Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практыкум для завочнікаў.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
31.08.2019
Размер:
991.23 Кб
Скачать

Ужыванне лiчэбнікаў з назоўнікамі

 

     Пры лічэбніках два (абодва), дзве (абедзве), тры, чатыры назоўнікі (з прыметнікамі і іншымі словамі) ужываюцца ў Н. скл. мн. ліку: дзве цікавыя кнігі, два цікавыя творы, дзве ( абедзве), тры, чатыры працавітыя дзяўчыны.

      У дробавых лічэбніках пры словах два (дзве), тры, чатыры парадкавыя лічэбнікі і прыметнікі стаяць у Н.скл. мн. ліку: дзве шостыя, тры пятыя, чатыры сёмыя.

      Пры зборных лічэбніках назоўнікі маюць форму Р.скл. мн.ліку: двое студэнтаў, трое рабочых, чацвёра юнакоў.

      Пры лічэбніку паўтара (паўтары) назоўнікі стаяць у Р.скл. адз. ліку: паўтара кілаграма, паўтары тоны.

  

Скланенне лічэбнікаў

 

Скланенне лічэбніка адзін

 

Н.

Р.

Д.

В.

Т.

М.

адзін дзень

аднаго дня

аднаму дню

адзін дзень

адным днём

(аб) адным дні

гарачы дзень

гарачага дня

гарачаму дню

гарачы дзень

гарачым днём

(аб) гарачым дні

сонечны дзень

сонечнага дня

сонечнаму дню

сонечны дзень

сонечным днём

 аб) сонечным дні

 

 Параўнайце скланенне лічэбніка адзін і прыметнікаў гарачы, сонечны. Зрабіце вывод правіла.

 

Скланенне лічэбнікаў два, тры, чатыры

 

Н.

Р.

Д.

В.

Т.

М.

два

двух

двум

два

двума

(аб) двух

тры

трох

тром

тры

трыма

трох

чатыры клёны

чатырох клёнаў

чатыром клёнам

чатыры клёны

чатырма клёнамі

чатырох клёнах

дзве сястры

дзвюх сясцёр дзвюм сёстрам дзвюх  сясцёр

дзвюма сёстрамі

дзвюх сёстрах

Падвойнае цц пішацца ў лічэбніках

Н.

Адзінаццаць,дванаццаць, трынаццаць, чатырнаццаць, пятнаццаць, шаснаццаць, семнаццаць, васемнаццаць, дзевятнаццаць, дваццаць, трыццаць

Т.

Адзінаццаццю, дванаццаццю, трынаццаццю, чатырнаццаццю, пятнаццаццю, шаснаццаццю, семнаццаццю, васемнаццаццю, дзевятнаццаццю, дваццаццю, трыцаццю, а таксама пяццю, дзевяццю, дзесяццю

 

Скланенне лічэбнікаў 5-20,30

 

   Н.пяць                  дванаццаць                     трыццаць                     сенажаць

   Р.  пяці                 дванаццаці                       трыццаці                     сенажаці

   Д. пяці                 дванаццаці                       трыццаці                     сенажаці

   В. пяць                дванаццаць                       трыццаць                    сенажаць

   Т  пяццю             дванаццаццю                    трыццаццю                сенажаццю

  М(аб) пяці           дванаццаці                        трыццаці                     сенажаці

 

         Параўнайце скланенне лічэбнікаў 5-20,30 з назоўнікамі 3-га скланення з асновай на мяккі зычны. Зрабіце вывад правіла. Звярніце ўвагу на асаблівасці правапісу гэтай групы лічэбнікаў у творным склоне

Скланенне лічэбнікаў тысяча, мільён, мільярд

  

    Н.

   Р.

   Д.

   В.

   Т.

   М.

 тысяча

тысячы

тысячы

тысячу

тысячай

(у) тысячы

 мільён

мільёна

мільёну

мільён

мільёнам

(пры)   мільёне

 мільярд

мільярда

мільярду

мільярд

мільярдам

(аб) мільярдзе

 

Лічэбнік тысяча скланяецца, як назоўнік 1-га скланення з асновай на зацвярдзелы зычны, а мільён, мільярд - як назоўнік  2-га скланення з асновай на цвёрды зычны.

 

Лічэбнікі 40, 100, 90

 

Н.В.

 

Р.Д.Т.М.

сорак

 

сарака

сто

ста

дзевяноста

дзевяноста

 

Чаму лічэбнікі 40,100,90 вынесены ў асобную табліцу?

 

Скланенне лічэбнікаў 50-80

 

Н.

Р.

Д.

В.

Т.

М.

 пяцьдзесят              шэсцьдзесят                    восемдзесят

пяцідзесяці             шасцідзесяці                    васьмідзесяці

пяцідзесяці             шасцідзесяці                    васьмідзесяці

пяцьдзесят              шэсцьдзесят                     восемдзесят

пяццюдзесяццю      шасцюдзесяццю             васьмюдзесяццю

(аб) пяцідзесяці      шасцідзесяці                    васьмідзесяці

 

У складаных лічэбніках 50-80 змяняюцца абедзве часткі па тыпу назоўнікаў 3-га скланення.

  

Скланенне лічэбнікаў 200-900

 

 Н.

Р.

Д.

В.

Т.

М.

дзвесце                                 трыста                       восемсот

двухсот                                 трохсот                     васьмісот

двумстам                              тромстам                  васьмістам

дзвесце                                 трыста                       восемсот

двумастамі                           трымастамі               васьмюстамі

(аб) двухстах                       трохстах                    васьмістах

 

У складанных лічэбніках 200-900 абедзве часткі скланяюцца па сваіх правілах. Другая частка захоўвае форму множнага ліку ад  ста.

Скланенне састаўных колькасных лічэбнікаў

 

Н.

Р.

Д.

В.

Т.

М.

шэсцьсот                              семдзесят                             тры

шасцісот                               сямідзесяці                          трох

шасцістам                             сямідзсяці                           тром

шэсцьсот                              семдзесят                            тры

шасцюстамі                         сямюдзесяццю                   трыма

(аб) шасцістах                      сямідзсяці                          трох

 

У састаўных колькасных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова.

 

Дробавыя лічэбнікі

 

с

к

л

о

н

    паўтара

           паўтары

паўтараста

         м.і н.р.

             ж.р.

м.,н.,ж.р.

Н.

Р.

Д.

В.

Т.

М.

паўтара літра

паўтара літра

паўтара літрам

паўтара літра

паўтара літрамі

(аб) паўтара літрах

паўтары мінуты

паўтары мінуты

паўтары мінутам

паўтары мінуты

паўтары мінутамі

(аб) паўтары мінутах

паўтараста метраў

паўтараста метраў

паўтараста метрам

паўтараста метраў

паўтараста метрамі

паўтараста метрах

 

Што агульнага і чым адрозніваюцца лічэбнікі паўтара, паўтары, паўтараста?

  

    Н.

    Р.

    Д.

    В.

    Т.

    М.

         адна трэцяя

        адной трэцяй

        адной трэцяй

        адну трэцюю

        адной трэцяй

(аб) адной трэцяй

          пяць сёмых

         пяці сёмых

         пяці сёмым

         пяць сёмых

         пяццю сёмымі

 (аб) пяці сёмых

 

 У дробавых лічэбніках скланяюцца абодва словы: лічнік  змяняецца, як цэлы лік, а назоўнік - як прыметнік.

 

                                       Зборныя лічэбнікі

 

 Зборныя лічэбнікі абазначаюць колькасць прадметаў як адно цэлае: двое, трое, чацвёра, пяцёра, шасцёра,сямёра, васьмёра, дзевяцера,дзесяцера, абодва, абедзве, абое.

 

                                       спалучаюцца:

 

а)  з назоўнікамі, якія абазначаюць асоб мужчынскага полу, дзяцей, малых істот:    трое касцоў, чацвёра дзяцей, пяцёра ягнят;

б) з назоўнікамі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку: двое дзвярэй, трое сутак.

              

  З назоўнікамі жаночага роду спалучаецца толькі лічэбнік абедзве: абедзве дачкі, абедзве бярозы.

 

 Для абазначэння асоб і мужчынскага, і жаночага полу ўжываецца зборны лічэбнік абое.

 

Скланенне зборных лічэбнікаў

 

    Н.             двое                     сямёра                 абодва                 абедзве                   абое

   Р.              дваіх                  семярых             абодвух                  абедзвюх                абаіх

   Д.             дваім                    семярым            абодвум                абедзвюм                абаім

   В.             дваіх                    семярых            абодвух                 абедзвюх                абаіх

   Т.              дваімі                   семярымі           абодвума              абедзвюма              абаімі

  М.    (у)    дваіх                     семярых             абодвух                абедзвюх                абаіх

 

 

Зборныя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі множнага ліку. Але ва ўскосных склонах замест іх частка ўжываецца звычайныя колкасныя лічэбнікі.

 

Скланенне парадкавых лічэбнікаў

  

   Н.             першы                              сёмае                  шаснаццатая           пяцідзесятыя

   Р.              першага                            сёмага                 шаснаццатай           пяцідзесятых

   Д.             першаму                           сёмаму                шаснаццатай           пяцідзесятым

   В.              як Н.або Р.                       сёмае                  шаснаццатую          як Н. або Р.

   Т.              першым                           сёмым                шаснаццатай           пяцідзесятымі

   М.             (аб)першым                     сёмым                шаснаццатай           пяцідзесятых

 

Парадкавыя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі.

Н.    тысяча сто дваццаць восьмы год

Р.     тысяча сто дваццаць восьмага года

Д.    тысяча сто дваццаць восьмаму году

В.    тысяча сто дваццаць восьмы год

Т.    тысяча сто дваццаць восьмым годам

М.  тысяча сто дваццаць восьмым годзе

У састаўных парадкавых лічэбніках скланяецца толькі апошняе слова.

Заданне 1. Запiшыце лiчэбнiкi словамi

Плошча Незалежнасці ў Мінску (да 1991 года - плошча Леніна) размешчана ў пачатку галоўнага дыяметра і асноўнай магістралі горада -  праспекта Ф. Скарыны. Гэта адміністратыўна-грамадскі цэнтр сталіцы. Мае прамавугольную форму (450х150 м), плошча 7га. Ва ўсходняй частцы - ы забудоўваўся  з другой паловы ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя (захаваліся Мінскі ксквер партэрнага тыпу. Раён плошчасцёл Сімяона і Алены, жылыя будынкі канца 19 - пачатку20 стагоддзя паміж вуліцамі Берсана і Свярдлова: усе ўваходзяць у ахоўную зону касцёла). У даваенныя гады забудову паўднёвага боку плошчы фарміравалі 3-павярховыя карпусы БДУ. У 1953 годзе з заходняга боку плошчы пабудавалі галоўны корпус педагагічнага інстытута імя М.Горкага (архітэктар Г.Заборскі, у 1989 на яго месцы ўзведзены новы вышынны будынак). У 1962 з паўднёвага боку плошчы пабудаваны галоўны корпус БДУ, архітэктурнае вырашэнне галоўнага фасада якога  адпавядае характару Дома ўрада, размешчанага насупраць. Паўднёва-ўсходні бок плошчы фарміруюць будынак гарсавета (1964, архітэктары С. Мусінскі, Г.Сысоеў), інжынерны корпус Мінскага метрапалітэна (1984, архітэктар Ю.Грыгор'еў, Дз. Кудраўцаў), вертыкальныя  чляненні якіх гарманіруюць з кампазіцыйным ладам Дома ўрада і галоўнага корпуса БДУ. З усходняга боку на плошчу выходзяць бакавыя фасады гасцініцы "Мінск" (1957, архітэктар Г.Багданаў; 1967, архітэктар Г.Сысоеў) і будынка Мінскага паштамта (1953, архітэктар У.Кароль).

 

Заданне 2. Раскрыйце дужкi i запiшыце словазлучэннi.

2 (складаная справа), 3 (малады спецыялiст), 4 (тэарэтычнае палажэнне), 2 (цiкавы выпадак), 3 (абраны дэпутут), 2 (лепшая пастанова), 4 (дзяржаяны акт), 3 (сур`ёзнае праушэнне), 4 (мiльён).

Заданне 3. Перакладзiце на рускую мову i звярнiце ўвагу на граматычныя асаблiвасцi гэтых словазлучэнняў

 

А дваццатай гадзіне. Дзён тры таму. Палова на пятую гадзіну. Першыя пяць кіламетраў. На дзён тры хопіць. За паўсотні ці болей вёрст. Дзве трэція выкладчыкаў – жанчыны. Паўсотні год прамінула. Разоў са тры ці чатыры. Больш за сто тысяч. Кіламетры за тры ад горада. Менш за дзвесце год. Тыдні са два не было яго. Тры невялікія пакоі. Цэлыя два доўгія гады. Чалавек з пяць не прыйшло. Разы два бачыў, не больш. Гадоў яму за пяцьдзесят ужо.

 

Заданне 4. Да наступных слоў падбярыце адпаведнікі з рускай мовы. Запішыце парамі.

 

Палова, чвэрць, двойчы, двайняты, удвая, у чатыры разы, удвух, упяцёх (упяцярых),  па-першае, першынец, перш-наперш, першакурснік, першаступенны, першабытны, першасны, адзінка, адзінства, аднастайны, аднойчы, аднагалосна, аднагодак, аднабакова, аднадумец, аднадушна, другасны, аднаразовы.

 

Единодушно,  вторичный, однократный, половина, вчетверо, первенец, первостепенный, четверть, вдвоем, первокурсник, единство, дважды, впятером, первобытный, однообразный, двойня, во-первых, первичный, однажды, вдвое, прежде всего, единица, единогласно, однолеток, односторонне, единомышленник.