Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
belorussky_chast_2.docx
Скачиваний:
17
Добавлен:
24.04.2019
Размер:
61.51 Кб
Скачать

1Мова і соцыўм

Уявіць сёняшняе жыццё без мовы немагчыма. Усе гэтыя сувязі, якія існуюць паміж людзьмі, цалкам грунтуюцца на мове. Дзякуючы мове мы можам карыстацца усімі назапашанымі чалавецтвам ведамі, разам з гэтым яна з”яуляецца галоуным сродкам зносін людзей, моваю ахоплены усе сферы духоунага і матэрыяльнага жыцця грамадства. Мова—гэта з”ява грамадская, якая з2яуляецца вынікам новага якаснага узроуню развіцця чалавека і сацыяльнай арганізацыі грамадства. Яна з”яуляецца спосабам захавання адзінства народа у прасторы і часе. Функцыі мовы у грамадстве: Камунікатыуная(мова- найважнейшы і унікальны сродак узаемаадносін паміж людзьмі): Рэгулятыуная (людзі наладжваюць кантакты паміж сабой); Акумулятыуная(захаванне традыцый, культуры); Пазнавальная (мова забяспечвае магчымасць думаць і пазнаваць свет): Намінатыуная, Эмацыянальная; Эстэтычная Этнічная (сімвал нацыі); Мова—не толькі сродак, з дапамогай якога людзі абменьваюцца інфармацыяй. Гэта люстэрка жыцця народа, яго грамадскага і культурнага развіцця. Мова адлюстроувае жыццёвы вопыт народа, асаблівасці яго мыслення і псіхікі. Мова вызначае светапогляд і менталітэт народа і нац.- культурную свядомасць. Важнейшай пырыкметай нацыі, асновай яе культуры з’яўляецца нацыянальная мова. Нац.мова – сродак пісьмовых і вусных зносін паміж людзьмі пэўнай нацыі. Бел.нац.мова пачала фармір-цца ў першай палове 19ст, а канчатковае станаўленне яе завяршылася ў 20-я гг.20ст. 2 формы бел.нац. мовы: дыялектная (на ей гавораць людзі пэўнай мясцовасці) і літаратурная(унармаваная, апрацаваная, упарадкаваная форма нац.мовы).

2Бел. мова у сям’і індаеўрапейскіх моў.

У залежнасці ад паходжання і наяунасці ці адсутнасці агульных рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя і няроднасныя. Бел. мова належыць да славянскай групы індаеурапейскай моунай сям”і і усходнеславянскай падгрупы. Гэтая аднесенасць заснавана на тэрыторыі індаеурапейскай расы паводле якой амаль усе еурапейскія і многія азіяцкія народы маюць адну прарадзіму, а іх мовы узыходзяць да адзінай мовы крыніцы якую прынята называць агульнаеурапейскай ці індаеурапейскай мовай. Такая мова існавала прыкладна у 4-3тыс. годзе да н.э. Праіснаваўшы некалькі тысячагоддзяў індаеўрапейская моўная супольнасць распалася і на яе аснове пачалі складв-ца самастойныя мовы.

Па ступені роднасці індаеурапейская сям”я падзяляецца на 16 моуных груп: 1) Германская (нямецкая, англійская, ісланская, швецкая, дацкая) 2) Раманская(іспанская, французская, румынская, партугальская, італьянская, малдауская). 3) Славянская(руская, украінская) 4) Іранская (персідская, афганская); Грэчаская, Хецкая, Армянская, Албанская і інш.

3Славянская моўная група.

З індаеурапейскагя адзінства славяне вылучыліся прыкладна на мяжы 3-2 тыс.г. да н.э. Пэуны перыяд яны жылі сумесна.. Гэты перыяд называуся агульнаславянскім, а мову праславянскай. Славяне пашыралі тэрыторыю свайго рассялення—гэта прывяло да распаду агульнаславянскага моунага адзінства і на аснове гэтага пачалі складвацца славянскія моуныя групы і асобныя мовы. Сучасныя славянскія мовы групуюцца у 3 сям”і: 1) Усходнеславянская (руская, украінск., бел. мовы) рысы адзінай усходнеславянскай мовы пачалі фарміравацца 5-6 ст. н.э., а распад усходнеславянскай мовы 13ст. н.э.; 2) Заходнеславянская (польская, чэшская, славацкая, сербалужыцкая); 3) Пауднёваславянская (балгарская, славенская харвацкая, сербская). Рысы гэтых моў пачалі фарм-цаУ 6-7 ст. Н.э. завяршылася рассяленне славян і утварыліся 3 групы славянскіх плямён. Пазней на іх аснове пачнуць складвацца асобныя народнасці.

4Бел. мова часоў ВКЛ

У складзе ВКЛ у 14-16ст. канчаткова сфарміравалася бел. народнасць і яе мова. Старабеларуская мова з”яулялася асновай літаратурнай мовы ВКЛ, выкарыстоувалася у пісьмовых зносінах, на тэрыторыі усёй дзяржавы імела статус афіцыйна- дзяржаунай. На ёй ствараліся летапісы , арыгінальныя і перакладныя мастацкія творы, вучэбная, публітыстычная і юрыдычная літаратура. Асноунымі жанрамі літаратуры таго часу былі 1) Летапісы(захавалася каля 20 зборау Увараускі збор, Віленскі збор); 2) Справавая літаратура (гандлёвыя дагаворы, судовыя і пасольскія кнігі) 3)Перакладная жыційная літаратура (пераклады з грэчаскай , сербскай і інш. моу.) 4) Мастацкая і палімічная літаратура (вершы невядомых аутарау) 5) Лінгвістычная літаратура 6) Рэлігійная літаратура;

Старабеларуская мова з поспехам абслугоўвала ўсе сферы грамадскага жыцця ВКЛ, што дае падставу лічыць гэты час “залатым векам” у гісторыі бел.культуры.У 1696г. Варшаускі сеём прыняу пастанову паводле якой дзелавая дакументацыя вялася толькі на польскай мове. Заняпад мовы пачауся пасля аб’яднання ВКЛ з Польшчай.

5Новая беларуская літаратурная мова.

Пасля трох падзелау Рэчы Паспалітай беларускія землі увайшлі у склад Расійскай імперыі. Пачалася палітыка русіфікацыі. У 1840г. Мікалай І выдае загад аб увядзенні рускага заканадауства і руск. мовы на тэрыторыі Беларусі. 19 ст.і да сенн.часу – перыяд новай бел.літ.мовы. Гэты п-д умоўна дзеліцца на некалікь этапаў. 1) станаўленне бел.мовы. У час заняпаду нацыі у асяродзе навукоуцау Бел. узмацоуваецца разуменне самабытнасці, самастойнасці. Адсюль бярэ пачатак беларускае нац. адраджэнне. Гэтую ісціну першымі усвядомілі у пач. 19ст. Ян Чачот, Баршчэускі, Каліноускі, Багушэвіч, Купала, Колас. Іх творчасць і з’яуляецца пачаткам новай беларускай літаратурна-пісмовай мовы. У 1906г. Выдаецца газета “Наша Доля”, пасля—“Наша ніва”. 2)У 20-30я гг. 20ст. бел. мова набыла статус дзяржаунай- п-д дзяржаўнасці бел.мовы. Пачалася палітыка беларусізацыі. 3) У 30-90-я гг. у выніку Сталінскага рэжыму працэс беларусізацыі спыніуся. Пачауся заняпад культуры., гэта перыяд заняпаду мовы. У 1938г. Пачынаецца мэтанакіраванае выцясненне бел. мовы. 4) У 1990г. у Беларусі быу прыняты закон аб мовах – гэта п-д афіцыйнасці, дзяржаўнасці.Мова набыла статус дзяржаунай і праіснавала да рэферэндума 1995г. 5) 1995г. і па сенняшні дзень – п-д двухмоўя.

6Паняцце білінгвізму. Аспекты бел.-руск. Білінгвізму.

Білінгвізм—валоданне і папераменнае выкарыстанне дзвюма мовамі. Калі ва ўжытку знаходзяцца тры і больш моў – гэта шматмоўе або полілінгвізм. Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе. Нацыянальнае беларуска-рускае двухмоўе прадстаўлена індывідуальным беларуска-рускім (калі побач з роднай беларускай двухмоўны індывід выкарыстоўвае і рускую мову), руска-беларускім двухмоўем і індывідуальным беларускім і рускім аднамоўем.. Значная частка насельніцтва карыстаецца і рускай, і беларускай мовамі у розных сферах грамадскай дзейнасці. Білінгвізм даследуецца у 3 аспектах: 1) Псіхалагічны—звязаны з асаблівасцямі псіхалагічнага складу індывіда, з яго разумовымі здольнасцямі. 2) Педадагічны—закранае розныя аспекты навучання другой мове, у тым ліку і уплыу адной мовы на працэс засваення другой. 3) Сацыялінгвістычны: Разнавіднасці двухмоуя: - індывідуальнае, калі дзвюма овамі валодаюць толькі асобныя члены калектыву; -- групавое, калі двухмоунымі з’яуляюцца групы; -- поунае—характэрна для усіх сацыяльна-культурных груп народа.; дзяржаунае, калі у адной краіне статус дзяржаунай маюць дзве мовы.

7Праблемы бел.-руск. інтэрферэнцыі. Віды інтэрферэнцыі.

У сітуацыі двухмоуя узаемадзеянне моу, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі, гэта значыць, пры мауленні на адной мове ужываюцца элементы іншай мовы. Інтэрферэнцыя прыводзіць да парушэння нормау суіснуючых моу. Блізкародны характар беларускай і рускай моу абумоулівае шматлікасць і устойлівасць інтэрферэнцыйных памылак пры мауленні на той ці іншай мове. Аднак яны не уплываюць на працэс разумення выказванняу як на бел., так і на руск. мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-рускага двухмоуя стаіць як праблема культуры беларускай і рускай моу ва умовах білінгвізму. Віды інтэрферэнцыі: 1) Марфалагічная звязана з разыходжаннямі у граматычным афамленні. 2)Снтаксічныя—адрозненні у будове словазлучэнняу, простых і складаных сказау. 3) Фанетычная 4)Лексічная – разыходжанне або частковае падабенства ва уласналексемным і семантычным аспектах беларускай і рускай моу. 5) Словаутваральная—несупадзенне аднакаранёвых беларускіх і рускіх слоу. 6) Акцэнтная—разыходжанне у націску. Поруч з бел і рус. мовамі ў Бел.існуе форма змешанага маўлення – “трасянка”. Гэта моўны прадукт, які ўзнік шляхам механічнага змешвання ў розных прапорцыях элементаў рускай і беларускай моўАд літаратурнай мовы трасянку адрознівае поўная адсутнасць норм. Часцей за ўсё трасянка ўзнікае ў выніку засваення рускай мовы людзьмі, якія былі выхаваны ў вясковым асяроддзі і апынуліся ў горадзе ў сувязі з перасяленнем, павышэннем грамадскага статуса і інш. Трасянка – гэта паўмова, яна анарматыўная, узнікае і функцыянуе стыхійна, рэалізуецца выключна ў вусным маўленні, пераважае ў гарадскіх сітуацыях камунікацыі.

8. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Адназначныя і мнагазначныя словы

Раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца лексічны склад мовы, называецца лексікалогіяй, г.зн. слоўнікавы склад мовы, лексічныя значэнні слоў, іх паходжанне, развіццё і ўжыванне. У задачу лексікалогіі ўваходзіць таксама вывучэнне слова як асноўнай адзінкі мовы, высвятленне сувязі значэння слова з паняццем, выдзяленне розных тыпаў значэння слова. Лексікалогія даследуе шляхі развіцця і папаўнення слоўнікавага складу, вызначае сферы ўжывання слоў.

Лексіка бел.мовы ў залежнасці ад хар-ру функцыянавання дзеліцца на 2 вялікія групы: агульнаўжывальную і абмежаваную сферай ужытку. 1гр. – Слова – гэта фанетычна і граматычна аформленая асноўная адзінка мовы, якая мае пэўнае значэнне і служыць сродкам моўных зносін. Да лексікі абмежаванага ўжытку адносяцца словы, ужыванне якіх абмежавана: 1) якой-н. мясцовасцю (дыялектная лексіка); 2) родам заняткаў ці інтарэсаў (жаргонная лексіка); 3) прафесіяй (спецыяльная лексіка).

!!!!!Словы, якія маюць толькі адно значэнне, называюцца адназначнымі ці монасемантычнымі (мнагазначнымі). Адназначныя словы заўсёды маюць толькі прамыя значэнні. Здольнасць слова ўжывацца з некалькімі значэннямі называецца мнагазначнасцю, або полісеміяй (ад грэч. рolysemos – мнагазначны). Першапачаткова ўсе словы ўжываюцца як адназначныя. Мнагазначнасць развіваецца пазней, паколькі моўных сродкаў недастаткова для таго, каб кожная з’ява рэчаіснасці атрымала асобнае слова-назву.І тады па аналогіі, асацыяцыі, падабенству адбываецца перанос назвы аднаго прадмета, з’явы, прыкметы і г. д. на другі.

Вылучаюцца наступныя спосабы пераносу значэнняў: на аснове метафары, метаніміі і сінекдахі.

1. Метафарычныя (перанясенне) значэнні ўзнікаюць у слове ў выніку пераносу назвы аднаго прадмета ці з’явы на другі прадмет ці з’яву на аснове падабенства формы (напр., слова ‘конь’: жывёла; шахматная фігура; гімн. снарад), колеру (белыя палотны і белыя ночы), функцыі (слова ‘дворнік’: 1) работнік, які падтрымлівае чысціню і парадакі 2) прыстасаванне ў выглядзе стрэлкі, якое служыць для ачышчэння ветравога шкла аўтамашыны ад снегу, вільгаці, пылу). Часам слова набывае мнагазначнасць паводле дзвюх якіх-небудзь прымет. Так, слова ‘крыло’: крыло птушкі і крыло самалёта. Існуюць. сцёртыя (або мёртвыя, акамянелыя) метафары са страчанай вобразнасцю: ідзе дождж, сонца садзіцца, прыйшла вясна, корань слова і мн. інш. Пры частым ужыванні пераноснае значэнне становіцца прывычным, семантычная двухпланавасць яго сціскаецца. 2 Метанімічныя (перайменаванне) значэнні ўзнікаюць у словах на аснове пераносу назваў адных прадметаў ці з’яў на другія, калі асацыяцыі, аналогіі ўзнікаюць па сумежнасці прадметаў ці з’яў рэчаіснасці. Сумежнасць можа быць такой: 1) матэрыял і вырабы з яго; 2) ёмістасць і рэчыва, якое ўтрымліваецца ў гэтай ёмістасці (купіць міску – з’есці міску баршчу, тут ‘пасудзіна’ і ‘колькасць стравы’); 3) працэс і вынік гэтага працэсу (праводзіць дыктант – раздаць дыктанты); 4) памяшканне, установа, прадпрыемства і людзі, якія ў ім знаходзяцца, працуюць (напр., светлая аўдыторыя – аўдыторыя слухала ўважліва, новы завод – заводы бастуюць); 5) выкарыстанне прозвішчаў пісьменнікаў, кампазітараў, мастакоў і г. д. для абазначэння іх твораў (творы Багдановіча – перачытваю Багдановіча); 6) прадмет, уласцівасць і той, хто валодае гэтай уласцівасцю (ён меў прыгожы тэнар – выступае тэнар). Звычайна метанімія менш заўважаецца, чым метафара, бо такія вытворныя значэнні перайшлі ў сталыя назвы прадметаў. 3. Сінекдаха ( суаднесенасць) – замена назвы цэлага назвай асобнай яго часткі або наадварот. Выдзяляюцца дзве разнавіднасці сінекдахі: 1) называнне замест цэлага часткі, якая ў пэўнай сітуацыі мае сэнс цэлага: У сям’і з’явіўся лішні рот. Ён у іх за галаву; 2) ужыванне аднаго ліку замест другога: У маі 1945 года немец быў канчаткова разгромлены. Ем вішню і пад.

У выяўленні і канкрэтызацыі значэнняў мнагазначнага слова галоўную ролю адыгрывае кантэкст.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]