Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практыкум для завочнікаў.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
31.08.2019
Размер:
991.23 Кб
Скачать

Тэма 14 дзеепрыметнiк. Утварэнне I ўжыванне

Дзеепрыметнік — форма дзеяслова, якая абазначае прымету або ўласцівасць прадмета ці асобы паводле дзеяння.

Дзеепрыметнікі маюць асаблівасці дзеяслова і прыметніка.

Дзеепрыметнікі ўтвараюцца толькі ад дзеясловаў, маюць з імі агульную аснову і агульнае лексічнае значэнне: вывучыць верш — вывучаны верш, пажаўцелі лісты — пажаўцелыя лісты, звіць вянок — звіты вянок.

 Як і дзеяслову, дзеепрыметніку ўласцівы граматычныя катэгорыі часу, стану: павесялелы хлопчык (параўн.: хлопчык, які павесялеў), пераспелыя ягады (ягады, якія пераспелі), вывучаны верш (верш, які вывучылі); трывання: сплесці — сплецены, пасадзіць — пасаджаны,. накрыць — накрыты, вышыць — вышыты, вышываць — вышываны.

Дзеепрыметнікі, як і прыметнікі, дапасуюцца да назоўніка ў родзе, ліку і склоне: зжатая ніва, зжатае поле, зжаты ячмень; зжатыя палі, зжатымі палямі, на зжатых палях.

Дзеепрыметнікі адказваюць на тыя самыя пытанні, што і прыметнікі — які?, якая?, якое?, я к і я?. Як і прыметнікі, дзеепрыметнікі маюць поўную і кароткую форму: адноўлены край і край адноўлен, прачытанае апавяданне і апавяданне прачытана. Кароткую форму маюць толькі дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу; яны змяняюцца па родах і ліках, але не скланяюцца: верш вывучан, сачыненне напісана, лугі скошаны.

Поўныя дзеепрыметнікі ў сказе выконваюць ролю азначэння, зрэдку выказніка: За вокнамі снежныя казкі расказвае сцішаны_лес. (Грах.) Хата была прасторная і пабудаваная з адборнага матэрыялу. (К-с), кароткіятолькі выказніка: Зямля і неба звязаны дажджамі, мы з роднай вёскай звязаны навек.. (Панч.)

У сферы функцыянавання дзеепрыметнікі ўтвараюцца ад агульналітаратурных дзеясловаў, звужаюць сваё лексічнае значэнне і набываюць тэрміналагічнае. У тэхнічнай літаратуры шырока ўжываюцца дзеепрыметнікі цяперашняга часу незалежнага стану з суфіксамі -уч- (‑юч‑), ‑ач- (-яч-) з агульным значэннем утваральніка дзеяння, і іх выкарыстанне ў тэрміналаічных словазлучэннях апраўдана. Шматразовыя праходы глебаапрацоўваючых агрэгатаў па полі непазбежна прыводзяць да празмернага ўшчыльнення і распылення глебы. Паніжаючы рэдуктар, устаноўлены перад каробкай перадач, падвойвае калькасць перадач. На колавых трактарах падвеску маюць толькі пярэднія накіроўваючыя колы, на аўтамабілях — пярэднія і заднія колы. Сучасныя сельскагаспадарчыя гусенічныя трактары абсталяваны аднатыпнымі рухачамі, якія складаюцца з вядучага кола з нацяжнымі і амартызуючымі канструкцыямі, апорных каткоў і гусенічнага ланцуга.

Сустракаюцца зваротныя формы дзеепрыметнікаў з суфіксамі -уч- (‑юч-), -ач- (-яч-). Перыядычна дзейнічаючыя сілы ціску газаў і інерцыі рухаючыхся мас, якія ўспрымае каленчаты вал, могуць выклікаць зношванне. Зваротныя формы дзеепрыметнікаў не ўласцівы беларускай мове.

У эканамiчнай літаратуры выкарыстоўваюцца дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу з суфіксамі -ўш-, -ш- са значэннем стану. З блока цыліндраў дызеля астыўшая вадкасць паступае ў вадзяную абалонку пускавога рухавіка і ахалоджвае яго. Памяншаючы падачу паліва ў адпаведнасці з велічынёй узнікшай перагрузкі, трактарыст задае рухавіку новы скарасны рэжым яго работы. У рухавіках усё больш выкарыстоўваецца тэхнічная кераміка, якая дазваляе паменшыць таксічнасць адпрацаваўшых газаў і выдаткі энерганосьбіта прыкладна на 8%.

У сферы функцыянавання сустракаюцца і зваротныя формы дзеепрыметнікаў незалежнага стану прошлага часу, якія з’яўляюцца адхіленнем ад літаратурнай нормы. У шарнірных наканечніках іншых канструкцый пры вялікім зношванні, калі падціскная спружына не забяспечвае заціск сферычнага кальца праз сухары, з’явіўшыйся зазор устараняюць рэгуліроўкай. Пад тэхнічным абслугоўваннем разумеецца комплекс аперацый па змене асобных знасіўшыхся дэталяў.

Сфера выкарыстання дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга і прошлага часу абмежавана ў асноўным навуковым, справавым, публіцыстычным стылямі.

Форма дзеепрыметнікаў залежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі ‑ом-, -ем-, -ім-, -ым- таксама пашырана ў навуковым стылі. Да асноўных эксплуатацыйных паказчыкаў адносяцца:магутнасць, развіваемая рухавіком, цягавая магутнасць і сіла трактара. Нізкаэнергаёмкія (малаэнергаёмкія) тэхналогіі — гэта забеспячэнне харчавання раслін з уносімых угнаенняў. Допускі на змяненне агратэхнічных паказчыкаў акрэсліваюцца наступнымі крытэрыямі: 1) дапусцімай велічынёй змянення збору ўраджаю ці страт прадукцыі; 2) дапусцімай велічынёй змянення тэхнічнага стану машын, стану поля.

У навукова-тэхнічнай літаратуры сустракаюцца выпадкі замены дзеепрыметнікаў залежнага стану цяперашняга часу даданымі сказамі, што не заўсёды апраўдана, бо дзеепрыметнае тэрміналагічнае словазлучэнне робіць выказванне больш сціслым, лаканічным. Корм, які неабходна раздаць (раздаваемы корм), загружваюць у бункер-сілкавальнік. На якасць работы раздатчыка значна ўплывае даўжыня часцін корму, які ён раздае (раздаваемага корму). Колькасць парашку, які неабходна выдаць (выдаваемага парашку), рэгулююць зменаю велічыні параходнога сячэння люка скарбком.

Найбольш ужывальнымі ў беларускай мове з’яўляюцца дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу з суфіксамі -н-, -ен- (-ён-), -ан- (-ян-), -т-, -л-. Адпрацаванае масла трэба збіраць у бочкі для далейшай пераапрацоўкі. Дыскі, сціснутыя трымя спружынамі, перасоўваюцца разам і вызваляюць вядзёны дыск, што адключае перадачу моманту на трансмісію. На іх [ніжніх роліках] абапіраецца ненагружаная галіна ленты. Нахілены транспарцёр выканання ТТ-4А прымае цюкі ад транспартных сродкаў і падае іх на гарызантальны транспарцёр. Канцавая секцыя падобна да прамежных, аднак да яе прывараны спецяльныя скобы для замацавання вядзёнага вала.

Заданне 23.

Ад наступных дзеясловая утварыце ўласцiвыя беларускай мове дзеепрыметнiкi, запiшыце iх, падкрэслiце суфiксы.

Абараніць, аднавіць, агарнуць, апрануць, асвятліць, бачыць, бегчы, будаваць, вывезці, выводзіць, вывучыць, вывучаць, вучыць, вучыцца, выехаць, выносіць, гаварыць, задумаць, заўважыць, пачаць, разгарнуць, сагнуць, усміхацца, усвядоміць, упрыгожыць.

Заданне 1. Выпраўце памылкi, дапушчаныя пры ўтварэннi i ўжываннi дзеепрыметнiкаяi незалежнага стану цяперашняга часу.

Адказваючы на пытаннi студэнт; заслухояваючы вiншаванне чалавек; чытаючы лекцыю выкладчык, пiшучыеся канспекты, працуючы сакратар; адказваючы студэнт; плывучы па хвалях лёсу чалавек; праязджаючыя перад намi машыны;

Заданне 2. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.

I. Невидимый луч, трепещущие крылья, угрожающее положение, плачущий голос, шумящий лес, осознанная ошибка, выжатый лимон, странствующий музыкант, невыносимая боль, трудящийся человек, почитаемый коллега, выдающийся писатель, соответствующие выводы.

II. Прочитанный, натренированный, созванный, затоптанный, откопанный, расшифрованный, взорванный, организованный, помещённый, завершённый, спиленный, проданный, розданный, созданный, сформулированный.

Заданне 3. Перакладзіце сказы з рускай мовы на беларускую. Звяртайце ўвагу на асаблівасці перакладу дзеепрыметнікаў і дзеепрыметных зваротаў.

  1. Дилер – представитель компании, обеспечивающий заключение сделок и проведение всех необходимых расчетов с клиентами в соответствии с клиентским соглашением. 2. Клиент, отказавшийся от сделки, моментально теряет такой капитал, как доброе имя, и ни одна инвестиционная компания ни за что не будет рассматривать его предложения, какими бы выгодными они не казались. 3. Многие предприниматели честно признаются, что в сложившихся условиях единственная возможность выжить – это уклонение от полной уплаты налогов. 4. Совокупность этих прав и обязанностей составляет политико-правовой статус гражданина, отличающий его от иностранных граждан и лиц без гражданства.5. Роль всеобщего эквивалента продолжает играть золото, а неразменные (на золото) банкноты и бумажные деньги являются знаками золота, замещающими его только в функциях средства обращения и средства платежа. 6. Девальвация выгодна и должникам, которые оплачивают свои обязательства обесценивающейся валютой.

  2. 1. Для повышения эффективности девальвации страны, особенно развивающейся, вводят дифференцированные пошлины и субсидии по экспорту и импорту. 2. Факторы маркетинговой среды делятся на контролируемые и неконтролируемые. 3. Экономический кризис – одна из фаз воспроизводственного цикла, включающего последовательно кризис, депрессию, оживление и подъём. 4. Основной вопрос, рассматриваемый экономической теорией, заключается в том, каким образом цена и рыночный механизм ценообразования разрешают главные проблемы: что, как и для кого производить. 5. Объектами бухгалтерского учета являются любые хозяйственные операции предприятия, выражающиеся в движении его имущества и обязательств. 6. К компетенции исполнительного органа относится решение всех вопросов, не составляющих исключительную компетенцию других органов управления. 7. Нарушившего неписаные правила честности никто не выгоняет с биржи, не лишает лицензии на право совершения операций с ценными бумагами – с ним просто-напросто перестают иметь дело.