Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практыкум для завочнікаў.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
31.08.2019
Размер:
991.23 Кб
Скачать

Правілы пераносу

1. З аднаго радка на другі слова пераносіцца па складах: во-ля, тра-ва, за-яц, га-ла-ва, ка-ва-лак, стра-ка-ты, пра-ве-рыць, пе-ра-кі-нуць.

2. Калі ў сярэдзіне слова паміж галоснымі маецца спалучэнне зычных, то пераносіцца на наступны радок або ўсё гэта спалучэнне, або любая яго частка. Можна пераносіць: ся-стра, сяс-тра, сяст-ра; во-стры, вос-тры, вост-ры; пту-шка, птуш-ка; кро-пля, кроп-ля; ма-ста-цтва, мас-тац-тва, мас-тацт-ва.

Такім жа чынам перанос ажыццяўляецца, калі гэта спалучэнне разбіваецца марфемнай мяжой: ра-змова, раз-мова; за-става, зас-тава; ра-скрыць, рас-крыць, раск-рыць; бя-скрыўдна, бяс-крыўдна, бяск-рыўдна; дзя-ці-нства, дзя-цін-ства, дзя-цінс-тва, дзя-цінст-ва; двац-цаць, два-ццаць, калос-се, кало-ссе, сол-лю, со-ллю, памяц-цю, памя-ццю, мыц-ца, мы-цца, паа-бапал, па-абапал, насе-нне, насен-не.

3. Пры пераносе нельга:

пакідаць або пераносіць на наступны радок адну літару, нават калі яна адпавядае складу: аса-ка, лі-нія, ра-дыё, еха-лі, па-коі. Нельга пераносіць: а-сака, ліні-я, рады-ё, е-халі, і-кол, а-са, я-на, ю-нак, ма-я, а-рыя, а-лея, А-зія і інш.;

разбіваць пераносам спалучэнні літар дж і дз, калі яны абазначаюць на пісьме гукі [дж], [дз']: ура-джай, са-джаць, ра-дзі-ма, ха-дзіць. Спалучэнні дж і дз можна разбіваць пераносам, калі д адносіцца да прыстаўкі, а з, ж – да кораня: пад-жары, ад-жаць, пад-земны, ад-значыць;

аддзяляць ад папярэдняй галоснай літары й і ў: сой-ка, бой-кі, май-стар, дай-сці, зай-мацца, праў-да, слоў-нік, маў-чаць, заў-тра, праў-нук;

аддзяляць мяккі знак (ь) і апостраф ад папярэдняй зычнай: буль-ба, прось-ба, вазь-му, бур'-ян, сем'-яў, мыш'-як.

4. У складаных словах кожная іх частка пераносіцца згодна з правіламі пераносу асобных слоў: се-на-ўбо-рка, збож-жа-зда-ча.

5. Не дзеляцца пры пераносе абрэвіятуры, якія пішуцца вялікімі літарамі або з'яўляюцца спалучэннем літар і лічбаў, а таксама графічныя скарачэнні слоў і выразаў: ААН, НАТА, АБСЕ, ДАІ, А-95, г.д., г.зн., стст.; не адрываюцца пры пераносе ад лічбаў далучаныя да іх злучком канчаткі або часткі канчаткаў: а 19-й (гадзіне), 1-га (студзеня); не пажадана адрываць ад прозвішчаў ініцыялы: Я. Брыль, К. М. Міцкевіч, Я. Ф. Карскі, М. І. Гурскі; не пераносіцца на наступны радок працяжнік; пры пераносе нельга адрываць ад лічбы скарочаныя назвы адзінак вымярэння: 1990 г., ХХІ ст., 100 кг, 50 га, 2 км, 10 см, 1000 руб.

Заданне 1. Устаяце патрэбныя лiтары альбо спалучэнн лтар. З дапамогой тлумачальнага слоянiку вызначце семантыку слоў. Запiшыце.

Капiрайт…р, галант…рэя, папа…, п…ршшчык, Нью-…рк, фа…, вас…мнаццаць, пэйдж…р, тун…ль, рэзюм…, куп…, бiзн…с, вiдэ…, Токi…, орд…н, м…н…джм…нт, крат…р, в…с…мсот, шымпанз…, пяцiдз…сяты, ш…сцярня, пл…да, карц..р, м..н..джар, Юпіт...р, фарват..р, рады…, рады...логія, аўды...касета, мыды..група.

Заданне 2. Запiшыце словы па-беларуску. Звярнiце явагу на правапс галосных.

Акционер, диаспора, клиентура, ориентация, конвейер, ориентир, реакция, церемония, дисциплина, компетенция, материализм, дебаты, социолог, диагноз, патриотизм, приоритет, идиома, ажиотаж, дефицит, район, радиация, грандиозный, лояльный, траекторияё фойе, материализм, фортепиано, майонез.

Заданне 3. Устаяце прапушчаныя лiтары растлумачце правапiс:

В…лiкабрытанiя, в…лiкарускi, в…рхнеазёрскi, в…лiкаджяржаяны, в…лiкасвецкi, св…жамарожаны, з…рнясховiшча, мар…заястойлiвы, св…тапогляд, ф…такопія, р…знакаляровы, сл…ваятварэнне, ст…працэнтны, шт…год, ст…тысячны, м…таспорт, ваг…нарамонтны, ш…сцьсот, ш…сцiсот.

Заданне 4. У кожным радзе ёсць толькi адно слова, якое напiсана няправiльна. Запiшыце гэтае слова правiльна i растлумачце яго правапiс.

1) лёдадрабiлка, усемагутнасць

2) светлафор, гелiятэрапiя

3) палесцiнскi, мядсястра

4) мядуза, усеяладдзе

5) Аргенцiна, палерына

6) мёдаварня, маятнiк

7) дзекабрысты, семiсот

8) усенародны, негледзячы

9) галаледзiца, Мендзялеея

10) ленавод, лёдагенератар

11) баязлiвец, Вечаслая

12) лесгас, трэцякласнiк

13) мензурка, жменя мядзякоя

14) сённешнi, жыццеястойлiвы.

Заданне 5. Да рускiх слоя праз працяжнiк дапiшыце беларускiя адпаведнiкi, падкрэслiце я iх спалучэннi зычных. Растлумачце правапiс.

Солнце, радостный, сердце, счастливый, контрастный, поздний, проездной, ненавистный, скоростной, областной, устный, аванпостный, немилосердный, несчастный, форпостный, безжалостный, количественный, постный, мстительный, Рембрандт.

Заданне 6. Пры спiсваннi замест кропак устаяце у альбо я:

Юбiлейная …нiверсiяда, дзяржа…ная …нiя, по…ная … рна, правялi калёквi…м, пабывалi я Гвiнеi-Бiса…, адсвяткавалi мiленi…м, утульная са…на, цыркавы кло…н, на …льтракароткiх хвалях, вальс Штра…са, атрымауь нака…т, прыгожае шо…, но…-ха…, мiжнародны сiмпозi…м, рыбалавецкi тра…лер.

Заданне 7. Запiшыце прапанаваныя абрэвiятуры па-белеруску.

РОНО, Минавтопром, обком профсоюзов, Минэнерго, леспромхоз, горисполком, военком, Интерпол, линкор, райком, селькор, Бессовпроф, Совмин, собес, ОМОН, соцдоговор.

Заданне 8. Знайдзiце словы, правiльна падзеденыя для пераносу.

Ая-стра-лiя, Акiя-нi-я, вост-рая, ма-йстар, хад-зiць, рад-зi-ма, дзя-цiнс-тва, бя-змеж-ны, за-ятраш-нi, про-сьбiт, па-дсунуць, калос-се.

Заданне 9. Утварыце ад прапанаваных слоя новыя з дапамогай прыставак.

Iграць – за, с, раз, пра; iнакш – ня; iскрыцца – за; iменны – без; iмправiзаваць – з; iнфармацыя – дэз; iсцi – пра, пры, ад; iмклiвы – звыш; iнфекцыя – дэз; iнспектар – суб; ндывiдуальны – над; iнтэграцыя – дэз; iндустрыяльны -- звыш.

Заданне 10. Ад прапанаваных назоянiкая пры дапамозе суфiксая –ава-(-ява-), -iрава- (-ырава-) або –iр-(-ыр-) утварыце i запiшыце дзеясловы.

Аналiз, шок, камандзiрояка, фiнансы, прэмiя, кантроль, тыраж, гармонiя, вiза, каннсультацыя, акупацыя, фантазiя, лiквiдацыя, фiнiш, пародыя, сальфеджыа.

Заданне 11. Запiшыце па-беларуску наступныя словы.

Собеседник, соаренда, совместимость, согражданин, соученик, современник, созвучие, соиздатель, соисполнитель, сокурсник, соучастник, соцветие, сопредседатель, совокупный, столкнуться, соучастник, содружество, сословный, сотрапезник, встречный, наперекор, противоречить.

Заданне 12. Прапанаваныя словы запiшыце я адпаведнасцi з iх прызначэннем:: 1) Iмёны багоў у розных рэлiгiях; 2) словы, якiя традыцыйна абазначаюць найважнейшыя рэлiгiйныя паняццi; 3) iмёны заснавальнiкая рэлiгiй; 4) назвы культавых кнiг; 5) назвы рэлiгiйных кнiг.

Буда, вялiдзень, iсус хрыстос, крыж гасподнi, бiблiя, iегова, добравешчанне, евангелле, новы запавет, гроб гасподнi, аллах, мухемед, святы дух, каляды, каран, стары запавет, пасха хрыстова, псалтыр, русская праваслаяная царква, рамазан, веды, курбан-байрам.

Заданне 13. Раскрыйце дужкi, устаялючы вялiкую цi малую лiтару.

Сябар (С,с)карыназнавец, (Б, б)урыданая асёл, (А,а)лесея бацька, не давядзi (Б,б)ожа, (С,с)карынаяскi першадрукар, (В,в)ялiкi пост, (П,п)апа (Р.р)ымскi, (К,к)рыжовыя паходы, (Ж,ж)дановiцкая гароднiна, (У,у)зброеныя (С,с)iлы РБ, (Ж,ж)ыцень, (Г,г)енеральны пракурор РБ, (Дз,дз)яржаяны сцяг РБ, (С,с)аюз пiсьменнiкая, (С,с)карынаяская стыпендыыя, храм (Б,б)ожы, (Дз,дз)ева Марыя, (С,с)тары запавет, (У,у)васкрасенне Хрыстова.