Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практыкум для завочнікаў.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
31.08.2019
Размер:
991.23 Кб
Скачать

Тэма 19 цытаты. Афармленне цытат

1. Цытата як самастойны сказ (пасля кропкі, якой заканчваецца папярэдні сказ) павінна пачынацца з вялікай літары, нават калі першае слова крыніцы пачынаецца з маленькай літары.

Напрыклад:

Імкненне зразумець законы існага вядзе не да разгляду выпадковасці ў якасці аб’ектыўнай рэальнасці, але да яе вытлумачэння ў якасці пачатковай стадыі пазнання аб’екта, абумоўленай недасканаласцю нашых ведаў. “Няма нічога больш процілеглага розуму і прыродзе, чым выпадковасць” (Цыцэрон). (У крыніцы: “...няма нічога...”).

 

2. Цытата, якая ўключана ў тэкст пасля падпарадкавальнага злучніка (што, калі, таму што і г.д.), бярэцца ў двукоссе і пішацца з маленькай літары, нават калі цытуемы тэкст у крыніцы пачынаецца з вялікай літары.

Напрыклад:

М. Горкі пісаў, што “у прастаце слова – найвялікшая мудрасць: прымаўкі і песні заўсёды кароткія, а розуму і пачуццяў укладзена ў іх на цэлыя кнігі”. (У крыніцы: “У прастаце слова...”).

 

3. Цытата, якая змешчана пасля двукроп’я, пачынаецца з маленькай літары, калі ў крыніцы першае слова цытаты пачыналася з маленькай літары (у гэтым выпадку перад цытуемым тэкстам абавязкова ставіцца шматкроп’е), і з вялікай літары, калі ў крыніцы першае слова цытаты пачыналася з вялікай літары (у гэтым выпадку шматкроп’е перад цытуемым тэкстам не ставіцца).

Напрыклад:

З пункту гледжання гістарычнага прыцягнення, культурных пераваг, сістэмы каштоўнасных арыентацый, з пункту гледжання цывілізацыйнага, руская нацыя ёсць нацыя еўрапейская: “...як руская літаратура, з усёй сваёй арыгінальнасцю, ёсць адна з еўрапейскіх літаратур, так і сама Расія з усімі сваімі асаблівасцямі ёсць адна з еўрапейскіх нацый”. (Ул. Салаўёў). (У крыніцы: “...і як руская...”).

 

4. У цытатах захоўваюцца тыя ж знакі прыпынку, што і ў крыніцы, якая цытуецца. Калі сказ цытуецца часткова, то замест прапушчанага тэксту перад пачаткам цытуемага сказа ці ў сярэдзіне яго, ці ў канцы ставіцца шматкроп’е. Знакі прыпынку, якія стаяць перад прапушчаным тэкстам, не захоўваюцца.

Напрыклад:

Сіла і прыгажосць, ператвораныя ў самамэту, згубныя. Узятыя як самамэта, яны становяцца варожымі маральнасці. Ул. Салаўёў звяртае ўвагу на гэты бок праблемы: “Сіла і прыгажосць боскія, толькі не самі праз сябе... а калі непадзельныя з дабром”.

 

5. Калі сказ заканчваецца цытатай, прычым у канцы цытаты стаіць шматкроп’е, пытальнік ці клічнік, то пасля двукосся не ставяць ніякага знака, калі цытата з’яўляецца самастойным сказам; ці ставяць кропку (ці іншы неабходны знак), калі цытата не з’яўляецца самастойным сказам (уваходзіць у тэкст аўтарскага сказа).

Напрыклад:

Пра свабоду асобы можна гаварыць, толькі калі прызнаваць права асобы на самабытнасць. У гэтых адносінах знамянальным з’яўляецца вокліч М. Гумілёва: “Я не хачу, каб мяне змешвалі з іншымі – а гэта патрабуе, каб і я сам не змешваў сябе з іншымі!”

Пры цытаванні не па першакрыніцы неабходна ўказваць “Цыт. па:”

Напрыклад:

Для цывілізацыйнага плюралістычнага грамадства жыццёва неабходнай з’яўляецца палітычная культура кампрамісу. Пра гэта добра сказаў у свой час Сяргей Булгакаў: “Грамадства не можа развівацца і жыць без вядомага этычнага мінімуму салідарнасці, узаемнага разумення, якім бы ні было яно складаным і разнастайным па сваім складзе, інакш яно распадзецца на некалькі варожых целаў, а ў рэшце рэшт атамізуецца”. (Цыт. па: Коликов Н. Россия в контексте глобальных перемен // Свободная мысль. – 1994. – № 2–3. – С. 3–18.)

Заданне 1. Запішыце наступныя выказванні-цытаты рознымі спосабамі (як часткі сказаў, як цэлыя сказы; з указаннем і без указання аўтара і інш.). Растлумачце спосабы афармлення цытат.

Жыццё ўпрыгожваецца дзвюма рэчамі: заняткамі матэматыкай і яе выкладаннем (С.Д.Пуасон). Матэматычны дар, так як і музычны, часта прыроджаны, праяўляецца рана і арганічна вызначае склад розуму дадзенага чалавека (С.Вавілаў).

Межы навук падобныя да гарызонта: чым бліжэй падыходзяць да іх, тым далей яны адсоўваюцца (П.Буаст). Пры сваім узнікненні навуковая ісціна праходзіць тры стадыі разумення. Спачатку кажуць, што гэта абсурд, потым – у цэлым нешта ёсць. Нарэшце – гэта даўно вядома (Э.Рэзерфорд). Толькі навука пераменіць свет. Навука ў шырокім значэнні: i як расшчапляць атам, і як выхоўваць дзяцей... І дарослых таксама (М.М.Амосаў). Шырока распрасцірае хімія рукі свае ў справы чалавечыя..Куды ні паглядзім, куды ні азірнёмся, усюды паўстаюць перад вачыма нашымі поспехі яе руплівасці (М.Дз.Ламаносаў). Мудрасць не ў тым, каб ведаць як мага болей, а ў тым, каб

ведаць, якія веды самыя патрэбныя, якія менш і якія яшчэ менш патрэбныя (Л.М.Талстой). Спыніся гаварыць адразу ж, калі заўважыш, што раздражня-

ешся сам або той, з кім гаворыш. Нясказанае слова – золата (Л.М.Талстой).

Кожны раз я безліч разоў успамінаю, што ў аснове майго знешняга і ўнутранага жыцця – праца цяпер жывых і ўжо памерлых людзей, а значыць, я павінен напрэгчы ўсе свае сілы, каб даць ім не менш за тое, што ўжо атрымаў і працягваю атрымліваць (А. Эйнштэйн). У кожнай навуцы столькі ісціны, колькі ў ёй матэматыкі (Э.Кант). Хто з дзіцячых гадоў займаецца матэматыкай, той развівае ўвагу, трэніруе свой мозг, сваю волю, выхоўвае ў сабе настойлівасць і ўпартасць у дасягненні мэты (А.І.Маркушэвіч). Што значыць выкладаць? Гэта значыць сістэматычна заахвоч-ваць вучняў да іх уласных адкрыццяў (Д.К.Спенсер).

Заданне 2

Напішыце рэферат па тэме, прапанаванай выкладчыкам. Складзіце да свайго рэферата бібліяграфічны спіс выкарыстанай літаратуры.