Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
VOV.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
02.09.2019
Размер:
240.08 Кб
Скачать

14. Нападение Германии на ссср. Пограничные бои в Беларуси. Эвакуация

На досвітку 22 чэрвеня 1941 г. (у нядзелю) Германія без аб’яўлення вайны напала на СССР. У дэмагагічным звароце да войcк на Усходнім фронце А. Гітлер заявіў: “Полный величайшего беспокойства о существовании и будущем нашего народа, я решил 22 июня обратиться к вам, чтобы в последний момент предотвратить угрозу агрессии, исходящую от противника. Кремлёвские власти — сейчас мы это знаем — намеревались уничтожить не только Германию, но и всю Европу. Товарищи, за это время вы узнали две вещи. Первое, этот противник вооружился до такой степени, что это превзошло самые серьёзные опасения. Второе, Бог был милосерден к нашему народу и ко всему европейскому миру — если бы этот варварский враг двинул десятки тысяч своих танков до того, как мы двинули свои! Вся Европа была бы потеряна

На працягу ўсёй заходняй мяжы ад Баранцава да Чорнага мора пачалося наступленне германскага вермахта і войск саюзнікаў.

Да пачатку вайны Германія цалкам адмабілізавала свае ўзброеныя сілы. У чэрвені 1941 г. у склад германскага вермахта ўваходзіла 214 дывізій, з якіх 152 дывізіі і 2 брыгады былі сканцэнтраваны на ўсходзе — супраць СССР. Акрамя нямецкіх ваенных злучэнняў каля граніц Савецкага Саюза было разгорнута 29 дывізій і 16 брыгад саюзнікаў Германіі – Фінляндыі, Венгрыі, Італіі і Румыніі. Усе злучэнні адпавядалі штатнаму раскладу ваеннага часу. Да напааду на СССР былі створаны аператыўныя групоўкі з 190 дывізій. Агульная калькасць асабовага складу каля граніц Савецкага Саюза складала 5,5 млн. чалавек.

Савецкі Саюз да чэрвеня 1941 г. меў 303 дывізіі і 22 брыгады, з якіх 166 дывізій і 9 брыгад знаходзілася ў заходніх ваенных акругах (звыш 54%). Агульная штатная колькасць узброеных сіл СССР напярэдадні вайны была каля 5,3 млн. чалавек, з якіх у заходніх ваенных акругах было дыслацыравана — 2,9 млн. чалавек.

На 22 чэрвеня 1941 г. у паласе Заходняй асобай ваеннай акругі (ЗахАВА) было сканцэнтравана даволі вялікая групоўка войск Германіі і СССР.

З выяўленых у апошні час архіўных дакументаў вядома, што стратэгічная канцэнтрацыя германскіх войск на мяжы з СССР пачалася ўвосень 1940 і працягвалася да чэрвеня 1941 г. Савецкае ваенна-палітычнае кіраўніцтва разглядала гэты факт у якасці абгрунтаванай прычыны для распрацоўкі адэкватнана плана, які б уключаў аператыўныя дзеянні ў выпадку агрэсіі з боку Германіі. Так, у адпаведнасці з “Планам стратэгічнага разгортвання Узброеных Сіл Савецкага Саюза”, падрыхтаванага наркомам абароны СССР і начальнікам Генштаба Чырвонай Арміі не раней за 15 мая 1941 г. на выпадак вайны з Германіяй і яе саюзнікамі, адзначалася: каб прадухіліць раптоўны ўдар і разграміць нямецкую армію неабходна ні ў якім разе не даваць ініцыятывы дзеянняў германскаму камандаванню, а апярэдзіць праціўніка ў разгортванні і атакаваць германскую армію у той момант, калі яна будзе знаходзіцца ў стадыі разгортвання і не паспее яшчэ арганізаваць фронт і ўзаемадзеянне радоў войск. Улічваючы, што Германія ў бягучы час трымае сваю армію адмабілізаванай, з разгорнутымі тыламі, яна мае магчымасць апярэдзіць нас у разгортванні і нанесці раптоўны ўдар.“...Бліжэйшая задача — разграміць германскую армію на ўсход ад р. Вісла і на Кракаўскім напрамку, выйсці на р.р. Нароў, Вісла і авалодаць раёнам Катовіцэ...” Такім чынам, Чырвоная Армія пачынае наступальныя дзеянні з фронта Чыжоў, Матовіско сіламі 152 дывізій супраць 100 дывізій германскіх. На астатніх участках дзяржграніцы прадугледжваецца актыўная абарона.

Першымі, хто на дзяржаўнай мяжы СССР прыняў удар перадавых часцей германскага вермахта, былі пагранічнікі. Яны вымушаны былі самастойна прымаць рашэнні аб абароне дзяржаўнай мяжы, паколькі дырэктыва аб прывядзенні войск у баявую гатоўнасць паступіла з Наркамата абароны камандуючаму войскамі Заходняй асобай ваеннай акругі генералу Дз.Р.Паўлаву толькі за 2 гадзіны 15 хвілін да пачатку вайны. Паводле загаду, войскам неабходна было “скрытно занять огневые точки укрепрайонов на государственной границе”. Аднак дырэктыўныя ўказанні засталіся практычна невыкананымі ў сувязі з іх запозненым паступленнем у вайсковыя часці.

З самага пачатку агрэсіі супраць СССР германскім войскам давялося зведаць на сабе моц супраціўлення Чырвонай Арміі. Асабовы састаў воінскіх часцей ад камандзіра да салдата дэманстраваў яскравыя прыклады гераізма. Пагранічнікі разам з асобнымі часцямі Чырвонай Арміі стойка абаранялі заходнія рубяжы. Прыкладам упартасці пры вядзенні баёў, высокай самааданасці і самаахвяравання, гераізму пагранічнікаў з’яўляецца абарона Брэсцкай крэпасці; 11-дзённая абарона 13-й пагранзаставы Уладзімір-Валынскага пагранатрада; баі аб’яднанай групы пад камандаваннем ст. лейтэнанта М.Ф.Кайманава пагранзастаў Кіпранмякскай пагранатрада Карэла-Фінскай пагранакругі, якая на працягу 19 сутак трымала абарону дзяржаўнай граніцы і інш.

З моманту пачатку вайны на подступах да Гродна разгарнуліся жорсткія баі з нямецкімі захопнікамі. З раёна Сувалак (сувалкаўскі выступ) наступалі злучэнні германскай 9-й палявой і 3-й танкавай груп з групы армій “Цэнтр”, якія асноўны ўдар нанасілі на поўначы ад Гродна (на стыку савецкіх 11-й і 3 -й армій). Пры гэтым мужна змагаліся з ворагам воіны часцей 3-й арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта В.І.Кузняцова і пагранічнікі 86-га Аўгустоўскага пагранатрада (начальнік — маёр Г.К.Задорны). 22 чэрвеня 1941 г. на паўночным захадзе ад Гродна 3-я пагранзастава пад камандаваннем начальніка заставы лейтэнанта В.М.Усава 10 гадзін адбівала атакі большых сіл праціўніка; каля вёскі Галавенчыцы байцы 1-й пагранзаставы на чале з малодшым лейтэнантам А.М.Сівачовым 11 гадзін вялі бой, знішчыліі 60 гітлераўцаў і 3 танкі; каля вёскі Драгунь 5 варожых атак адбілі пагранічнікі 4-й заставы на чале з лейтэнантам Ф.П.Кірычэнка; амаль усе пагранічнікі загінулі ў баях.

Велічны подзвіг здзейснілі абаронцы Брэсцкай крэпасці, якая невялікім гарнізонам да 4 тыс. савецкіх воінаў з першага дня вайны стала непрыступнай цытадэллю. Праціўнік ставіў за мэту, выкарыстаць раптоўнасць нападу, захапіць крэпасць, а затым іншыя ўмацаванні і прымусіць савецкі гарнізон да капітуляцыі. Перадавыя часці 45-й германскай дывізіі спрабавалі з ходу авалодаць крэпасцю (паводле плана германскага камандавання гэта трэба было зрабіць да 12 гадзін дня 22 чэрвеня 1941 г.). На працягу першага дня абароны былі адбілі 8 жорсткіх атак ворага. Баі ў крэпасці прынялі зацяжны характар, што парушала планы праціўніка. Амаль адначасова баі разгарнуліся на тэрыторыі ўсіх трох умацаванняў — Кобрынскім, Валынскім і Цярэспальскім. Абаронцаў узначалілі камандзіры і палітработнікі, у асобных выпадках — радавыя байцы, у тым ліку: капітан І.М.Зубачоў, палкавы камісар Я.М.Фамін, маёр П.М.Гаўрылаў, капітан У.У. Шаблоўскі, лейтэнант А.М.Кіжаватаў, палітрукі П.П.Кашкароў, С.С.Скрыпнік, сержант Т.Г. Грабянюк і інш. Яны здолелі згуртаваць сілы абаронцаў і стварыць з іх баявыя групы і атрады.

Акружаныя з усіх бакоў ворагам, ва ўмовах вострага недахопу боепрыпасаў, прадуктаў харчавання, медыкаментаў і вады савецкія воіны не толькі адбівалі атакі праціўніка, які 10-цікратна пераўзыходзіў іх па колькасці, але і рабілі вылазкі з крэпасці, наносілі ўдары па захопніках. Асобныя групы абаронцаў працягвалі супраціўляцца да сярэдзіны ліпеня, пра што сведчаць надпісы на сценах казематаў, напрыклад: “Я паміраю, але не здаюся. Бывай, Радзіма. 20.VII.41 г.” За подзвігі, здзейсненыя абаронцамі крэпасці над Бугам, многія з яе ўдзельнікаў затым былі ўдастоены ўрадавых узнагарод. Камандзіру 44-га палка 42-й стралковай дывізіі П.М.Гаўрылаву і начальніку 9-й пагранзаставы А.М.Кіжаватаву прысвоена (пасмяротна) званне Героя Савецкага Саюза. Указам Прэзыдыума ВС СССР ад 8.5.1965 г. Брэсцкай крэпасці прысвоена ганаровае званне “Крэпасць-герой”.

Прыклады мужнасці барацьбы паказвалі многія савецкія лётчыкі. Ужо ў 4.15 агрэсары пазнаёміліся з магчымымі метадамі вядзення паветранага бою. Малодшы лейтэнант Д.В.Кокараў з 124-га знішчальнага авіяцыйнага палка пасля таго як скончыліся боепрыпасы, тараніў на МіГ-3 германскі двухматорны Ju.88. Лётчыкі А.С.Данілаў, С.М.Гудзімаў, П.С.Рабцаў таранілі варожыя самалёты. За 8 гадзін з пачатку вайны шляхам таранаў было знішчана 15 нямецкіх самалётаў.

У першыя гады вайны таран нярэдка выкарыстоўваўся савецкімі лётчыкамі ў якасці апошняга сродку боя і яго роля ў баях на Усходнім фронце, у першую чаргу як маральнага фактара, была даволі высокай. Як сведчаць крыніцы, страх загінуць у сытыкненні з савецкім самалётам дастаўляў шмат непрыемнасцей нават германскім паветраным асам, якія імкнуліся не збліжацца ў паветраным баі з рускімі. Нярэдка савецкія знішчальнікі, застаўшыся без боепрыпасаў, правадзілі ілжывыя таранныя атакі і рассейвалі баявыя парадкі варожых бамбардыроўшчыкаў.

У першы дзень вайны Савецкі ўрад звярнуўся да народа з заклікам “забяспечыць перамогу над ворагам” шляхам арганізацыі належнай абароны. Ужо 22—23 чэрвеня на тэрыторыі ўсіх пагранічных рэспублік уводзіцца ваеннае становішча.

Асновай перабудовы ўсяго жыцця краіны на ваенны лад з’явілася дырэктыва ЦК ВКП (б) і СНК СССР ад 29 чэрвеня 1941 г., у якой патрабавалася умацаваць тыл Чырвонай Арміі і падпарадкаваць усю дзейнасць выключна інтарэсам фронта. Асабліва важнае значэнне ў справе цэнтралізацыі дзяржаўнага і ваеннага кіраўніцтва ў краіне мела стварэнне 30 чэрвеня Дзяржаўнага Камітэта Абароны (ДКА) на чале з Старшыней СНК СССР І.В.Сталіным. ДКА валодаў усёй паўнатой улады ў краіне. У гады вайны ён накіроўваў дзейнасць усіх ведамстваў і ўстаноў на максімальнае выкарыстанне матэрыяльных, духоўных і ваенных магчымасцей краіны для дасягнення перамогі над ворагам. Для непасрэднага кіраўніцтва узброенай барацьбой на франтах на другі дзень вайны 23 чэрвеня 1941 г. была створана Стаўка Галоўнага Камандавання, якая 10 ліпеня была пераўтворана ў Стаўку Вярхоўнага Камандавання пад старшынствам Сталіна. Сталін прызначаецца наркомам абароны і Вярхоўным Галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі СССР. Для ўзмацнення ідэалагічнай работы ў Чыровонай Армі 16 ліпеня 1941 г. аднаўляецца інстытут ваенных камісараў – “представителей партии и правительства в войсках”, а ў ротах і батальёнах уводзіліся пасады палітрукоў.

У першы дзень вайны да грамадзян СССР па радыё звярнуўся намеснік старшыні СНК В.М. Молатаў: “Эта война навязана нам не германским народом, не германскими рабочими, крестьянами и интеллигенцией, страдания которых мы хорошо понимаем, а кликой кровожадных фашистских правителей Германии, поработивших французов, чехов, поляков, сербов, Норвегию, Бельгию, Данию, Голландию, Грецию и другие народы… Не первый раз нашему народу приходится иметь дело с нападающим, зазнавшимся врагом. В свое время на поход Наполеона в Россию наш народ ответил Отечественной войной, и Наполеон потерпел поражение, пришел к своему краху. То же будет и с зазнавшимся Гитлером, объявившим новый поход против нашей страны. Красная Армия и весь наш народ вновь поведут победоносную отечественную войну за Родину, за честь,за свободу… Правительство призывает вас, граждане и гражданки Советского Союза, еще теснее сплотить свои ряды вокруг нашей славной большевистской партии, вокруг нашего Советского правительства, вокруг нашего великого вождя товарища Сталина. Наше дело правое. Враг будет разбит.Победа будет за нами.”

Толькі на 12-ы дзень пасля пачатку вайны савецкі народ пачуў па радыё незвычайнае і па форме і па зместу выступленне старшыні ДКА І.В. Сталіна, у якім ён звяртаўся да “таварышаў, грамадзян, братоў і сясцер, байцоў арміі і флота” згуртавацца перад таварам смяротнай небяспекі, мабілізаваць усе сілы на разгром агрэсара.

Створаная ва ўмовах ваеннага часу дзяржаўная сістэма кіравання пачала рэагаваць на ўзнікшую пагрозу ў адпаведным ёй духу і традыцыях, якія ўяўлялі сабой спалучэнне надзвычайных мабідізацыйных, рэпрэсіўных і палітычных мер. Узмацнялася цэнтралізацыя і канцэнтрацыя ўлады ваенна-палітычнага кіраўніцтва. Гэта дазваляла павысіць аператыўнасць прыняцця рашэнняў, не было неабходнасці ў шматлікіх узгадненнях, што было вельмі важным ў ваеннай абстаноўцы.

Грамадзяне краіны, партыйныя, савецкія, камсамольскія і ваенныя органы абавязаны безагаворачна выконваць рашэнні і распараджэнні ДКА. Ён у кароткі тэрмін пераўтварыўся ў галоўны кіруючы штаб, які накіроўваў высілкі ўсіх ведамстваў і ўстаноў на выкарыстанне матэрыяльных, духоўных і ваенных магчымасцей краіны для дасягнення перамогі над ворагам: вырашаў пытанні пераводу эканомікі на ваенны лад, ажыццяўляў мабілізацыю людскіх і матэрыяльных рэсурсаў краіны для патрэб фронта і народнай гаспадаркі, падрыхтоўку рэзерваў і кадраў для Узброеных Сіл і прамысловасці, арганізоўваў эвакуацыю прамысловасці, перавод прадпрыемстваў у вызваленыя Чырвонай Арміяй раёны і аднаўленне разбуранай вайной народнай гаспадракі ў заходніх абласцях краіны. 4 верасня 1945 г. яго дзейнасць была прыпынена.

З першых дзён у краіне пачалі праводзіцца мерапрыемствы па мабілізацыі прызыўных узростаў насельніцтва ў дзеючую армію. У першую чаргу прызываліся ваеннаабавязаныя, тыя хто знаходзіліся ў запасе, і на іх аснове ствараліся новыя ваенныя фарміраванні. У адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 чэрвеня, мабілізацыі падлягалі ваеннаабавязаныя мужчыны 1905–1918 гг. нараджэння. Мабілізацыя праходзіла ў абставінах вялікага пытрыятычнага ўздыму. Масавым была падача заяў аб добраахвотным уступленні ў рады Чырвонай Арміі. На працягу аднаго тыдня было мабілізавана звыш 5 млн. чалавек. Да 1 снежня 1941 г. дзеючая армія папоўнілася 291 дывізіяй і 94 брыгадамі. За гады вайны ў армію было прызвана больш за 29 млн. чалавек.

Формай масавага патрыятычнага руху савецкага народа ў гады вайны сталі знішчальныя батальёны. Ужо 24 чэрвеня 1941 г. СНК СССР прымае пастановы аб стварэнні на дабраахвотных пачатках у прыфрантавой паласе знішчальных батальёнаў для барацьбы з дыверсійнымі і дэсантнымі групамі праціўніка. Да канца ліпеня ў СССР было арганізавана 1 755 такіх батальёнаў агульнай колькасцю звыш 328 тыс. чалавек. Усяго за гада вайны ў іх знаходзілася каля 400 тыс. чалавек. На Беларусі фарміраванне знішчальных батальёгаў пачалося ў выніку аб’яднання рабочых атрадаў і груп самаабароны, створаных у першыя гадзіны вайны мясцовымі партыйнымі органамі. Да 15 ліпеня 1941 г. у рэспубліцы было створана 78 знішчальных батальёнаў (больш за 13 тыс. чалавек) і 300 груп самаабароны (27 тыс. чалавек). Знішчальныя батальёны змагаліся з дыверсантамі і паветранымі дэсантамі ворага, рабілі на дарогах завалы, “воўчыя ямы”, ліквідавалі вынікі налётаў варожай авіяцыі, ратавалі матэрыялльгыя і културныя каштоўнасці, праводзілі палітработу сярод насельніцтва, ўдзельнічалі ў абарончых баях, знішчалі групы прыціўніка, якія прарваліся ў савецкі тыл, з’яўляліся папаўненнем Чырвонай Арміі.

Адной з форм масавага патрыятычнага руху савецкага народа, яго непасрэднага ўдзелу ў вайне супраць германскіх захопнікаў было народнае апалчэнне. У кароткі час у яго запісалася да 1 млн чалавек. Было створана каля 60 дывізій народнага апалчэння, з якіх 37 у той ці іншы час бралі ўдзел у баявых дзеяннях. Аднак масавы рух апалчэння ва ўмовах баявых дзеянняў не было адназначнай з’явай. З аднаго боку, бузумоўна, яно з’яўляася адлюстраваннем патрыятычнага пад’ёму насельніцтва. У той жа час дрэнна ўзброеныя і абучаныя апалчэнчаскія дывізіі ў баях неслі вялікія страты. Істотны ўрон нананосіўся і народнай гаспардцы, паколькі ад вытворчасці аддрываліся вялізная колькасць рабочых рук. Невыпадкова, што па меры зніжэння напружання на франтах, кіраўніцтва краіны ўсё радзей звярталася да набору апалчэння.

Задачай велізарнага дзяржаўнага значэння стала эвакуацыя – мэтанакіраванае перабазіраванне насельніцтва, абсталявання прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, прадуктаў харчавання, маёмасці, матэрыяльных і культурных каштоўнасцей з месцаў, якім пагражала акупацыя. Ваенная агрэсія Германіі супраць СССР паставіла народную гаспадарку краіны ў надзвычай складаныя ўмовы. Страта эканамічнага патэнцыяла на захадзе Савецкага Саюза, прывяла да пераўтварэння Урала, Заходняй Сібіры і Сярэдняй Азіі ў асноўную базу ваеннай эканомікі СССР. Сюды за ліпень–снежань 1941 г. былі эвакуіравана 2 593 прамысловыя прадпрыемствы, у тым ліку 1 523 буйныя.

З тэрыторыі Беларусі ва ўсходнія раёны краіны было адпраўлена абсталяванне і кадры 124 буйных прамысловых прадпрыемтваў і каля 1,5 млн жыхароў Беларусі. Раёнамі размяшчэння беларускай прамысловасці сталі Паволжа (47 заводаў і фабрык), Урал (35), сярэдння паласа РСФСР (28), Заходняя Сібір (8) і інш. Большая частка эвакуіраваных на ўсход заводаў і фабрык да канца 1941 г. наладзіла выпуск абарончай прадукцыі. Аднак ваенныя разбурэнні, страта значнай часткі эканамічнага патэнцыялу, цяжкасці пераводу на ваенныя рэйкі прывялі да таго, што ў СССР у другой палове 1941 г. адбылося крытычнае падзенне аб’ёмаў прамысловай вытворчасці.

Акупацыя важных эканамічных раёнаў, дзе да вайны пражывала 40 % насельніцва, выраблялася 33 % валавай прадукцыі ўсёй прамысловасці, а таксама штогод пастаўлялася 38 % зерня, 60 % свіней і 38 % буйной рагатай жывёлы патрабавала павышэння эфектыўнасці ўсяго гаспадарчага комплексу. Ужо 22 чэрвеня 1941 г. Прэзідыум ВС СССР прыняў Указ “Аб ваенным становішчы”. У краіне ўводзілася абавязковая працоўная павіннасць, звышурочныя работы, устанаўліваўся надзвычайны распарадак работы для дзяржаўных ўстаноў, прамысловых і гандлёвых арганізацый, а таксама ваенныя нормы выдачы насельніцтву прамысловых тавараў і прадуктаў харчавання.

30 чэрвеня 1941 г. ЦК ВКП (б) і СНК СССР прынялі мабілізацыйны народнагаспадарчы план на ІІІ квартал 1941 г., які патрабаваў ў самы кароткі тэрмін пачаць мабілізацыю матэрыяльных і працоўных рэсурсаў краіны для забеспячэння патрэб ваеннай абароны. Прадугледжвалася неадкладна ажыццяўляць эвакуацыю насельніцтва, устаноў, прамысловых прадпрыемстваў і маёмасці з раёнаў, якім пагражала германская акупацыя. Аднак ва ўмовах хуткай змены ваенна-палітычнай сітуацыі рэалізаваць многія мерапрыемствы не ўдалося.

Такім чынам, кіраўніцтва СССР мэтанакіравана і рашуча ажыццявіла шэраг мерапрыемстваў, якія былі накіраваны на арганізацыю эфектыўнай работы прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, мабілізацыі працоўных на адпор агрэсарам.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]