Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практыкум для завочнікаў.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
31.08.2019
Размер:
991.23 Кб
Скачать

Тыповы план напісання рэцэнзій і водзываў

1.     Прадмет аналізу (У рабоце аўтара... У рэцэнзуемай працы... У прадмеце аналізу...).

2.     Актуальнасць тэмы (Работа прысвечана актуальнай тэме... Актуальнасць тэмы абумоўлена... Актуальнасць тэмы не патрабуе дадатковых доказаў (не выклікае сумненняў)...).

3.     Фармулёўка асноўнага тэзіса (Цэнтральным пытаннем работы, дзе аўтар дасягнуў найбольш значных вынікаў, з’яўляецца... У артыкуле абаснавана на першым плане пастаўлена пытанне аб...).

4.     Кароткі змест работы.

5.     Агульная ацэнка (Ацэньваючы работу цалкам... Такім чынам, работа... Аўтар, безумоўна, паглыбляе наша ўяўленне пра з’яву, якую даследуе, адкрывае новыя яе рысы... Работа, безумоўна, адкрывае...).

6.     Недахопы, пралікі (Разам з тым, выклікае сумненні тэзіс пра тое... Да недахопаў работы трэба аднесці недастатковую яснасць пры выкладанні... Работа пабудавана нерацыянальна, трэба было б скараціць... Адзначаныя недахопы маюць лакальны характар і не ўплываюць на канчатковы вынік работы).

7.     Вывады (Уяўляецца, што цалкам артыкул... мае вялікае значэнне... Работа адпавядае ўсім патрабаванням...).

 

Рэзюмэ сціслы выклад зместу, сутнасці, асноўных палажэнняў, вывадаў артыкула, даклада, прамовы, паведамлення.

 

 

Да навуковага стылю адносіцца і такі сціслы жанр, як анатацыя, якая змяшчаецца ў пачатку або ў канцы кнігі і з’яўляецца каштоўнай крыніцай інфармацыі для чытача. Анатацыя — кароткі выклад зместу і яго характарыстыка. Такі від пісьмовай працы звычайна дае ўяўленне пра змест кнігі, характарызуе яго, а таксама можа паведамляць пра аўтара, час напісання, эпоху і г. д.

Прыклады клішыраваных анатацый

 

У кнізе даследуецца (што?)...

Паказаны (што?)...

Вялікае месца ў працы займае разгляд (чаго?)...                      

                         ***

У манаграфіі даецца характарыстыка (чаго?)...

Даследаванне праводзіцца праз разгляд такіх праблем, як...

                      ***

У кнізе аналізуецца (што?)...

Асноўная ўвага звяртаецца (на што?)...

                           ***

Выкарыстоўваючы (што?), аўтар выказвае (што?)...

Адзначаецца, што...

Падкрэсліваецца, што...

                           ***

У кнізе даецца (што?)...

Раскрываюцца (што?)...

Апісваюцца (што?)...

Асаблівая ўвага надаецца пытанням (чаго?)...

                           ***

У рабоце знайшлі адлюстраванне распрацоўка праблем (чаго?),

пытанні (чаго?)...

Паказваецца (творчы) характар (чаго?)...

Устанаўліваюцца крытэрыі (чаго?)...

                        ***

У кнізе падрабязна асвятляюцца (што?)...

Характарызуецца (што?)...

Разглядаецца (што?)...

                        ***

У артыкуле на аснове аналізу (чаго?) паказаны (што?)...

Канстатуецца, што...

Гаворыцца пра...

У заключэнне разбіраецца (што?)...

 

Выкладанню зместу або сутнасці працы, прамовы (навуковай, грамадскай) прысвечана і рэзюме. Яно абазначае яшчэ і кароткі вывад са сказанага, падагульненне, заключэнне. У сучасны момант выкарыстанне гэтага паняцця пашыраецца не толькі ў навуковым маўленні, але і ў іншых напрамках. Гэтым тэрмінам называюць у справавых або прафесійных зносінах аўтабіяграфію, таму што яна ўяўляе сабой своеасаблівае падагульненне дзейнасці чалавека. Выкарыстоўваюць і тады, калі неабходна падвесці вынік, зрабіць важны вывад.

Навуковы стыль па сваіх функцыянальных і моўных якасцях набліжаецца да афіцыйна-справавога, бо іх аб’ядноўвае пераважна пісьмовая маналагічная форма існавання, сцісласць і неэмацыянальнасць у перадачы зместу. Узаемазвязаныя стылі выкарыстоўваюць значную колькасць абстрактнай і тэрміналагічнай лексікі, пазбягаюць слоў пераноснага значэння, змяшчаюць сказы з прамым парадкам слоў, аднароднымі і адасобленымі членамі.

Заданне 1. Прачытайце урывак з рэцэнзіі на мастацкі твор. Сродкамі якога стылю, на думку рэцэнзента, злоўжывае пісьменнік у дыялогу.

Аўтар задавальняецца часам прыблізным апісаннем. Прыблізнасць яшчэ ў большай меры характэрна для дыялога «– Праўда, – сказаў я. Давайце заканчвайце свой псіхалагічны аналіз. Можа гэта будзе не так страшна зараз... Ці лепей так... Выкажыце сваю думку наконт маіх калег...

– Я пра іх думала ўскосна, толькі ў сувязі з вамі.

– Я, значыць, здолеў завалодаць вашымі думкамi...»

Адразу кідаецца ў вочы нейкі штучны лад мовы: стыль гаворкі не размоўны, не характэрны для маладых людзей, якія пазнаёміліся і сімпатызуюць адно аднаму, знікае неабходная для дыялога індывідуалізацыя. (А. Жук)

Заданне 2. Дайце характарыстыку сказам ( простыя, складаныя, адна-цi двухсастаўныя, поўныя цi няпоўныя, ускладненыя цi няўскладненыя). Як у гэтым тэксце адлюстраваны прынцыпы кампрэсii iнфармацыi.

Кампаніі могуць атрымліваць капітал, прадаючы акцыі ці аблігацыі. І хоць і тое, і другое мае вынікам адно грошы для кампаніі, паміж імі ёсць адрозненні. Па-першае, аблігацыі гэта пазыковы капітал, які пацвярджае і абараняе пазыкі для кампаній, тады як акцыі сведчанне частковага валодання кампаніяй і частковага інвеставання ў яе. Таму ўладальнікі аблігацый гэта крэдыторы кампаніі, а акцыянеры яе супольнікі. Акцыі звычайна гарантуюць вяртанне грошай і забяспечваюцца залогавым коштам уласнасці кампаніі. Інвестыцыі акцыянераў цалкам вяртаюцца тады, калі кампанія ліквідуецца пад час плацежаздольнасці. Так што апошняе інвеставанне тоіць у сабе рызыку. Важнае камерцыйнае адрозненне ў тым, што дывідэнды на акцыі могуць быць заплочаны толькі з прыбыткаў, і таму мяркуецца, што год будзе прыбытковы, а працэнты на аблігацыі могуць сплочвацца непасрэдна з капіталу. Тамму ўладальнік аблігацый атрымлівае плату за пазыку незалежна ад таго,мае кампанія прыбытак ці церпіць страты. Аблігацыі звычайна выпускаюцца дзеля часовага фінансавання да мяжы, акрэсленай у статуце кампаніі. Аблігацыі могуць быць як пагашальныя, так і непагашальныя.

Заданне 3. Напiшыце кароткую анатацыю на новую навуковую працу па сваёй спецыяльнасцi.