Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
VOV.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
02.09.2019
Размер:
240.08 Кб
Скачать

36. Крымская конференция

У выніку паспяховых наступальных дзеянняў Чырвонай Арміі на ўсходзе і амерыкана-англійскіх войск на захадзе, становішча гітлераўскай Германіі стала катастрафічным. Гэта патрабавала ад кіраўнікоў урадаў СССР, ЗША і Англіі новай сустрэчы, каб узгадніць правядзенне і абмяркаваць пытанні пасляваеннага ўпарадкавання ў Еўропе. 4-11 лютага 1945 г. адбылася Крымская (Ялцінская) канферэнцыя лідэраў трох саюзных урадаў: І.В.Сталіна, Ф.Д.Рузвельта і У.Чэрчыля, на якой былі ўзгоднены планы канчатковага разгрому фашысцкай Германіі і ўмовы яе безагаворачнай капітуляцыі, намечаны асноўныя прынцыпы агульнай палітыкі ў адносінах пасляваеннай арганізацыі свету, прыняты рашэнні аб стварэнні ў Германіі зон акупацыі і агульнагерманскага кантралюючага органа, аб спагнанні з Германіі рэпарацый, скліканні Устаноўчай канферэнцыі ААН для падрыхтоўкі яе ўстава, аб усходніх граніцах Польшчы і інш.

СССР даў згоду ўступіць у вайну супраць Японіі праз 2-3 месяцы пасля капітуляцыі Германіі і заканчэння вайны ў Еўропе. Аднак уступленне ў вайну з Японіяй Сталін у Ялце агаварваў шэрагам патрабаванняў: захаванне статутства Мангольскай Народнай Рэспублікі, аднаўленне ранейшых правоў Расіі, якія былі парушаны Японіяй у 1904 г. – вяртанне паўднёвай часткі Сахаліна і прызнанне савецкіх інтарэсаў у Дайрэне, Порт-Артуру і на Кітайска-Усходняй і Паўднева-Манчжурскай чыгунках, перадача Савецкаму Саюзу Курыльскіх астравоў.

Смерць Рузвельта, якая наступіла хутка пасля канферэнцыі, вызвала у Савецкім Саюзе пэўную трывогу, асабліва пасля таго, як прэзідэнт Трумэн адразу ж пасля перамогі ў Еўропе спыніў пастаўкі СССР па ленд-лізу, хаця на Савецкім Саюзе яшчэ ляжала абавязацельства ўступіць у вайну з Японіяй.

Ялцінская канферэнцыя з’явілася вялікай дэманстрацыяй адзінства мэт трох дзяржаў у прадбачанні хуткай перамогі над Германіяй. Аднак яна з’явілася бадай што і непазбежным водападзелам у адносінах паміж саюзнікамі. Пакуль ішла цітанічная барацьба супраць агульнага ворага, супярэчлівыя інтарэсы і ідэі адсоўваліся на задні план. Цяпер жа, калі прыйшоў час рыхтавацца да міру, усё цяжэй станавілася хаваць глыбокае адрозненне сапраўдных інтарэсаў і поглядаў паміж партнёрамі па кааліцыі ваеннага часу.

37. Берлинская операция. Капитуляция Германии

Мела рашаючае значэнне для разгрома Германіі і вызвалення самога нямецкага народа ад гітлераўскай дэспатыі. Наступленне пачалося 16 кастрычніка. У ім удзельнічалі войскі 1-га і 2-га Беларускіх і 1-га Украінскага франтоў з выкрыстаннем сіл Балтыйскага флоту, Дняпроўскай ваеннай флатыліі, авіяцыі далёкага дзеяння, а таксама 1-й і 2-й армій Войска Польскага. Усяго ў аперацыі ўдзельнічала 2,5 млн. чалавек, 41,6 тыс. гармат і мінамётаў, 6250 танкаў і самаходных гармат, 7,5 тыс. баявых самалётаў. Берлін быў акружаны. Пачаліся цяжкія, кравапралітныя вулічныя баі. 25 кастрычніка войскі 1-га Украінскага фронту і амерыкана-англійскія саюзнікі ўдарамі з усходу і захаду рассеклі нямецкі фронт і злучыліся на Эльбе ў раёне Торгаў.

Нацысцкі рэжым перажываў агонію. Амаль усе паплечнікі Гітлера пакінуля яго. 29 красавіка ён прыняў рашэнне пакончыць з сабой. У гэты дзень ён даведаўся, што італьянскія партызаны злавілі і павесілі Мусаліні. 30 красавіка, прыкладна праз дзве гадзіны пасля таго, як над рэйгхстагам, які знаходзіўся амаль побач з падземным бункерам рэйхсканцэлярыі, быў узняты чырвоны сцяг, Гітлер застрэліўся. Яго цела аблілі бензінам і спалілі. 2 мая гарнізон Берліна капітуліраваў.

У ходзе берлінскай аперацыі савецкія войскі разграмілі 93 дывізіі ворага, узялі ў палон 480 тыс. салдат і афіцэраў, вялікую колькасць ваеннай тэхнікі. Аднак вялікія страты панеслі і савецкія войскі. За час штурму Берліна яны страцілі больш за 300 тыс. забітымі і параненымі.

Берлінская аперацыя ўвайшла ў гісторыю як пераможнае завяршэнне таго цяжкага і слаўнага шляху, які прайшла Чырвоная Армія ў гады вайны. Апоўначы 8 мая ў прадмеці Берліна – Карлсхорсце ў прысутнасці прадстаўнікоў камандавання армій СССР, ЗША. Англіі і Францыі прадстаўнікі пераможанай фашысцкай Германіі падпісалі акт аб безагаворачнай капітуляцыі сваіх узброеных сіл. У ім бало занатавана наступнае: “ Этот акт не будет являться препятствием к замене его другим генеральным документом о капитуляции, заключенным Объединенными нациями или от их имени, применимым к Германии и германским вооруженным силам в целом.”

У ноч на 9 мая 1945 г. усе радыёстанцыі Савецкага Саюза работалі без звычайнага начнога перапынку: чакалі надзвычайнага паведамлення з Берліна. У нарэшце ў 2 гадзіны 10 хвілін у эфіры прагучала доўгачаканная вестка аб вялікай Перамозе. Вайна ў Еўропе закончылася. Чырвоная Армія, якая ўнесла асноўны ўклад у разгром гітлераўскай Германіі, пазбавіла свет ад фашысцкага іга. 24 чэрвеня 1945 г. на Краснай Плошчы ў Маскве адбыўся парад Перамогі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]