Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
VOV.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
02.09.2019
Размер:
240.08 Кб
Скачать

16. Причины неудачи Красной Армии летом 1941 г.

Сёння розныя аўтары называюць шматлікія прычын няўдач войск Чырвонай Арміі ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Найбольш важнымі з іх з’яўляюцца: па-першае, пераацэнка палітычным кіраўніцтвам СССР значэння савецка-германскага дагавору; па-другое, надзея на тое, што з дапамогай палітычных і дыпламатычных сродкаў атрымаецца адцягнуць пачатак вайны, а прывядзенне войск Чырвонай Арміі ў баявую гатоўнасць справакуе Германію на аб’яўленне вайны Савецкаму Саюзу. Паступаўшая ў Генеральны штаб, Наркамат абароны і Наркамат замежных спраў у лютым – маі 1941 г. інфармацыя аб падрыхтоўцы гітлераўскай Германіяй агрэсіі супраць СССР патрабавала неадкладнага прывядзення ўзброеных сіл Савецкага Саюза да поўнай баявой гатоўнасці і мабілізаціі ўсіх неабходных сродкаў. Гэта, на думку многіх ваеначальнікаў, у значнай ступені дапамагло б пазбегнуць катастрофы 1941 г.

Па-другое, неабгрунтаваныя рэпрэсіі супраць кіруючых кадраў Чырвонай Арміі, а таксама недастатковы ўзровень тактычнай падрыхтоўкі каманднага складу. Многія камандзіры не мелі вопыту практычнага камандавання і арганізацыі ўзаемадзеяння паміж войскамі. Слабая ваенна-тэхнічная падрыхтоўка воінаў Чырвонай Арміі. На практычную падрыхтоўку механіка-вадзіцеля танка адводзілася 5 гадзін, а многія мелі толькі 1,5 – 2 гадзіны практыкі ўпраўлення танкам, а ў вермахце – не менш 50. Такое ж становішча было і ў авіяцыі. Чырвоная Армія, маючы матэрыяльную перавагу над вермахтам, цярпела ў 1941 г. адно паражэнне за другім.

Па-трэцяе, ваенна-эканамічны патэнцыял Германіі напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны пераўзыходзіў СССР у 2,5 разы, на патрэбы германскай арміі працавала прамысловасць захопленых краін Еўропы, выкрыстоўвалася ўзбраенне больш за 200 дывізій, разгромленых ці капіталяваўшых армій, вермахт меў двухгадовы вопыт вайны і пераўзыходзіў Чырвоную Армію ў прафесійнай падрыхтоўцы.

Па-чацьвёртае, пралікі вышэйшага ваенна-палітычнага кіраўніцтва СССР у вызначэнні тэрміну верагоднага пачатку вайны і стратэгічнага напрамку галоўнага ўдара праціўніка.

З першых дзён вайны разгарнулася дзейнасць першых партызанскіх атрадаў. Адным з першых партызанскіх фарміраванняў, створаных 24–26 чэрвеня 1941 г. на акупаванай тэрыторыі Беларусі, быў партызанскі атрад пад камандаваннем В.З.Каржа, які налічваў каля 60 чалавек і дзейнічаў у раёне Пінска. 26 чэрвеня на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна Палескай вобласці быў створаны атрад “Чырвоны Кастрычнік”, кіраўнікі якога – Ц.П.Бумажкоў і Ф.ІПаўлоўскі сталі першымі партызанамі – Героямі Савецкага Саюза. У ліпені 1941 г. у Суражскім раёне пад кіраўніцтвам М.П.Шмырова быў створаны партызанскі атрад, які ўвайшоў у склад 1-й Беларускай партызанскай брыгады. За ліпень–верасень 1941 г. у цэнтралізаваным параддку было сфарміравана звыш 430 партызанскіх атрадаў і арганізацыйных груп, у якіх налічвалася больш за 8 300 чалавек. Апрача таго ў ддругой палове года самастойна ўзнікла каля 60 атрадаў і груп.

У другой палове 1941 г. сваёй актыўнасцю вызначыліся таксама атрады і групы, на чале якіх стаялі М. П. Ганчароў (Беласточчына), М. М. Бяляўскі (Тураўскі раён), І. С. Федасеенка (Гомельскі раён), І. А. Яраш (Барысаўскі раён), І. З. Ізох (Клічаўскі раён), У. І. Нічыпаровіч, В. Т. Варанянскі, Р. М. Сталяроў – на Міншчыне і інш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]