Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
belorussky_chast_2.docx
Скачиваний:
17
Добавлен:
24.04.2019
Размер:
61.51 Кб
Скачать

14. Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў

Лексікаграфія  – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца тыпы слоўнікаў паводле іх структуры і прызначэння. У задачу лексікаграфіі ўваходзіць таксама вывучэнне будовы слоўнікавых артыкулаў, распрацоўка памет і прыёмаў тлумачэння значэння слова.

Пачатак развіцця беларускай лексікаграфіі звязваюць з дзейнасцю першадрукара і асветніка Ф. Скарыны. Менавіта ён на палях сваіх кніг зрабіў пераклад каля 200 незразумелых царкоўнаславянскіх слоў на старабеларускую мову Пачынанне Скарыны было працягнута яго паслядоўнікамі. Усе слоўнікі падзяляюцца на энцыклапедычныя і лінгвістычныя.

Энцыклапедычныя слоўнікі – гэта даведнікі, у якіх у сціслай форме выкладзены навуковыя веды. Энцыклапедычныя слоўнікі тлумачаць не словы, а паняцці, апісваюць прадметы, з’явы, падзеі, расказваюць пра гістарычных асоб, дзеячаў навукі, культуры і г. д. Загаловачнае слова ў энцыклапедычных слоўніках не мае граматычнай і стылістычнай характарыстыкі, у ім толькі пазначана месца націску; указваецца паходжанне запазычаных тэрмінаў. Ілюстрацыямі ў слоўніках гэтага тыпу служаць малюнкі, табліцы, дыяграмы, рэпрадукцыі, карты, схемы, фотаздымкі. Энцыклапедычныя слоўнікі бываюць агульныя і галіновыя. Агульныя энцыклапедычныя слоўнікі даюць сістэматызаваныя звесткі з розных галін ведаў. Прыклады такіх слоўнікаў: «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» (БелСЭ) у 12-ці тамах (1969 – 1975), «Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя» (КЭ БССР) у 5-ці тамах (1978 – 1981), «Беларуская энцыклапедыя ў 18 т.» (1996 – 2004). Галіновыя слоўнікі падаюць звесткі з якой-небудзь адной галіны навукі, культуры, вытворчасці і пад. Напр., «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» ў 5-ці тамах (1984 – 1987), «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» ў 5-ці тамах (1983 – 1986), «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» ў 6-ці тамах (1993 – 2003) і інш.

Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць словы мовы, тлумачаць іх значэнне, паходжанне і пад. Яны бываюць аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя. Двухмоўнымі і шматмоўнымі з’яўляюцца перакладныя слоўнікі. Напр., «Руска-беларускі слоўнік» у 2-х тамах пад рэдакцыяй К. Крапівы (1982 г.), «Беларуска-рускі слоўнік» у 2-х тамах (1988 г.), «Белорусско-русский словарь» (1975 г.) і «Русско-белорусский словарь» (1976) Грабчыкава, прызначаныя для сярэдняй школы, «Украінска-беларускі слоўнік» В. П. Лемцюговай (1980), «Падручны польска-беларускі слоўнік» пад рэдакцыяй А. Абрэмбскай-Яблонскай і М. Бірылы (1962), «Англійска-беларуска-рускі слоўнік» пад рэдакцыяй Т. М. Сушы і А. К. Шчукі (2004) і інш.

Найважнейшае значэнне для вывучэння слоўнікавага складу мовы маюць тлумачальныя слоўнікі. Прыкладамі такіх слоўнікаў з’яўляюцца «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» ў 5-ці тамах (1977 – 1984), «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» А. Я. Баханькова, І. М. Гайдукевіча, П. П. Шубы (1979) для сярэдняй школы, «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» пад рэдакцыяй М. Р. Судніка (1996).

Разнавіднасцю тлумачальных слоўнікаў з’яўляюцца дыялектныя (абласныя) слоўнікі, у якіх адлюстроўваецца і тлумачыцца лексіка адной гаворкі або групы гаворак: «Дыялектны слоўнік» Ф. М. Янкоўскага (вып. 1, 1959; вып. 2, 1960; вып. 3, 1970), «Дыялектны слоўнік: З гаворак Зэльвеншчыны» П. У. Сцяцко (1970), «Тураўскі слоўнік» А. А. Крывіцкага, Г. А. Цыхуна, І. Я. Яшкіна і інш. у 5-ці тамах (1982 – 1987) і г. д.

У фразеалагічных слоўніках сабраны ўстойлівыя словазлучэнні (фразеалагізмы), растлумачана іх значэнне, прыведзены ілюстрацыі: «Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі» Г. Ф. Юрчанкі (1972), «Фразеалагічны слоўнік для сярэдняй школы» Н. В. Гаўрош, І. Я. Лепешава, Ф. М. Янкоўскага (1973), «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» І. Я. Лепешава, у якім разглядаецца паходжанне фразеалагізмаў беларускай мовы (1981), «Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. У 2 т.» І. Я. Лепешава (1993) і інш.

Вялікае значэнне ў засваенні правільнага напісання слоў маюць арфаграфічныя слоўнікі: «Арфаграфічны слоўнік для сярэдняй школы» М. П. Лобана, М. Р. Судніка (1982), «Арфаграфічны слоўнік» для пачатковай школы (1982), «Слоўнік беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне» пад рэдакцыяй М. В. Бірылы (1987), «Кароткі слоўнік беларускай мовы: Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне» Арашонкавай Г. У., Лемцюговай В. П. (1994) і інш.

Даволі шматлікімі з’яўляюцца тэрміналагічныя слоўнікі. У іх тлумачацца тэрміны з розных галін навукі, тэхнікі і г. д.: «Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў» (1990), «Слоўнік акцёра і рэжысёра» (1995), «Кароткі тлумачальны слоўнік паліталагічных тэрмінаў» (1997), «Кароткі эканамічны слоўнік» (1993), «Кароткі беларускі слоўнік музычных тэрмінаў» (1992), «Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ» (1993), «Слоўнік фізічных і астранамічных тэрмінаў» (1979), «Руска-беларускі слоўнік па машынабудаванні» (1998), «Лаціна-руска-беларускі батанічны слоўнік» (1967), «Руска-беларускі слоўнік біялагічных тэрмінаў» (1992), «Руска-беларускі агранамічны слоўнік» (1994), «Расейска-беларускі хімічны слоўнік» (1993), «Русско-белорусский словарь спортивной терминологии» (1993), «Краткий русско-белорусский словарь терминов по спортивным играм» (1996), «Русско-белорусский медицинский словарь» (1993), «Расейска-беларускі вайсковы слоўнік» (1997), «Руска-беларускі фізічны слоўнік» (1999) і інш.

Да лінгвістычных таксама адносяцца гістарычныя слоўнікі (адлюстроўваюць лексіку мінулых эпох, час узнікнення і шляхі развіцця слоў), этымалагічныя (паходжанне слоў, змены іх значэнняў), слоўнікі сінонімаў, амонімаў, антонімаў, паронімаў, іншамоўных слоў, слоўнікі мовы пісьменнікаў, тапанімічныя слоўнікі (адлюстраваны геаграфічныя назвы), антрапанімічныя (фіксуюцца ўласныя імёны), марфемныя слоўнікі (вызначаецца марфемная будов слова) і многія іншыя. Безумоўна, гэта далёка не поўны пералік існуючых на сённяшні дзень слоўнікаў у беларускай мове.

Трэба заўважыць, што будова слоўнікавага артыкула (загаловачнае слова разам са звесткамі пра яго) вызначаецца тыпам слоўніка. Так, поўны слоўнікавы артыкул тлумачальнага слоўніка ўключае наступныя элементы: загаловачнае слова; граматычную характарыстыку; стылістычную характарыстыку; сэнсавую характарыстыку; ілюстрацыйны матэрыял; тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні; этымалагічную даведку.

Размяшчаюцца загаловачныя словы ў слоўніку ў алфавітным або алфавітна-гнездавым парадку. Пры алфавітна-гнездавой падачы слоў вытворныя ад агульнага кораня і блізкія значэннем словы аб’ядноўваюцца ў гняздзе (прыкладам можа служыць «Русско-белорусский словарь», 1982). Ілюстрацыямі ў большасці слоўнікаў з’яўляюцца прыклады ўжывання слоў у сказах, што бяруцца з літаратурных крыніц.

15 Асноўныя спосабы тэрмінатворчасці

Спосабы тэрмінаутварэння

Тэрмінаутварэнне падзяляецца на 2 разнавіднасці: афікснае словаутварэнне, бязафікснае словаутварэнне(складанне асноу). Пры афіксацыі тэрмінау да утваральнай асновы далучаецца дэрывацыйны афікс. Пры суфіксацыі асабліва прадукцыйныя наступныя суфіксы тэрмінау назоунікау: 1) НН, ЕНН са значэннем апрадмечанага деяння; 2) –АСЦЬ- з адцягненным значэннем; 3) ЛЬНІК- са значэннем актыунай часткі абсталявання.; 4) ЕНТ, АР, ІСТ у найменнях асоб.; Да бязафіксных утварэнняу адносяцца тэрміны, якія утвараюцца шляхам складання без выкарыстання афіксау. Складанне аб’ядноувае у адну лексічную адзінку дзве або больш асноу (асноваскладанне), (словаскладанне). Пры асноваскладанні першым звязаным кампанентам часта выступаюць усечаныя асновы грэчаскіх назоунікау і прыметнікау і лацінскія тэрмінаэлементы. Пры словаскладанні тэрміны падзяляюцца на раздзельнааформленыя і цэласнааформленыя. Пры сінтаксічным спосабе утварэнне новых тэрмінау адбываецца шляхам спалучэння слоу у шматкампанентныя словазлучэнні

16 Асаблівасці развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі

У сувязі с развіццём навукі аб мове цікавасць да гэтай галіны мовазнауства пастаянна узрастае, што знайшло адлюстраванне у даследаваннях Вінакура, Земскай і інш. Непасрэдна словаутварэннем тэрміналагічных адзінак займаліся Даніленка, Галавін і інш. Утварэнне новых лексічных адзінак у мове адбываецца паводле пэуных правіл словаутварэння і на узор адпаведных словаутваральных марфалагічных асаблівасцей мадэлей. Словаутваральная норма- утварэнне слоу і іх ужыванне у строгай адпаведнасці з правіламі словаутварэння, што існуюць у беларускай літаратурнай мове.

Навуковыя тэрміны у большасці сваёй утвараюцца на аснове існуючых слоу і каранёу агульналітаратурнай лексікі. Найбольш прадукцыйным спосабам утварэння тэрмінау з’яуляецца марфалагічны.

Значнае пашырэнне у прэфіксальным утварэнні тэрмінау дакладных навук, эканомікі знаходзяць іншамоуныя прыстаукі.Асобы пласт складае запазычаная лексіка.

17. Сістэма стыляу бел. літаратурнай мовы. Асаблівасці размоўнага, публітыстычнага і мастацкага стыляў.

Пад стылям прынята разумець грамадска усвядомленую і функцыянальна абумоуленую сукупнасць прыёмау ужывання, спалучэння сродкау мауленчых зносін у сферы той ці іншай агульнанароднай мовы. Стылі могуць часткова змешвацца і пранікаць адзін у другі. У індывідуальным ужыванні межы стыляу могуць яшчэ больш рэзка змяшчацца, і адзін стыль можа для дасягнення той ці іншай мэты ужывацца у функцыі другога. Традыцыйна выдзяляюцца 5 стыляу: Гутарковы стыль функцыянуе пераважна у вусным мауленні. Яго задача—абмен думкамі, інфармацыяй у сяброускіх зносінах. Публітыстычны стыль выкарыстоуваецца у грамадскім жыцці краіны, у палітыцы. Гэта стыль газет, радыё, часопісау. Афіцыйна-справавы стыль функцыянуе у афіцыйных зносінах, дыпламатычнай сферы. Мастацкі стыль абслугоувае духоуную сферу жыцця грамадства. Праз апавяданні, раманы аповесці,казкі. Навуковы стыль абслугоувае сферу навукі, тэхнікі. Гэта стыль навуковых прац, манаграфій, падручнікау

Асаблівасці размоунага, публітыстычнага і мастацкага стыляу. Гутарковы стыль функцыянуе пераважна у вусным мауленні. Асноуная яго задача—абмен думкамі, інфармацыяй у сяброускіх сямейных зносінах. Гутарковый стыль вызначаецца сваёй эмацыянальнасцю, адсутначцю строгай лагічнасці у выказваннях. Для яго характэрны прастамоуныя словы, фразеалагізмы. Мастацкі стыль абслугоувае духоуную сферу жыцця грамадства. Праз апавяданні, раманы, вершы ён аказвае эстэтычнае уздзеянне на духоуны свет чалавека. Для яго характэрны мастацкая вобразнасць, ацэначнасць. У ім выкарыстоуваюцца мастацкія эпітэты, параунанні. Публітыстычны стыль выкарыстоуваецца у грамадскім жыцці краіны. Гэта стыль газет, радыё, часопісау, падручнікау. Асноуная задача—інфармацыйнае уздзеянне на людзей. Ён характарызуецца натуральнасцю, даходлівасцю. Яму характэрны рытарычныя пытанні, ацэначная лексіка, пабуджальныя і клічныя сказы.

18 Навуковы стыль і яго функцыянальна-камунікатыуныя характарыстыкі. Сіс-ма моуных сродкау навуковага стылю.

У межах навуковага стылю выдзяляецца некалькі падстыляу: уласна навуковы, навукова-папулярны, навукова-вучэбны, навукова-тэхнічны, навукова-палемічны. Уласна навуковаму падстылю уласцівы акадэмізм і сухасць. Навуковы стыльхарактарызуецца своеасаблівай экспрэсіунасцю. Перш за усё экспрэсіунасць навуковага маулення у яго доказнасці. У навукова-вучэбным падстылі даволі часта сустракаецца зварот да чытача у форме дзеясловау будучага часу абвеснага ладу. Моуныя сродкі: Імкненне дасягнуць дакладнасці навуковага выкладу абумоулівае выкарыстанне уласна тэрмінау і номенау. Тэрмін—гэта слова або тэрміналагічное словазлучэнне, якое уваходзіць у тэрміналагічную лексіку пэунай галіны навукі, культуры, абазначае спецыяльнае паняцце і мае дакладнае лагічнае азначэнне. Выдзяляюць і формульныя абазначэнні, скарачэнні, схемы.

19 Марфалагісныя асаблівасці навуковага стылю.

Наяунасць абстрактных паняццяу і катэгорый у тэрміналогіі абумоулівае шырокае выкарыстанне назаунікау з абстрактным значэннем з суфіксамі нн, енн, анн. Для навуковага выкладу характэрны назвы родавых, абагульняючых паняццяу, а таксама словазлучэнняу абагульняючага значэння.Адметнай рысай навуковага стылю з’яуляецца частае “нанізванне” роднага склону назоунікау. Прыметнікі у навуковых тэкстах уваходзяцьу асноуным у тэрміналагічных словазлучэнняу і выконваюць інфармацыйна-класіфікацыйную функцыю. Класіфікацыйная роля прыметнікау абумоулівае той факт, что у тэкстах дакладных навук якасныя прыметнікі даволі часта маюць ступеней параунання і форм суб’ектыунай ацэнкі. Характэрны субстантываваныя прыметнікі і дзеепрыметнікі у форме адзіночнага і множнага ліку. Дзеепрыметнікі сустракаюцца пераважна у складзе тэрміналагічных словазлучэнняу. Шырокае выкарыстанне дзеясловау у форме будучага часу абвеснага ладу.

20. Сінтаксічныя асаблівасці нав. стылю

Ужыванне у навуковым тэксце многіх сінтаксічных канструкцый мае сваю спецыфіку. З трох тыпау сказау па мэце выказвання перавагу атрымліваюць апавядальныя сказы. Асноуная іх задача—паведаміць аб чым-небудзь, інфармаваць чытача у сцвярджальнай або адмоунай форме. Апавядальныя сказы часам бываюць клічныя “звярніце увагу!”. Пытальныя сказы часта ужываюцца у канструкцыі “пытанне-- адказ”. Пабуджальныя сказы служаць не загадам ці просьбай, а запрашэннем да сумесных дзеянняу. Для навуковага выкладу характэрны сказы, ускладненыя аднароднымі і адасобленымі членамі сказа. Ужыванне пабочных і устауных канструкцый паказвае на сувязь і парадак думак, спосаб іх афармлення, крыніцу паведамлення. Для большай доказнасці сваіх разважанняу аутар часта карыстаецца параунальна-залежнымі зваротамі. Устауныя канструкцыі могуць быць заувагамі, тлумачэннямі. У навуковых тэкстах часцей выкарыстоуваюцца складаназалежныя сказы.

21 Навуковы тэкст: структура і моуная арганізацыя.

Тэкст—гэта мауленчае камунікацыйнае утварэнне, функцыянальна скіраванае на рэалізацыю пазамоуных задач. Звязанасць тэксту выяуляецца праз знешнія структурныя паказальнікі, выкарыстанне пабочных канструкцый, займеннікау, лексічных пауторау. Цэласнасць тэксту дасягаецца тэматычным і мадальным адзінствам. Структурны тып тэксту (з ланцужковай сувяззю, з паралельнай сувяззю). Спосабы выкладу навуковай інфармацыі: Апавяданне—гэта тып тэксту, у якім дынамічна апісваецца фрагмент рэчаіснасці на працягу пэунага часу з магчымым перамяшчэнням у прасторы. Апісанне—гэта разнавіднасць апавядання, якая уяуляе сабой рознабаковую і сістэматычную характарыстыку аб’екта маулення у статычным аспекце. Пад разважаннем разумеюць тып тэксту, у якім разгледжваюцца пытанні, праблемы грунтуюцца да лагічнасці. Спосаб выкладу разважанне сустракаецца пры доказе пэуных навуковых палажэнняу, праверцы гіпотэз.

22 Сістэма жанрау навуковай літаратуры.

Навуковая літаратура дзеліцца на 3 тыпы: 1) Навукова-тэхнічная (артыкул,падручнікі, патэнты);2)Прававая і палітычная літаратура (пастановы, указы);3) Дакументальная літаратура кірауніцтва (загады, справавыя паперы). Асноуным працэсам аналітыка-сінтэтычнай перапрацоукі навуковага матэрыялу з’яуляецца яго кампрэсія. 2 шляхі кампрэсіі: Змяншэнне інфармацыі, якая заключаецца у тэксце. Захаванне інфармацыі у адносна поуным аб’ёме. Працэс кампрэсіі навуковага тэксту—гэта працэс складання тэксту у рэферат і анатацыю. Рэферат—паведамленне зместу навуковай працы, артыкула, кнігі, заснаваны на крытычныі аглядзе кніг і падзей. Рэфераты дзеляцца на інфарматыуныя (змяшчаюць у сабе асноуную інфармацыю рэферэнтуемай працы), індыкатыуныя (рэферат-рэзюмэ). Анатацыя—гэта кароткая характарыстыка арыгінала, якая перадае змест у выглядзе пераказа асноуных пытанняу, а часам дае і крытычную ацэнку. Паміж рэфератам і анатацыяй існуюць адрозненні: У рэфераце інфармацыя выкладаецца з пазіцый аутара арыгінала, у анатацыі—фармуліроукамі рэферэнта.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]