Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

BEL_LIT(1)

.pdf
Скачиваний:
51
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
900.81 Кб
Скачать

№ 1. Літаратурна-грамадскі рух на Бел. на пач. 20 ст.

Беларуская літаратура XX стагоддзя актыўна асвойвала прагрэсіўныя традыцыі славянскай і сусветнай літаратуры, і разам з тым набывала адраджэнска-патрыятычны пафас. У сваѐй творчасці беларускія пісьменнікізжывалі апісальнасць, бытавізм, прыземленасць. Усѐ большае месца ў

творах займалі індывідуальна-філасофскія пачаткі, узвышэнне асобы, сваѐ развіццѐ атрымлівалі ідэі гуманізму, агульначалавечых каштоўнасцяў.

З усіх літаратурных жанраў найболей багатыя традыцыі мела беларуская паэзія. М.Багдановіч, З.Бядуля, Якуб Колас,Я. Купала, Цѐтка ў пачатку XX стагоддзі стваралі вершы, песні, паэмы, якія ўпершыню ў гісторыі беларускай літаратуры дасягнулі сусветнага мастацкага ўзроўня.

У пачатку XX стагоддзі празаічныя жанры набылі шырэйшае гучанне, чым у XIX стагоддзі,

калі эпас падаваўся ў вершаванай форме. Пераважала малая проза, якая ў сілу жанравай спецыфікі магла хутчэй рэагаваць на праблемы сучаснага жыцця. Вялікая роля ў распаўсюджванні беларускай прозы сярод шырокіх чытацкіх мас прыналежыць беларускім газетам «Наша доля» і «Наша ніва», у якіх публікаваліся творы У.Галубка, Ц.Гартнога, М.Гарэцкага,Я.Коласа.

10 (23) лістапада 1906 г. ў Вільні выйшаў першы нумар беларускай грамадска-палітычнай, навукова-асветнай і літаратурна-мастацкай газеты ―Наша ніва‖. Газета мела нацыянальна-адраджэнчанскі накірунак. Заснавальнікамі былі браты Антон і Іван Луцкевічы, Вацлаў Іваноўскі, Аляксандр Уласаў, Алаіза Пашкевіч (Цѐтка) і іншыя. У рэдакцыі газеты ў розныя гады працавалі С.Вольскі, А.Уласаў, Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, В.Ластоўскі, Ядвігін Ш., С.Палуян, Алесь Бульба і іншыя. Газета аб‘ядноўвала вакол сябе аўтараў, якія выступалі за культурна-нацыянальнае адраджэнне Беларусі. ―Наша Ніва‖ шукала і знаходзіла красу жыцця і мастацтва ў гісторыі краіны і штодзѐнным побыце народа, у народнай песні і найбольш – у мове.

У літаратуры яшчэ пераважала элегічна-мінорная плынь, ставілася праблема падвышэння красы краю.

№ 2 . Беларуская нашаніўская літаратура як жанрава-стылѐвае мноства. Асноўны пафас, ідэі і вобразы, пытанне паскоранага развіцця.

Нашаніўская эпоха была неймаверна багатай на мастацкія пошукі-здабыткі, шматфарбную раскаванасць меркаванняў і ацэнак, што, бадай, не спазнала ніводная літаратурная эпоха. Літаратура і публіцыстыка нашаніўскай пары – ўнікальная з‘ява, адметная сваѐй культурна-духоўнай чыннасцю, «паўтарыцельным курсам». ―Наша ніва‖ – газета для ўсяго беларускага ўрамадзянства. Газэта была разлічаная пераважна на вясковага чытача і нацыянальную інтэлігенцыю. Галоўнае месца ў ѐй адводзілася матэрыялам, якія прысвячаліся актуальнаму жыццю Беларусі, падзеям у жыцці беларускага нацыянальнага руху. Яе выданне суправаджалася рэнэсансам інтэлектуальнага жыцця, у ѐй друкавалася цэлая пляяда пісьменьнікаў, якія сталі класікамі беларускай літаратуры — сярод іх Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч.

Газета мела нацыянальна-адраджэнчанскі накірунак. У газету пісалі звыш трох тысяч пастаянных і часовых карэспадэнтаў у губернскіх і павятовых гарадах, мястэчках, сѐлах і вѐсках Беларусі, Расіі, за мяжою. На старонках газеты складваліся лексічныя і граматычныя нормы новай беларускай літаратурнай мовы. У палемічных артыкулах, памфлетах і вершах рашуча выкрывалася антыбеларуская палітыка польскіх і расійскіх шавіністаў і антыбеларускі накірунак рэакцыйнага друку. ―Наша ніва‖ – грамадскі інстытут беларускай культуры (правобраз Інстытута беларускай культуры – моцны падмурак у будучым Акадэміі навук БССР), выконвала ролю выдавецкага цэнтра ў Беларусі.

3.Роля перыядычнага друку, кнігадрукавання ў станаўленні беларускай літаратуры пачатку ХХ ст.. Вацлаў Іваноўскі – арганізатар беларускага друку.

№ 8 .Вянок М.Багдановіча: ідэйны змест, кампазіцыя, паэтычны космас. Наватарства «Вянка». Вянок — адзіны прыжыццѐвы зборнік вершаў М. Багдановіча, выдадзены ў 1913 годзе ў кнігарне Марціна Кухты, класічны зборнік беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя.

«Вянок» (1913) – споведзь душы аўтара адзінай прыжыццѐвай кнігі паэзіі, прычым непераўзыдзенай. Арыгінальная задума, своеасаблівы ўнутраны сюжэт. Прысвечаны Сяргею Палуяну.

Зборнік змяшчаў 92 вершы і 2 паэмы, размешчаныя на 120 старонках, якія былі аб'яднаныя па цыклах: «У зачарованым царстве», «Згукі Бацькаўшчыны», «Старая Беларусь», «Места», «Думы», «Вольныя думы», «Старая спадчына», «Мадонны».

Галоўная тэма (праблема) «Вянка» – класічная тэма хуткаплыннасці жыцця і даўгавечнасці мастацтва, Тэма смерці і адраджэння – пошукавае вырашэнне «Вянка». Ідэя цэльнасці і духоўных пошукаў.

Наватарства «Вянка»: уласна лірычны пачатак, індывідуалізацыя паэтычнага «я»; праз асабістае, інтымнае – да агульначалавечага; энцыклапедычнасць выяўлення.

Паэтычнае майстэрства «Вянка» як кнігі ўніверсальнай:

• сінтэз фальклорнай і класічна сусветнай спадчыны,

«тварэнне» мовы (тварыў, вучачыся мове, і вывучаў мову, творачы вершы),

жанравая разнастайнасць (верш-гутарка (―Гутарка‖), -маналог (―Ой, чаму я стаў паэтам‖), -раманс (―Зорка Венера‖), -дума (―Народ, беларускі народ!‖); балада (―Страцім-лебедзь‖), народная песня (―Лявоніха‖), байка (―Варона і чыж‖), паэма (―Максім і Магдалена‖));

сімвалічная вобразнасць (Мадонны, шэрая зязюля, васілѐк, ваякі ―старажытнай Літоўскай Пагоні‖),

афарыстычнасць (кніжная (―Хваробы лечаць і атрутамі‖) і ўласна аўтарская (―Пралятайце, гады, залатымі агнямі‖);

імпрэсіяністычнасць (выключная «цякучасць» гукавых і жывапісных уражанняў), меладычнасць, музыкальнасць радка (пакладзеныя на музыку ―Раманс‖, ―Пагоня‖, ―Маладыя гады‖, ―Па-над белым пухам вішняў‖ і інш.);

загадкавасць (заўсѐды побач кантрастнае: святло і цемра; каханне і смерць).

10 . Наватарства Гарэцкага-празаіка: праблема «родных каранѐў», вайны і чалавека на вайне. Матыў «патаѐмнага» як спроба пазнаць Бацькаўшчыну. Гарэцкаўскае пачуццѐ гістарызму.

Ідэйна-эстэтычнае крэда М.Гарэцкага – служыць «Духу Чыстаты і Праўды» [1, с. 174], узнімаць «Храм» нацыянальнага Адраджэння. Пакутліва шукаюць шляхі беларускага адраджэння, асабістага «я» маладыя гарэцкаўскія героі, самасвядомая «рунь». Спроба пазнаць Бацькаўшчыну (каб ведаць, як слугаваць ѐй) ѐсць спроба раскрыць загадку нацыянальнага быцця – самавітае «патаѐмнае». Гарэцкаўскі інтэлігент самаахвярна, бескарысліва слугуе Бацькаўшчыне. Для Гарэцкага-асветніка інтэлігент – гэта і малады студэнт-адраджэнец, не адарваны ад «родных каранѐў», і беларус з адоранай багатай душой. Раздвоенасць душы – натуральны стан героя псіхалагічнай гарэцкаўскай прозы, публіцыстыкі, літаратурнай крытыкі. Схільнасць да «патаѐмнага» – сведчанне духоўнасці, паэтычнасці светаадчування беларуса.

Самасць гарэцкаўскага героя падштурхоўвае да сѐнняшняй неабходнасці пазбаўлення комплексу нацыянальнай непаўнацэннасці, каб узняцца беларускай літаратуры на еўрапейскі ўзровень Гарэцкі-творца заклікаў да засваення здабыткаў «агульналюдскай скарбніцы», чакаў-прадракаў «у першай жа палавіне 20-га веку нараджэння беларуса – усясветнага пісьменніка». Ягоныя словы застаюцца актуальнымі і сѐння: «Трэба пусціць у народ кніжку‖. І гэтае мастацка-праграмнае гарэцкаўскае «трэба», «павінен», «доўжан» мае ў нацыянальнай літаратуры сваѐ плѐннае спаўненне.

* матыў ―родных каранѐў‖ (сувязь з Родам, з вѐскай) Þ праблема інтэлігенцыі і народа.

―Рунь‖ (1914) – першы зборнік апавяданняў М.Гарэцкага. Рунь – увасабленне маладых сіл беларускай нацыі на шляху Адраджэння.

Гуманістычная пазіцыя аўтара: чалавек павінен заставацца чалавекам у любых, самых страшных экстрэмальных умовах. Максім Гарэцкі прайшоў праз бойню Першай сусветная вайны, быў паранены. Факт – сама вайна, дакумент – дзѐннік.

2 .Беларуская нашаніўская літаратура як жанрава-стылѐвае мноства. Асноўны пафас, ідэі і вобразы, пытанне паскоранага развіцця.

Літаратурны працэсс пачатку 20-стагоддзя надзвычай паліфанічны. Гэта ўзаемадзеянне, сінкрэтызацыя, сінтэз розных мас-тацка-эстэтычных з‘яў, што, у сваю чаргу, было абумоўлена:а) паскораным развіццѐм літаратуры; б) з‘яўленнем яркіх індывідуальнасцяў (класікі); в) жанрава-стылѐвай разнастайнасцю. Вядучы пафас літаратуры – адраджэнскі. Галоўная ідэя літаратуры – адчуванне гаспадарання ў беларускім доме праз сцвярджэнне годнасці чалавечай і нацыянальнай. Нездарма вызначальнай тэмай літаратуры 20-х гадоў была тэма ўспрымання рэвалюцыі. Ключавыя вобразы – трыядны вобраз «мужык – народ –маладая Беларусь» (Я.Купала, Я.Колас); вобраз рэвалюцыі (Цѐтка); вобраз інтэлігента (М.Гарэцкі, Я.Колас); вобраз бежанца праз раскрыццѐ праблемы вайны і чалавека на вайне (М.Гарэцкі); вобраз рабочага (Ц.Гартны), вобразы дзяцей (Цѐтка, З.Бядуля).

Сінтэз мастацкіх кірункаў і плыняў – эстэтычная літаратурная праграма. Сугучнасць рамантычнай (лепш сказаць неарамантычнай, г.зн. рамантычнай новай гісторыка-літаратурнай эпохі) дамінанты з адраджэнскім пафасам літаратуры. Спалучэнне неарамантызму з рэалізмам, сімвалізмам, імпрэсіянізмам, мадэрнізмам – сведчанне арыгінальнасці таленту і змястоўнасці творчасці.

Паэзія. Распрацоўка т.зв. цвѐрдых формаў лірычнага верша (санет, трыялет, рандо, актава, тэрцыны і інш).

Проза. Беларускай прозе пачатку ХХ стагоддзя ўласцівы такія плыні, як рамантычна-фальклорная, гумарыстычная, лірыка-рамантычная, рэалістычная, сатырычная, філасофская, гістарычная, фантастычная.

У сваю чаргу ―малую прозу‖ беларускае апавяданне рэалістычнага зместу ўзбагаціла наступнымі жанравымі формамі: сцены з натуры, мініацюра, абразок, фельетон, навела, апавядальная гісторыя, падзейна-разгорнутае ў форме лістоў.

Наогул, беларускаму апавяданню ўласцівы сінтэз фальклорнага і філасофскага, лірычнага і эпічнага.

Драматургія. Жанры драмы, трагікамедыя, драматчныя аповесці.

Літаратурная крытыка і публіцыстыка. Жанр прагматычнай крытыкі.

Краса і мастацтва – галоўныя катэгорыі эстэтыкі беларускага мадэрнізму.

№ 3 . Крыжовы шлях паэткі-эмігранткі Ларысы Геніюш, рэлігійна-патрыятычныя матывы паэзіі. ―Споведзь‖ – праўдзівая кніга пра сталінскія рэпрэсіі; адметнасць мемуарнага жанра.

Ларыса Антонаўна ГЕНІЮШ — беларуская паэтэса, празаік, грамадскі дзеяч. Пісала вершы і ў зняволенні. Пасля вызвалення яе творчасць на працягу 10 гадоў была забаронена. Доўгі час Ларысе Геніюш дазвалялі выступаць толькі як дзіцячай пісьменніцы (апублікавала дзве кніжкі вершаў для дзяцей). Пасля заняпаду таталітарызму пасмяротна былі выдадзены найбольш поўныя і значныя зборнікі яе твораў. Яна была пакарана за тое, што Савецкі Саюз абвінаваціў яе ў актыўнай дзейнасці ў антысавецкіх нацыяналістычных партыях, а ў сваіх вершах паклепе на савецкую ўладу.

Духоўнасць – галоўная і вызначальная рыса жыцця і творчасці Дануты Бічэль. Творы Д. Бічэль паказваюць нам, як трэба жыць людзям, як трэба сябе паводзіць так, як завяшчаў нам Ісус-сын Божы.

―Споведзь‖ Ларысы Геніюш – шчыры аповед пра жыццѐ, пра тое хто і калі спрычыніўся да пакут беларускага народа, як было савецкіх вязьніцах і лагерах, колькі прыйшлося перацярпець прадстаўнікам беларускай інтэлігенцыі за тое, што не захацелі адмовіцца ад сваіх перакананняў, што да апошняй хвіліны жыцця заставаліся Беларусамі. ―Я проста не магла ніколі зносіць здзеку над маім народам... У нас павінна быць свая дзяржава нарэшце без крывавых апекуноў…‖. Дзяцінства, маладосць, замужжа, жыццѐ ў эміграцыі, пакуты ў лагерах, пераслед за беларускасць – усѐ гэта ў ―Споведзі‖, і як на споведзі – шчыра і без прыўкрас. Мне здаецца таму, калі мы чытаем споведзь, у нас узнікае адчуванне што усѐ апісанае адбываецца зараз.

―Апазнавальнасць‖ геніюшаўскіх радкоў са ―Споведзі‖. Л. Геніюш была патрыеткай БНР, шчыра любіла беларускі народ, яго мову, але ніколі не прызнавала савецкую ўладу. Л. Геніюш параўноўвала савецкую ўладу з падзеямі другой сусветнай вайны. И калі чытаеш першыя старонкі аўтабіяграфічнай ―Споведзі‖ Ларысы Геніюш, то міжволі складваецца ўражанне, што прыйшла яна ў гэты свет з нейкім заданнем, з пэўнай высокай будзіцельскай місіяй. Тыя, хто адпраўляў яе на пакуты, думалі, што перамога за імі. Але яны памыліліся. Гэтую жанчыну перамагчы было немагчыма. У пераможцах заўсѐды заставалася яна.

Адметныя рысы паэзіі Л. Геніюш: глыбокія народнасць і гуманізм, філасофскае асэнсаванне жыцця, цнатлівы лірызм, моцныя хрысціянскія і нацыянальна-патрыятычныя матывы.

№ 4 .―Хадзі на мой голас‖ Дануты Бічэль як літаратурна-публіцыстычная споведзь гарадзенскай падзвіжніцы.

Эсе ―Хадзі на мой голас‖ – гэта ўспаміны. Д. Бічэль выбрала людзей, якіх яна любіла, якія ўпрыгожылі яе жыццѐ, без якіх ѐй жылося б яшчэ горай. Гэтая выдатная магчымасць пакінуць на старонках кнігі ўсіх тых людзей, якія былі побач у горы і ў радасць. Данута Бічэль ў спрведзі ―Хадзі мой голас‖ выступае як эсеіст. Яна лічыла, што не валодае дасканалай мовай прозы.

Адметнасць выкладу матэрыялу ў тым, што сама аўтарка знаходзіцца збоку. Яна не галоўная гераіня, а галоўныя тыя людзі, хто займаў важнае месца ў яе жыцці. Я лічу, што гэта можа характарызаваць аўтарку як чалавека, які заставаўся ў цені, як чалавека, які ўмеў сябраваць і даражыў сяброўствам.

Кніга распачынаецца падарожжам у родную вѐску паэткі – у Біскупцы. Кожны чарговы нарыс – гэта своеасаблівае апісанне ўласнага лѐсу ў кантэксце гістарычных падзей. Тут партрэты вядомых гарадзенцаў і людзей, звязаных з Гародняю. Як зазначыла сама аўтарка, якая, па-сутнасці, звыкла выказвацца вершам, гэтая

кніга – ―яшчэ не развітанне, яшчэ не запавет, але падвядзенне вынікаў...‖ Адыходзячы ад прывычнай вершаванай формы Данута Бічэль піша, ―я зразумела, што пра людзей, якія істотна паўплывалі на мой лѐс, вршам не напішаш‖. І хаця кніга пра жыццѐ самой аўтаркі, але галоўны герой – не яна. Яе героі – людзі, з якімі жыла, сябравала, на якіх раўнялася.

№ 4 .Дыскусія 1913 года ў «Нашай Ніве»: яе сутнасць і значэнне. Пошукі і знаходкі.

Недзе з канца 1908 г. тэма ўваскрашэння Беларусі займае галоўнае месца ў ―Нашай Ніве‖.

Друкуецца арт. ―Колькі слоў аб нацыянальным адраджэнні забытага народу‖ і пачынаецца з выказвання прафесара А.Пагодзіна ў артыкулах ―Беларусы‖, ―Беларускія паэты‖: “У Егіпце ў магілах калісьці знайшлі жменю пшанічных зерняў. Праляжалі яны там некалькі тысяч гадоў, і ўсѐ ж такі, як іх пасеялі, зярняты ўзышлі і далі ўраджай. Усѐ, у чым толькі ѐсць пачатак жыцця, можа выжыць, калі зложацца патрэбныя варункі. Гэтак бывае і з народамі. Як вучыць гісторыя, не адзін ужо народ, каторы зваявалі насільствам, заціснулі бяспраўем, і каторы, здавалася, саўсем памѐр, - разам адрадзіўся, і дух народу, прачнуўшыся ад доўгага сну, уставаў на новае жыццѐ. А раз уваскрэсшы, кожная нацыя мае ўжо такую сілу, нацыянальнае пачуццѐ робіцца такім моцным, што нягледзячы на ўсе перашкоды, заўсягды прачысціць народ сабе дарогу да новага жыцця”.

Праз 2 гады М.Багдановіч апублікуе ў ―Нашай Ніве‖ санет ―Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі‖ – паэтычнае ўвасабленне нацыянальнага Адраджэння: ―Вось сімвал твой, забыты краю родны! // Зварушаны нарэшце дух народны, // Я верую, бясплодна не засне…‖

У 1909-1910 гг. М.Багдановіч апублікаваў у газеце вершы з будучага цыклу ―У зачарованым царстве‖, прысв. красе роднага краю ў чароўных вобразах паэтычнай міфалогіі.

Лявон Гмырак праз газету звяртаўся да сваіх землякоў з дакорам: “Што ж гэта вы ўсяго свайго чураецеся?

Няўжо ж у вас ужо саўсім загінула пачуццѐ красы і вы не бачыце, наколькі прыгажэй свая добра зробленая адзежа ад тандэты, якую вы цягаеце?... Чаму ж вы не апранаецеся ў сваю родную нацыянальную адзежу, якая і пекна, і танна, а гэтулькі выкідваеце грошы на тое, каб адзецца “па-панску”?...”

Такім чынам, г. ―Наша Ніва‖ шукала і знаходзіла красу жыцця і мастацтва ў гісторыі краіны і штодзѐнным побыце народа, у народнай песні і найбольш – у мове.

У літаратуры яшчэ пераважала элегічна-мінорная плынь (вядомая ў гісторыі крытыкі як «плач па роднай старонцы» («Жалейка» (1908) Янкі Купалы, «Песні жальбы» (1910) Якуба Коласа, раннія вершы «Над магілай», «Мае песні», «З песняў беларускага мужыка» М.Багдановіча)…І – адначасова – ставілася праблема падвышэння красы краю (рамантычныя паэмы Янкі Купалы «Курган», «Бандароўна», «Яна і я»; фрагменты з «Новай зямлі» Якуба Коласа; рукапіс «Вянка» М.Багдановіча). Такім чынам, нашаніўская эстэтыка сцвярджалася праз роднасныя паняцці адраджэння, уваскрасення яшчэ да распачатай у 1913 г. літаратурнай дыскусіі.

На старонках ―Нашай Нівы‖ 5 ліпеня 1913 г. Юры Верашчака (Вацлаў Ластоўскі) надрукаваў артыкул з задзірыстай назвай ―Сплачвайце доўг‖. У адказ быў напісаны і змешчаны (26 ліпеня) артыкул ―Чаму плача песня наша?‖ за подпісам ―Адзін з парнаснікаў‖ (псўданім, як прызнаецца, Янкі Купалы). Нашаніўская дыскусія 1913 года мела праблемна-эстэтычны характар. Пастаўлена праблема красы як найвышэйшага крытэрыю мастацтва.

На думку В.Ластоўскага, найсвяцейшы абавязак літаратара – «быць вучыцелем і прарокам свайго народа,

...выяўляць красу свайго народа і краю». Патрабаванні В.Ластоўскага: 1) супраць плаксівага тону тагачаснай літаратуры (пошук новай дарогі – “без суму і плачу” (быццам бы папракаў вышэйзгаданых Я.Купалу, Я.Коласа, М.Багдановіча, але зашыфравана падказваў арыенцір на імі ж абраны шлях)); 2) паказ чалавека (героя) знутры, праз выяўленне псіхалогіі (працэс лірызацыі тэмы кахання, мастацтва, красы); 3) беларусу патрэбна свая, сапраўдная літаратура, каб ацэньваць, вымяраць творчасць айчынных пісьменнікаў «меркай эўрапейскай».

Янка Купала (арт. ―Чаму плача песня наша?‖, 26 ліпеня) апраўдваў недзе пануючы яшчэ мінорны стыль беларускай песні, але сам жа цалкам быў згодны, падтрымліваў В.Ластоўскага, сам жа шукаў-выяўляў красу. Пра гэта сведчаць напісаныя ім жа творы: 2 ліпеня – паэма ―Магіла льва‖, 20 ліпеня – верш ―Песняй толькі‖

(“Пасцігаю, як ѐй запаную // Недасціглую быту красу”), 24 ліпеня – паэма ―Яна і я‖ (цэлы раздзел ―Краса свету‖). Больш за тое, яшчэ ў 1910 г. у ―Нашай Ніве‖ быў надрукаваны арт. Я.Купалы ―Думкі з пабыцця ў Фінляндыі на Іматры‖, дзе ѐн перадаў амаль аналагічнае ўражанне (як у В.Ластоўскага) – гэты велізарны разрыў паміж красой роднай зямлі і накіраванасцю грамаскай свядомасці. Любуючыся з акна вагона фінскай

прыродай, Я.Купала заўважае: “Як жа багацейша і пякнейша наша зямелька, калі яе параўнаць з фінскай, хоць паміма гэтага людзі тут лепей апрануўшыся і весялей, свабадней выглядаюць, як нашы! Дзіўна і несправядліва звініць гэта наша бесперапыннае: “край наш бедны, зямлі мала!”. Мне здаецца, што не край наш бедны, а толькі мы яго абяднілі ды наша мачыха-доля…”. Параўнаем у артыкуле В.Ластоўскага ―Сплачвайце доўг‖ (1913): “Жывой красы ў прыродзе нашага краю, у людзях многа, хіба тое толькі сумна, што мы яе падмеціць, падгледзець не ўмеем”.

Такім чынам, аўтары двух артыкулаў, нягледзячы на задзірлівы тон, гавораць пра адно і тое ж: Я.Купала зусім не аспрэчваў выклады В.Ластоўскага, а толькі датлумачваў іх, шукаў, “чаму плача песня наша”.

Сімвалічна, што праз паўгода пасля н/н дыскусіі 1913 г. у г.―Наша Ніва‖ быў надрукаваны першы водгук на зб. ―Вянок‖ М.Багдановіча – гэта была рэцэнзія Антона Луцкевіча (А.Навіна) ―Пясняр чыстай красы‖). У творчасці М.Багдановіча краса паўстае як універсальная з‘ява, апазнавальны знак мыслення і пісьма (хоць непасрэдна ў нашаніўскай дыскусіі М.Багдановіч удзелу не прымаў). У скрытай (падтэкставай, праз свае творы) палеміцы удзел прынялі З.Бядуля, М.Багдановіч, М.Гарэцкі, Л.Гмырак і інш.

Зычлівая, дабрадзейна-пошукавая атмасфера распаленай палемікі 1913 года пра красу, эстэтыку як найвышэйшы крытэрый мастацтва– адзінай на ўсѐ ХХ стагоддзе.

№ 5 . Рыгор Барадулін і сучасная беларуская літаратура: праз прызму некананізаваных успамінаў, эсэ (―Аратай, які пасвіць аблокі‖).

Рыгор Іванавіч Барадулін вядомы таксама як Дзядзька Рыгор — беларускі паэт, эсэіст і перакладчык. Апошні чалавек, які атрымаў званне «Народны паэт Беларусі». Гэта паэт яркага, надзіва шматграннага таленту. Лірык і публіцыст, перакладчык і крытык, гумарыст і сатырык, аўтар шматлікіх дзіцячых паэтычных кніг. Творы Р.Барадуліна перакладзены на 40 моў свету.

Дамінанта барадулінскай паэзіі Маці, Мова, Беларусь глыбока прачутая, вывераная, выпакутаваная. Трохзор‘е гэтых святынь высвечвае памяць вайны, філасофію народнага быцця, сівую мінуўшчыну. Усѐ з роду нязводнага і ў гэтым народнасць паэзіі Р.Барадуліна. Асноўны матыў – вяртанне да маці, да матчынай хаты, да матчынага слова, песні. Невыпадкова Р.Барадулін стварыў у сучаснай паэзіі культ маці. Барадулін – прызнаны «кароль метафары» ў сучаснай беларускай паэзіі.

Барадулінская кніга крытыкі і эсэістыкі «Аратай, які пасвіць аблокі: некананізаваныя ўспаміны, крытычныя артыкулы, эсэ» (1995) — гэта годнае, дасціпнае слова і пра творчасць выдатных пісьменнікаў класікаў літаратуры (М.Багдановіч, У.Дубоўка, Л.Геніюш, П.Панчанка, В.Быкаў, Я.Янішчыц), і адначасова некананізаваныя ўспаміны пра сваіх сабратоў — слынных дзеячоў культуры, землякоў, сяброў, старэйшых паплечнікаў (П.Броўка, У.Караткевіч, М.Стральцоў і інш.). Гэта барадулінская боль і радасць «за сяброў,

аратаяў ды ваяроў... у мяне паўваходзілі ўсе, праз мяне павыходзілі моўчкі». Кніга не столькі неспадзяваная,

колькі чаканая барадулінскай прагай споведзі (дарэчы, матыў спавядальнасці моцна адчувальны на памежжы ХХ-ХХІ стст. у аўтарскіх творах). Чаканая нават жанравай апраткай: рамкі выбуховага наплыву эмоцый, іроніі, гумару вымушаны даць дыхнуць аўтабіяграфічнай прозе — інакш паэту «самому ў сабе цесна». Нарэшце, чаканая сваѐй чыста «барадулінскай» назвай. Думка паэта паглыбляецца аратайскай стыхіяй «патаемнага, пераемнага». Гэта памяць агульначалавечага зместу, падсілкаваная характэрнай для барадулінскай асобы рысай гістарычнай памяці.

Аратаі на гонях зямлі-карміцелькі // Аратаі на гонях беларускай культуры.

Дбанне пра хлеб надзѐнны і пра хлеб духоўны.

Аблокі – той раскошны выган, дзе можна раздольна пасвіць думкі свае.

У кнізе Р.Барадулін выступае як эсэіст, крытык, публіцыст (амаль адначасова); гэта аўтабіяграф. проза.

5 .Агляд творчасці пісьменнікаў-адраджэнцаў масавай паэзіі (Сяргей Палуян, Канстанцыя Буйло, Зоська Верас, Францішак Аляхновіч).

Сяргей Палуян - таленавіты беларус-адраджэнец, крытык, публіцыст, паэт, празаік, драматург. Псеўданімы Ясянец, Ясяновіч. Аднойчы бацька напісаў заяву і адмовіўся ад свайго сына - Сяргея Палуяна. Удар быў моцны, але хлопец быў здольны прыняць яго, бо ведаў, што ў хуткім часе гэта павінна было адбыцца. Сяргей сабраў свае рэчы і трымаў шлях на Менск. Новы, здавалася сьветлы шлях адчыняўся перад ужо таленавітым "нашаніўскім" публіцыстам, якому было ўсяго 17 год. Ужо ў 18 год (1908г.) яго назвалі празаікам, літаратуразнаўцам, публіцыстам, крытыкам. Сяргей Палуян сваім артыкулам ―Беларуская літаратура ў 1909 годзе‖ распачаў літаратурна-крытычны жанр, які затым плѐнна працягваў і развіваў М. Багдановіч. Раны, на жаль, не загойваліся, наадварот, яны палымнелі полымем хваляваньняў за народ і родную сям'ю, якую ня бачыў год. Творы Сяргея Палуяна зьмяшчаюць столькі болю, гора і адначасова гонару, шчасьця. У 1908 годзе Сяргей Палуян увайшоў у кіруючы орган БСГ, стаў вядомым журналістам ―Нашай Нівы”. Апошні месяц у яго жыцьці прайшоў у Кіеве. Супрацоўнічаў з украінскімі газэтамі, але больш друкаваліся яго творы ў ―Нашай Ніве‖, якія ѐн перадаваў праз свайго кур‘ера. Кастрычнік 1910 года, Кіеў, на 20 годзе жыцьця Сяргей Палуян скончыў жыцьцѐ самагубствам.

Канстанцыя Буйло - пачынальніца жаночай паэзіі. Працавала настаўніцай на Лідчыне і вельмі маладой аўтаркай (у 16 гадоў) дэбютавала ў «Нашай Ніве». Я.Купала адзін з першых заўважыў яркі мастацкі талент, гадаваў і рэдагаваў першую паэтычную кнігу «Курганная кветка» (1914) юнай дваццаціаднагадовай Канстанцыі. Сяброўства з Купалам-настаўнікам працягам у трыццаць гадоў. Інтымная спавядальнасць, нязведана-мройлівае - апазнавальнае ў «Курганнай кветцы. «Тварыцъ і кахацъ» - такі жыццесцвярджальны пафас усѐй паэзіі К.Буйло. Яна, равесніца М.Багдановіча і М.Гарэцкага, знайшла сваѐ адметнае «я» ў слугаванні Маладой Беларусі. Вядомы крытык, сучаснік К.Буйло, Антон Навіна ў кнізе «Нашы песняры» аб ѐй пісаў ―Буйло - маладая, поўная сіл і ахвоты да жыцця дзяўчына, каторая глядзщъ на свет такімі вачыма, як павінна глядзецъ дзяўчына з гарачым сэрцам і чыстай душой, маючы 18 - 20 гадоў. І ня дзіва, што на першым месцы ў яе стащъ асабістае шчасце, што ў яе вершах чуюцца гарачыя словы кахання, што яна жджэ той любові, якую бачыцъ толът ў марах-снах, якую душа яе прачувае‖ Зоська Верас - знакавая постаць на ніве беларускага адраджэння, мемуарыст, паэтка, пісьменніца, дзіцячая

пісьменніца, выдавец. Пачынала свой творчы шлях З.Верас з першых абразкоў, надрукаваных у 1911 г. у «Нашай Ніве» (псеўданімы Мірко, Мама і інш.). Першыя вершы - «Песня сіраты», «Ветру». Найбольш дасканалыя, эстэтычна вывераныя - «Я не баюся...», «Беларусь! Ты краю родны!..» (1915) і інш. Тут ужо падкрэслена і грамадзянскае «я», «я» аб'ектыўна-паэтычнае: «бедная, ціхая песня». У вершы «Я не баюся...» ѐсць радкі-рэфрэны ўсѐй падзвіжніцкай творчай дзейнасці - «баюся жыць без ідэалу», «баюся... душой умерці». Гэта ж - сведчанне наспелага інтэлектуалізму. Імпрэсіі 1915 - 1917 г. («Трэба хацець...», «У лесе», «Толькі сон»). Аб'ектывізаванасць і малюнкавасць. Зоська Верас найперш мемуарыст. пакінула шмат успамінаў (прамоўленых і занатаваных) пра М.Багдановіча, У.Галубка, Ядвігіна Ш. і многіх дзеячаў беларускай культуры. Зоська Верас - рэдактар і выдавец дзіцячых часопісаў «Заранка» (1927-1931) і «Пралескі» (1934-1935), пчалярскага месячніка «Беларуская борць». Аўтар першага «Беларуска-польска- расійска-лацінскага батанічнага слоўніка Францішак Аляхновіч - грамадска-палітычны дзеяч, «бацька навейшай беларускай драматургіі» (І.Дварчанін),

першы беларускі тэатразнаўца, паэт, акцѐр, рэжысѐр, аўтар першага твора пра сталінскія рэпрэсіі. Ф.Аляхновіч - у многім пачынальнік, першапраходца. Пачатак беларускага тэатразнаўства. «Беларускі тэатр» (1924) - першае даследаванне па гісторыі беларускага тэатра. Першы зварот да ўрбаністычнага малюнка. Першы «рэвалюцыйны» твор «Калісь» (1917). Пачатак «новай» беларускай драмы («Страхі жыцця» (1918), «Цені»). Першы твор пра сталінскія рэпрэсіі, твор так званай «гулагаўскай» тэматыкі - дакументальная аповесць «У кіпцюрах ГПУ» (1935).Літаратурная творчасць Ф.Аляхновіча пачынаецца з «Нашай Нівы». Пра адзін з ягоных твораў

М.Багдановіч заўважыць: «У Аляхновіча ўдаўся «Сон», хоцъ і напісаны ѐн даволі заблытана, але гэта якраз дарэчы пры апісанні сну»1. Рэжысѐрскі дэбют Ф.Аляхновіча - удзел у першай беларускай вечарыне ў Вільні (1910, пастаноўка п'есы «Па рэвізіі» Марка Крапіўніцкага).

6 . Вобразная палітра паэзіі Р.Барадуліна. Матыў вяртання як дамінанта мастацкага мыслення

паэта.. Рыгор Барадулін – ―кароль метафары‖, віртуоз-версіфікатар.

Народны паэт Беларусі Рыгор Іванавіч Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка Ушацкага раѐна Віцебскай вобласці. Быў намінаваны на найпрэстыжнейшую Нобелеўскую прэмію за кнігу духоўнай паэзіі ―Ксты‖ (2005). Матыў адданасці кожнага «сваім Ушачам» гучыць ва ўстойлівай і прыдатнай для ўсіх часоў барадулінскай ісціне «Трэба дома бываць часцей».

Творчасць паэта вызначаецца разнастайнасцю жанраў, вобразна-стылявых сродкаў, яркай метафарычнасцю, тонкім псіхалагізмам, багаццем моўнай палітры. Скарбы вуснай народнай творчасці, засвоеныя з дзяцінства, сталі дабратворнай глебай, на якой прарасла, зарунела непаўторная творчая індывідуальнасць Рыгора Барадуліна. Дзякуючы такому сінтэзу паэту ўдаецца ствараць манументальныя вобразы Маці, Радзімы, Бацькаўшчыны. Трохзор‘е гэтых святынь высвечвае памяць вайны, філасофію народнага быцця, сівую мінуўшчыну. Усѐ з роду нязводнага – і ў гэтым народнасць паэзіі Р.Барадуліна. Барадулінская паэзія адметная неардынарнасцю мыслення (разлітага і ў паганскім адухаўленні, і ў хрысціянскай любові да бліжняга), артыстычнай моватворчасцю.

Вяртанне ў неруш роднага слова – барадулінская стыхія. Неацэнная заслуга ў перадачы генетычнага кода чуцця духу мовы належыць ягонай маці. Асноўны матыў – вяртанне да маці, да матчынай хаты, да матчынага слова, песні. Невыпадкова Р.Барадулін стварыў у сучаснай паэзіі культ маці.

Р.Барадулін даў яскравыя прыклады гукасімвалізму – з‘явы досыць рэдкай і арыгінальнай. Барадулін – стваральнік мноства наватвораў (―неба, ад жаўранкаў ажаўранелае‖, ―ільдзінкі дзінькія‖ і інш.). Кажучы пабарадулінску, «асацыяцый караваны па ўсіх радках накіраваны». Рыгор Барадулін – прызнаны «кароль метафары» ў сучаснай беларускай паэзіі. «Барадулінскі метафарызм» (выраз В.Бечыка) мае надзвычай багатую палітру: ад зрокавай, жывапіснай метафары да метафары паняційнай, метафары-тэзы, метафарысімвала, генітыўнай метафары, метафары-прысвячэння. Сталымі (г.зн. часта ўжывальнымі, устойлівымі) барадулінскімі генітыўнымі метафарамі выглядаюць статак гадоў, паша гадоў, стагі ўспамінаў, вырай дзѐн і інш., што заўважна заявілі пра сябе ў канцы ХХ ст.. Індывідуальна-аўтарскія барадулінскія генітыўныя метафары –з асноватворнай семай ‗дрэва‘ («дрэва жыцця», «дрэва ракі», «дрэва пазнання», «дрэва часу» і інш.), а таксама семай ‗рака‘ («рака жыцця», «рака мовы», «рака часу», «рака беларускасці» і інш.), ужыванне якіх абсалютна натуральнае і заканамернае для Барадуліна-прыродапаклонніка, «кшчонага паганца», як сам сябе называе.

Універсальная ў паэзіі сістэма вобразаў прыроды. Паэт па сутнасці стварыў адметную філасофію травы, цішыні кругазвароту дрэва... Ён — натурфілосаф, які імкнецца спазнаць сутнасць прыроды, яе жыцця, зменаў і руху. Вобраз травы — адзін з ключавых топасаў паэзіі Рыгора Барадуліна. Трава для яго нібы «першаславянствам пахне», яна ўвасабленне чалавечага лѐсу, аналогія жыцця і смерці. У вершы паэта «Маналог лугу», як і ў творах «Трава» балгарскага паэта Найдана Вылчава і «Трава» польскага паэта Богдана Драздоўскага, цесна паядноўваецца прыроднае і чалавечае, трава выступае як метафара быцця, сімвал вечнасці. Рыгор Барадулін гаворыць з прыродай як з жывой істотай, глыбока разумее яе «душу».Метафара паэта — глыбінна-адухоўленая, дзівосная, жывапісная.

№ 7 . Біблейска-хрысціянскія матывы ў барадулінскай паэзіі (―Евангелле ад Мамы‖, ―Босая зорка‖, ―Руны Перуновы‖ і інш.). ―Ксты‖ – кніга-малітва, кніга-споведзь.

Многія вобразы ранняй лірыкі нярэдка маюць працяг у пазнейшых творах (зборнікі «Маўчанне перуна», 1986; «Самота паломніцтва», 1990; «Міласэрнасць плахі», 1992; «Евангелле ад Мамы», 1995). У апошніх кнігах узмацняецца гучанне біблейскіх матываў. Паэт нярэдка звяртаецца да жанру малітвы, малітвы за постчарнобыльскае выжыванне і адраджэнне беларускай нацыі. Імкненнем далучыцца да агульначалавечай духоўнай культуры абумоўлены зварот да Бібліі ў «Трыкірыі». У 2005 годзе выйшаў зборнік малітоўнай паэзіі «Ксты». Зборнік «Руны Перуновы» (2006), у які ўвайшла выбраная лірыка, таксама насычаны духоўнымі вершамі.

Барадулінскі зварот да біблейскіх высноў –матыў заканамерны, «выпакутаваны» ў ягонай творчасці. Гэта,з аднаго боку, – спроба выявіць светаадчуванне сучасніка,зірнуць на сѐнняшнія катаклізмы з усімі непрадказальнымі іхнаступствамі як на адплату за гістарычную здраду, згодніцтва,вераадступніцтва. Разам з тым ноткі суму развітання відавочныя пры Святле Бібліі, Матчыным благаславенні ў бурлівым жыццѐвым тлуме (нядаўняя кніга паэзіі Р.Барадуліна так і на-зываецца – «Евангелле ад Мамы» (1995)).

Малітва,адзначым, успрымаецца паэтам не толькі як гутарка з Богам,але і як чысцец для душы. Біблія, уключаючы ў сябе паэзію,драму, прароцтвы, прасякнута мудрасцю стагоддзяў. Змешчаны ў «Евангеллі ад Мамы» «Трыкірый» (у перакладзе з грэцкай мовы – тры свечкі) – магічнае біблейскае трыадзінства, у якім– спрадвечча, жыццѐ. Аўтар зарэкамендаваў сябе добрым знаў-цам Бібліі, бо кожны верш нясе ў сабе пэўную біблейскуюзапаведзь.

„Ксты‖ – сапраўды вялікая кніга вялікага паэта. У ей паэт спрабуе паразважаць над пытаннямі не толькі зямнымі, але і вечнымі, духоўнымі, якія міжвольна закранаюць кожнага з нас. ―Ксты‖ – яркі ўзор духоўнай паэзіі. У кнігу увайшлі такія творы як, ―Як у сьцюдзѐную раку‖, ―Трыпціх Чырвонага касьцѐла‖ і маленечкі твор ―У бажбе...‖.

Сталая паэтычная муза (пачынаючы з 90-х гадоў) жывіцца пе-раважна з усвядомленага, па-велікоднаму світальнагаадраджэнска-біблейскага (Бог, Пан Бог, Бацька Бог, Хрыстос,Усявышні, Усемагутны, Гасподзь, Святы, Адзіны, Ойча, ня-бесны Гаспадар і інш.). Менавіта паняцці суму развітання(вечара жыцця), ценю, суму (смутку, самоты), духу і душы,Страшнага Суда, укрыжавання становяцца дамінуючымі ў асэн-саванні біблейскіх матываў творчасці Р.Барадуліна.

№ 7 . Загадкавасць паэзіі Максіма Багдановіча. Наватарскае майстэрства паэта. Эстэтычныя погляды М.Багдановіча як паэта, празаіка, літаратуразнаўцы (арт. «Забыты шлях», «Глыбы і слаі», «За тры гады»)

Максім Багдановіч – паэт-наватар, эстэт, літаратуразнаўца, перакладчык, асветнік. Літаральна ва ўсім – пячатка майстра-першаадкрывальніка. Першы беларускі пясняр мадоннаў, першы паэт-урбаніст, першы аўтар беларускіх трыялетаў, рандо, актаваў..., першы беларускі перакладчык Верлена, Гейнэ, Авідзія, Гарацыя, адзін з пачынальнікаў беларускай інтымнай, філасофскай, імпрэсіяністычнай паэзіі. Прамоўленае Багдановічампаэтам – непераўзыходнае, заўсѐднае, бо лучыць у адно – існа-чалавечае (бы звычаѐвае) і адначасова вечнае. Адмысловы знак багдановічавай паэзіі – краса.

«Пясняр чыстай красы» – так надзвычай характарыстычна назваў М.Багдановіча ягоны першы літаратурны крытык Антон Навіна ў аднайменнай рэцэнзіі на «Вянок». Разам з тым багдановічава паломніцтва ў свет прыгожага ахутана загадкавасцю. Загадка – у паэтычнай арыгінальнасці (высокамастацкасць вобраза, культура радка), у панарамнасці мыслення (тварэнне самой Беларусі), у сусветна-касмічным пачуванні, у непадкупнай афарыстычнасці прамоўленага. Загадка – у таемнай моцы вабнасці і драматызму асобы паэта, у прыроджанай інтэлігентнасці натуры, у апантанай жыццялюбнасці гэтага «старажытнага грэка ў беларускай вопратцы» (М.Грамыка). Бо, сапраўды, толькі грэкі ўмелі так разумець і любіць

жыццѐ, дзе, мовячы словамі самога паэта, «ўсѐ так проста і так неразгадана».

І, нарэшце, «астральная» загадка – Максім (‗найвялікшы‘) Багдановіч (Богам дадзены). Загадак – безліч, і ў гэтым – прыцягальнасць асобы паэта і радка. Дакрананне да праблемы Багдановічавай загадкі тонкіх цаніцеляў ягонай паэзіі, інтэлектуальна адораных крытыкаў (Р.Бярозкін, М.Стральцоў, А.Лойка, У. Конан). Драматызм паэтавай асобы: ранняе сіроцтва, невылечная хвароба, хатняя неўладкаванасць, заўсѐдны пакутны боль па «краінебраначцы». Годны сямейны радавод Багдановічаў. Неспазнаная шматабяцаючая Гародня. Зведаная халодная далячынь ад Радзімы (Ніжні Ноўгарад і Яраслаўль). Першая доўгачаканая паездка на Беларусь (старажытная Вільня, самабытная Ракуцѐўшчына, 1911). І – пяць плѐнных незабыўных месяцаў у Менску, няўтульная светлая Ялта... «Маладому вераб‘ю блага...» – апошняе прызнанне і развітанне ўпершыню ўжо бесклапотнага паэта-самотніка: «бальнога», стомленага жыццѐвай мітуснѐй, але далѐка не «бесскрыдлатага», бо – «кнігу маю». У ѐй – паэтычнай кнізе «Вянок» – само гарэнне жыцця, уквечанага няўрымслівым, напорыстым змаганнем.

Зацікаўленае прачытанне-вымярэнне часам. Багдановічава паэзія – не эталон, не паказальны ўзор, а сама неабходнасць і спавядальнасць. Неабходнасць для ўсіх і кожнага. Спавядальная моц перад чыстым, першасным, некранутым – перад «засушанымі... на паперы краскамі, свежымі калісьці...». У гэтым яе святасць і вечнасць.

Эстэтычныя погляды

Паняцці прыгожага і гуманнага, прыгожага і ўзвышанага. Выяўленне паняцця прыгожа мастацкага ў гарманічным адзінстве зместу і формы. Непаўторнасць як крытэрый эстэтычна дасканалага твора ў мастацтве. Гарманічнасць асобы Максіма Багдановіча. Творчасць М.Баг-дановіча – своеасаблівы «пашпарт на інтэлігентнасць» беларускай літаратуры. Праблема змястоўнасці твораў паэта. Змястоўнасць і змест.

Эстэтычная змястоўнасць Багдановічавых твораў:

1) Краса, хараство – «апазнавальны» знак Багдановічавай ліры. Творчае крэда паэта – «няма красы без спажытку, бо сама краса і ѐсць той спажытак для душы».

2)Пародненасць і непадзельнасць дзвюх з‘яў – з‘явы красы і з‘явы Беларусі – у багдановічаўскім разуменні: «Край беларускі – лясісты і балоцісты. Вось нам і трэба стварыць паэзію лесу, паэзію дрыгвы».

3)Гармонія рацыянальнага («мысліцельнага») і эмацыянальнага. Дбанне «аб шыраце духоўнай»: узбагачэнне тэмамі, формамі, народна-фальклорнай і сусветна-культурнай спадчынай.

4)Шматгранная «жыццѐвасць» хараства (у прыродзе, у мінуўшчыне, у дабрыні, у пакутах, нават у брудзе і смерці).

5) Ідэал красы Мадонны (жанчыны-маці). Краса і ахвяра. Смерць як абнаўленне жыцця.

6) Спалучэнне неспалучальнага (жыццѐ і смерць, прыгожае і трагічнае). Кветкі «свежыя калісьці» – сімвал трагічна-прыгожага.

Усѐ высокае і каштоўнае (чалавечае і нацыянальнае) – эстэтычная мара М.Багдановіча.

7)Адчуванне ўнікальнасці жыцця (ад «сумнага, маркотнага лесуна» («– Чуеш гул?..») да «ваякаў на грозных канях» («Пагоня»)).

8)«Чалавечая» дамінанта – касмічнае пачуванне «я» («Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...»).

Эстэтычныя прызнанні паэта. Шырокая распрацаванасць тэмы мастацтва і хараства: вершы («Песняру», «Мае песні», «Ой, чаму я стаў паэтам...», «Ліст...» і інш.), апавяданні («Музыка», «Апокрыф», «Апавяданне аб іконніку і залатару», «Мадонна», «Сон-трава», «Шаман»), літаратурна-крытычныя артыкулы («Забыты шлях», «Глыбы і слаі», «Краса и сила», «Поэзия гениального учѐного» і інш.).

Інтэлектуальны пачатак апавяданняў М.Багдановіча. Выяўленне аўтарскай эстэтычнай праграмы: несумяшчальнасць фальшу і праўдзіва-самавітага («Музыка»), бескарыслівасць

хараства, мастацтва («Апокрыф»), абнаўленне майстэрства («Апавяданне аб іконніку і залатару»), жыватворнасць красы («Шаман»). Індвідуалізаванасць, «асабістасць» тэмы адухоўленай Красы ў творчасці М.Багдановіча. Неакласіцызм паэзіі М.Багдановіча: высокая ступень творчага ўсведамлення, рацыянальны пачатак (гармонія «Вянка»), наяўнасць

класічнага ўзору, зварот да антычнасці.

№ 9 . Перакладчыцкае і публіцыстычнае майстэрства М.Багдановіча.

Па шырыні і разнастайнасці творчага дыяпазону дзейнасць Максіма Багдановіча ў галіне беларускага мастацкага перакладу была беспрэцэдэнтнай. Гэта тычыцца і ахопу творчасці іншамоўных паэтаў, і прадуманага, узважанага адбору твораў для перакладу, і высокай выканаўчай манеры.

Менавіта М. Багдановіч быў першым сярод беларускіх пісьменнікаў, хто так востра і глыбока зразумеў актуальнасць, мэтазгоднасць і патрэбу падключэння маладой нашай літаратуры да "сілавога поля" - сусветнай, галоўным чынам еўрапейскай літаратуры.

Пераклаў на беларускую мову вершы Поля Верлена, Эміля Верхарна, Генрыха Гейнэ, Аляксандра Пушкіна, Авідзія, Гарацыя і іншых замежных паэтаў, на рускую — творы Янкі Купалы, Тараса Шаўчэнкі, Івана Франко.

На фарміраванне метаду перакладчыцкай практыкі Максіма Багдановіча зрабілі ўплыў набыткі ў галіне мастацкага перакладу, пакінутыя А. Пушкіным, Міхаіл Ларыѐнавіч Міхайлаў, М. Горкім, І. Франко, Уладзімір Іванавіч Самійленка, а таксама Ф. Багушэвічам, В. Дуніным-Марцінкевічам.

У сваім крытычным артыкуле «Забыты шлях», напісаным у 1915 годзе Максім Багдановіч абгрунтовае актуальнасць беларускага мастацкага перакладу для новай беларускай літаратуры. Ён гаворыць, што каб ствараць свае беларускія творы, беларускія паэты і пісьменнікі павінны звяртацца да сустветнай літаратуры (еўрапейскай паэзіі), але пераймаць нешта чужое, не развіваючы свайго, вельмі дрэнна (ня трэба быць жабракамі, бо гэта яшчэ горш за тое, што пісьменнікі не звяртаюцца да сусв. мастацтва).

Маючы добрыя лінгвістычныя здольнасці, Максім Багдановіч вывучыў і дастаткова глыбока засвоіў лацінскую, нямецкую, французскую мовы, валодаў мовамі славянскіх народаў, а таму мог абыйсціся без падрадкоўніка і працаваць непасрэдна з тэкстам арыгінала.

Асноўнае месца ў перакладчыцкай спадчыне Максіма Багдановіча займае французская паэзія. Яна прадстаўленая 22 творамі Поля Верлена і адным санетам Алексіса-Фелікса Арвера. Характэрна, што аўтар «Вянка» вельмі даражыў перакладамі з Верлена і нават ставіў іх вышэй за некаторыя свае арыгінальныя вершы. Пра гэта сведчыць ліст паэта ад 29 ліпеня 1912 г. у рэдакцыю «Нашай нівы», у якім Багдановіч

гаворыць, што пераклады Верлена больш вартыя да друку, чым некаторыя з яго вершау. Пісьменнік прапанаваў змясціць іх у канцы ―Вянка‖ (у 4 аддзеле пад імем «З чужой глебы» ).

На Максіма Багдановіча паўплывала дасканаласць верленаўскай літаратурнай тэхнікі, гарманічнасць яго верша, дзе ўсе выяўленчыя сродкі скіраваныя на тое, каб падкрэсліць гукавую арганізацыю, рытмічную выразнасць і музычнасць. Гэтыя тэзы перагукаліся з мэтамі беларускага паэта аб узбагачэнні, развіцці і ўдасканаленні фармальных магчымасцей беларускай паэзіі (прыкл., ―Па-над белым пухам вішняў…‖). Пры перастварэнні верленаўскіх вершаў, вядучым прынцыпам перакладчыцкай дзейнасці для Максіма Багдановіча быў прынцып максімальнай набліжанасці да арыгінала.

Выступаў у прэсе як публіцыст, друкаваў шматлікія крытычныя артыкулы і літаратурныя агляды. Праца Багдановіча-крытыка накіравана на абарону рэалізму і народнасці — эстэтычных асноў перадавой беларускай літаратуры пач. ХХ ст. Роднай літаратуры Максім Багдановіч прысвяціў некалькі артыкулаў: "Глыбы і слаі", "I. Неслухоўскі", "Забыты шлях", "За тры гады" і інш. Артыкул "За тры гады. Агляд беларускай краснай пісьменнасці 1911 — 1913 гг." быў апублікаваны ў "Каляднай пісанцы" ў 1913 годзе.

Артыкул ―Хто мы такія?‖ (Газета ―Вольная Беларусь‖. 1918. № 14. 21 красавіка. С. 106): М.Б. турбуецца за будучыню беларускага нормада, яго культуры, мовы, літаратуры. Ён гаворыць, што мы, беларусы, калі ў нас запытваюцца ―хто вы такія?‖ ня ведаюць, што адказаць. Нехта называе сваю нацыянальнасць (паляк, рускі), нехта веру. Але мы – беларусы і старонка наша – Беларусь. ―Агляніцеся: усѐ нашае роднае, беларускае, марнуецца, нішчыцца, знікае, бо яго забіваюць, яго прыглушаюць, ім пагарджаюць; а чужое пануе, пышаецца, мае сабе пашану і павагу‖.

№ 11 .Алесь Адамовіч. Слынны празаік, праніклівы крытык (―Мой самы праніклівы крытык‖, –

сказаў аднойчы пра яго Васіль Быкаў), бліскучы публіцыст, каларытная асоба паўстае ў іх з нечаканага боку – у якасьці назіральніка, нязвыкла адстароненага, падкрэсьлена іранічнага, уважлівага да адваротнага, ценевага боку зьяў і падзей, вынаходлівага ў параўнаньнях і метафарах, якімі ѐн шчодра перасыпаў ня толькі сваю мастацкую прозу, але і акадэмічныя літаратуразнаўчыя дасьледаваньні. У аснове гэтага адчуваньня, вядома ж, грунтоўнае знаѐмства з яго творчасьцю, неабыякавае (у дачыненьні да Адамовіча іншае і ўявіць цяжка) стаўленьне да яго самога як асобы, адсутнасьць стомленай і лянотнай развагі, – калі пра пісьменьніка хочацца ведаць больш і больш, радавацца кожнай новай знаходцы ў яго архіве, жыць у стане чаканьня, што вось-вось будзе сказана аб ім ―апошняе слова‖.

Хутчэй за ўсѐ ѐн жа сам, Адамовіч, і скажа гэтае апошняе слова, як бы неасьцярожна абмовіўшыся. Хто яшчэ больш і глыбей сказаў пра самога сябе і сваю творчасьць ва ўласных інтэрв‘ю, эсэ, артыкулах, навуковых працах, быццам не спадзяваўся на прыход уважлівага чытача-аналітыка, аднадумцудасьледчыка, сябра-суразмоўцу?!.

Першыя свае запісы, вельмі нерэгулярныя і таропкія Алесь Адамовіч рабіў яшчэ у студэнцкія гады. 19701973 гады. Разам з Янкам Брылѐм і Уладзімірам Калеснікам аб‘ехалі з магнітафонам ўсю Беларусь, пабывалі ў сотнях спаленых вѐсак, апыталі і запісалі больш за трыста сведак ваеннай трагедыі, апавяданні якіх і ляглі ў аснову дакументальнай кнігі «Я з вогненнай вѐскі». Тым больш значным успрымаецца яго пазнейшае адкрыцьцѐ вялікіх тэхнічных магчымасьцяў ―магнітафоннай літаратуры‖, здольнай усѐ зафіксаваць і ―запомніць‖.

1960. Публікуе ў часопісе «Дружба народаў» рамана «Вайна пад стрэхамі». Пазней адзначыў: «Калі мне што і ўдалося ў рамане« Вайна пад стрэхамі », то гэта таму, што перш гэтую кнігу маці напісала уласным жыццѐм».

А. Адамовічу як празаіку таксама трэба было пераадолець стэрэатыпы, няўпэўненасць, выйсці за рамкі творчай несвабоды і несамастойнасці. Працуючы над раманамі «Вайна пад стрэхамі» і «Сыны ідуць у бой», ѐн выкіроўваўся на шлях рэалістычнага, гэта значыць, праўдзівага, амаль дакументальнага, адлюстравання вайны. Вопыт даследчыка літаратурнай класікі яму падказваў: трэба ісці ад народнага жыцця, паказваць праўду рэчаіснасці, пісаць так, «як яно было». Дылогія грунтуецца на аўтабіяграфічным матэрыяле, лѐсе сям‘і Адамовічаў у ваенны час, героі маюць сваіх рэальных прататыпаў: Ганна Міхайлаўна Корзун — маці пісьменніка, яе сын юны Толя Корзун — правобраз самога аўтара. У аснове раманаў — убачанае, зведанае, перажытае самім пісьменнікам у гады акупацыі і так званай партызанскай вайны.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]