Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
VOV.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
02.09.2019
Размер:
240.08 Кб
Скачать

15. Оборонные бои на территории Восточной Беларуси

Першыя дні вайны на савецка-германскім фронце былі адначаны буйнымі поспехамі вермахта. Асабліва неспрыяльнай для Чырвонай Арміі складвалася абстаноўка ў Беларусі. Нямецкая група армій “Цэнтр” пад камандаваннем фельдмаршала Ф. фон Бока нанесла скрушальны ўдар па войсках Заходняга фронту, у выніку чаго спачатку ў раёне Беластока, а потым Мінска ў акружэнне патрапіла вялікая кольксць часцей Чырвонай Арміі. Як паведамлялася ў зводцы германскага камандавання, у выніку ліквідаыі гэтых двух акружаных груповак ў палон патрапіла 328 898 чалавек, захоплена 3 332 танкі, 1809 гармат і інш.

Наступленне супраць параўнальна нешматлікіх савецкіх войск на тэрыторыі Прыбалтыкі вялі група армій “Поўнач” пад камандаваннем фельдмаршала фон Лееба. 30 чэрвеня была захоплена Рыга і германскія войскі ўварваліся на тэрыторыю Эстоніі. Аднак акружыць і ліквідаваць часці Чырвона Арміі ў Прыбалтыцы немцы не ўдалося.

Групе армій “Поўдзень” (камандуючы – фельдмаршал фон Рунштэдт) супрацьстаяла найбольш моцная групоўка савецкіх войск, паколькі ваенна-палітычнае кіраўніцтва СССР меркавала, што менавіта на поўдні германскі вермахт абрушыць галоўны ўдар. Упартыя абарончыя баі разгарнуліся ў раёне Перамышля, Равы-Рускай, Дубно, Луцка і Роўна. Між тым злучэнні Чырвонай Арміі пад націскам праціўніка вымушаны былі адыходзіць на ўсход, прадпрымаючы адчайныя контратакі.

Часці Чырвонай Арміі мужна і гераічна вялі кровапралітныя няспынныя баі з захопнікамі на беларускай зямлі. Савецкае камандаванне рабіла дзейсныя захады для ўмацавання фронту абароны на Заходняй Дзвіне і Дняпры. Жорсткія баі ў канцы чэрвеня разгарнуліся ў Мінскім умацаваным раёне. Стойка ўтрымлівалі свае пазіцыі войскі 64, 100, 108, 161-й стралковых дывізій. На блізкіх подступах да горада абарону супраць значна большых сіл ворага трымала 100-я ордэна Леніна дывізія пад камандаваннем генерал-маёра І.Н. Русіянава.

Выключна напружанамі былі баі на рубяжы ракі Бярэзіна — у раёне Барысава і Бабруйска. Каля Барысава савецкія войскі нанеслі моцны ўдар па ворагу: за тры дні баёў вораг страціў каля 70 танкаў і звыш 2 тыс. салдат і афіцэраў. Але 1 ліпеня танкавыя і матарызаваныя часці праціўніка прарваліся на ўсходні бераг Бярэзіны. На працягу 11 сутак няспынных баёў савецкія воіны 1-й Маскоўскай мотасралковай дывізіі на рубяжах рэк Нача, Бобр, Адраў, у баях за гарады Барысаў, Крупкі, Талачын і іншыя населеныя пункты знясільвалі праціўніка на Аршанскім напрамку. Былі сарваны планы праціўніка сходу фарсіраваць раку Бярэзіна ў раёне Бабруйска. Тут толькі ў адным з баёў было падбіта 20 варожых танкаў.

Надзвычай упартымі былі баі на рабяжы Дняпра, асабліва ў раёне Магілёва. 27 чэрвеня камандаванне 61-га стралковага корпуса разам з партыйнымі і савецкімі органамі распрацавалі план абароны Магілёва: быў намечаны шэраг спецыяльных мерапрыемстваў па ўмацаванні абароны горада і пераўтварэнні яго ў моцны абарончы рубеж. На абарончых работах вакол горада з 26 чэрвеня да 10 ліпеня штодзённа працавала ад 30 да 40 тыс. гараджан і жыхароў навакольных вёсак. За кароткі тэрмін быў выкапаны процітанкавы роў больш як на 25 км, пабудаваны бліндажы, дзоты, траншэі і эскарпы, пастаўлены мінныя проціпяхотныя і процітанкавыя палі, на некаторых вуліцах – барыкады, у асобных дамах абсталяваны артылерыйскія і кулямётныя агнявыя кропкі, у сценах прабіты байніцы. На прадпрыемствах, ва ўстановах і навучальных установах фарміраваліся атрады Магілёўскага народнага апалчэння. У адпаведнасці з планам непасрэдная абаона горада ўскладалася на 172-ю старлковую дывізію (камандзір — генерал-маёр М.Ц.Раманаў) з прыдадзенымі ёй часцямі і асобнымі падраздзяленнямі. На заходнім беразе Дняпра, перакрыўшы шашу Магілёў–Бабруйск і Магілёў–Мінск, абарону ажжыццяўлялі 388-ы (палкоўнік С.Ф.Куцепаў) і 514-ы (падпалкоўнік С.А.Боніч), на ўсходнім беразе Дняпра, прыкрываючы левы фланг і тыл дывізііі, — 747-ы (падпалкоўнік А.В.Шчаглоў) стралковыя палкі.

Гераічная абарона Магілёва – адна з найбольш яскравых старонак гісторыі стойкасці воінаў Чырвонай Арміі ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Савецкія войскі і апалчэнцы на працягу 23 дзён бязлітаснымі баямі скавалі буйныя сілы ворага ў перыяд Смаленскай бітвы 1941 г., сталі магутнай перашкодай на шляху правага крыла групы армій “Цэнтр” і нанаслі вялікія страты ўдарным сілам праціўніка.

Трагізм абарончых аперацый вынікаў з велізарных людскіх страт, якія несла Чырвоная Армія ў абарончых аперацыях у 1941 г. Сярэднесутачныя страты на беларускай зямлі ў перыяд з 22 чэрвеня да 9 ліпеня 1941 г. складалі 23 210 чалавек. Так, за 18 сутак абарончай аперацыі ў Беларусі войскі Заходняга фронта панеслі страты агульнай колькасцю 417 790 чалавек. Усяго за 6 месяцаў 1941 г. страты савецкіх войск склалі 4 473 800 чалавек.

Акрамя таго вялікая колькасць савецкіх салдат і афіцэраў патрапілі ў германскі палон: у “катлах” пад Беластокам, Гродна і Мінскам — 300 тыс. чалавек, пад Віцебскам, Оршай, Магілёвам і Гомелем — 450 тыс. чалавек, пад Смаленскам — 180 тыс.чалавек, пад Чарнігавам — 100 тыс.чалавек, Бранскам і Вязьмай — 663 тыс. чалавек. Па нямецкіх звестках, па стану на лістапад 1941 г. было ўзята у палон 3725 тыс. савецкіх ваеннаслужачых.

Нягледзячы на мужнасць і гераізм, з якімі вялі абарончыя баі часці Чырвонай Арміі, тэрыторыя Беларусі да канца лета была захоплена германскімі войскамі. Толькі за першыя месяцы вайны на савецка-германскім фронце Чырвоная Арміі страціла да 1,5 млн. забітымі, параненымі і палоннымі. За гэты час толькі ў Беларусі група армій “Цэнтр” згубіла забітымі і параненымі 150 тыс. чалавек.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]