Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практыкум для завочнікаў.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
31.08.2019
Размер:
991.23 Кб
Скачать

Тэма 9 нормы беларускай літаратурнай мовы

Што тычыцца норм беларускай літаратурнай мовы, то толькі ў ХХ ст. прыняты дзве ўрадавыя пастановы (1933, 1957 г.), у якіх афіцыйна зацверджаны пэўныя змены ў літаратурных нормах беларускай мовы. У моўным ужытку некаторыя літаратурныя нормы могуць існаваць у розных варыянтах, якія трэба разглядаць часам як звычайную з‘яву. Тым не менш, не ўсе ўжывальныя варыянты дапускаюцца ў маўленні, прызначаным для сацыяльнага выкарыстання, бо многія з іх з‘яўляюцца проста адхіленнямі ад літаратурнай нормы, якая і дазваляе для ўжывання толькі пэўныя варыянты. Так, беларускія формы слоў дзіця і дзіцё, паўтара і паўтары, раба і рабыня і інш. служаць варыянтамі і дапускаюць сваё раўнапраўнае ўжыванне, а ў формах слоў і словазлучэнняў пачнём і пачнем, у паліто і паліце, сабака пабег і сабака пабегла і інш. адзначаюцца памылкі (правільна, пачнём, у паліто, сабака пабег). Для выбару правільных, дапушчальных літаратурных норм неабходна карыстацца адпаведнымі слоўнікамі, найбольш аўтарытэтныя і поўныя з якіх павінны быць настольнымі кнігамі кожнага носьбіта мовы.

Унутры агульнай літаратурнай нормы выдзяляюцца арфаэпічныя (правільнасць вымаўлення гукаў, слоў, выказванняў), акцэнталагічныя (правільная пастаноўка націску ў слове і ў спалучэннях слоў), лексічныя (правільны выбар слова для адпаведнага паняцця і для пэўнага кантэксту), марфалагічныя (правільнае ўтварэнне і ўжыванне словаформ) , сінтаксічныя (правільнае спалучэнне слоў і пабудова сказаў у адпаведнасці з правіламі літаратурнай мовы).

Беларускія літаратурныя арфаэпічныя нормы грунтуюцца на вызначаных прынцыпах вымаўлення як асобных гукаў, так і іх спалучэнняў у межах слоў і на стыку апошніх. Напрыклад, у адрозненне ад літаратурных норм суседняй блізкароднаснай рускай мовы такі гук беларускай мовы, як ч вымаўляецца толькі цвёрда (у рускай мове – толькі мякка), гук р у беларускай мове толькі цвёрды, а ў рускай мове можы быць і цвёрдым, і мяккім; у канцы слоў беларускія губныя зычныя п, б, м вымаўляюцца толькі цвёрда, а ў рускай мове – толькі мякка (параўн.: голуб і голубь, насып і насыпь, сем і семь і інш.). Для беларускай літаратурнай мовы характэрны больш запаволены тэмп маўлення і больш выразнае вымаўленне націскных і ненаціскных галосных, чым у рускай мове, і многа іншых асаблівасцяў.

Акцэнталагічныя нормы заснаваны на правільнай пастаноўцы націску ў слове, які служыць адначасова і фанетычнай прыкметай слова ва ўсіх мовах свету. Няправільная пастаноўка націску сведчыць пра недастатковую або нават нізкую культуру маўлення чалавека (параўн. неправільнае вымаўленне слоў: кілóметр, магáзін, дакýмент, адзíнаццаць і інш замест правільных норм вымаўлення кіламéтр, магазíн, дакумéнт, адзінáццаць і інш.). Складанасць акцэнталагічных норм беларускай мовы, таксама як і ў рускай, заключаецца ў тым, што ў адрозненне ад некаторых іншых моў, дзе націск замацаваны за пэўным складам (напрыклад, у чэшскай мове – на першым складзе, у польскай – на перадапошнім, у франнцузскай – на апошнім), націск з‘яўляецца рухомым і можа служыць як для адрознення граматычных форм аднаго слова (параўн.: гýбы – губы, у першым выпадку назоўны склон множнага ліку слова губа, у другім – родны склон адзіночнага ліку прыведзенага слова), так і лексічных значэнняў слоў (параўн.: бýйны ‘неспакойны, дзёрзкі’ і буйны ‘выдатны, значны’ і інш.).

Фактычна ўсе слоўнікі беларускай мовы прыводзяць лексемы з неабходнымі акцэнтнымі прыкметамі, якія трэба лічыць нарматыўнымі, правільнымі.

Адэкватны выбар слоў для пэўных сітуацый і кантэкстаў рэгулюецца лексічнымі нормамі, якія, аднак, з‘яўляюцца менш стабільнымі і распрацаванымі, чым іншыя нормы, бо грунтуюцца не на фармальных падставах, а на тонкіх семантычных і стылістычных адценнях слоў. Нельга, напрыклад, спалучаць рознастылёвую лексіку (параўн.: кагорта мужыкоў, сенатары раўлі і да т.п недарэчна ўжываць русізмы ў беларускай літаратурнай мове (параўн.: недахват кармоў, правільна недахоп кармоў і г. д.).

Марфалагічныя нормы беларускай мовы, згодна з якімі ўтвараюцца розныя формы зыходнага слова, з‘яўляюцца больш стабільнымі, але таксама могуць парушацца недасведчанымі асобамі, людзьмі з нізкай моўнай культурай, а таксама пад уплывам рускай мовы ці дыялектаў беларускай мовы нават адукаванымі носьбітамі мовы. Так, для беларускай літаратурнай мовы ў родным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду назоўнікаў вызначаюцца правілы вымаўлення (напісання) ці канчатак –а, ці канчатак –у (у прыватнасці канчатак –а характэрны для канкрэтных назоўнікаў тыпу стала, дуба, алоўка і г. д., а таксама назваў жывых істот, найменняў устаноў, прамежкаў часу, адзінак вымярэння і інш., а канчатак –у для абстрактных назоўнікаў тыпу розуму, характару, ідэалу і г. д., а таксама для найменняў рэчываў, месца, памеру, навуковых тэорый і інш.

Сінтаксічныя нормы рэгулююць правільнае спалучэнне лексем у словазлучэнні, у сказы і вынікаюць як з граматычных асаблівасцяў асобных беларускіх слоў, так і з прыдатных беларускай мове мадэляў словазлучэнняў і сказаў. Напрыклад, у беларускай мове дзеяслоў дзякаваць спалучаецца з назоўнікамі ў давальным склоне (дзякаваць сябру, дзякаваць дзяўчыне і г. д.), у той час як рускі адпаведнік благодарить – з назоўнікамі ў вінавальным склоне.

Заданне 1. Складзіце з наступнымі паронімамі словазлучэнні і запішыце іх. Якія нормы неабходна ўлічваць пры гэтым?

Узор: Асабісты – асабовы – асаблівы – асобны.

Асабісты нумар, асабовы рахунак, асаблівы падыход, асобная групка.

Абанемент – абанент, адрасант – адрасат, аператыўны – аперацыйны, балотны – балоцісты, бескарыслівы – бескарысны, браня – бронь, вадзяністы – вадзяны – водны, вытворны – вытворчы, ганарлівы– ганарысты – ганаровы, гліністы – гліняны, грамадскі – грамадзянскі, дажджавы – дажджлівы, дыпламат – дыпламант – дыпломнік, завусеніца – завушніца, індзейцы – індыйцы, кантынгент – кантынент, карыслівы – карысны, павіннасць – правіннасць, прэтэндэнт – прэцэдэнт, узорны – узорысты, эканомны – эканамічны, факт – фактар.

Заданне 2. Перакладзіце на беларускую мову, пастаўце націск у словах, запомніце іх вымаўленне.

Алфавит, обеспечение, комбайнер, дебют, столяр, аргумент, усы, верба, гектар, документ, диспансер, одиннадцать, диалог, диалект, инструмент, километр, корабль, каталог, кулинария, апрель, крапива, шестьдесят, монолог, магазин, процент, портфель, ворота, волосы, землю, воду, стену, фарфор, на ногу, арбуз, кухонный, каменный, старый, знахарь, госпиталь, пеня, случай, возбуждено, осужден, трубопровод, Мозырь, Скорина, Несвиж.

Заданне 2. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову. Якія нормы неабходна захоўваць пры гэтым?

Белый кафель, второе января, простить брата, благодарить друга, коснуться этого вопроса, пойти за ягодами, видеть своими глазами, прикоснуться к руке, забыть про него, спрашивать о друге, идти к дому, пошла за продуктами, жениться на подруге сестры, забыть про уроки, ухаживать за девушкой, издеваться над чужим мнением, шутить над неудачами, по причине занятости, не удалось из-за тебя, около пяти часов, более 50 процентов, в трех шагах от университета, он старше её, годовой отчет, полная себестоимость.

Заданне 3. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову, захоўваючы адпаведныя нормы.

Прием по личным вопросам, заведующий кафедрой, начальник отдела, благодарить сестру, просить товарища, извините меня, шутить над ребенком, смеяться над сестрой, идти за водой, послать за сестрой, отправиться за грибами, Министерство по налогам и сборам, ходить по вечерам, летать по ночам, видеться по субботам, встречаться по выходным, говорить о погоде, думать о весне, беспокоиться о родителях, больше его, старше сестры, быстрее всех, женился на Тане, поехать за дровами, выбрать по своему вкусу, два раза в неделю, читать про себя.

Заданне 4. Перакладзіце на беларускую мову прапанаваныя словазлучэнні і вызначце віды падпарадкавальнай сувязі.

  1. По вопросам рынка сбыта;

  2. Стремление к сохранению денег;

  3. Согласно последнему объявлению Управления информацией;

  4. По мнению финансистов;

  5. Добавим к вышесказанному;

  6. Сбережения в размере;

  7. Потребность в измерениях;

  8. Перемещаться в виртуальном пространстве;

  9. Перемещаться в любом направлении;

  10. Выходить в Интернет через станцию Air Port Base Station;

  11. Работа в любую погоду;

  12. К комплексным приборам относится;

  13. Запоминается в идентификационном модуле телефона;

  14. Позиционирование на рынке;

  15. По принципам организации;

  16. Доступ к информационным и сервисным ресурсам;

  17. Адаптирован к возможностям мобильных телефонов.

Заданне 5. Перакласці прапанаваныя тэрміны, паставіць іх у родны склон і ў месны склон, захоўваючы адпаведныя нормы.

Счёт

Кризис

Торговля Кругооборот

Сбор

Критерий

Доход

Купон

Состав

Прибыль

Договор

Менеджмент

Кредит

Предприниматель

Лизинг

Кредитор

Лидер

Налог

Рынок

Способ

Маркетинг