Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
belorussky_yazyk.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
06.08.2019
Размер:
101.27 Кб
Скачать

Асноуныя спосабы тэрмінатворчасці

Словаутварэнне - раздзел мовазнауства, у якім вывучаецца будова вытворных слоу, сродкі i шляхі ix утварэння.

Словаутваральная норма - утварэнне слоу i ix ужыванне у строгай адпаведнасці з правіламі словаутварэння, што існуюць у бел.літ. мове.

Словаутваральны тып - 1) адзінства часціны мовы утваральнай асновы; 2) агульнасць семантычных адносін паміж вытворнымі і утваральнымі;3) агульнасць спосабу утварэння слова. Словаутваральны тып забяспечвае правільнае сэнсавае ужыванне.

Словаутваральная мадэль - улічвае «канкрэтныя асаблівасці уварэння поунага слова ці групы слоу у межах аднаго словаутваральнага тыпы. Словаутваральная норма рэгулюе – утварэнне новых лексічных адзінак, узнауленне пры мауленні тых, што ужо існуюць.

Спосабы утварэння новых слоу: лексіка-семантычны, лесіка-сінтаксічны, марфолага-сінтаксічны, марфалагічны.

Лексіка-семантычны (тэрміналагізацыя) – ляжыць метафара – перанос значэння у выніку прыпадабнення па форме, функцыі, становішчы (эластычныя ногі, зборная зорка).

Транстэрміналагізація – перанос гатовага слова з адной галіны новукі у другую, з поуным ці частковым яго пераасэнсаваннем і ператварэннем у міжгаліновы амонім (лауца-магазін, сядзенне).

Канверсія – пераход слова з адной часціны мовы у другую, у прыватнасці, пераход прыметнікау и дзеепрыметнікау у назоунік (суправаджальная, двайны, бакавы).

Тэрмінаутварэнне (мафалагічны) спосаб – афіксальнае утварэнне, бязафксальнае.

Пры афіксацыі тэрмінау да утваральнай асновы далучаееца афікс – суфіксальны, прэфіксальны, прэфіксальна-суфіксальны, прэфіксальна –нульфіксальны, словаутварэнне, нулявая суфіксацыя.

Пры суфіксацыі асабліва прадукцыйныя наступныя суфіксы тэрмінау-назоунікау:

1)-ни-, -енн- (-энн-) са значэннем апрадмечанага дзеяння: абагульненне, абазначэнне, абгрунтаванне, пагашэнне, размеркаванне, пагадненне.

2) -асць- з адцягненым значэннем: злачыннасць, суб'ектнасць, калегіяльнасць, халатнасцъ.

3) –ацыя (-цыя) індэксацыя, асацыяцыя, дэкларацыя, нацыяналізацыя.

4) -льнік- (-нік-) са значэннем актыунай часткі абсталявання: размеркавальнік (распределитель), паказні уладальнік (обладатель).

5) –ент- (-энт-), -ант-; -ар- (-яр-), -iст (-ыст) у найменнях асоб: камерсант, канкурент, контрагент, жырант, дэпазтар, дыстыб'ютар.

Для прыметнікау прадукцыйнымі з яуляюцца суфіксы -н-, -ов-, (-ав-) (акрэдытыу) адзыуны, пераводны, пацверджаны, чэкавы; (баланс) плацёжны, актыуны.

Выкарыстанне у дзеясловах суфікса -ipaвa- (-ырава-) у тэарэтычнай літаратуры выклікала вострую палем1ку. Суфіксы –ір, -ыр выкарыстоуваюцца.

1) без гэтага суфікса узнікае аманімія дзеясловау з дзеясловамі з суфіксам -ава- (-ява-): суміраваць – сумавацъ, газіраваць- газаваць

2) дзеяслоу без суфкса -ip- (-ыр-) губляе сваю фармальную і семантычную акрэсласць: фварміраваць- ассацыіруецца са значэннем адзінкі, фармаваць- з наданнем пэунай формы.

3) дзеяслоу мае вузка тэрміналагічнае значэнне: юсціраваць – адрэгуляваць, выверыць механізм.

Пры прэфіксацыі найбольш прадукцыйнымі з'яуляюцца пыстаукі не-, (ня-) няпэунасць, няздольносць, няроунасць; пера- перабудова, пераразмеркаванне, перастрахаванне; пад- - падгрупа, падкатэгорыя, падбухторванне; без- (бяз-) – безвыніковы (аб рахунку)

Ужыванне прыставак супраць- i проці- супрацьфаза, проціфаза.

Іншамоуныя прэфіксы а-, анты-, apxi-, гіпа-, гіпер-, 6i-, дыс- (дыз-), дэ-, ін-, інэр-, контр-, рэ-,супер-, ультра-, экстра. Асіметрыя, дэзінфекцыя, антырух, рэімпарт, рэтра.

Да бязафіксных утварэнняу адносяцца тэрміны, якія утвараюцца шляхамі складання без выкарыстання афіксау. Складанне кампазіцыя аб'ядноувае у адну лексічную адзінку дзве або больш асноу пауназначных слоу (асновакладанне) ці асобныя словы цалкам (словаскладанне).

Асноваскладанне першым звязванным кампанентамі часта выступае усечаныя аснов грэчаск1х назоун1кай 1 прыметн1кау 1 лац1нск1я тэрм1наэлементы.

Складана-суф1ксальны- утварэнне адз1н1нак шлалях асноваскладання можна суправаджаццца суфіксацыяй апорнай асновы. (фондатрымальнік, працауладкаванне).

Тэрміны, утворанныя шляхам асноваскладання падзяляюцца на раздзельнааформленыя, цэласнааформленыя.

Пр: раздзел. Купля-продаж; цэласна. Экс-чэмпіен.

Важным сродкам у даясгненні кароткасці тэрміна трэба лічыць абрэвіяцыю – працэс утварэння назоунікау шлахамспалучэння некалькі слоу, якія уваходзяць у новае слова часткамі, у скарочанным выглядзе.(ЛПТ, БССР)

Сінтаксічны спосаб – утварэнне новых тэрмінаадзінак адбываеца шляхам спалучэння слоу у шматкампанентныя тэрміналагічныя словазлучэнні.

Тэрмін-словазлучэнне абазначае адзінае складанае, падзельнае прафісійнае паняцце больш вузкая, канкрэтная, чым адпаведнае родавае паняцце, што абазначаецца тэрмінам-слова.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]