Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
VOV.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
02.09.2019
Размер:
240.08 Кб
Скачать

42. Международное значение Победы над германским агрессором и его союзниками

Вялікая Айчынная вайна, як і ўся Другая сусветная вайна, з’явілася суровым выпрабаваннем для народаў, праверкай трываласці ўдзельнічаўшых у вайне дзяржаў. Рашаючую ролю ў дасягненні перамогі над фашызмам адыграў Савецкі Саюз і яго Ўзброеныя Сілы. Савецка-германскі фронт быў галоўным фронтам Другой сусветнай вайны. Тут адбываліся буйнейшыя бітвы, якія карэнным чынам змянілі яе ход і вынікі. З агульных страт фашысцкай Германіі ў вайне – 13,6 млн. чалавек больш за 10 млн. яна згубіла на савецка-германскім фронце і 75% баявой тэхнікі і зброі.

Вялікі ўклад у дасягненні перамогі у Другой сусветнай вайне ўнеслі народыі арміі ЗША, Велікабрытаніі, Францыі, Кітая, і іншых дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі.

Другая сусветная вайна па сваіх маштабах і жорсткасці, людскіх і матэрыяльных страт не мае сабе роўнай. Яна ўцягнула ў сваю арбіту 4/5 насельніцтва зямнога шара. Ваенныя дзеянні вяліся на тэрыторыі 40 дзяржаў Еўропы, Азіі і Афрыкі, на абшырных кантінентальных, марскіх і акеанскіх прасторах.

У вайне загінула каля 60 млн. чалавек, у тым ліку 27 млн. чалавек страціў Савецкі Саюз. Дзесяткі мільёнаў страцілі здароў’я, сталі інвалідамі. З савецкіх рэспублік найбольшыя страты панёс беларускі народ. У нашай рэспубліцы загінуу амаль кожны трэйці яе жыхар.

Другая сусветная вайна і яе галоўная складаная частка Вялікая Айчынная вайна паказала, што ЗША, Англія і іншыя краіны змаглі паспяхова супрацьстаяць фашызму толькі дзякуючы такому саюзніку, якім быў Савецкі Саюз. Стварэнне антыгітлераўскай кааліцыі з’явілася падзеяй міжнароднага значэння. З яе стварэння і паспяховай дзейнасці выцякае важнейшы ўрок, які прадэманстраваў не толькі магчымасць, але і настойлівую неабходнасць аб’яднання ўсіх міралюбівых, прагрэсіўных сіл у барацьбе супраць агрэсіі, у абарону міру і дэмакратыі незалежна ад грамадскага і дзяржаўнага строю розных краін.

У абагульняючым выглядзе ваеннымі і палітычнымі вынікамі вайны з’яўляецца поўны злом дзяржаўнай машыны нацызму, фашызму і мілітарызму, узнікненне прадпасылак для мірнага жыцця чалавецтва, фарміравання масавых дэмакратычных арганізацый у Еўропе і пачатку выхаду шэрагу каланіяльных краін Азіі на шлях незалежнага развіця.

Адным з найважнейшых вынікаў вайны з’яўляецца і тое, што нягледзячы на абвастрэнне супярэчнасцей паміж саюзнікамі ў канцы вайны, і іх перарастанне ў далейшым у “халодную вайну”, вытрымалі ў цэлым выпрабаванне часам. Свет не быў ўцягнуты ў бяздонне новага сусветнага катаклізму,”халодная вайна” не стала гарачай.

Перамога над фашызмам – гэта трыумф Чалавека, яеі ў крывавай схватцы адстаяў сваё права на жыццё. Яна навучыла народы свету перш за ўсё разуменню той небяспекі, якую нясуць з сабой войны, разуменню таго, што войны ўвогуле павінны быць выключаны з жыцця грамадства.

Вопыт заваявання перамогі над фашызмам надзвычай важны для народаў свету для барацьбы за мір, сацыяльны прагрэс, за аб’яднанне намаганняў у барацьбе супраць розных форм міжнароднага тэрарызму, агрэсіўнага нацыяналізму, дзеянняў, якія накіраваны супраць асобы і права народаў на жыццё.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]