Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практыкум для завочнікаў.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
31.08.2019
Размер:
991.23 Кб
Скачать

Тэма 10 новае ў правапісе галосных

1. Літара о пішацца толькі пад націскам: год, дахо'д, гро'шы, зако'н, выпрацо'ўка, наро'д, фо'нд, экано'міка, о'птам, о'рдэн, о'фіс, о'пера, Орша, Омск, Обнінск, Осла, Оксфард, Орск, То'кіа, Ватэрло'а.

2. У пачатку запазычаных слоў літары э, е як пад націскам, так і не пад націскам пішуцца ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем: э'ра, эсэ', экано'міка, э'тыка, эмі'сія, эфекты'ўнасць, Эўрыпі'д, е'гер, ерэты'к, Еўро'па, еўрапе'йскі, Еўпато'рыя, Ерэва'н, ерэва'нец, Еўфра'т.

На канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к, пішацца э: купэ', рэзюмэ', рэнамэ', кафэ', галіфэ', кашнэ', кабернэ', фрыкасэ', плісэ', каратэ', дэкальтэ'; Стру'вэ, Эйвэ', Хасэ', Мо'рзэ, Табі'дзэ, Брыгва'дзэ, Каба-Ве'рдэ, Душанбэ', Сан-Тамэ'; але: са'льта-марта'ле, філе', камюніке', піке'.

3. Літара э ў запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем. Так, словы капэ'ла, сурвэ'тка, экзэмпля'р, маянэ'з, тунэ'ль, сэ'рвіс, інтэрнэ'т пішуцца з літарай э, а словы меда'ль, ме'неджмент, не'рвы, парла'мент, перспекты'ва, газе'та, серві'з –– з літарай е.

4. Перадача на пісьме [э] ў іншых запазычаных словах у ненаціскных складах асновы вызначаецца наступнымі правіламі:

у пачатку слова [э] перадаецца на пісьме літарай э ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем: экано'мія, экза'мен, эква'тар, этажэ'рка, элеме'нт. Літара э пішацца пасля прыставак і ў другой частцы складанага слова: праэкзаменава'ць, трохэлеме'нтны, квінтэсэ'нцыя;

пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц] пішацца э: жэто'н, Жэне'ва, Жэра'р, жэлаці'н, чэкме'нь, рэспу'бліка, рэфо'рма, Рэма'рк, рэкла'ма, рэа'ктар, рэві'зія, агрэга'т, рэжы'м, рэко'рд, рэе'стр, рэвалю'цыя, дэта'ль, гардэро'б, Дэтро'йт, Дэфо', дэлега'т, дэманстра'цыя, о'рдэн, тэо'рыя, тэа'тр, тэлегра'ф, тэлефо'н, ветэра'н, ка'тэт, тэрмо'метр, тэарэ'ма, цэнтралі'зм, цэві'та.

5. У запазычаных словах напісанне э і а пасля зычных, акрамя шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц], вызначаецца па слоўніку: панэ'ль; але: шыне'ль.

6. Ненаціскныя фіналі -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар: шні'цаль, шпа'таль, мі'таль, фо'рталь, ка'рцар, грэ'йдар, лі'дар, камп’ю'тар, пэ'йджар, рэйсфе'дар, эспа'ндар, тэ'ндар, о'рдар, ме'неджар, фарва'тар, а'льма-ма'тар, кра'тар.

Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Ландэр, Одэр, Пітэр, Юпітэр.

Заданне 1. Адрэдагуйце сказы ў адпаведнасці з новымі правіламі напісання галосных.

  1. Мужчына дастаў хусцінку, працёр пенсне, паправіў на шыі белае новае кашне і пакрочыў далей па вуліцы Фрунзе.

  2. Каманда нашага горада ніколі не была аўтсайдэрам у спаборніцтвах па камп'ютэрных гульнях.

  3. Брат Антоніо працаваў менеджэрам па продажы скутэраў у Рыо-дэ-Жанейра.

  4. Познім вечарам Хасе вырашыў прызначыць сустрэчу сябрам-аднадумцам у кафетэрыі на ўскрайку горада Мантэвідэо.

  5. Рэйнджэр з цікавасцю прачытаў рэзюме будучага супрацоўніка.

  6. Толькі пасля таго, як пад малюнкам паставіла фламастэрам подпіс і апошняя дзяўчына, шумная кампанія накіравалася на радэо.

  7. Трыо баяністаў з Беларусі сталі лаўрэатамі музычнага конкурсу ў Ватэрлоо.

  8. Калі да дзясяці дабавіць восям, атрымаецца васемнаццаць.

  9. Да прыстані павольна падплыў ліхтэр.

  10. Машыну для ўшчыльнення і апрацоўкі цэментна-бетоннага пакрыцця дарогі прынята называць фінішэр.

Заданне 2. Назавіце зашыфраванае слова крыптаграмы.

1 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

4

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 5

 

 

 

 

 

 

 

 

6

 

 

 

 

 

 

 

 

 

7

 

 

 

 

 

 

 

8 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 9

 

 

 

 

 

 

 

10 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

11

 

 

 

 

 

 

12

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  1. Працэс, пры якім у выніку пераасэнсавання слова ўзнікае другасная, тэрміналагічная назва.

  2. Словы і выразы, уласцівыя мове прадстаўнікоў якой-небудзь прафесіі, сферы дзейнасці.

  3. Раздзел мовазнаўства, які распрацоўвае пытанні тэорыі і практыкі складання слоўнікаў.

  4. Сістэма, што складаецца з адзінак, якім прыпісваецца пэўнае паняцце і якія суаднесены з іншымі найменнямі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі.

  5. Тып семантычных адносін моўных адзінак, які заключаецца ў поўным ці частковым супадзенні іх значэнняў.

  6. Словы ці цэлыя выразы з якой-небудзь мовы, што захоўваюць сваю іншамоўную форму без усялякага змянення або транслітарыравана.

  7. Гукавое супадзенне розных моўных адзінак, значэнні якіх не звязаны адно з другім.

  8. Упарадкаваная сістэма назваў, якая прымяняецца ў якой-небудзь галіне.

  9. Словы з гукавым і структурным падабенствам, але з розным лексічным значэннем.

  10. Экспрэсіўна-афарбаваныя словы, якія выкарыстоўваюцца пераважна ў вуснай форме асобнай адносна ўстойлівай сацыяльнай групай людзей.

  11. Словы ці словазлучэнні, якія дакладна абазначаюць навуковыя, тэхнічныя, сельскагаспадарчыя і іншыя паняцці.

  12. Моўныя асаблівасці, якія характэрны для тэрытарыяльных дыялектаў і ўключаюцца ў літаратурную мову.