Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практыкум для завочнікаў.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
31.08.2019
Размер:
991.23 Кб
Скачать

Скланенні назоўнікаў

 

 

Ж.Р.

М.Р.

Н.Р.

1 скл.

  -а-я,

 краіна, хваля

 

 

2 скл.

 

ڤ

дзень, ураджай

-а, -о, -е, -ё      + 5 наз. на –мя:

Возера, жніво, жыццё,снеданне.          Бярэмя, вымя,цемя,семя, полымя.

3 скл.

ڤ радасць

 

 

 

Рознаскланяльныя назоўнікі

 

1)Тры назоўнікі на –мя: імя, племя, стрэмя;

2)Мужчынскага роду з канч. –а, (-я): стараста, дзядуля, дзядзька, старшыня;

3)Назвы маладых істот: дзіця (ё), бусляня (ё), птушаня (ё);

4)Агульнага роду з канчаткамі –а (-я): сірата, ціхоня, сведка, калега, запявала, суддзя, гарэза і г.д.

Нескланяльныя назоўнікі

 

1) Агульныя і ўласныя назоўнікі іншамоўнага паходжання, якія канчаюцца на галосны гук: журы, лэдзі, пано, метро, фае, таксі, Дзюма, Гюго, Перу, Чылі, Чыкага, лібрэта, рагу, меню;

2)Славянскія і неславянскія прозвішчы на зычны і адносяцца да асоб жаночага полу: у Ганны Станкевіч, сустрэў Таню Русак, кніга Веры Гурэвіч;

3)Прозвішчы беларускага, рускага і ўкраінскага паходжання на –о, -іх: з Аленай Баравых, Хілько, у Пеці Баравых, Хілько;

4)Складанаскарочаныя словы, утвораныя з пачатковых літар поўнай назвы і змешанага      характару: БДУ, вну.

.

Правапіс некаторых канчаткаў назоўнікаў

Склонавыя канчаткі назоўнікаў залежаць ад характару асновы. Асновы назоўнікаў  могуць канчацца:

а) на мяккі зычны: песня, радасць, пытанне;

б) на зацвярдзелы зычны: мара, мяжа;

в) на цвёрды зычны: радзіма, краіна, дом;

г) на г, к, х: дарога, рука, стог, страха.

 

Для большасці назоўнікаў у Д. і М. склонах характэрны наступныя   канчаткі:

-і       для назоўнікаў з мяккай асновай:

         радасць – радасці – у радасці,

         зямля – зямлі – на зямлі;

-ы      маюць назоўнікі з асновай на зацвярдзелы зычны і на –к, які чаргуецца з ц:

         кніжка – кніжцы – у кніжцы,

         мара – мары – у мары,

         мяжа – мяжы – на мяжы;

-э       ўласцівы назоўнікам з асновай на –к, які чаргуецца з ц (толькі пад націскам):

         рука – руцэ – у руцэ;

-е       для назоўнікаў з асновай на цвёрды зычны і на –г, -х, якія чаргуюцца з з, с:

         краіна – краіне – у краіне,

         радзіма – радзіме – на радзіме,

         дарога – дарозе – па дарозе;

-у      маюць назоўнікі мужчынскага роду, якія абазначаюць асобу чалавека:

         бацька – бацьку – пры бацьку,

         Міхаська – Міхаську – пры Міхаську;

         назоўнікі на  г, к, х:

         пясок – пяску – на пяску,

         пух – пуху – у пуху.

 

Канчаткі назоўнікаў II скланення ў родным склоне адзіночнага ліку

 

 Усе назоўнікі ніякага роду маюць канчатак -а, -я: вядра, сяла, сонца, золата, поля,  галля, жыцця;

               адушаўлёныя назоўнікі маюць канчатак -а,-я: дразда, пеўня, салаўя, пастуха, каваля, Алега, Мікалая Міхася;

неадушаўлёныя назоўнікі- канчаткі -а,-я ці -у,-ю ў залежнасці ад значэння:

  

                       -а,-я

                       -у,-ю

 

 

  

    назвы канкрэтных прадметаў:               назвы абстрактных паняццяў:

    млына,вулля,яблыка, пня;                       абавязку,лёсу,болю,настрою;

  

   назвы органаў і частак цела                      назвы дзеянняў, адчуванняў,

   чалавека і жывёлы: зуба,ілба,                  пачуццяў: бою,загаду,кашлю,

    носа,рога;але твару;                                голаду,жалю,сораму,спакою;

 

  назвы мер даўжыні, плошчы,                 назвы вучэнняў, тэорый,

 вагі,аб'ёму: метра,гектара,                    грамадскіх фармацый: дарвінізму,

   цэнтнера,літра;                                       рэалізму,капіталізму;

 

 назвы танцаў, гульняў: вальса,

   бокса, хакея;

 

  навуковыя і тэхнічныя тэрміны:            назвы рэчаў, хімічных элементаў,

  алфавіта, ромба,твора,суфікса,               зборных прадметаў: воску,клею;

   дыялога;                                                    Але: аўса, хлеба;

 

  назвы населеных пунктаў,                      з'явы  прыроды: ветру, інею,

   гааграфічных і астранамічных               світанку;

   паняццяў: пасёлка, акіяна,Крыма,

   Буга, Мінска;                                            назвы прасторавых і часавых

                                                                      паняццяў:берагу, верху, краю;

  

Але!  ( у залежнасці ад значэння):

           Для нашага народа - шмат народу

           Каля дуба - кубаметр  дубу

           Галоснага гука - не чуваць ні гуку.

Заданне 1. Пастаўце наступныя тэрміны ў форме роднага склону адзіночнага ліку.

Інжынер, дослед, дробязь, дагавор, трансфарматар, прыбор, агонь, механізм, лазер, маркетынг, перпендыкуляр, эканоміка, цана, каштоўнасць.

Заданне 2. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Якія асаблівасці праяўлення граматычных катэгорый роду, ліку, склону тэрмінаў-назоўнікаў у рускім і беларускім варыянце?

Научный поиск

Учёный, работающий на переднем крае науки, движется в область неизвестного. Подобно путешественнику, идущему в неизвестную страну, он ещё не знает, что откроется там, за круглыми перевалами, которые ему приходится преодолевать,необозримые богатства или бесплодная пустыня. Он может только догадаться об этом. В этом риск. Но в этом и романтика научного поиска. За первооткрывателями идёт армия мирных завоевателей, которые овладевают богатствами новой страны и обратят их в технику, в практику, в полезные для человека дела.

Занятие наукой не только расширяет кругозор человека, но вырабатывает в нём драгоценные навыки мышления: умение сосредоточенно и глубоко продумывать встающие вопросы, способность к усилиям мысли, к умственной работе, последовательность и доказательность, точность, критичность мысли, враждебную всякому догматизму и поверхностности, объективность и интеллектуальную честность, заставляющую склоняться перед аргументами логики и фактов. Эти навыки мышления складываются в подходе к фактам жизни и искусству. Потому нередко «физики» судят об искусстве точнее и глубже “лириков.”

Но восприятие науки тоже не может быть полным без лирики, без острого эмоционального отношения к ней. Восхищаться должно и Эйнштейном, и Павловым, так же как Толстым и Бетховеном. (А. Александров)

Заданне 3. Знайдзiце я тэксце назоянiкi, вызначце iх скланенне i тып асновы.

Макраэканомiка – так – раздзел эканамiчнай тэорыi, у якiм разглядаюцца фактары, заканамернасцi i ямовы эфектыянасцi сумеснай эканамiчнай дзейнасцi ясiх яе ядзельнiкая у межах эканамiчнага арганiзма.

Калi мiкраэканомiка вывучае дзейнасць асобнай эканамiчнай адзiнкi, то макраэканомiка глядзiць на з`явы I працэсы значна шырэй i рэальней, г.зн. вывучае сумесную, узаемазвязаную дзейнасць усiх эканамiчных суб`ектая ва ясiх сферах. Аб`ектыянай асновай гэтага служаць грамадскi падзел працы I эканамiчная залежнасць усiх адзiн ад аднога. У гэтым i заключаецца першая асаблiвасць макраэканомiкi.

Заданне 4. Дапішыце канчаткі назоўнікаў у наступных тэрмінах і тэрміналагічных словазлучэннях

Аплата адпачынк..., адносіны абмен..., адлічэнні ад прыбытк..., рынкі капітал..., страхавога запас..., таварнага дэфіцыт...,

працоўнага калектыв..., фінансавага план..., гаспадарчага разлік...,

каштоўнага чэк..., эканамічнага суверэнітэт..., асартымент... прадукцыі, брыгаднага падрад..., унутрызаводскага абарот..., дапаможнага цэх..., грамадскага прадукт...