераўцам адчувальныя страты. У руху Супраціўлення актыўна ўдзельнічалі і дачкі Беларусі. У Францыі яны арганізавалі асобны жаночы атрад “Радзіма”, які праславіў сябе баявымі справамі. Камандзірам атрада была выбрана мінчанка Н.І. Лісавец, а пасля яе хваробы Р.З.Сямёнава-Фрыдзон. Абодвым было прысвоена званне лейтэнанта французскай арміі.

На землях Чэхаславакіі дзейнічала брыгада імя Клімента Готвальда, якую ўзначальваў ураджэнец Лепельскага раёна В. А. Квіцінскі. Толькі ў верасні 1944 г. брыгада ажыццявіла 158 баявых аперацый. Савецкі ўрад прысвоіў яе камандзіру званне Героя Савецкага Саюза.

Нашы землякі ўдзельнікі - Руху Супраціўлення, былі салдатамі адзінай арміі, якая змагалася супраць агульнага ворага – германскага фашызму. Сваёй барацьбой, сваёй крывёю яны ўнеслі ўклад у барацьбу еўрапейскіх народаў за вызваленне сваіх краін.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]